• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    12 Смоленсклй Н. Н. Проблема лнварлантностн чсторнл // Проблемы лсточнлковеденля... С. 414.
    навуказнаўчых дысцыплін дапушчальна адносіць не толькі метадалагічныя дысцыпліны, але і пэўныя галіны метатэарэтычных даследаванняў, у тым ліку метаматэматыку і металогіку.
    Сацьіялогія ведаў — галіна даследаванняў, якая ўваходзіць у склад сацыялогіі, а не навуказнаўства. Прадметнае поле гісторыі навукі ў значнай ступені размяркоўваецца сярод прадметных палёў розных навуказнаўчых дысцыплін і раздзелаў навуказнаўства. Устанаўленне для эпістэмалогіі і метадалогіі навуковага пазнання статуса навуказнаўчых дысцыплін не адмаўляе вызначэння іх як міждысцыплінных галін даследаванняў на стыку навуказнаўства і філасофіі. Вялізная галіна даследаванняў, якая звязана з вывучэннем асаблівасцяў навуковага пазнання, аформілася спачатку як філасофія навукі і логіка навуковага пазнання (г. зн. як часткі філасофіі і логікі). Аднак паступова апошнія пераўтвараюцца ў такія дысцыпліны, як метадалогія навуковага пазнання і эпістэмалогія. Прычым дысцыплінарны статус гэтых навуковых дысцыплін належыць вызначаць да выдзялення сістэмы навуказнаўчых дысцыплін, як філасофскія дысцыпліны.
    Мы лічым, што выдзяленне навуказнаўства як сістэмы навуковых дысцыплін, а ў Наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых супрацоўнікаў Рэспублікі Беларусь як галіны навукі, сёння наспела. A выдзяленне навуказнаўства як комплекснай дысцыпліны, раздзеламі якой з’яўляюцца гісторыказнаўства, фізіказнаўства і г. д., мэтазгодна, зыходзячы з крытэрыю кампактнасці, з улікам удакладнення прадметнага зместу галін даследаванняў.
    Напрыканцы параграфа звернем увагу на тое, што пэўная частка гісторыкаў і гісторыказнаўцаў адмаўляе гістарычнай навуцы [маючы на ўвазе, галоўным чынам, гісторыю грамадства (гісторыку), а не археалогію, этнаграфію і г. д.] у статусе навукі, не маючы выразных навуказнаўчых уяўленняў13, або падганяючы мадэль навуковага пазнання пад стандарт, прыняты для прыродазнаўчых дысцыплін, або па іншых падставах. Увогуле іх тэзіс гучыць дзіўна: гістарычная навука — гэта не навука. Наконт такога адмаўлення трэба сказаць наступнае: аднясенне гісторыкі да навуковых дысцыплін, да навукі, залежыць ад таго, што разумець пад навукай і навуковай дысцыплінай.
    Дж. Пасмар, лічачы, што “менавіта гісторыя — не літаратура і не навука, але перапляценне некаторых іх уласцівасцяў”, указвае, што “калі пад навукай разумець спробу высвятліць, што ж на самой
    13 Бойцов М. А. Вперед к Геродоту! // Казус. йнднвцдуальное н уннкальное в нсторнл. М., 1999; Днскуссня по статье М. А. Бойцова // Там же. С. 74—75.
    справе адбываецца, то гісторыя ёсць навука. Калі ж мець на ўвазе пад навукай пошук тэарэтьічных абагульненняў, то гісторыя не будзе навукай...”14 Падобныя разважанні магчыма працягваць.
    Калі разумець пад навукай сферу грамадскай дзейнасці, якая мае мэтаю назапашванне ведаў, што тлумачаць і прадказваюць працэсы і з’явы, з чым сутыкаюцца соцыумы ў сваёй дзейнасці, то, зыходзячы з такога пункту гледжання, безумоўна, нельга адносіць гісторыку да такой сферы. Разумеючы пад навукай дзейнасць, якая заключаецца ў вытворчасці верагодных ведаў, у тым ліку і фактаў, безумоўна, належыць сцвярджаць, што гісторыка — навука (нягледзячы на тое, што гістарычныя веды не падлягаюць непасрэднай верыфікацыі, а іншы раз яны — толькі імавернасныя).
    Калі разумець пад навукай навуковае пазнанне, г. зн. пазнанне, ажыццяўляемае спосабам даследавання, у якім веды атрымліваюцца на аснове крытычных метадаў і строгіх прынцыпаў, то належыць прызнаць, што, безумоўна, гісторыка магчыма распрацоўвацца такім чынам, хоць працам па гісторыі грамадства, якія здзяйсняліся да XVII ст., амаль без выключэння нельга надаваць статус навуковых прац.
    Калі адносіць галіну даследаванняў да навукі, зыходзячы з крытэрыю будовы ў яе межах навуковай тэорыі (г. зн. сістэмы верагодных ведаў, якія з’яўляюцца інструментам практычнай дзейнасці), то і некаторыя іншыя гістарычныя дысцыпліны (напрыклад, археалогія) пазбаўляюцца статуса навуковых дысцыплін.
    14 Пасмор Дж. '‘Обьектнвность нсторнн” // Фнлософня й современные фнлософско-нсторнческне концепцнн (крнтнческнй аналнз). М., 1990. С. 142.
    ГЛАВА 4 НЕКАТОРЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯI ФІЛАСОФСКІЯ ПРАБЛЕМЫ ЭТНАЛОГП
    11.	ЭТНАЛОГІЯ ЯК НАВУКОВАЯ ДЫСЦЫПЛІНА
    Перш чым разглядаць дысцыплінарны статус этналогіі, звернем увагу на ступень ужывання паняційнага апарату тэорыі этнасу айчыннымі гісторыкамі. Апошнія значную ўвагу ўдзяляюць вызначэнню этнічнага характару ВКЛ. Так, прадстаўнік нацыянальна-дзяржаўнага кірунку айчыннай гісторыкі I. А. Юхо адстойвае наступнае канцэптуальнае палажэнне: “Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі паны цэнтральных (беларускіх) зямель, бо ВКЛ была ўтворана на беларускай тэрытарыяльнай, этнаграфічнай і культурнай аснове...”1
    Другі айчынны прадстаўнік гэтага гістарыялагічнага накірунку М. П. Касцюк, адзначаючы, што “...важнае значэнне мае праблема характару ВКЛ, наколькі яго можна лічыць беларускай дзяржавай”, і абапіраючыся пры вырашэнні праблемы на погляды У. I. Пічэты, робіць выснову, што “ВКЛ — сваеасаблівая форма нашай дзяржаўнасці”, і разам з тым паведамляе, што “Беларускія і літоўскія гісторыкі прыйшлі да кампраміснага рашэння, што беларускі бок будзе лічыць ВКЛ беларуска-літоўскай дзяржавай, а літоўскі бок — літоўска-беларускай”, не ўдакладняючы, які этнас дамінаваў у сацыяльнапалітычным жыцці дзяржавы. Прычым ён заўважае, што “такое вырашэнне не з’яўляецца аптымальным. Яго можна разглядаць як пэўны этап на шляху да ісціны” , г. зн. да завяршэння пабудовы канцэпцыі этнічнага характару ВКЛ.
    Яшчэ адзін прадстаўнік айчыннай гісторыкі Я. К. Новік, разглядаючы канцэпцыю стварэння ВКЛ, сцвярджае, што факты пра дамінаванне ў ВКЛ літоўскіх феадалаў, пра значнае пераважванне іх над беларускімі і польскімі феадаламі дазваляюць зрабіць выснову, што да сярэдзіны XV ст., а таксама і пазней — у XVI ст. ВКЛ з’яўлялася літоўска-беларускай дзяржавай. Аднак пасля гэтага ён фармулюе палажэнне, якое зусім супрацьлеглае папярэднему тэзісу: “ВКЛ ... не з’яўляецца ні беларуска-літоўскай, ні літоўска-беларускай ... гэта
    1 Юхо I. А. ВКЛ. Дзяржаўны і палітычны лад // ЭГБ. Т. 2. С. 401.
    2 Касцюк М. П. Гістарычны вопыт беларускага народа: вывучэнне і выкарыстанне // Беларусістыка. Беларусь: гістарычны лёс народа і культуры. Мн., 1995. С. 16.
    паліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў — беларускага, рускага, украінскага і літоўскага...”3
    Аналіз пастаноўкі і вырашэння гісторыкамі праблемы этнічнага характару ВКЛ паказвае на недастатковае выкарыстанне паняційнага апарату тэорыі этнасу, без якога вынікі не толькі даследаванняў па этнічнай гісторыі, а і некаторых тэм у іншых раздзелах гісторыкі нельга выкласці на мове строгага даследавання. Пабудова ў межах этнічнай гісторыі канцэпцый развіцця розных этнасаў мае ўмовай зыходжанне з пэўных тэарэтычных і канцэптуальных схем. У этналогіі, аднак, пакуль не выпрацавана агульнапрынятай тэорыі этнасу, a маюцца толькі розныя канцэпцыі этнічных з’яў; паняцце этнасу не эксплікавана. Адзначым, тым не менш, што адсутнасць агульнапрынятай тэорыі этнасу не перашкаджае гісторыкам дастаткова паспяхова даследаваць этнічныя з’явы.
    Ужыванне этналагічных паняццяў у працах прадстаўнікоў айчыннай гісторыкі грунтоўна разгледжана ў артыкуле М. А. Сакаловай4. Мы спынімся ў гэтай главе, галоўным чынам, на разглядзе тэарэтычных і філасофскіх праблем этналогіі.
    Сёння адзначаецца, што “агульнапрынятага разумення тэрміна «этналогія» не існуе. Пад этналогіяй разумеюць навуковую дысцыпліну, якая вывучае і параўноўвае вынікі працы этнографаў у эмпірычных даследаваннях”, а таксама разумеюць частку этнаграфіі, і тэрміналагічны эквівалент навуковай дысцыпліны пад найменнямі “сацыяльная (культурная) антрапалогія”5.
    На наш погляд, этналогія — гэта комплексная навуковая дысцыпліна, якая адносіцца да грамадазнаўчых дысцыплін, у межах якой будуецца тэорыя этнасу і канцэпцыі розных этнічных працэсаў і з’яў. Яна не мае ідэалагічнага характару, насуперак сцверджанням шэрагу заходнееўрапейскіх аўтараў, калі яго не прыўносіць у яе. Сёння этналогія знаходзіцца, на наш погляд, на той стадыі развіцця навуковай дысцыпліны, які, паводле выразу I. Лакатаса, характарызуецца як “непаспелая навука”. Этналогія абапіраецца і на дадзеныя іншых наву-
    3 Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў па люты 1917 г. Мн., 1998. С. 101, 163.
    4 Сакалова Марьіяна. Пра разуменне паняццяў “нацыя” і “этнас” у сучаснай айчыннай гістарыяграфіі Н Гістарычны альманах. Т. 6. 2000.
    5 Словарь. Культура н кулыурологня / Сост. н ред. A. Н. Кравченко. М., 2003. С. 912.
    6 Кола Доменнк. Полнтнческая соцяолопня. М., 2001. С. 344.
    ковых дысцыплін, такіх сталых, як антрапалогія, лінгвістыка, і нядаўна аформіўшыхся, такіх, як генагеаграфія, этнагеноміка. Для яе распрацоўкі патрэбны і дадзеныя тых галін даследаванняў, якія яшчэ больш непаспелыя, чым яна, у прыватнасці, той галіны, якую ўмоўна назавём “этнанаасфералогія”. У прыватнасці, для яе распрацоўкі будуць карыснымі дадзеныя пра сувязь этнічнай свядомасці з наасферай, якую іншы раз інтэрпрэтуюць як наяўнасць у этнасаў эгрэгараў.
    Шэраг айчынных сацыёлагаў [аўтараў вучэбнага дапаможніка “Соцнолопія” (Мн., 1998)] сцвярджаюць, што “...у сацыялогіі, як у ніводнай іншай навуцы, гэта праблема (прадмета сацыялогіі. — Ю. Н.) ускладнілася па чыста тэрміналагічных акалічнасцях”, звяртаюць увагу на шматзначнасць тэрмінаў “аб’ект” і “прадмет”. На нашую думку, справа тут не ў шматзначнасці гэтых тэрмінаў, а перш за ўсё ў змешванні паняццяў сацыяльнага і грамадскага. Дарэчы, зусім непрымальны іх тэзіс пра тое, што ў кантэксце вызначэння прадмета сацыялогіі ў цэлым паняцці аб’екта і прадмета даследавання супадаюць, паколькі такія паняцці, як і паняцці аб’екта і прадмета пэўнай навуковай дысцыпліны, і створаны для таго, каб не супадаць. Абгрунтоўваюць яны гэты тэзіс, зыходзячы са спекулятыўных гнасеалагічных поглядаў, на што паказвае, напрыклад, наступнае выказванне: “...прадмет пазнання любой навукі з філасофскага пункту гледжання вызначаецца менавіта як аб’ект адлюстравання”7.