Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Возьмем канцэптуальнае палажэнне: “У сярэдзіне XIII — XIV ст. усе землі Беларусі паступова ўвайшлі ў склад полізтнічнай дзяржавы ВКЛ...”5 “ВКЛ” — скарочаная назва феадальнай дзяржавы, а таксама адпавядаючай ёй краіны (дзяржаўнай тэрыторыі). “Землі Беларусі” — выраз, які ўжываецца для абазначэння паняцця тэрыторыі, на якой кампактна пражываў беларускі этнас (геаграфічна акрэсленай вярхоўямі Дняпра, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга). Калі зыходзіць толькі са значэнняў тэрмінаў гэтага сцвярджэння, то яго трэба разумець так, што пэўная этнічная тэрыторыя ўвайшла ў склад сістэмы палітычных і іншых органаў, якая мела назву “ВКЛ”. Дакладней будзе казаць, што ў XIII ст. пэўныя падзеі прывялі да ўзнікнення новай краіны пад назвай “ВКЛ” (або што землі Беларусі адпавядалі частцы краіны з назвай “ВКЛ”).
У тым выпадку, калі “этнас” — толькі агульны тэрмін, ужыванне слова “беларусы” для абазначэння насельніцтва Рэспублікі Беларусь (а таксама і БССР), у адрозненне ад ужывання слова “расіяне” для абазначэння насельніцтва Расійскай Федэрацыі (а таксама і Расійскай імперыі), недакладна, паколькі частка такога насельніцтва ўсведамляе сябе па паходжанні не беларусамі. Тое ж самае і ў іншых выпадках супадзенне этнонімаў з палітонімамі. Аптымальней выкарыстоўваць слова “беларусы” ў межах этнічнай гісторыі толькі як назву канкрэтнай этнапалітычнай супольнасці, прадстаўнікі якой — грамадзяне Рэспублікі Беларусь усведамляюць сваю прыналежнасць да беларускай культуры. Пра жыхароў Рэспублікі Беларусь дакладней казаць — “насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Этнапалітычную супольнасць не належыць атаясамліваць з жыхарамі, якія жыццядзейнічаюць на пэўнай тэрыторыі. Некаторыя жыхары пэўнай краіны могуць і не ўваходзіць у этнапалітычную супольнаспь, выпадаць з сукупнасці адносін, якія яе складаюць, не усведамляць сваю прыналежнасць да пэўнай культуры.
Возьмем, напрыклад, Бельгію. Частка насельніцтва яе ўсведамляла і ўсведамляе сябе фламандцамі, частка — валонамі. Разам з тым
5 Церашковіч П. У., Чаквін I. У. Беларусы... С. 464.
жыхары яе лічаць сябе і бельгійцамі. 3 пункту гледжання анталогіі выказванне пра тое, што бельгійцы або фламандцы і валоны ў 1830 г. паўсталі супраць галандскага кіравання і зверглі яго, ацэньваецца як метафарычнае (з пункту гледжання эпістэмалогіі — як выкарыстанне прыёму ідэалізацыі), паколькі рэальна змагаліся за незалежнасць краіны не этнічныя і нават не этнасацыяльныя супольнасці, а соцыумы — канкрэтныя вайсковыя падраздзяленні і фарміраванні, прадстаўнікі якіх усведамлялі сябе этнічна валонамі, фламандцамі (анталагічна кажучы, рэальна змагаліся прадстаўнікі пэўных адзінстваў, якія ідэальна ўсведамлялі сябе прадстаўнікамі пэўных этнасаў).
Этнонім “ліцвіны” ў XIV—XVIII стст. ужываўся для назвы жыхароў ВКЛ, пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх летувісаў6, інакш — люцічаў, калі прымаць гіпотэзу П. Урбана, або, калі яе не прымаць, часткі аўкштайтаў (у час этнічнай асіміляцыі продкаў летувісаў і беларусаў, ці міжэтнічнай інтэграцыі іх у пазнейшыя часы і ў час этнічнай кансалідацыі продкаў летувісаў) і насельніцтва беларускага Панямоння7. У XVI—XVIII стст. назва “ліцвіны” ўжывалася і як тапонім. Больш таго, “у XVI—XVIII стст. назва ліцвіны набыла гучанне палітоніма — дзяржпалітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва ВКЛ, аднак адрознівалася ад літоўцаў ... усіх беларусаў праваслаўнай веры і палешукоў”8. У апошнім выпадку, на наш погляд, дакладней вызначаць назву “ліцвіны” не як палітонім, а як палітэтнонім (або, мабыць, патронім), улічваючы страту незалежнасці ВКЛ пасля Люблінскай уніі 1569 г. і тое, што частка жыхароў зямель Беларусі ўсведамлялі сваю прыналежнасць да былой дзяржаўнай тэрыторыі ВКЛ. Увогуле мэтазгоднай, на наш погляд, з’яўляецца дыферэнцыяцыя этнонімаў на мікра-, суб-, макра-, паліт-, суперэтнонімы, улічваючы тое, што “ў сучаснай літаратуры існуе мноства разуменняў тэрміна “этнонім” — ад абазначэння нацый ... да назвы жыхароў якой-небудзь вёскі яе суседзямі”9.
Тэрмінам “дзяржаўнасць” у грамадазнаўчых дысцыплінах і ў гісторыцы часам абазначаюць першапачатковыя, невялікія, несуверэнныя формы палітычнай арганізайыі грамадства і разам з тым сістэмы палітычных органаў. Зыходзячы з такіх значэнняў тэрміна і раз-
6 Зайкоўскі Э., Чаквін I. Ліцвіны // ЭГБ. Т. 4. С. 382.
7 Насевіч В., Карашчанка I. Літоўцы // ЭГБ. Т. 4. С. 387.
8 Зайкоўскі Э., Чаквін I. Ліцвіны... С. 382.
9 Рогалеў А. Ф. Этнаніміка// Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.. 1994.
С. 632.
важаючы строга, нельга сцвярджаць пра развітую форму палітычнай арганізаці грамадства ў беларусаў у часы існавання Полацкага княства, але прымальна казаць пра тое, што продкі беларусаў (этнасы, з якімі пераемныя беларусы) мелі дзяржаўнасць. Разам з тым падобныя выказванні недастаткова выразныя з прычыны шматслойнасці тэрміна “дзяржава”. Але, зыходзячы з прапануемага намі адрознення тэрмінаў “дзяржаўнасць” (асноўная форма палітычнай арганізацыі грамадства) і “дзяржава” (спецыфічнае аб’яднанне людзей, якому адпавядае сістэма палітычных, гаспадарчых і іншых устаноў, якія функцыяніруюць у адпаведнасці з пэўнымі заканадаўствам і прававымі нормамі), прымальна казаць, што продкі беларусаў мелі ў IX— X стст. дзяржаўнасць (прычым такую форму яе, як народная дэмакратыя) і складалі незалежныя дзяржавы — Полацкае, Смаленскае і Турава-Пінскае княствы.
Сёння айчынныя гісторыкі працягваюць дыскусіраваць наконт наяўнасці ў продкаў беларусаў дзяржавы да 1919 г. Частка іх, у прыватнасці A. К. Краўцэвіч, абгрунтоўвае пункт гледжання, паводле якога ўсходнеславянскі элемент разам з балцкім элементам мелі ўласную дзяржаву — ВКЛ10. Іншая частка іх, у прыватнасці С. Я. Рассадзін, прытрымліваецца пункту гледжання, паводле якога беларусы (ці продкі беларусаў) да стварэння БССР не мелі ўласнай дзяржавы11. Некаторыя гісторыкі, у прыватнасці П. Ц. Петрыкаў, лічаць, што да стварэння БССР беларусы, пражываючы ў розных дзяржавах, мелі дзяржаўнасць, аднак не мелі ўласнай дзяржавы12. На наш погляд, формулы — “пэўны этнас, народ стварыў, меў дзяржаву” — ідэалагемы. Калі лічыць, што ў некаторыя моманты сусветнай гісторыі плямёны рэарганізуюцца ў дзяржавы, страчваючы статус суб’екта яе, і не атаясамляюць паняцці дзяржавы і дзяржаўнай улады, то, разважаючы пра сувязь этнасаў і дзяржаў, пачынаючы з такіх момантаў, належыць казаць, што этнасы складаюць дзяржаву (або адпавядаюць ёй), а не маюць яе.
Агульнапрынята палажэнне, паводле якога ў межах еўрапейскага сярэднявечча, верхняя мяжа якога акрэсліваецца XV ст., не існавала нацый і нацыянальных дзяржаў. Некаторыя беларускія вучоныя, у прыватнасці Г. М. Сагановіч, лічачы, што “...гісторыя Беларусі мае нейкія ўласныя ... не заходнееўрапейскія межы ... паміж эпохамі”,
10 Краўцэвіч A. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2000.
11 Рассадзін С. Дар незалежнасці // Беларуская думка. 2003. № 6.
12 Пертыкаў П. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі П Беларускі гістарычны часопіс. 2003. № 4.
акрэсліваюць верхнюю мяжу сярэднявечча ў гісторыі Беларусі XVIII ст.13 3 гэтага напрошваецца выснова, што на гэты час у беларусаў не магло быць нацыянальнай дзяржавы. Але такая выснова будзе вынікам паліталагічнага падыходу да праблемы дзяржаўнасці этнасаў. У адпаведнасці з варыянтам тэорыі этнасу, які абгрунтаваў Ю. В. Брамлей, яна фармулюецца інакш: ці быў кампактным этнасам этнас, з якім пераемлая беларуская нацыя, ці меў ён цэнтралізаваную арганізацыю палітычнай улады. Паводле Ю. В. Брамлея, пэўны этнас на розных стадыях развіцця грамадска-эканамічнай фармацыі меў або не меў этнасацыяльны арганізм. Пры этналагічным падыходзе, які прапануецца намі да разгляду пры пабудове тэорыі этнасу, такая праблема ацэньваецца як штучная ў межах этналогіі. Пры ім этнасацыяльным супольнасцям ставіцца ў адпаведнасць насельніцтва пэўных краін. Выказванні пра дзяржаўнасць народаў прапанаваны ў межах канцэпцыі палітычнага ўжытку.
3 пункту гледжання логікі выказванні: беларусы, немцы і г. д. стварылі сваю дзяржаву — маюць няпэўна-ісцінаснае значэнне, паколькі тэрмін “дзяржава” і этнонімы “беларусы”, “немцы” — шмагзначныя. Значэнне іх удакладняецца ў іншых выказваннях. 3 пункту гледжання анталагічнага аналізу падобных выказванняў вынікае, што ім адпавядаюць спекулятыўныя ўяўленні, якія зыходзяць з гістарыясофскай устаноўкі, паводле якой этнасы і пасля ўзнікнення дзяржаўнасці з’яўляюцца суб’ектамі геапалітыкі. А між тым, калі вызначаць неспекулятыўна, суб’екты сусветнай гісторыі, як і суб’екты грамадскай дзейнасці, — такія грамадскія ўтварэнні, якія па ступені ўзаемадзеяння індывідаў характарызуюцца анталагічна не як супольнасці, а як аб’яднанні, саюзы, адзінствы (пэўныя ваенныя фарміраванні, палітычныя партыі і кланы і г. д.) і якія мы за адсутнасню спецыяльна ўведзенага тэрміна абазначаем гэрмінам “соцыум”. Дзеянні такіх утварэнняў прыводзяць да гістарычных падзей, у тым ліку стварэння новай дзяржавы ў пэўнай краіне.
3 пункту гледжання эпістэмалогіі падобныя выказванні пра стварэнне пэўнымі этнасамі сваёй дзяржавы з’яўляюцца мовай канцэптуальнага апісання і тлумачэння (ажыццяўляемых з дапамогай прыёму ідэалізацыі), якая адрозніваецца ад мовы фактуальнага апі-
13 Сагановіч Генадзь. Да праблемы перыядызацыі беларускай гісторыі: сярэднявечча і новы час // М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяірафіі. крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага). Мінск. Міжнародная навуковая канферэнцыя. 14—15 лютага 1996 г. Мн., 1997. С. 59.
сання. У рамках гісторыкі пераважае фактуальнае апісанне. Прыклад выказвання, якое з’яўляецца фактуальным апісаннем: “Фактычна, з 15 па 18 лютага (1918 г. — Ю. Н.) Сакратарыят (Народны сакратарыят. — Ю. Н.) быў адзінай уладай наБеларусі”14.
Шэрагу даследчыкаў пры вывучэнні грамадскіх з’яў складана адразу вызначыць статус пэўных утварэнняў індывідаў як этнасаў або як соцыумаў. Так, для I. Р. Шафарэвіча цяжка вызначыць несупярэчліва анталагічны статус яўрэяў, ён сцвярджае, што апошнія — нацыя, этнічная рэлігія, сплаў таго і другога, сацыяльны слой і (або) нават вялікая сям’я. Калі сфармуляваць гэтыя яго намаганні па ўстанаўленні статуса яўрэяў на мове сучаснай сацыялогіі, то яўрэі будуць ахарактарызаваны як сацыяльны інстытут або сацыяльная арганізацыя. Але і такая выснова не будзе вернай, паколькі сацыя(та)льныя інстытуты і арганізацыі трактуюцца як штучныя аб’яднанні (гл. такую трактоўку ў дапаможніку “Соцнальная фнлософня н соцнологня” (М., 2002)), а пры разгаядзе феномена так званага яўрэйства не абавязкова выдзяляемы аб’яднанні такога характару.