Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
3 пункту гледжання анталагічнага паняцця грамадскага ўтварэння індывідаў таксанамічна аптымальна дзяліць іншыя пазнавальныя зместы на аб’яднанні — утварэнні, дзейнасць якіх скаардынаваная і ўпарадкаваная; адзінствы — ўтварэнні, дзейнасць якіх, акрамя таго, узгодненая і мэтанакіраваная, і супольнасці — ўтварэнні, якія праяўляюцца, галоўным чынам, у пэўнай грамадскай свядомасці, якая мае асновай пэўную ідэнтыфікацыю іх прадстаўнікоў, аднак не ў дзейнасці. Зыходзячы з такога падзелу канкрэтныя этнасы (напрыклад, беларусы, палякі), пэўныя соцыумы (напрыклад, пралетарыі, студэнты) таксанамічна — супольнасці; канкрэтныя палітычныя партыі, канфесіі — аб’яднанні; сем’і, палітычныя, эканамічныя кланы — адзінствы.
Разам з тым прадстаўнікі супольнасцяў могуць прымаць удзел у падзеях, зачэпкай і прычынай якіх з’яўляюцца адносіны да іх супольнасці з боку іншых этнасаў, а таксама і соцыумаў. У гэтым выпадку дапушчальна казаць, што супольнасці ўваходзяць у стадыю актуалізацыі, знаходзяцца ў дынамічным стане (напрыклад, падчас нацыянальнага руху, студэнцкіх хваляванняў), але пры гэтым супольнасці належыць разглядаць не як суб’ект, а толькі як субстрат рэальных грамадскіх дзеянняў, якія прыводзяць да грамадскіх падзей.
Агульны аб’ект грамадазнаўчых дысцыплін, у тым ліку этналогіі і сацыялогіі, дапушчальна ўстанаўлівань як з’явы, якія адбываюцца з рознымі грамадскімі ўтварэннямі. Прычым, калі ўводзіць у паняційны апарат сацыяльнай філасофіі паняцце сацыятальнага, карэлятам якога з’яўляецца паняцце соцыуму, і калі вызначаць паняцце сацыятальнага як сферу ўсемагчымых форм (менавіта) дзейнасці (а не свядомасці) грамадскіх утварэнняў індывідаў (паняцце сацыятальнага больш вузкае па аб’ёме за паняцце грамадскага і значна шырэй паняцця сацыяльнага, якое ахоплівае толькі з’явы, якія тычацца міжіндывідуальных адносін ўзаемадзейнічаючых соцыумаў і грамадскага становішча сукупнасцяў індывідаў), то для кожнай сістэмы дысцыплін, якія класіфікуюцца як грамадазнаўчыя, выдзяляемы адметны аб’ект: для паліталогіі — гэта з’явы, якія тычацца дзейнасці соцыумаў пэўнага віду. тых грамадскіх утварэнняў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе за ўладу; для этналогіі — гэта з’явы, якія тычацца этнасаў; для сацыялогіі — сацыяльныя з’явы, г. зн. з’явы, звязаныя з міжіндывідуальнымі адносінамі, якія тычацца дзейнасці соцыумаў (за выключэннем такіх адносін у палітычных утварэннях індывідаў), а не псіхалагічных рэакцый, і з’явы, звязаныя з грамадскім становішчам сукупнасцяў індывідаў.
Найбольшую складанасць пры рэфлексіі над базіснымі грамадазнаўчымі паняццямі ўяўляе карэляцыя зместаў і эксплікацыя паняццяў дзяржавы і палітыкі. У дэфініцыях паняцце палітыкі падобна наступнаму: “Палітыка — дзейнасць, якая звязана з адносінамі паміж класамі, нацыямі і іншымі сацыяльнымі групамі, ядром якой з’яўляецца заваяванне, утрыманне і выкарыстанне дзяржаўнай улады”2. Змешваюцца ў пэўнай ступені зместы паняццяў палітыкі, палітычнай улады і дзяржаўнай палітыкі. Пры фармулёўцы: “Вызначэнне палітыкі як сферы грамадскага жыцця па кіраванні дзяржавай больш агульнае і адэкватнае практыцы”3 атрымліваецца, што такім пазнавальным
2 Фнлософскнй словарь. С. 286.
3 Горелов A. А. Полнтологня. Учебннк. М., 2002. С. 8.
зместам, як канкрэтная палітыка (напрыклад, палітыка СССР), адпавядаюць рэальныя ўтварэнні. Між тым палітыку, безумоўна, належыць трактаваць як перш за ўсё грамадскую дзейнасць індывідаў, накіраваную на заваяванне, утрыманне ўлады і яе ўжыванне.
Частка заходніх тэарэтыкаў-палітолагаў, лічачы, што “сучаснае паняцце палітычнага ... трэба выводзіць з сутнасці сучаснай палітычнай дынамікі”, абгрунтоўваюць погляд, паводле якога “практычная рэалізацыя ўніверсальнай каштоўнасці — свабоды — у грамадскай сферы з’яўляецца сучасным паняццем палітычнага”4 (прычым філасофскім паняццем палітычнага). На нашую думку, выкарыстанне тэрміна “палітычны” ў рамках сацыяльнай філасофіі ў абгрунтоўваемым імі значэнні, калі і не зыходзіць з ідэалагічных установак, то, ва ўсякім разе, безперспектыўнае.
Ш. Дэбаш і Ж.-М. Пант’е, прынцыпова адмаўляючы ў магчьімасці адназначна ўстанавіць тэрмін “палітыка”, выдзяляюць два падыходы да вызначэння і эксплікацыі паняцця палітыкі: 1. Праз паняцце дзяржавы: “Палітыка характарызуе дзяржаву ў тым сэнсе, што захады дзяржавы найчасцей кваліфікуюцца як палітыка, без yeari на тое, ці гаворка ідзе аб дзеях замежнай або ўнутранай палітыкі ... Але ці зводзіцца палітыка да дзяржавы? Напрыканцы мінулага (г. зн. XIX ст. — Ю. Н) некаторыя думалі менавіта так, адкуль і паходзіць назва «статологня» (што значыць “дзяржавазнаўства”)...”; 2. Праз паняцце ўлады5.
У значнай частцы грамадазнаўцаў, нягледзячы на пастаяннае ўжыванне імі тэрміна “дзяржава”, няма выразных уяўленняў пра паняцце дзяржавы. Возьмем, напрыклад, наступнае сцвярджэнне: “Як грамадскі інстытут дзяржава ўзнікла прыкладна на тысячу гадоў раней лакальных цывілізацый, калі саюзы палітычных плямёнаў сталі ўстойлівымі і з’явілася магчымасць сфарміраваць нейкі надплемянны палітычны эканамічны орган, які выконваў заваявальную функцыю, фінансавую функцыю па зборы падаткаў (дані), карную функцыю і тым самым, праводзіў у жыццё прынцып глабалізацыі. Але яшчэ да гэтага (г. зн. да ўзнікнення дзяржавы. — Ю. Н.) дзяржа-
4 Хеллер А. Пересмотренное понятне полнтнческого // Современная полвтнческая теорня. М., 2001. С. 471, 473, 462.
5 Дэбаш Шарль, Пант’е Жан-Мары. Уводзіны ў палітыку. Мн., 1996. С. 11, 15-16.
ва брала на сабе шэраг сацыяльных і эканамічных функцый...”6 У гэтым сцвярджэнні змешваюцца паняцці сацыяльнага і палітычнага, фінансавай і палітычнай функцый, дзяржавы і палітыкі.
Аўтар падручніка для ВНУ “Всеобтая нсторня права н государства” У. I. Графскі сцвярджае, што “ўся гісторыя сацыяльных супольнасцяў (калектыўнасцяў) распадаецца на два вялікія перыяды — перыяд племяннога жыцця і перыяд нацыянальных дзяржаў”7, г. зн. пад сацыяльнымі супольнасцямі ён разумее прыблізна тое, што мы абгрунтоўваем як соцыум. Пры гэтым У. I. Графскі не дае дэфініцыі паняцця дзяржавы, хаця для падручніка гэта трэба рабіць, мабыць, абавязкова. Тое, што ён не выдзеліў такі перыяд гісторыі соцыумаў, як перыяд данацыянальных дзяржаў, паказвае на тое, што ён “растварае” паняцце дзяржавы сярод іншых паняццяў.
В. М. Розін трактуе пазнавальны змест (паняцце) дзяржавы ў трох аспектах: “...па-першае, дзяржава — гэта сістэма сацыяльных інстытутаў (у назве падпараграфа 2.2 цытуемай кнігі, дзяржава вызначаецца ім толькі як сацьіяльны інстытут. — Ю. Н.) (палітычных, эканамічных, культурных, грамадскіх). Па-другое, дзяржава ўваходзіць у сістэму “грамадства — дзяржава”. Па-трэцяе, яна выступае таксама як “кансалідаваны суб’ект...”, прычым “кансалідаваны суб’ект стварае сацыяльным інстытутам (г. зн. і дзяржаве. — Ю. Н.) патрэбныя рэжымы функцыяніравання”8. Як бачна, выкладанне такога пазнавальнага зместу, як дзяржава, у яго недастаткова адкарэліравана. У падобных трактоўках не робіцца выснова пра наяўнасць розных аднатэрміновых паняццяў дзяржавы. Дзяржава як “кансалідаваны суб’ект” — гэта пэўны соцыум, канкрэтнае грамадскае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой сістэму органаў улады і кіравання, а таксама іншых устаноў у пэўнай краіне, а дзяржава як сацыятальны інстытут — гэта пэўная форма арганізацыі грамадскай дзейнасці індывідаў.
Іншае паняцце дзяржавы абгрунтоўвае Л. Я. Грынін, які трактуе дзяржаву як “цэнтр грамадскай арганізацыі”, але пры гэтым “цэнтр яшчэ не ёсць уся сістэма, якая складаецца з палітычных адзінак”. Ен адзначае, што “ў дадзяржаўны перыяд такімі адзінкамі выступаюць у залежнасці ад грамадства сям’я, род, племя, саюз плямёнаў або нешта падобнае ... яны адначасова маглі быць вытворчымі, духоўнымі
6 Базылев Н. Н. Глобалмзацня нацяональной экономнкн: суіцность, тенденцнн, последствня II Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 2002. № 6. С. 8.
7 Графскнй В. Н. Всеобшая нсторня права н государства. М., 2002. С. 44.
8 Рознн В. М. Тнпы... С. 145—146.
або этнічнымі”. Разам з тым Л. Я. Грынін атаясамляе такія адзінкі з першымі дзяржавамі9. Мы абгрунтоўваем іншы погляд, паводле якога дзяржава як соцыум — суб’ект грамадскай дзейнасці, які змяняе ў гэтай ролі племя (або саюз плямёнаў). Сапраўды, што паняцце дзяржавы як цэнтра грамадскай арганізацыі мае пэўную перавагу над іншымі паняццямі дзяржавы, якая заключаецца ў тым, што калі дзяржава — такі цэнтр, то ён застаецца дзейнічаць незалежна ад таго, у якім стане знаходзяцца соцыумы ў пэўнай краіне (нягледзячы, напрыклад, на анархію). Калі дзяржава — соцыум, які ўяўляе сабой сістэму палітычных органаў, розных гаспадарчых устаноў, то пры пэўным стане гэтая сістэма можа не функцыяніраваць, пры тым што палітыка (пэўнага роду грамадская дзейнасць) іншымі соцыумамі працягвае ажыццяўляцца. Гэта будзе аргументам за тое, што дзяржава як грамадскае ўтварэнне мае перарывісты характар.
Для О. Шпенглера: “дзяржава — гэта форма народа, форма — гэта абстрагіраванне ад жыццёвага патоку”, і “толькі выдуманая тэарэтыкамі дзяржава ўяўляе сабой сістэму”10. Тым не менш, калі спрабаваць эксплікаваць паняцце дзяржавы больш рацыянальна, то аналіз яго дазваляе выдзеліць два асноўныя змястоўныя пласты яго: 1) асноўная форма палітычнай арганізацыі грамадства; 2) пэўны соцыум, сістэма сацыятальных арганізацый, у першую чаргу палітычных.
Карэліруючы зместы базісных паняццяў сацыяльнай філасофіі, мы лічым, што прымальна выдзяляць два розныя паняцці дзяржавы, і ўстанаўліваем у яе межах як аптымальнае наступнае значэнне тэрміна “дзяржава”: сістэма ў першую чаргу дзейнічаючых на пэўнай тэрыторыі органаў улады і кіравання насельніцтвам краіны, якія прызнае большасць насельніцтва краіны (а дакладней — якім яна падпарадкоўваецца), органаў, што ажыццяўляюць кантроль над тэрыторыяй краіны і рэгулююць прававыя адносіны розных груп насельніцтва, а таксама гаспадарчых, гандлёвых, выхаваўчых, медыцынскіх і іншых сацыяльных устаноў, якія падпарадкоўваюцца органам улады і кіравання. Калі ў межах сацыялогіі створана шматслойнае паняцце дзяржавы, з выдзяленнем дзяржавы як віду (тыпу) сацыяльнага інстытута, то ў межах сацыяльнай філасофіі мы прапаноўваем эксплікаваць паняцце дзяржавы так, як вышэй выкладзена. Канкрэтная дзяржава (напрыклад, ВКЛ, ЗША) — утварэнне куматоіднага характару, пэўны соцыум.