• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    Яшчэ ў 80-я гады XX ст. у навуковай і вучэбнай літаратуры па сацыялогіі было распаўсюджана вызначэнне аб’екта сацыялогііі як развіццё грамадства ў цэлым8. Гэта была спадчына таго, што пэўны час у прадметнае поле сацыялогіі ўключаліся любыя тэмы, звязаныя з развіццём грамадства. Даследчык гісторыі сацыялогіі Э. А. Капітонаў ўвогуле адносіць да так званай прадсацыялогіі грамадазнаўства, г. зн., акрамя, уласна, сацыялогіі, уключае ў яе і палітычную эканомію, і гістарыяграфію, пад якой ён разумее гістарыясофію, і статыстыку9. У апошняе дзесяццігоддзе аб’ект сацыялогіі вызначаецца амаль заўсёды больш дакладана — як сацыяльныя з’явы грамадства (нягледзячы на неэксплікаванасць паняцця сацыяльнага). I толькі зрэдку — як грамадства (гл. вызначэнне ў дапаможніку: Перов Г. О.,
    7 Елсуков A. Н: Бабосов Е. М., Даннлов A. Н. н др. Соцнологчя: Учебное пособне / Под ред. A. Н. Елсукова. Мн., 1998. С. 68—69.
    8 Краткнй словарь по соцнологмн. М., 1988. С. 336.
    9 Капнтонов Э. А. РІсторня н тсормя соцнологнн. Соцнологня XIX века. Учебное пособне. М., 2000. С. 122.
    Самыгнн Г. й. Соцнологня. Р.-на-Д., 2002). Патлумачваецца, у прыватнасці, В. Г. Ізохам у артыкулг “Грамадства” ў даведніку “Новейшнй фнлософскнй словарь” (М., 1998), што “грамадства — гэта паняцце, якое фіксуе прадмет сацыяльнай філасофіі” (дакладна, дарэчы, аб’ект, а не прадмет).
    Аб’ект этналогіі прымальна вызначаць як этнічныя з’явы, датычныя этнічных груп (у першую чаргу — этнічнасць і этнічныя сувязі), адрозніваючы яго ад аб’екта сацыялогіі — сацыяльных з’яў, датычных сацыяльных груп (у першую чаргу — сацыяльнага ладу грамадства і сацыяльных адносін у ім). Разам з тым мы ўстанаўліваем прадметныя межы этналогіі даволі вузка, паколькі лічым яе дысцыплінай, у межах якой распрацоўваюцца тэорыя этнасу, шэраг канцэпцый (у тым ліку канцэпцыя этнічнасці), гісторыя этналагічнай думкі, праводзяцца даследаванні, датычныя этнічнага складу насельніцтва розных краін, і не больш таго. Тым самым, мы не прымаем шырокага разумення прадметных межаў этналогіі, якое распаўсюджана ў расійскіх этнолагаў, у прыватнасці ў аўтараў (А. П. Садохіна і Т. Г. Грушавіцкай) і рэцэнзентаў падручніка для ВНУ “Этнологмя”. Апошнія абгрунтоўваюць этналогію як дьісцыпліну, якая складаецца з 7 раздзелаў (дарэчы, не выдзяляюць пры гэтым у яе складзе тэарэтычную этналогію — раздзел, у якім распрацоўваецца тэорыя этнасу). Некаторыя галіны даследаванняў, якія яны выдзяляюць як раздзелы, з якіх складаецца этналогія (этнасацыялогія, эканамічная этналогія), іншыя спецыялісты адносяць да раздзелаў другіх адпаведных дысцыплін — сацыялогіі, эканомікі. I хаця аўтары падручніка адзначаюць наяўную сёння і мяркуюць пра далейшую дыферэнцыяцыю этналагічнай навукі10, двайное класіфікацыйнае аднясенне дадзеных галін даследаванняў непрымальнае з пункту гледжання тэарэтычнага навуказнаўства (дысцыпліны, у рамках якой вывучаецца статус навуковых дысцыплін і распрацоўваюцца класіфікацыі іх), паводле якога належыць дакладна ўстанаўліваць, да якой сістэмы дысцыплін адносіцца пэўная галіна даследаванняў (або не адносіцца — у выпадку, калі яна вызначаецца як асобная комплексная дысцыпліна).
    Мы не адмаўляем першапачаткова выдзяленне этналогіі ў якасці полідысцыплінарнай галіны даследаванняў або нават сістэмы дысцыплін, калі яно наспела і мае сур’ёзныя падставы. Аўтары “Этнологнн”, выдзяляючы пэўныя галіны даследаванняў (у прыватнасці,
    10 Садохнн А. П., Грушевнцкая Т. Г. Этнологня. Учебннк для студ. высш. учебн. завед. М., 2000. С. 18—20.
    этнасацыялогію) як раздзелы этналогіі, у другім месцы падручніка характарызуюць іх ужо не як раздзелы, а як “навуковыя дысцыпліны” і як “міждысцыплінарныя навукі”, акрамя таго, пры выдзяленні этнапаліталогіі ўстанаўліваюць для яе статус галіны (“отраслн”) этналогіі". Пры шырокай тракгоўцы этналогіі, калі быць паслядоўным (г. зн. пагалоўна ўключаць у яе склад галіны даследаванняў, датычныя вывучэння этнічных з’яў, якія часта выдзяляюцца і як раздзелы іншых дысцыплін), да яе належыць адносіць, напрыклад, і этнаніміку — раздзел анамастыкі, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца раздзелам (або дысцыплінай) мовазнаўства. Зразумела, што гэта недапушчальна ўжо з пункту гледжання іерархіі дысцыплінарных адзінак. Належыць уключаць тады ў этналогію як сістэму дысцыплін і этнічную гісторыю. Калі этнаніміка — раздзел сістэмы дысцыплін, то этнічную гісторыю пры.мальна абгрунтаваць як сумежную навуковую дысцыпліну, якая складаецца з сукупнасці раздзелаў (этнічная гісторыя беларусаў, палякаў і г. п.). Аднак няма ніякіх падстаў для абгрунтавання яе ў якасці раздзела этналогіі.
    У тым выпадку, калі з’явіцца значная колькасць гістарычных даследаванняў, у якіх наяўны этналагічны аналіз і шырока выкарыстоўваецца апарат тэорыі этнасу, патрэбна будзе казаць пра выдзяленне этнічнай гісторыі як асобнай дысцыпліны. Для адрознівання яе статуса ад таго статуса, які яна мае як раздзел дысцыпліны, для тэрміналагічнага замацавання становішча мэтазгодна ўводзіць і новае найменне такой галіны даследаванняў, як, напрыклад, “этналагічная гісторыя”. Даследаванні па этнічнай гісторыі (калі іх не абмяжоўваць толькі праблемамі этнагенезісу) у межах гісторыкі не што іншае, як распрацоўкі па этнапалітычнай, этнасацыяльнай гісторыі. Тэмы і праблемы, прысвечаныя менавіта этнічнай гісторыі, выконваюцца і вырашаюцца ў межах этналогіі.
    Сапраўды, пры ўстанаўленні статуса некаторых галін даследаванняў, звязаных з вывучэннем этнасаў, бывае складана класіфікаваць іх. 3 80-х гадоў XX ст. выдзяляецца галіна даследаванняў пад найменнем “этнасацыялогія”. Значная частка замежных і некаторыя айчынныя сацыёлагі ўстанаўліваюць для этнасацыялогіі статус эмпірычнай сацыялагічнай дысцыпліны12 або раздзела сацыялогіі. Некаторыя расійскія сацыёлагі галоўнымі задачамі этнасацыялогіі лічаць раскрыццё “сацыяльнай абумоўленасці этнічных з’яў”, “нацыянальнай разнастайнасці
    11 Садохнн А. П., Грушевнцкая Т. Г. Этнологня... С. 299.
    12 Бабосов Е. М. Прнкладная соцнологмя. Учебное пособне. Мн., 2001. С. 85.
    сацыяльных працэсаў і з’яў”13. Разам з тым сустракаецца вызначэнне этнасацыялогіі як сумежнай дысцыпліны: “этнасацыялогія — навуковая дысцыпліна, якая даследуе этнічныя працэсы ў розных сацыяльных групах і сацыяльныя працэсы ў розных нацыянальных асяроддзях і рэгіёнах, на стыку этнаграфіі і сацыялогіі”14. Некаторыя сацыёлагі, у тым ліку і аўтары вучэбнага дапаможніка “Соцнологня”, будуючы разгалінаваную схему узроўняў сацыялагічных ведаў і выдзяляючы ўслед за Р. Мэртанам тэорыі сярэдняга ўзроўню (г. зн. не фундаментальныя і не прыкладныя) у сацыялогіі, да такіх тэорый адносяць і этнасацыялогію. Яны абмяжоўваюць задачу апошняй, як вызначаем са знаёмства з дапаможнікам, вывучэннем этнічных груп, якія атаясамліваюць з этнічнымі меншасцямі13. Але заўважым, што паняцце этнічнай групы — гэта паняцце этналогіі, а не сацыялогіі.
    У шэрагу сацыялагічных прац, у якіх разглядаецца склад сістэмы сацыялагічных дыспыплін, этнасацыялогія ўсё ж не значыцца. Так, у вучэбным дапаможніку для ВНУ (пад рэд. A. М. Ялсукова) “Соцнологня” (Мн., 2003) этнасацыялогія сярод выдзяляемых канкрэтна-сацыялагічных дысцыплін не значыцца. He значыцца яна і ў структуры сацыялагічных ведаў, якая выкладаецца ў падручніку “Соцнологмя” (Мн., 2002), дзе адказным рэдактарам з’яўляецца П. Д. Паўлянюк, а аўтарамі больш за 20 вучоных, сярод якіх шмат акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў РАН.
    Адной з падстаў для фарміравання погляду выдзялення этнасацыялогіі ў якасці раздзела або дысцыпліны сацыялогіі, з’яўляецца, мабыць, змешванне паняццяў грамадскага і сацыяльнага. Пра адрозненне паняццяў грамадства і сацыяльнасці, у адпаведнасці з якімі надаюцца характарыстыкі грамадскага і сацыяльнага, сведчыць, напрыклад, выраз “сацыяльная структура грамадства”. Тое, што сацыялогія — гэта толькі частка грамадазнаўства, адна з тых дысцыплін, якія адносяцца да грамадазнаўчых, таксама служыць аргументам на карысць несупадзення зместу паняццяў грамадскага і сацыяльнага.
    13 Арутюнян Ю. В., Дробнжева Л. М., Кондратьев В. С., Сусоколов A. А. Этносоцнологмя: целм, методы н некоторые результаты нсследовання. М., 1984. С. 6.
    14 Бялявіна В. М. Этнасацыялогія // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн„ 1989. С. 548.
    15 Касьянов В. В., Нечнпуренко Д. Н., Самыгнн Г. М. Соцнологня. Учебное пособне. Р.-на-Д„ 2000. С. 67, 208-209.
    Нягледзячы на паспяховую распрацоўку сацыялагічных праблем, змешванне паняццяў сацыяльнага і грамадскага, соцыуму і грамадства ў літаратуры па сацыялогіі пакуль не выключана. Так у “Современном гуманнгарном словаре-справочннке” (М., 1999) значэнні тэрмінаў не адкарэліраваныя. У ім сцвярджаецца, што “грамадства можна разглядаць як вышэйшую ступень соцыуму”, разам з тым “грамадства — ... сукупнасць гістарычных форм жыццядзейнасці людзей”16, і разам з тым у ім паведамляецца, што “грамадства” і “соцыум” часта ўжываюцца як сінонімы.
    У грамадазнаўчых дысцыплінах (а гістарычныя дысцыпліны несумненна адносяцца да грамадазнаўчых, паколькі іх веды выконваюць функцыю тлумачэння грамадскіх з’яў або садзейнічаюць гэтаму) для дасягнення мэт іх даследаванняў неабавязковы скрупулёзны карэляцыйны аналіз ствараемай тэрміналогіі. Дастаткова разумець (мадэліраваць) суб’ектамі пэўныя грамадскія змены, вывучаемыя ў іх межах, пэўныя супольнасці, такія мадэлі эпістэмалагічна характарызуемыя, як эмпірычныя ідэальныя аб’екты. Аднак выкарыстанне ў іх кагнітыўных межах некаторых шматзначных тэрмінаў, у прыватнасці тэрмінаў “грамадскі” і “сацыяльны”, іншы раз стварае паняційную блытаніну.
    У рамках этналогіі, як і этнаграфіі, і так званай культурнай антрапалогіі вывучаюць з’явы, якія тычацца розных этнічных груп супольнасцяў, у рамках этнапсіхалогіі і этнасацыялогіі — этнічныя складаючыя псіхалагічных і сацыяльных з’яў у грамадстве. Пакідаючы пытанне пра мэтазгоднасць іх выдзялення, разгледзім, як навуказнаўча ўстанаўліваецца дысцыплінарны статус для міждысцыплінных галін даследаванняў, да якіх адносіцца і этнасацыялогія. Выраз “міждысцыплінарная галіна даследаванняў” трэба ўжываць для вызначэння характару ўзнікнення пэўных галін, а пры вызначэнні дысцыплінарнага статуса галін даследаванняў такую галіну ўсё роўна належыць адносіць да пэўнай сістэмы дысцьгплін або вызначаць комплекснай дысцыплінай.