• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    Няма ніякіх падстаў пры этналагічным аналізе такога пазнавальнага зместу, як утварэнне з саманазвай “яўрэі”, для надання яму асаблівага статуса. Маюцца сукупнасці індывідаў, прадстаўнікі якіх усведамляюць агульнасць свайго паходжання; сукупнасці, якія ўсведамляюць прыналежнасць да пэўнай культуры, краіны; сукупнасці, якія складаюць пэўныя соцыумы рознай ступені арганізаванасці, і інш. I. Р. Шафарэвіч параўноўвае, як ён выражаецца, “яўрэйства” з біялагічным арганізмам’5. Але мадэль пэўнага мноства індывідаў як звыіп(супер)арганізма не больш як метафара. Адносна строгага даследавання падобныя аналогіі спекулятыўныя, для мэт яго яны марныя. Арганізмы, разглядаючы таксанамічна-анталагічна, — індывіды, якія ўяўляюць структурна-функцыянальна арганізаванае цэлае, соцыумы ж — сукупнасці індывідаў пэўнай ступені арганізаванасці, якія складаюцца гістарычна і ўяўляюць цэласнасць куматоіднага характару. Пазіцыя, якую заняў I. Р. Шафарэвіч пры ўстанаўленні этнічнага статуса яўрэяў — пазіцыя ідэалагічная. Пазіцыя, пазбаўленая ідэалогіі ў этнагістарычным даследаванні, заключаецца ў зыходжанні з паняційнага апарату пэўнай навуковай дысцыпліны, у дадзеным выпадку апарату этналогіі і сацыялогіі.
    14 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя... С. 485.
    15 Шафоревнч й. Р. Трехтысячелетняя загадка. йсторня еврейства н перспектнвы современной Росснн. СПб., 2002. С. 333—334, 318, 223.
    Як тэрмін “нацыя”, так і тэрмін “дзяржава” ўжываюцца ў навуковай літаратуры ў некалькіх асноўных значэннях, апошні ў значэннях: структураванай супольнасці з пэўнай арганізацыяй палітычнай ўлады кіравання сацыяльнымі працэсамі на пэўнай тэрыторыі; палітычнага інстытута, які ўяўляе сабой інстытуцыялізаваную палітычную ўладу; цэнтралізаванай арганізацыі ўлады; саюзу пэўнай часткі насельніцтва, які складаенцца з мэтай рэгулявання палітычных адносін пэўных соцыумаў (варыянт такога паняцця дзяржавы: “Дзяржава, тэрытарыяльна суверэнны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці”16). Сустракаецца і погляд (у гістарыясофскай працы Г. Ю. Любарскага, ахарактарызаванай апошнім як “глабальнае гістарычнае даследаванне”), паводле якога “дзяржава — ёсць матэрыялізаванае права...”17 Ад Платона ідзе традыцыя трактоўкі дзяржавы як цэнтралізаванай арганізацыі палітычнай улады. У рамках сацыялогіі і паліталогіі для абазначэння такога паняцця выкарыстоўваецца тэрмін “дзяржаўная ўлада”.
    Тэрмін “грамадства” ўжываецца ў значэннях: пэўнага соцыуму, палітычнага суграмадства, нацыі як антаганіста роду, сацыяльнага арганізма, які ўяўляе сабой сукупнасць індывідаў і ўмоў іх сумеснага жыцця, і інш. Тэрмін “улада” ўжываецца ў значэннях: сукупнасці органаў улады, адносін падпарадкавання ў дзейнасці індывідаў, абумоўленых неабходнасцю ва ўзгодненых дзеяннях іх; права адных індывідаў кіраваць другімі індывідамі, ажыццяўляючы тым самым сваю волю. і інш. Напрыклад, у расійскім падручніку для ВНУ “Соцнальная структура обіцества” A. М. Якаўлева сцвярджаецца: “Улада ёсць здольнасць кантраляваць паводзіны іншых, незалежна ад іх згоды”18. Падобная дэфініцыя ў рамках сацыялогіі непрымальная, паколькі ў апошняй для тлумачэння палітычных з’яў аптымальна зыходзіць з паняцця арганізацыі, а з паняцця здольнасці пры тлумачэнні з’яў зыходзяць у рамках псіхалогіі. У падручніку “Курс полнтологнн” сцвярджаецца, што “паняцце «ўлада» адносіцца да ліку шырока выкарыстоўваемых: «улада бацькоў», «улада сям’і»...”19 Але паняцце ўлады (лагічна вызначаючы, гранічна агульнае паняцце) адрозніваецца не толькі па аб’ёме, але і па змесце ад паняццяў “улада сям’і”, “улада ідэалогіі” і г. д.
    16 Юхо Язэп. Дзяржава // ЭГБ. Т. 3. Мн„ 1996. С. 237.
    17 Любарскнй Г. Ю. Морфологня нсторня: сравннтельный метод н нсторнческое развнтне. М., 2000. С. 47.
    18 Яковлев A. М. Соцмальная структура обіцества. М., 2003. С. 22.
    19 Курс полнтологнн. Учебннк. М., 2002. С. 67.
    Пад дзяржаўнай уладай звычайна разумеюць цэнтралізаваную ўладу, якая падтрымліваецца дзяржаўнымі ўстановамі і ажыццяўляецца праз іх, але пад палітычнай уладай — галоўную форму ўлады, якая заключаецца ў кіраванні рознымі грамадскімі арганізацыямі ў рэгуляванні адносін паміж імі. Паняцці дзяржаўнай улады і палітычнай улады не супадаюць па змесце. Пэўную ступень і велічыню палітычнай улады могуць мець і недзяржаўныя ўстановы. Дзяржаўная палітыка, калі зыходзіць з дэфініцыі, паводле якой палітыка — сфера грамадскай дзейнасці, якая ахоплівае дзейнасць па кіраванні сацыяльнымі групамі, па дасягненні і ўтрыманні пэўных форм улады, — гэта палітычная дзейнасць, якая ажыццяўляецца органамі дзяржаўнай ўлады. У краіне ажыццяўляецца і недзяржаўная палітыка, суб’ектамі якой выступаюць недзяржаўныя ўстановы. Паняцці дзяржаўнай палітычнай улады, дзяржаўнай улады, палітычнай улады, дзяржаўнай палітыкі, недзяржаўнай палітыкі эксплікуюцца, безумоўна, у межах паліталогіі. Але такая эксплікацыя ўзгадняецца з паняццямі дзяржавы, грамадства, палітыкі і іншымі шматслойнымі паняццямі, эксплікуемымі ў межах сацыяльнай філасофіі.
    Шматслойныя паняцці (г. зн. мысліпельныя ўтварэнні, у якіх наяўны некалькі змястоўных пластоў) не маюць выразнай выдзеленасці прадмета мыслення, таму яны з’яўляюцца адзнакай непаспелага этапу развіцця навуковага пазнання, эўрыстычнымі сродкамі пабудовы тэорый і канцэпцый; іх змест належыць удакладняць і дыферэнцыраваць у межах тэорый навуковых дысцыплін. У межах розных грамадазнаўчых дысцыплін і філасофскіх кірункаў, у ствараемых ў іх канцэпцыях тэрміны, якія абазначаюць радавыя паняцці — “улада”, “культура” “грамадства”, “дзяржава” і г. д., маюць розныя значэнні і кантэксты. У рамках грамадазнаўчых дысцыплін даследуюцца, вызначаючы лагічна, класы прадметаў; у рамках філасофскіх дысцыплін разглядаюцца найбольш шырокія па аб’ёму паняцці.
    У працэсе развіцця навуковага пазнання ў адносінах да прыродазнаўчых, а сёння — і грамадазнаўчых дысцыплін філасофскае пазнанне ўсё больш прызначаецца для абгрунтавання і абслугоўвання навуковага пазнання, асноўнай мэтай яго выступае складанне протатэарэтычнага апарату навуковых дысцыплін, а галоўнай функцыяй — навукова-эўрыстычная. У такой сітуацыі адной з задач філасофскіх дысцыплін, у прыватнасці сацыяльнай філасофіі, і навуказнаўчых дысцыплін, у прыватнасці гісторыказнаўства, з’яўляецца аналіз шматзначных тэрмінаў, эксплікацыя, удакладненне зместу выкарыстоўваемых
    паняццяў, стварэнне і ўвядзенне адметных тэрмінаў для паняццяў, якія выражаюцца шматзначнымі словамі, напрыклад для паняццяў дзяржаўнай палітыкі, дзяржаўнай улады, палітычнай улады.
    13.	АНАЛІЗ БАЗІСНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ ЭТНАЛОГП I ГРАМАДАЗНАЎСТВА
    Пры выкладанні асноў этналогіі абмяжоўваюцца паказам асноўных канцэпцый этнічных працэсаў, пабудовы тэорыі этнасу без разгляду перадумоў іх. Такі разгляд абавязковы пры выкладанні фундамента этналогіі. Ён уключае, у прыватнасці, аналіз тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца не ў некаторых, а ва ўсіх грамадазнаўчых дысцыплінах (“дзяржава”, “кулыура” і г. д.). На нашую думку, супярэчлівыя вызначэнні паняццяў, выкарыстоўваемых грамадазнаўцамі, — пераважна вынік недасканалага паняційнага апарату і неадкарэліраванай тэрміналогіі. Сустракаюцца і заведама памылковыя вызначэнні. Так, аўтар вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ “Основы соцнологян” (М., 2002) A. I. Краўчанка атаясамлівае этнічныя і кроўнароднасныя супольнасці, адносіць да іх род, сям’ю, клан, племя, народнасць і нацыю.
    У межах сацыяльнай філасофіі, як указваюць аўтары вучэбнага дапаможніка “Соцнальная фнлософмя н соцнологня” “...тэрмін «грамадства» ... трактуецца ў двух сэнсах: як сацыяльнасць увогуле (антытэза прыроднаму пачатку) і як арганізацыйная форма сумеснай дзейнасці людзей”, апошняе, інакш кажучы, сацыяльнае ў прыватнасці або калектыўнае. Пры гэтым паняцці саныяльнага і грамадскага атаясамліваюцца. Аўтары тлумачаць, што тэрмін “сацыяльнае” супадае ў пэўных значэннях з тэрмінамі (яны выражаюцца — “паняццямі”) “соцыум”, “грамадства” і інш.; што “ў шырокім сэнсе паняцце і-рамадства абазначае сацыяльнасць увогуле”, а “...у вузкім значэнні паняцце “грамадства” трактуецца як асаблівая форма калектыўнага надіндывідуальнага быцця людзей”. Разам з тым яны паведамляюць, што “паняцце «сацыятальнае» выкарыстоўваецца ў сацыялогіі для характарыстыкі грамадства ў цэлым, усёй сістэмы грамадскіх адносін” , г. зн. супадае па зместу з паняццем грамадскага. 3 атаясамлення паняццяў грамадскага (грамадства) і сацыяльнага (сацыяльнасці) выцякае, што і этнічныя супольнасці і палітычныя партыі і г. д. — гэта ўтварэнні сацыяль-
    1	Соцнальная фнлософня н сошіологня. Учебное пособне. М., 2002. С. 9, 19-20, 50-52.
    ныя. А пры характарыстыцы сацыяльных класаў і страт як сацыяльнага з боку тэрміналагічнага атрымліваецца абсурд. Заўважым таксама, што характарыстыка “над(па-за)індывідуальнае” датычыцца паняцця грамадства; а для паняцця калектыўнага жыцця людзей (а не жывёл) аптымальна падыходзіць характарыстыка “між(інтэр)індывідуальнае”.
    Паняцце этнасу ў этналогіі як спецыфічнай супольнасці ствараецца без выдзялення адзнакі абумоўленасці сацыяльнай стратыфікацыяй грамадства. Тое, што этнасы — з’ява грамадская, яшчэ не дае падстаў для характарыстыкі іх сацыяльнымі супольнасцямі, асабліва ў тым выпадку, калі адрозніваць паняцце грамадскіх з’яў і працэсаў як усіх праяў, якія адбываюцца з грамадскімі ўтварэннямі, ад паняцця сацыяльных з’яў і працэсаў як такіх з’яў і працэсаў, якія звязаныя ў першую чаргу са становішчам сукупнасцяў індывідаў у грамадстве і міжіндывідуальнымі адносінамі. Калі ўстанавіць слова “грамадства” аптымальна ў рамках сацыяльнай філасофіі і гістарыясофіі ў якасці тэрмінаабазначэння толькі паняцця сферы разгортвання ўсемагчымых працэсаў узаемадзеяння розных утварэнняў індывідаў, то тым самым будзе ўпарадкаваная, у значнай ступені, базавая тэрміналогія гэтых галін рэфлексіі.
    Этнічная свядомасць фарміруецца бездатычна да адносін прадстаўнікоў этнасу (пэўных індывідаў) да іх (індывідаў) сацыятальных узаемадзеянняў (наяўнасць узаемадзеяння, дарэчы, адзнака паняцця сацыяльных груп, а не паняццяў этнічных груп і супольнасцяў, паколькі індывіды, з якіх складаюцца буйныя этнасы, пераважна не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой); бездатычна сацыяльнага становішча, галоўнага, на наш погляд, крытэрыя для выдзялення сацыяльных супольнасцяў сярод іншых грамадскіх утварэнняў індывідаў. Сацыятальная свядомасць фарміруецца так, што цалкам абумоўлена сувяззю з сацыятальнымі ўстановамі і інстытутамі.