Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
9 Грнннн Л. Е. Фнлософня... С. 171.
10 Шпенглер О. Закат Европы. Очеркн морфологнн мнровой нсторнн. Т. 2. М„ 1999. С. 470-471.
Будзем адрозніваць тэрміны “дзяржава” і “дзяржаўнасць” наступным чынам: першы ўжываць у значэнні соцыуму, якому адпавядае сістэма органаў улады і кіравання, а таксама гаспадарчых і іншых устаноў; другі — у значэнні асноўнай палітычнай формы арганізацыі грамадства, што прыйшла на змену той форме арганізацыі, паняцце якой абазначаецца тэрмінам “радавы лад”. Такое тэрмінаўжыванне адпавядае палажэнню, паводле якога ў часы пасля ўзнікнення дзяржаўнасці асноўнай палітычнай форме арганізацыі грамадства адпавядаў пераважна такі соцыум. як дзяржава, а ў часы да ўзнікнення дзяржаўнасці формам арганізацыі грамадства палітычнай — радавому ладу і эканамічнай — абшчыне адпавядаў такі соцыум, як племя або саюз плямёнаў. Племя (якое звычайна этналагічна характарызуецца як этнас) з'яўляецца соцыумам. Пасля ўзнікнення дзяржавы ўтварэнні індывідаў, якія характарызуюцца як этнасы, ужо нельга разглядаць як соцыум. 3 улікам дадзенага адрознення нельга дзяліць грамадскія ўтварэнні, якія дзейнічалі да часоў узнікнення дзяржаўнасці, на этнічныя і этнапалітычныя. Да ўзнікнення такой формы арганізацыі грамадства, як дзяржаўнасць, прымальна казаць пра этнасы як пра суб’екты сусветнай гісторыі, але з моманту ўзнікнення дзяржаўнасці суб’ектамі яе становяцца дзяржавы.
3 узнікненнем дзяржаўнасці (дзяржаўнага ладу) ствараецца іншы тып сацыятальных адносін, чым той, які быў да яе ўзнікнення, такі тып, пры якім грамадскія ўтварэнні індывідаў, што характарызуюцца як этнасы, трэба трактаваць ужо не як суб’ект грамадскай дзейнасці, a толькі як субстрат яе. Канстытуіраванне адначасова такіх суб’ектаў грамадскай дзейнасці, як дзяржава і этнас (племя, народнасць. нацыя), з’яўляецца неадэкватным філасофскім асэнсаваннем паняццяў грамадскай дзейнасці і сусветна-гістарычнага працэсу. Народнасці і нацыі. як і пэўныя (так званыя рэальныя) сацыяльныя групы (напрыклад, рабы, феадалы, гараджане, сяляне), памылкова характарызаваць суб’ектамі грамадскай дзейнасці. Апошнімі выступаюнь канкрэтныя соцыумы (напрыклад, канкрэтныя вайсковыя падраздзяленні рабоў, дзяржаўныя ўстановы, натоўпы гараджан, сялянскія абшчыны).
Новая, распаўсюджаная сёння ў межах філасофіі трактоўка культуры як сістэмы надбіялагічных праграм чалавечай дзейнасці, паводзін і камунікацый няслушная тым, што рэферэнт такога паняцця культуры не ўказваецца выразна. Абазначэнне паняцця такой сістэмы тэрмінам “культура” дасцца непаслядоўна. Напрыклад, В. С. Сцёпін у артыкуле “Культура” ў “Новейшем фнлософском сло-
варе”, зыходзячы з падобнай трактоўкі культуры, сцвярджае, што “праграмы дзейнасці, паводзін і зносін складаюць корпус культуры ... У сваёй сукупнасці і дынаміцы яны ствараюць гістарычна назапашаны вопыт”11. Тым самым, тэрмін “культура” ўжываецца аўтарам і ў значэнні, якое адпавядае новай канцэптуальнай трактоўцы культуры, і ў значэнні сукупнасці вынікаў розных форм жыццядзейнасці індывідаў, г. зн. у распаўсюджаным раней асноўным значэнні тэрміна. Увогуле ў апошні час ў навуковай і вучэбнай літаратуры сустракаюцца адвольныя дэфініцыі паняцця культуры. Так, П. С. Гурэвіч лічыць, што культуру “...можна вызначыць як феномен, які народжаны ... творчай дзейнасцю чалавека, накіраванай на пошук сакральнага сэнсу быцця”12. Такая дэфініцыя падышла б, мабыць, да паняцця рэлігійнай, этычнай або эзатэрычна-філасофскай культуры, але непрымальна ў адносінах да паняцця культуры.
А. Я. Фліэр, нягледзячы на тое, што выдзяляе базавыя структуры культуры, і паведамляючы, што “ёсць усе падставы лічыць, што сістэма сацыяльных норм і з’яўляецца квінтэсенцыяй культуры як такой”, не абазначае такія структуры (нормы), у адрозненне ад В. С. Сцёпіна, праз тэрмін “культура”, вызначаючы паняцце культуры традыцыйна: “Культура — ...сукупнасць парадкаў і аб’ектаў, якія створаны людзьмі ў дадатак да прыроды”13.
С. У. Лур’е ў вучэбным дапаможніку для ВНУ “йсторпческая антропологня» (М., 1997) у главе 6 пералічвае трактоўкі і дэфініцыі паняцця культуры, наяўныя ў межах этналогіі, паведамляючы, што ў заходняй навуцы сёння найбольш прыняты сімвалічная і адаптыўная трактоўкі культуры. 3 яе аналізу паняцця культуры выцякае, што ў межах этналогіі (антрапалогіі) яно не эксплікавана і не дыферэнцыравана.
В. М. Розін у дадатку да сваёй кнігі “Культорологмя. Учебннк” (М., 2003) праводзіць шэраг дэфініцый паняцця культуры, якія адпавядаюць шасці асноўным тыпам (апісальнаму, гістарычнаму, нарматыўнаму, псіхалаі'ічнаму, структурнаму, генетычнаму) такіх дэфініцый, што выдзяляюцца амерыканскімі антраполагамі А. Крэберам і
"СтепннВ. С. Культура// Новейшнй фнлософскнй словарь / Под ред. A. А. Грнцанова. Мн., 1998. С. 310.
12 Гуревнч Н. С. Фнлософня культуры. М., 2001. С. 37.
13 Флнер А. Я. ■ Культурологня для культурологов. Учебннк для магнстрантов, аспнрантов, докторантов н студентов, а также преподавателей культурологнн. М., 2002. С. 39, 119.
К. Клакханам. 3 гэтых дэфініцый бачна, што вызначаемыя паняцці культуры — гэта розныя пазнавальныя зместы, пераважную большасць якіх мэтазгодна абазначаць не праз тэрмін “культура”, а іншымі тэрмінамі — “культурныя каштоўнасці”, “сацыятальныя стэрэатыпы паводзін” і г. д.
Ю. У. Раждзественскі канстатуе, што маюцца 2 асноўныя разнавіднасці тлумачэння слова “культура”: “а) культура — форма камунікацый, прынятая ў дадзеным грамадстве або грамадскай групе, і б) культура — сукупнасш» дасягненняў людзей. Першае тлумачэнне блізка філасофскай антрапалогіі, другое — практыкам бібліятэчнай, архіўнай, музейнай працы”14. I ў межах этналогіі тэрмін “культура” ўжываецда найчасцей у апошнім значэнні. Дэфініцыі паняцця культуры этнолагі даюць таксама супярэчлівыя, як і філосафы. Так, у вышэйзгаданым вучэбным дапаможніку “Этнологня” ў слоўніку спецтэрмінаў вызначаецца: “Культура — звышбіялагічны выпрацаваны і перадаваемы спосаб чалавечай дзейнасці і адаптыўны механізм, які аблягчае чалавеку жыццё ў сусвеце”, а ў тэксце дапаможніка тэрмін “культура” ўжываецца і ў іншых значэннях, у прыватнасці, у значэнні вынікаў форм жыццядзейнасці этнасаў: “Кожная культура з’яўляецца вынікам дзейнасці свайго творііы — этнасу або этнічнай групы”15.
Выкарыстанне аднаго слова ў розных значэннях у межах розных галін пазнання і даследавання ў якасці тэрмінаў — звычайная справа. Але гэта нязручна ва ўжытку, а ў межах строгага даследавання недапушчальна. Чаму б у межах таго ж культуразнаўства не карыстацца тэрмінам “камунікатыўная культура”, і іншымі — у мэтах тэрмінаадрознення розных паняццяў культуры.
Л. М. Шыхіраў налічвае 5 асноўных, як ён даводзіць, падыходаў да культуры (г. зн. да трактоўкі такога пазнавальнага зместу, як культура): філасофскі, культурна-антрапалагічны, сацыялагічны, семіятычны, сацыяльна-псіхалагічны. Спасылаючыся на Л. Іоніна, ён выдзяляе “ядро паняцця” (пад якім разумее асноўныя сэнсы ці зместы паняцця) культуры і пералічвае трактоўкі паняцця культуры, якія існуюць у межах розных галін пазнання16. На нашую думку, надышоў час разважаць не пра розныя трактоўкі паняцця культуры, а пра розныя паняцці культуры ў межах розных навуковых дысцыплін.
14 Рождественскнй Ю. В. Введенне... С. 3.
15 Садохнн А. П., Грушевмцкая Т. Г. Этнологвя... С. 291, 221.
16 Шнхмрев Л. Н. Введенне в росснйскую деловую культуру. М., 2000. С. 14, 29-30.
Паняцце цывілізацыі прымальна, а мабыць, і аптымальна, вызначаць як агульны ўзровень развіцця культуры натуральна-гістарычна выдзяляемых рэгіёнаў, але не як буйную супольнасць, якая выдзяляецца па спецыфічнасці датычных да яе рыс культуры, перш за ўсё матэрыяльнай, як вызначаецца нярэдка ў гістарыясофіі (для абазначэння паняцця такіх груп падыходзіць тэрмін “цывілізацыйныя супольнасці”). Часам сцвярджаюць (напрыклад, П. С. Гурэвіч у кнізе “Современный гуманнтарный словарь-справочннк”) пра шматзначнасць паняцця цывілізацыі (хаця дакладней казаць пра шматслойнасць яго, а пра шматзначнасць — тэрміна “цывілізацыя”), пра тое, што цывілізацыя — сінонім культуры, у вузкім сэнсе — матэрыяльнай культуры, аднак больш дакладна казаць пра яе, як пра пэўны ўзровень культуры. Гэта будзе культурасофскай трактоўкай культуры. У межах гістарыясофіі цывілізацыі канстытуіруемы і ў якасці суб’ектаў сусветнай гісторыі (напрыклад, у працах А. Тойнбі яны трактуюцца як дыскрэтныя адзінкі сацыяльнай арганізацыі).
У межах сацыяльнай філасофіі выкарыстоўваецца паняцце сфер грамадства як сфер разгортвання розных працэсаў узаемадзеяння соцыумаў. Пры ўжыванні дзейнаснага падыходу ствараецца паняцце сфер грамадскай дзейнасці (пры гэтым узаемадзеянне трактуецца як разнастайнасць дзейнасці). Звычайна выдзяляюцца такія тыпы грамадскай дзейнасці, як палітыка, эканоміка, сацыяльнасць, культура. У падручніку “Фшюсофня” (Мн., 2003), які выйшаў пад агульнай рэдакцыяй У. К. Лукашэвіча, Я. 3. Волчака, як і ў падручніку В. С. Баруліна “Соцнальная фнлософмя”, выдзелены наступныя сферы жыцця грамадства: матэрыяльна-вытворчая (ці эканамічная), палітычная, сацыяльная і духоўная. У згаданым у пачатку параграфа навучальным дапаможніку “Соцнальная фмлософмя н соцмологня” выдзяляюцца такія сферы грамадскага жыцця, як вытворчасць, сацыяльнае кіраванне, палітыка, духоўная вытворчасць.
Асноўнымі сацыяльнымі інстытутамі выдзяляюцца інстытуты: сям’і і шлюбу, палітычныя (дзяржава), эканамічныя (вытворчасць), выхавання (навука і культура), рэлігіі17. Як бачна, вытворчасць вызначаецца ў працах сацыёлагаў і філосафаў і сферай грамадскага жыцця, і сацыяльным інстытутам. Гэта паказвае на неабходнасць размежавання паняційнага апарату сацыялогіі і (сацыяльнай) філасофіі, пры якім у апошні не ўключаецца паняцце сацыяльнага інстытута, a ў першы — паняцце сфер грамадства. У межах апошняга мэтазгодна
17 Кравченко A. Н. Основы соцнюлогнн... С. 55.
выдзяляць, акрамя тыпаў, і віды грамадскай дзейнасці, у прыватнасці такія, як гаспадарка, гандаль, фінансы, рэлігія, навука, выхаванне, медыцына, юстыцыя. Апошнія выдзеленыя сферы грамадскай дзейнасці належыць адрозніваць ад сацыя(та)льных інстытутаў: царквы, дзяржавы, арміі і інш. Адносна сфер грамадскай дзейнасці належыць выдзяляць яе суб’екты.