Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
У. К. Лукашэвіч лічыць, што “суадносінылогікі навуковага пазнання з тэорыяй пазнання і метадалогіяй па іх градмету можа быць дастаткова выразна размеркавана, калі карыстацца найбольш агульнымі ўяўленнямі пра кампанентны склад пазнавальнай дзейнасці і сувязь гэтых кампанентаў у межах навуковай пазнавадьнай дзейнасці”, і прыходзіць да высновы, што “...прадмет тэорыі пазнання аказваецца суаднесенным перш за ўсё з даследаваннямі сутнасці, агульных перадумоў і магчымасцяў пазнання ў духоўным спасціжэкні рэальнасці, прадмет метадалогіі навукі — з даследаваннем рацыянальна абгрунтаваных механізмаў прырошчванця ведаў, прадмет логікі навуковага пазнання — з асэнсаваннем сістэмы ведаў як вынікаў навуковага пазнання”5.
Сёння такое размеркаванне навуковых дысцыплін, у якіх вывучаецца працэс і розныя аспекты навуковага пазнання, трэба ацэньваць як найбольш абгрунтаванае, у параўнанні з іншымі пунктамі
3 Методологля нсторнн... С. 28.
4 Ракнтов A. Н. йсторнческое познанне... С. 146, 22.
5 Лукашевнч В. К. Анатомня... С. 15—16.
гледжання на праблему размеркавання прадметных межаў такіх дысцыплін. Часта навуказнаўцы далучаюць да гэтых трох дысцыплін і філасофію навукі, не ўлічваючы таго, што эпістэмалогія і метадалогія навуковага пазнання — дысцыпліны, якія менавіта з філасофіі навукі і выдзеліліся, пазбаўляючы апошнюю болынай часткі яе прадметнага поля. Так, у працы Т. Г. Ляшкевіч “Фнлософня наукн: Траднцнн н новацнн” (М., 2001) выдзелены 4 такія дысцыпліны — эпістэмалогія, гнасеалогія, метадалогія і філасофія навукі. Аднак філасофія навукі — гэта не навуказнаўчая дысцыпліна, а раздзел філасофіі, у якім разглядаюцца пытанні, якія звязаны з рэфлексіяй над такім пазнавальным зместам, як навука. Разам з тым выраз “філасофія навукі” часам выкарыстоўваецца сёння ў якасці агульнай назвы для эпістэмалогіі і метадалогіі навуковага пазнання.
Прымаючы дадзенае У. К. Лукашэвічам вызначэнне прадметных рамак гэтых дысцыплін, мы лічым аптымальным прытрымлівацца іншых іх найменняў: замест “метадалогія навукі” — “метадалогія навуковага пазнання”, паколькі вывучэнню ў ёй падлягае менавіта навуковае пазнанне, ажыццяўляемае спосабам даследавання, без вывучэння навукі як інстытуцыянальнага ўтварэння; замест “тэорыя пазнання” — “гнасеалогія”, паколькі ў рамках гнасеалогіі разглядаюцца пытанні, якія выходзяць за межы пабудовы тэорыі пазнання; замест “логіка навуковага пазнання” — “эпістэмалогія”. Прымальна для абазначэння дысцыпліны, у якой будуюцца канцэпцыі адносна метадаў даследавання, якія разглядаюцца ў цэлым, і найменне “агульная метадалогія навукі”, але толькі ў выпадку, калі аптымальнае выдзяленне прыватных раздзелаў яе, у якіх вывучаюцца метады даследавання ў пэўных галінах даследаванняў — “метадалогіі фізікі, сацыялогіі (або фізічных, сацыялагічных дысцыплін)” і г. д. Выраз “метадалогія даследавання” аптымальна ўжываць у межах навуказнаўства для абазначэння сукупнасці базісных сродкаў даследавання.
Найменне “логіка навуковага пазнання” не зусім дакладнае, паколькі ў прадметныя рамкі навуковай дысцыпліны, якой яно надаецца, уключаецца вывучэнне ведаў, то належыць казаць пра логіку вынікаў навуковага пазнання, г. зн. перш за ўсё пра логіку навуковых ведаў. А ў якасці абазначэння дысцыпліны, якая займаецца такім вывучэннем, ужо выкарыстоўваецца найменне “эпістэмалогія”. Да логікі навуковага пазнання варта адносіць кірункі філасофіі (маржбургскую школу неаканціянства, “Венскі гурток”), у межах якіх пры вырашэнні праблем метадалогіі навуковага пазнання і эпістэмалогіі
шырока выкарыстоўваліся сродкі логікі (інакш — у якіх пераважаў лагіцысцкі падыход), чым асобную навуказнаўчую дысцыпліну. У межах эпістэмалогіі будуюцца канцэпцыі дынамікі развіцця ведаў.
Г. Башляр, заснавальнік гістарычнай школы ў філасофіі навукі, разумеў філасофію навукі шырока, як галіну даследаванняў, датычных прыроды і метадаў навук, а эпістэмалогію — як філасофію навукі, у такіх прадметных рамках, як крытычнае вывучэнне прынцыпаў, гіпотэз і вынікаў у розных навуках для ўстанаўлення лагічнага паходжання іх каштоўнасцяў і іх аб’ектыўнага значэння6. К. Попер разумеў эпістэмалогію як тэорыю навуковага пазнання, перш за ўсё як тэорыю, якая спрабуе патлумачыць статус навукі і яе рост, і атаясамляў логіку пазнання і метадалогію навукі7 Прадметныя рамкі эпістэмалогіі і .метадалогіі навукі ўстанаўліваюцца такім чынам, што значная частка навуказнаўчай тэматыкі ўключаецца ў прадметныя палі як эпістэмалогіі, так і метадалогіі гісторыі. Возьмем дэфініцыю: “Метадалогія навукі — галіна навуказнаўства, якая даследуе структуру навуковых ведаў, сродкі і метады навуковага пазнання, спосабы абгрунтавання і развіцця ведаў”8. Паводле яе пэўная тэматыка, якую К. Попер адносіць да эпістэмалогіі, адносіцца да метадалогіі навукі.
Сёння частка заходніх навуказнаўцаў і філосафаў выразна не адрознівае не толькі прадметныя межы навуказнаўчых дысцыплін, але і найменні ў іх адносінах да гэтых межаў. Так, Дж. Лоўзі ў кнізе “Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі” выразна не адрознівае прадметнае поле метадалогіі навукі і іншых сумежных дьісцыплін, найменні “філасофія навукі” і “эпістэмалогія” ён ужывае ў якасці сіноніма наймення “метадалогія навукі”9. Іншая частка іх, у прыватнасці Р. Караціні, адрознівае эпістэмалогію (“навуку, якая крытычна ацэньвае законы і фундамент розных навук”) і метадалогію (што “займаецца апісаннем метадаў, якія выкарыстоўвае навука”)10-
6 Веретенннкова Л. М. Эпвстемологпческне основы фмлософнн наукн Гасгона Башляра// Научная рацнональность н структуры повседневностн. Тезмсы научной конференцнн. Санкт-Петербург. 22—23 ноября 1999 г. СПб., 1999. С. 78.
7 Эволюцмонная эпнстемологня н логмка соцнальных наук Карла Поппера й его крлтнкн. М., 2000. С. 56, 309.
8 Краткмй словарь по логнке... С. 106—107.
9 “Уводзіны”// Лоўзі Дж. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі. Мн., 1994. С. 9-11.
10 Каратннн Р. Введенме в фнлософяю. М., 2003. С. 480.
Той жа К. Попер у артыкуле “Логіка сацыяльных навук” абгрунтоўвае канцэпцыю навуковага пазнання (пры значным атаясамленні паняішяў навукі і пазнання), паводле якой пачатак навуковага пазнання звязаны са стварэннем праблемы (а зыходны пункт навуковай працы — пазнанне, якое стварае праблему), г. зн. бярэ прадметам навуказнаўчай дысцыпліны, якую называе “эпістэмалогія”, разгляд структуры навуковых ведаў (няхай і пад вуглом дасягнення сапраўдных ведаў). Ддя распрацоўкі ўмоў дасягнення сапраўднасці ведаў патрэбна высветліць структуру навуковых ведаў. На наш погляд, такое высвятленне немэтазгодна адносіць да задач іншай дысцыпліны.
Калі размяркоўваць прадметныя межы навуказнаўчых дысцыплін, зыходзячы не з таго, як яны склаліся, а з улікам метатэарэтычнага адрознення сродкаў і вынікаў даследавання, то тады вывучэнне метадаў належыць аднесці да справы адной дысцыпліны, а вывучэнне ведаў адыходзіць да кампетэнцыі другой. У гэтым выпадку размеркаванне прадметных межаў, на наш погляд, залежыць у пэўнай ступені ад таго, якой дэфініцыі паняццяў пазнання, даследавання. ведаў як вынікаў пазнання прытрымліваюцца навуказнаўцы. Размеркаванне ўскладняецца і тым, што зместы паняццяў даследавання, пазнання і выкладання іх вынікаў перасякаюцца, напрыклад для ўсіх гэтых паняццяў агульная такая адзнака, як выдзеленасць прадмета.
Пункт погляду, паводле якога даследаванне лагічнай структуры ведаў не адносіцца да прадметнага поля метадалогіі навуковага пазнання, сустракаем пры не зусім выразным абгрунтаванні ў некаторых савецкіх філосафаў. Як адзначалася вышэй, A. I. Ракітаў імкнуўся абгрунтоўваць погляд, у адпаведнасці з якім “метадалогія ў вузкім сэнсе слова ўяўляе сабой спецыяльную дысцыпліну, задача якой — тэарэтычнае даследаванне, аналіз, рэканструкцыя, апраўданне і абгрунтаванне метадаў адпаведнай дзейнасці”11. Хаця зусім адмяжоўваць эпістэмалогію ад метадалогіі навуковага пазнання не атрымліваецца, паколькі, як адзначалася ў папярэднім параграфе, пэўныя веды выкарыстоўваюцца і ў якасці метаду даследавання, г. зн. іх аналіз мэтазгодны і ў рамках метадалогіі навуковага пазнання.
Пераходзячы ад разгляду прадметных рамак метадалогіі навуковага пазнання і эпістэмалогіі да разгляду прадметных межаў усіх галін даследаванняў. у якіх праводзяцца пераважна навуказнаўчыя даследаванні, мы лічым, што немэтазгодна выдзяляць метадалогію, эпістэмалогію, гісторыю, сацыялогію і інш. фізікі, сацыялогіі, гісто-
11 Ракнтов А. й. йсторнческое познанме. .. С. 23.
рыкі і г. д., дастаткова выдзяляць толькі навуказнаўства фізікі, сацыялогіі, гісторыкі (інакш — фізіказнаўства, сацыёлагазнаўства, гісторыказнаўства) і г. д. Выдзяленне метадалогіі гісторыі, як і іншых галін, пераважна навуказнаўчых даследаванняў, у якіх вывучаюцца асаблівасці, лагічная структура, развіццё ведаў і метадаў даследавання розных сістэм навуковых дысцыплін (філасофіі фізікі і г. д.) з шырокім прадметным полем, на нашу думку, мэтазгодна, толькі для такіх дысцыплін напрошваюцца іншыя найменні — “гісторыказнаўства”, “фізіказнаўства” і г. д.
Немэтазгодна выдзяляць такія галіны даследаванняў, як гнасеалогія, эпістэмалогія і г. д. гісторыі, як сёння робяць часта гісторыказнаўцы, у тым ліку і айчынныя. Дастаткова выдзеліць дысцыпліну з найменнем “гісторыказнаўства’', без уключэння ў яе прадметнага поля праблем гістарыяграфіі. Праблемы, якія прыпісваюць гнасеалогіі гісторыі, уключаюцца ў прадметныя палі гісторыказнаўства і гістарыяграфіі. Так, вывучэнне таго, “...як пазіцыя гісторыка, абумоўленая часам і яго становішчам, дазваляе яму дасягаць пазнання гістарычнага працэсу ў яго інварыянтнасці”12, — праблема не гнасеалогіі, як лічыць Н. I. Смаленскі, а гістарыяграфіі, пры вырашэнні якой будзе карысны гнасеалагічны аналіз. У межах гнасеалогіі не займаюцца распрацоўкай падобных праблем недастаткова агульнага характару.
Калі адвяргаць вузкую тарактоўку навуказнаўства як навуковай дысцыпліны, якая займаецца распрацоўкай дзяржаўнага рэгулявання навукі, рэкамендацый па павышэнні эфектыўнасці навуковай дзейнасці, ужываючы для такой галіны даследаванняў найменне “прыкладное навуказнаўства”, нягледзячы на тое, што такая трактоўка сёння пераважае (гл.: Лешкевнч Т. Г. Фнлософня наукн: Траднцлн л новацлл), а зыходзіць з шырокай трактоўкі навуказнаўства, то, прымаючы пад увагу маштаб і разгалінаванасць даследаванняў, якія тычацца розных аспектаў функцыяніравання навукі як сферы грамадскай дзейнасці і розных момантаў навуковага пазнання, мэтазгодна выдзяляць сістэму навуказнаўчых дысцыплін. У гэтую сістэму, на нашую думку, уваходзяць эпістэмалогія, метадалогія навуковага пазнання, прыкладное навуказнаўства, навукаметрыя, сацыялогія навукі, псіхалогія навукі, навуказнаўства, якое складаецца з шэрагу раздзелаў — гісторыказнаўства, фізіказнаўства, сацыёлагазнаўства і г. д. Пры шырокай трактоўцы навуказнаўства як сістэмы дысцыплін, да