Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
15 Улашчык М. М, Заўвагі на некаторыя раздзелы рукапісу “Белоруссня в XIII середнне XVI в.” // БГА. Т. 3. Сш. 1. Травень 1996. С. 31.
16 Грыцкевіч А. П. Погляды У. М. Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Акадэмік У. М. Ігнатоўскі: Матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння. Мн., 1993. С. 56.
17 Мялешка В. I., Палуян У. А. Гісторыя, археалогія // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993. С. 88.
прытрымлівацца метадалагічнага падыходу не нацыянальнага, а іншага кірунку. Напрыклад, некаторыя гісторыкі Рэспублікі Беларусь, працягваючы прытрымліваіша традыцыйнага “вялікадзяржаўнага” кірунку пры распрацоўцы гісторыі Беларусі, абгрунтоўваюць погляд, паводле якога да 1918 г. беларускі этнас не меў сваёй дзяржаўнасці.
У вышэй разгледжаных выпадках ужывання тэрміна “гістарыяграфія” размова ідзе пра распрацоўку гісторыі гісторыкі краіны, развіццё пэўнага раздзела гісторыкі. I. М. Ігнаценка і A. С. Кароль, адзначаючы, што Ус. М. Ігнатоўскі “стаяў ля вытокаў нацыянальнай гістарыяграфіі”, ужывалі тэрмін “гістарыяграфія” і ў інтым значэнні: “погляду на гісторыю”, “падыходу да гістарычных падзей”18. У іншай працы I. М. Ігнаценка ўжываў тэрмін “гістарыяграфія” (кажучы аб савецкай гістарыяграфіі) у значэнні навуковага погляду на гістарычную прабле.му і болып шырока — у значэнні ідэй і канцэпцый пэўнай традыцыі тлумачэння гістарычньгх з’яў19 3 такім поспехам для абазначэння гэтага прымальна выкарыстоўваць і іншы тэрмін, аднак не такі шматзначны, напрыклад тэрмін “гістарыялогія”.
Важнасць устанаўлення прадметных рамак (прадмета) гістарыяграфіі для айчыннай гісторыкі мы бачым у тым, што яно дазваляе суразмерваць прадметныя палі гістарыяграфіі і метадалогіі гісторыі пры распрацоўцы вучэбных курсаў для студэнтаў, пры складанні праграмы-мінімум для здачы кандыдацкага мінімуму па спецыяльнасці з шыфрам — 07.00.09.
8. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ЯК НАВУКОВАЯ ДЫСЦЫПЛІНА
Гістарыяграфію трэба вызначаць менавіта як спецыяльную гістарычную дысцыпліну таму, што ў яе межах вынікі даследаванняў не прызначаны для “абслугоўвання” гісторыкі і для набыцця канкрэтнагістарычных ведаў, а маюць уласную каштоўнасць. У яе рамках не праводзіцца мяжа паміж вывучэннем развіцця гісторыкі і крытыч-
18 Ігнаценка I. М., Кароль A. С. Ігнатоўскі — гісторык // Акадэмік У. М. Ігнатоўскі... С. 36—37.
19 Ігнаценка I. М. Беларусь напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады II Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995. С. 56.
ным разглядам гістарычных канцэпцый. Гістарыяграфія мае спецыфічны дысцыплінарны статус, што праяўляецца ў неўключэнні яе ў склад такой спецыяльнасці, як гісторыя навукі і тэхнікі ў Наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь. Калі выдзяляць навуказнаўства ў якасці асобнай сістэмы дысцыплін, то гістарыяграфія не будзе ўваходзіць у яе.
Сёння вучоныя звычайна дастаткова выразна фармулююць аб’ект і прадмет (прадметныя рамкі) гістарычных дысцыплін, зусім дастаткова для падкрэслівання іх даследчай адметнасці. Так, фармулюецца, што “аб’ект крыніцазнаўства — сукупнасць гістарычных крыніц, прадмет — вывучэнне крыніц ... у задачы методыкі ўваходзіць крытыка крыніц...”1 He выклікае асаблівых непаразуменняў і вызначэнне прадметных рамак гістарыяграфіі. A. В. Кліменка ў главе 1-й т. 1 вучэбнага дапаможніка для ВНУ ў двух тамах “Нсторнографня нсторнн Росснн до 1917 г.” (М., 2003) дастаткова падрабязна і выразна вызначае кола задач гістарыяграфіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны, таму пры пералічэнні такіх задач мы адсылаем да гэтага дапаможніка.
Выклікае непаразуменне пры знаёмстве з дадзеным дапаможнікам тое, што A. В. Кліменка, спасылаючыся на працы Н. Л. Рубінштэйна, Р. А. Кірэевай, Н. 1. Калеснік, адносіць фарміраванне гістарыяграфіі як самастойнай навуковай дысцыпліны (у Расіі) да XIX ст.; разам з тым у ім выдзяляецца, у прыватнасці, старажытнаруская гістарыяграфія. Тэрміналагічнае ўзгадненне патрабуе тут іншага выразу; прымальна будзе казаць пра старажытнарускую гістарыялогію.
Адзначым, што трактоўкі гістарыяграфічнага даследавання, якія даюцца гістарыёграфамі і гісторыказнаўцамі, іншы раз даволі супярэчлівыя, а прадметнае поле гістарыяграфіі ўсталёўваецца па-рознаму. Так, В. В. Касалапаў, лічачы, з аднаго боку, што “гістарыяграфічнае даследаванне ... прадстаўляе сабой тэорыю даследавання той ці іншай тэмы ... Задачай гістарыяграфічнага аналізу з’яўляецца гісторыя саміх гістарычных ведаў ... гістарыяграфія не ахоплівае ні метадалагічных, ні лагічных, ні гнасеалагічных ведаў”, з другога боку, сцвярджае, што “па сваіх задачах і мэтах гістарыяграфія прадугледжвае ... глыбокі і змястоўны аналіз гістарычных ідэй... Гэтым тэзісам ён схіляецца ў значнай ступені да думкі пра неад’емнасць у гістарыяграфічным даследаванні метадалагічнага, лагічнага і гнасеалагічнага аналізу.
1 Грыцкевіч Валянцін. Крыніцазнаўства//ЭГБ. Т. 4. С. 276—277.
2 Косолапов В. В. Методологня... С. 253—255.
Т. А. Валодзіна, падводзячы вынікі дьгскусій 60-х гадоў XX ст. расійскіх гісторыкаў па тэарэтычных праблемах гістарыяграфіі, паведаміла, што “...удзельнікі дыскусій сышліся на меркаванні, што гістарыяграфія з’яўляецца гістарычнай навукай, а па змесце ўключае ў сябе такія фактары развіцця навукі, як агульная канцэпцыя гістарычнага працэсу, даследчая праблематыка, прыёмы даследавання, новыя метадалагічныя пытанні, уключэнне новых крыніц, новыя арганізацыі форм навукі”, а пазней у прадмет гістарыяграфіі былі ўнесены сацыяльныя аспекты развіцця гістарычных дысцыплін, гістарычная свядомасць3. Падтрымліваючы вызначэнне статуса гістарыяграфіі як гістарычнай, а не навуказнаўчай дысцыпліны, мы абгрунтоўваем погляд, паводле якога такія прадметныя палі, як разгляд канцэпцый сусветнагістарычнага працэсу, агульныя пытанні метадалогіі гістарычнага даследавання, адносяцца, насуперак вынікам згаданай дыскусіі, меркаванням некаторых айчынных гісторыкаў і гісторыказнаўцаў, да прадметных рамак метадалогіі гісторыі (або, пашыраючы апошнія, — да гісторыказнаўства), але не гістарыяграфіі. Тэматыкай гістарыяграфіі з’яўляецца ўплыў універсальных і прыватных канцэпцый гістарычнага працэсу на развіццё гістарычных даследаванняў. На памылковасць уключэння тэматыкі гісторыі філасофіі ў прадметнае поле гістарыяграфіі ўказваў A. М. Сахараў у вышэйзгаданым артыкуле.
У Рэспубліцы Беларусь распрацоўваецца пераважна адзіны раздзел гістарыяграфіі — гістарыяграфія гісторыі Беларусі. У навуковадаследчых установах краіны няма ніводнага структурнага падраздзялення, у назву якога ўваходзіла б слова “гістарыяграфія”, і гэта нягледзячы на тое, што ў Наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых супрацоўнікаў Рэспублікі Беларусь устаноўлена спецыяльнасць з шыфрам — 07.00.09, састаўной часткай якой выдзелена гістарыяграфія. Такое становішча бачна і ў т. 3 “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”, у якім змешчаны артыкул “Гістарыяграфія” і артыкул ‘Тістарыяграфія гісторыі Беларусі”, які напісаны супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі і большы за папярэдні ў 15 разоў.
За выключэннем гістарыяграфіі, у іншых навуковых дысцыплінах не ўзнікае неабходнасні ў адрозненні назвы дысцыпліны ад аднолькавага тэрміна, якія абазначае пэўны від дыскурсу, датычны гэтай дысцыпліны. Амаль кожная навуковая дысцыпліна (за выключэннем, як правіла, тых, якія існуюць непрацяглы час) мае раздзел, у
3 Володнна Т. А. О расшнренвн предмета нсторнографнческнх нсследованнй (к постановке вопроса) // Проблемы нсточннковедення... С. 312—315.
якім ажыццяўляецца рэтраспектыўнае асвятленне станаўлення і развіцця яе, у тым ліку ведаў і метадаў іх атрымання. Іншы раз галіны даследаванняў, звязаныя з падобным асвятленнем, аб’ядноўваюць у адну комплексную дысцыпліну пад найменнем “гісторыя навукі” з мноствам адпаведных раздзелаў. Разуменне гістарыяграфіі як сферы пабудовы гістарычных ведаў канчаткова заблытвае сваеасаблівасць такога ўжывання наймення, як “гістарыяграфія”.
У іншых сістэмах дысцыплін для галін даследаванняў, звязаных з вывучэннем іх развіцця, не ўзнікла неабходнасці ва ўтварэнні найменняў “фізікаграфія”, “соцыёграфія” і г. д. Такое ўтварэнне адлюстроўвае спецыфіку спецыяльна-гістарычнага даследавання, ды і гістарычнага пазнання ў цэлым. Канкрэтна-гістарычнае даследаванне ажыццяўляецца такім чынам, што ў ім набывае істотнае значэнне прадметна-змястоўнае вывучэнне, у тым ліку, і крытыка вынікаў даследавання, перш за ўсё канцэпцый. Ажыццяўленне такога вывучэння патрабуе выдзялення яго ў якасці спецыяльнай дысцыпліны, якая не ўваходзіць у склад гісторыі навукі, пад найменнем “гістарыяграфія”, у адрозненне ад іншых сістэм дысцыплін, у якіх гісторыя фізікі, гісторыя сацыялогіі і г. д. не выдзяляюцца як спецыяльныя дысцыпліны, а з’яўляюцца толькі раздзеламі гісторыі навукі.
Крытычнае вывучэнне канкрэтных гістарычных крыніц і крытычнае вывучэнне канкрэтна-гістарычных даследаванняў ажыццяўляецца гісторыкамі ў якасці састаўной часткі даследавання па пэўнай тэме або праблеме (напрыклад, этнагенезісу беларусаў), якое імі праводзіцца. Такую дзейнасць дапушчальна лічыць крыніцазнаўчай і гістарыяграфічнай, але памятаючы, што гэта не крыніцазнаўчае і гістарыяграфічнае даследаванне (г. зн. спецыяльна-гістарычнае), а толькі частка канкрэтна-гістарычнага даследавання. Пэўная гістарыяграфія — гэта вывучэнне развіцця арганізацыі гістарычных даследаванняў, іх вынікаў і метадаў, гісторыя гісторыкі пэўнага часу, пэўнай краіны.
Гістарыяграфія гісторыі пэўнай краіны, пэўнага раздзела гісторыкі, пэўнай гістарычнай школы (плыні, кірунку) — раздзелы гістарыяграфіі. Тое, што адносяць да гістарыяграфіі пэўнай гістарычнай тэмы (напрыклад гістарыяграфія ўзнікнення ВКЛ, гістарыяграфія ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі і г. д.), — гэта састаўная частка гістарычнага даследавання, але не пэўныя раздзелы гістарыяграфіі.
У працэсе канкрэтна-гістарычнага даследавання вывучаецца літаратура па тэме або праблеме. I іншы раз мы сустракаем ужывае-
мыя для абазначэння сукупнасці прац па пэўнай тэме або праблеме выразы “гістарыяграфія па тэме (або праблеме)” з акцэнтам на крытычны разгляд выкладзеных у ёй канцэпцый. Такое выдзяленне атрымала асаблівае найменне, якое ўключае слова “гістарыяграфія” і разам з тым служыць у якасці наймення галіны даследаванняў, звязанай з вывучэннем развіцця гістарычных ведаў.