• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    Тэрміны “навуковае апісанне” і “навуковае тлумачэнне” не ўжываюцца ў эпістэмалогіі (і шырэй — у навуказнаўстве) строга ў значэнні пэўных функцый тэорыі. Таму пры аналізе навуказнаўчых тэкстаў трэба звяртаць на гэта пільную ўвагу, а для пазбягання супярэчлівасцяў належыць уводзіць новыя навуказнаўчыя тэрміны, якія будуць разгружаць шматзначныя тэрміны. “Кажучы пра тлумачэнне як функцыю тэорыі, перш за ўсё маюць на ўвазе ўключэнне выказвання, якое апісвае дадзеную з’яву, падзею, сітуацыю, у мноства выказванняў, будуючых тэорыю ... тлумачэнне заключаецца ва ўключэнні экспланандума ... у лік вытворчых выказванняў тэорыі”9. Такое эпістэмалагічнае вызначэнне паняцця тлумачэння прымальнае з улікам зыходжання з палажэння, паводле якога тэорыя як пазнавальная пабудова — гэта не сукупнасць сцвярджэнняў адносна пэў-
    8 Tapolski Jersy. Metodologia historii. W-wa., 1973. C. 473—484.
    9 Баженов JI. Б. Строенне... C. 409.
    нага аб’екта ў рамках навуковага пазнання, а сістэма ведаў, якая з’яўляецца інструментам практычнай дзейнасці і эмпірычнага даследавання. Няўдалая тут, на наш погляд, фармулёўка — замест “выказвання, якое апісвае” належыць выражацца “выказванне пра факты”.
    Тлумачэнне, як і апісанне, у навуковай лігаратуры найчасцей вызначаецца як функцыя тэорыі (напрыклад: “тлумачэнне— адна з важнейшых функцый навуковай тэорыі і навукі ў цэлым”10). Дапушчальна. на наш погляд, трактаваць тлумачэнне шырока — як функцыю розных форм ведаў, у тым ліку і законаў. Пры дэдуктыўна-намалагічнай мадэлі навуковага тлумачэння выдзяляема адпаведная форма тлумачэння, якая заключаецца ў падвядзенні аб’екта тлумачэння (пэўных з’яў) пад пэўныя законы. Розныя мадэлі навуковага тлумачэння паказваюць на розніцу ў лагічнай структуры розных форм тлумачэння, але не адмаўляюць у вызначэнні тлумачэння як функцыі тэорыі. У межах метадалогіі навуковага пазнання тлумачэнне вызначаецца айчыннымі філосафамі як “від навуковай аргументацыі, якая арыентавана на выяўленне сутнасці даследуемага аб’екта”11. Зыходзячы з меркаванняў тэрміналагічнай несупярэчлівасці, паняцце такога віду аргументацыі, якая выкарыстоўваецца ў даследаваннях, належала б тэрміналагічна ўдакладняць як “тлумачэнне пры аргументацыі”.
    “Для тлумачэння якой-небудзь з’явы,— лічыць К. Гемпель,— неабходна выявіць яе прычыны або атрымаць тлумачэнне з якога-небудзь агульнага закона”. На такі тэзіс К. Гемпеля В. С. Шмакаў слушна заўважае (хаця і з няўдалай фармулёўкай), што "...агульныя законы датычацца класаў падзей, выяўляючы ў іх заканамернасці”12. Сапраўды, законы тлумачаць з'явы, лагічна вызначаемыя як класы прадметаў, выяўляючы ўстойлівыя сувязі і рэгулярнасці ў іх. Канкрэтна-гістарычныя веды не тлумачаць з’явы. вызначаемыя як класы прадметаў, і адпаведна сярод іх не сустракаюцца законы. У гісторыцы пераважаюць такія віды тлумачэння, як тлумачэнне праз расказванне прычын падзей, праз пералічэнне мэт і матываў, а таксама і праз апавяданне пра ход падзей. Гэта значыць у гісторыцы маецца іншы стандарт тлумачэння, чым у прыродазнаўчых і іншых грамадазнаўчых дысцыплінах. К. Гемпель не ўлічваў спецыфікі гісторыкі, таго, што тлумачэнне праз закон як гістарычнае тлумачэнне выка-
    lu Краткмй словарь по логяке... С. 127.
    11 Лукашевнч В. К. Основы... С. 65: Яскевмч Я. С. Аргументацмя в науке. Мн.. 1992.
    12 Шмаков В. С. Структура нсторнческого знання н картнна мнра. М.. 1990.
    рыстоўваецца не ў канкрэтных, а ў сумежных гістарычных дысцыплінах, у якіх атрымліваюць веды пра тыпы з’яў, але тыпы з’яў — іншая лагічная характарыстыка, чым класы прадметаў. Такая крытыка К. Гемпеля датычыцца трактоўкі ім паняцця закона. Крытыка канцэпцыі навуковага тлумачэння К. Гемпеля У. Дрэем датычылася ўстанаўлення лагічнай структуры тлумачэння0.
    У канкрэтна-гістарычным даследаванні нярэдкім з’яўляецца тлумачэнне праз спасылку на пэўнае становішча спраў (г. зн. на факт), характар працэсу. Да такога роду тлумачэння адносім, напрыклад, наступныя сцверджанні: “Але з прычыны таго, што 60-я гады XIX ст. на Беларусі былі эпохай барацьбы, гэтая беларуская інтэлігенцыя, якая нараджалася, была не столькі прасякнута беларускім нацыянальным духам, колькі засвойвала сабе ідэю асаблівага мясцовага патрыятызму...”14; дамінуючае становішча ў ВКЛ займалі магнаты і шляхта беларускіх зямель, паколькі ў гэтай дзяржаве пераважала беларускае насельніцтва, панавала беларуская мова і культура.
    Тое, што тлумачэнне і апісанне грамадскіх з’яў укладаецца ў рамках грамадазнаўчых дысцыплін у розныя тэарэтычныя схемы (у прыватнасці, у этналогіі маецца погляд на этнас як на адзіную супольнасць, якая гістарычна развіваецца, змяняючы са сваімі формамі і праявы і погляд, паводле якога этнас — спосаб існавання супольнасцяў у перадіндустрыяльным грамадстве, на змену якому прыходзіць такая супольнасць, як нацыя; у псіхалогіі адлюстраванне сувязяў паміж раздражняльнікамі тлумачыцца як узнікаючая без падмацавання безумоўнымі рэфлексамі і разам з тым тлумачыцца як абумоўленая менавіта пэўнымі рэфлексамі; у паліталогіі і палітычнай сацыялогіі палітычныя ўтварэнні дзеляцца на прымітыўныя, традыцыйныя, сучасныя і дзеляцца на масавыя, сегментарныя, мілітарныя, перадіндустрыяльныя і г. д.; у сацыялогіі дэвіантных паводзін дэвіантныя адхіленні ў паводзінах тлумачацца абумоўленымі псіхічнымі адхіленнямі, разам з тым тлумачацца абумоўленыя сумесным дзеяннем псіхалагічных і сацыялагічных фактараў) і пры тым, што тэрміналогія ў межах гэтых дысцыплін устаноўлена, паказвае на тое, што ў грамадазнаўчых дысцыплінах будуюцца, ва ўсякім разе ў болыйасці і на сучасным этапе іх развіцця, не навуковыя тэорыі (г. зн. у дадзеным аспекце разумеючы тэорыю як вынік даследавання, універ-
    13 Дрей У. Еіце раз к вопросу об обьясненнн действнй людей в лсторнческой науке П Фнлософня н методологня нсторнн. Благовешенск, 2001. С. 42—44.
    14 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя... С. 367.
    сальны ў адносінах да тлумачэння кожнага факта, не дапускаючы альтэрнатыўных тлумачэнняў), а навуковыя канцэпцыі (г. зн. у дадзеным аспекце разумеючы канцэпцыю як вынік даследавання, наяўнасць якога не абвяргае поўнасцю і тым самым дапускае альтэрнатыўныя тлумачэнні, іншыя погляды).
    Тое, што ў большасці грамадазнаўчых дысцыплін амаль не выпрацоўваюцца агульнапрынятыя канцэпцыі, навуказнаўцы (напрыклад, В. М. Розін) часта звязваюць з тым, што такія дысцыпліны сталі выдзяляцца з філасофіі толькі ў новы час15. Але такі тэзіс зусім не бяспрэчны. Сінергетыку пачалі распрацоўваць нядаўна, але ў ёй маецца агульнапрынятая тэорыя. Такая адсутнасць хутчэй звязана з прыродай пазнання ў грамадазнаўчых дысцыплінах. Акрамя таго, некаторыя філосафы навукі, у прыватнасці той жа В. М. Розін, праводзяць погляд, паводле якога пры іуманітарным падыходзе да даследавання “даследчыкі па-рознаму бачаць адзін і той жа эмпірычны матэрыял (з’яву) і таму па-рознаму інтэрпрэтуюць яго ў гуманітарнай навуцы”16. Такое сцвярджэнне, калі зыходзіць з палажэння пра недапушчальнасць тлумачэнняў, альтэрнатыўных таму, якое наяўна ў тэорыі, узгадняецца з тэзісам пра прынцыповую немагчымасць атрымліваць вынікам даследавання ў грамадазнаўчых (або, як сёння выражаюцца, “сацыяльнагуманітарных”) дысцыплінах тэорыі.
    Навуковае тлумачэнне — гэта зусім не навуковыя веды, не тэорыя і не каннэпцыя. Паняцці навуковага тлумачэння і тэорыі як сістэмы ведаў — розныя паняцці [пэўная частка філосафаў, навуказнаўцаў, гісторыказнаўцаў (напрыклад, той жа К. Гемпель) атаясамліваюць у значнай ступені паняцці навуковай тэорыі і навуковага тлумачэння]. Канцэпцыі, тэорыі, канцэптпалажэнні, тэарэтычныя схемы — не тлумачэнні, а веды, якія выконваюць (апасродкавана) функцыю тлумачэння з’яў рэчаіснасці, з’яўляюцца абагульненнем і ўпарадкаваннем вынікаў эмпірычнага даследавання. Законамі тлумачаць з’явы, інакш, законы — не кампанент тлумачэння, а структурны элемент тэорыі.
    У. I. Курбатаў, разглядаючы структуру тэорыі эмпірычных навук, абгрунтоўвае пункт гледжання, паводле якога “і тлумачэнне, і прадказанне па сутнасці спраў уяўляюць лагічную выснову з тэорыі”17. Тлумачэнне як лагічны вывад з тэорыі — лагічнае вызна-
    15 Кармнн A. С., Бернацкнй Г. Г. Фнлософня. С. 420.
    16 Рознн В. М. Тнпы н днскурсы научного мышлення. М., 2000. С. 81.
    17 Курбатов В. Н. Логнка. С. 377.
    чэнне навуковага тлумачэння, якое не падыходзіць да вызначэння паняцця гістарычнага тлумачэння.
    Пад гістарычным тлумачэннем аптымальна разумець функцыю гістарычных ведаў, адрозніваючы ад яго гістарычны падыход да вывучэння пэўных з’яў. Калі будаваць дэфініцыю паняцця гістарычнага тлумачэння ў адпаведнасці з гнасеалагічнай дэфініцыяй паняцця навуковага тлумачэння, без акцэнта на тлумачэнне ў якасці функцыі тэорыі, калі, напрыклад, “тлумачэнне — раскрыццё сутнасці вывучаемага аб’екта праз устанаўленне закона або сістэмы законаў, якім падпарадкоўваецца дадзены аб’ект, або шляхам устанаўлення тых адносін і сувязяў аб’екта, якія вызначаюць яго істотныя характарыстыкі”18, то тады гістарычнае тлумачэнне вызначаецца як раскрыццё істотных аспектаў з’яў (генезісу, характару, сувязяў, прычын адбыцця, асаблівасцяў, тэндэнцый развіцця канкрэтных гістарычных з’яў) шляхам абагульнення фактаў, інтэрпрэтацыі дадзеных крыніц, выштурхоўвання гіпотэз, выкарыстоўвання метаду (прыёму) ідэалізацыі і г. д.
    Пад гнасеалагічнай дэфініцыяй агульных навуказнаўчых паняццяў мы разумеем такую дэфініцыю, у якой разважаецца пра сутнасць з’яў, а не пра спецыфіку і лагічную структуру метадаў даследавання, лагічныя высновы, верыфікацыю і ўмовы ісцінасці, як належыць разважаць пра дэфініцыі іх у межах метадалогіі навуковага пазнання, логікі, эпістэмалогіі. Увогуле, мы ўпэўнены, што ў выпадку дэфініцыі паняццяў, якія абазначаюцца шматзначнымі тэрмінамі, трэба звяртаць увагу на тое, у межах якой навуковай дысцыпліны даеццца дэфініцыя. У межах навуковага пазнання памылкова даваць дэфініцыю паняццяў увогуле, а не ў межах пэўнай дысцыпліны.
    18 Лукашеввч В. К. Основы... С. 92.
    ГЛАВА 2
    НЕКАТОРЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
    7.	МІНІ-НАРЫС УЖЫВАННЯ ТЭРМІНА “ГІСТАРЫЯГРАФІЯ” Ў САВЕЦКІI ПОСТСАВЕЦКІ ЧАС
    Нягледзячы на тое што мы ўжо вызначылі аптымальным вырашэннем ўжываць тэрмін “гістарыяграфія” ў значэнні спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны, важна прасачыць на выразах і тэрмінах, якія ўжываюцца савецкімі і постсавецкімі гісторыкамі, ці магчымыя тут альтэрнатывы.