Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
23 Лоўзі Джон. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі. Мн., 1995. С. 146— 147, 216.
ецца інакш. У прыватнасці, па-рознаму дэфінітыўна апісваецца тэорыя ў першапачатковай фазе развіцця навуковай дысцыпліны і развітая навуковая тэорыя.
Калі ў прыродазнаўчых дысцыплінах гіпотэзы з’яўляюцца сродкам пабудовы тэорыі, а таксама, па меркаванню пэўнай часткі эпістэмолагаў, уваходзяць у склад апошняй у якасці дадатка ў адносінах да сцвярджэнняў аб законах24, то ў гісторыцы гіпотэзы служаць сродкам пабудовы канцэпцый, але, на наш погляд, не ўваходзяць у іх склад, таму што гіпотэзы і канцэпцыі — аднапарадкавыя эпістэмалагічныя адзінкі. Калі вынікам даследавання атрымана канцэпцыя (веды, якія, у адрозненне ад тэорый, дапускаюць распрацоўку іншых канцэпцый па аднолькавай тэматыцы), то гэта робіць залішнім выдзяленне вынікам даследавання гіпотэз. У пэўнай ступені канцэпцыі і гіпотэзы як веды падобныя, у тым плане, што і тыя і іншыя — веды, якія нельга лічыць у пэўнай ступені сапраўднымі ведамі, аднак на гэтым падабенства такіх формаў ведаў заканчваецца. Праілюструем палажэнне аб тым, што гіпотэзы не ўваходзяць у склад гістарычных канцэпцый, прыкла* дам: меркаванне пра тое, што вялікі князь ВКЛ Вітаўт быў атручаны, паколькі ў гэтым былі зацікаўлены польскія ўлады, — гіпотэза, якая патрэбна для ўстанаўлення гістарычнага факта. А ў канцэпцьпо развіцця палітычнай сістэмы ВКЛ у першай трэці XV ст. погляд на смерць Вітаўта ўваходзіць не ў якасці гіпотэзы, а канцэптуальнага палажэння, аднаго з палажэнняў, якія складаюць канцэпйьпо.
Сёння значная частка метадолагаў навуковага пазнання не ўключае гіпотэзу ў склад тэорый. К. Попер абгрунтаваў погляд, паводле якога навуковае пазнанне развіваецца шляхам выключэння гіпотэз метадам спроб і памылак, а адбор гіпотэз можа прывесці да ведаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі. В. С. Сцёпін, вызначаючы гіпотэзы як форму навуковых ведаў і важнейшы элемент іх структуры, лічыць гіпотэзы толькі перадумовай пабудовы тэорыі (разглядаючы ў першую чаргу тэорыю прыродазнаўчага тыпу). А ў склад тэорыі ён ўключае матэматычныя фармулёўкі законаў, тэарэтычныя схемы, эмпірычныя факты і эмпірычныя інтэрпрэтацыі, з тым удакладненнем, што “ў развітой навуцы тэарэтычныя схемы (толькі. — Ю. Н.) спачатку будуюцца як гіпатэтычныя мадэлі”, інакш кажучы, гіпотэза — гэта форма ведаў, якая выступае стадыяй пабудовы тэарэтычнай схемы, але не канчатковым вынікам даследавання — тэарэтычнай схемай. Тэарэтычная схема мае першапачатковы гіпатэтычны
24 Бунге Марно. Фнлософня фнзнкн. М., 1975. С. 55.
варыянт, прычым “гіпатэтычныя мадэлі займаюць статус тэарэтычных уяўленняў пра некаторую галіну ўзаемадзеянняў толькі тады, калі пройдуць праз працэдуры эмпірычнага абгрунтавання”25.
На наш погляд, характарыстыка вынікаў канкрэтна-гістарычнага даследавання як канцэптуальных, робіць залішнім іх характарыстыку як гіпатэтычных. У час знаходжання слухачоў на першых курсах павышэння кваліфікацыі “Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання: навуковы пошук і інавацыйныя тэхналогіі”, якія праводзіў РІВШ БДУ ў пачатку 2002 г., даводзілася не аднойчы чуць меркаванне пра гіпатэтычнасць і адсюль бездаказальнасць гістарычных ведаў. Увогуле, характарыстыка вынікаў даследаванняў у навуковых дысцыплінах, за выключэннем матэматыкі і логікі, як даказальных або недаказальных, вельмі сумніцельна (толькі ў матэматыцы і логіцы даследаванне будуецца на разважанні, якое ёсць доказ, толькі ў лагічную структуру логіка-матэматычнага даследавання ўваходзіць такі элемент, як даказванне). К. Попер разумеў пад гіпатэтычнасцю гістарычных ведаў некалькі іншы змест. У працы “Objective knowledge” (Oxford, 1972) ён “...пазбаўляе гістарычныя веды аб’ектыўнага характару, настойваючы на іх гіпатэтычнасці”26. Прымальней разважаць не пра гіпатэтычнасць і бездаказальнасць, а пра аб’ектыўнасць, імавернасць гістарычных ведаў або абмежаванасць гістарычнага разумення.
В. С. Сцёпін, прытрымліваючыся тэзіса пра адсутнасць прынцыповага адрознення паміж прыродай пазнання ў прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных навуках (“іх адрозненне караніцца ў спецыфіцы прадметнай галіны”), вызначае элемептам тэарэтычных ведаў такіх дысцыплін, як літаратуразнаўства, музыказнаўства, мастацтвазнаўства, тэарэтычныя схемы (мадэлі)27. Але калі падыходзіць да навуказнаўчай тэрміналогіі строга, то, паколькі тэарэтычныя пабудовы ў гэтых дысцыплінах не з’яўляюцца інструментам практычнай дзейнасці (напрыклад, тэорыя літаратуры не ўплывае на літаратурную дзейнасць — творчасць), аптымальна казаць не пра тэарэтычныя, а пра схемы і мадэлі, а таксама і палажэнні (пры характарыстыцы гістарычных раздзелаў гэтых дысцыплін). У адрозненне ад тэорый і канцэпцый прыродазнаўчых, тэхніказнаўчых і значнай часткі грамадазнаўчых дысцыплін, аснову якіх складаюць тэарэтычныя і
25 Степнн В. С. Теоретнческое знанне,.. С. 314, 327, 340.
26 Салов В й. Нсторнцмзм н современная буржуазная нсторнографня. М., 1977. С. 97.
27 Степнн В. С. Теоретаческое знанне. С. 100, 113.
канцэптуальныя схемы, аснову гістарычных канцэпцый складаюць канцэптуальныя не схемы, а палажэнні (напрыклад, у канцэпцыю этнічнага характару ВКЛ уваходзіць канцэптпалажэнне пра дамінуючую ролю ў палітычным жыцці ВКЛ XIV—XVI стст. паноў і землеўладальнікаў беларускіх зямель).
Такім чынам, нягледзячы на розны змест, які ўкладваецца сёння ў паняцці навуковага факта, канцэпцыі, тэорыі, магчыма адкарэліраваць іх адзін адносна другога і іншых навуказнаўчых паняццяў, устанавіць аптымальны асноўны змест тэрмінаў “навуковы факт, канцэпцыя, тэорыя”, дапускаючы іх пэўную інтэрпрэтацыю ў розных навуказнаўчых дысцыплінах.
5. ТЫПАЛОГІІ ВЕДАЎ, МЕТАДАЎ I ЎЗРОЎНЯЎ ДАСЛЕДАВАННЯ
Распрацоўка тыпалогіі — прыём, які дазваляе ўпарадкоўваць назапашаныя веды. Безумоўна, марна рэкамендаваць даследчыкам прытрымлівацца адной якой-небудзь тыпалогіі. Але ўмовай пабудовы тыпалогіі з’яўляюцца выразныя крытэрыі пабудовы, несупярэчлівасць паняццяў, аргументаванасць выдзялення пэўных адзінак. Такія ўмовы далёка не заўсёды выконваюцца.
У сцвярджэннях вучэбнага дапаможніка “Методологня нсторнн” часам адсутнічае выразнае гісторыказнаўчае апісанне і разуменне. У ім, напрыклад, сцвярджаецца, што “гістарыяграфія дае ... эмпірычныя веды аб гісторыі. Гістарыясофія ... прадстаўляе тэарэтычныя веды аб гісторыі”. Адзін з яго аўтараў і рэдактараў, A. М. Нечухрын, не заняўшы выразную гнасеалагічна-эпістэмалагічную пазіцыю, атаясамлівае эмпірычны і тэарэтычны ўзроўні пазнання ў гістарычным даследаванні з эмпірычнымі і тэарэтычнымі ведамі, а апошнія з эмпірычным і тэарэтычным вытлумачэннем гістарычнага матэрыялу. Пры такім атаясамленні вучонаму складана завершыць наступны сказ: “Па сваім змесце гістарычныя веды нельга аднесці да чыста эмпірычнага ці да тэарэтычнага”1. Каб гэты сказ меў змястоўналагічную завершанасць, да яго трэба дадаць выраз “узроўняў навуковага пазнання (даследавання)” або іншы, які б абазначаў навуказнаўчае паняцце. Словы “эмпірычнае” і “тэарэтычнае” без далучэння да іх іншых слоў, выкарыстоўваемых у навуказнаўстве, невядома што
1 Методологня нсторнн. Учебное пособне для студентов вузов. Мн., 1996. С. 28, 100-103,201.
абазначаюць, акрамя выпадкаў, калі яны ўжываюцца ў якасці катэгорый, з дапамогай якіх сістэматызуюцца розныя базісныя паняцці.
У апошнім выпадку прынята лічыць, што “тэарэтычнае і эмпірычнае — філасофска-метадалагічныя катэгорыі, якія выражаюць расчлянёнасць навуковага пазнання на 2 узроўні”2. Нельга ўжываць асэнсавана словы “тэарэтычнае” і “эмпірычнае” [калі толькі не лічыць іх граматычнымі формамі, якія ўтвораны ад тэрмінаў “тэорыя” і “эмпірыя (вопыт)” — абазначэнняў паняццяў сферы тэарэтычнага мыслення і сферы разгортвання вопыту суб’екта пазнання], у адрозненне ад тэрмінаў “тэарэтычныя і эмпірычныя метады даследавання, тэрміны” і г. д., якія абазначаюць пэўныя паняцці, а не проста разрады іх. Увогуле, іх памылкова характарызаваць як катэгорыі, у тым выпадку, калі разумець пад катэгорыямі найбольш агульныя паняцці.
Крытыка М. А. Сакаловай недахопаў у “Методологнн нсторнн” абгрунтаваная. Разам з тым у выпадку яе крытыкі таго, як A. М. Нечухрын суадносіць эмпірычны і тэарэтычны ўзроўні навуковага пазнання, М. А. Сакалова зыходзіць з традыцыйнага погляду на такія суадносіны, абапіраючыся, у прыватнасці, на погляды Э. Лооне^, хаця айчынныя метадолагі гісторыі здольны абгрунтаваць уласны погляд па гэтай праблеме. Апошнім не былі выразна адкарэліраваны суадносіны паміж паняццямі эмпірычных ведаў і эмпірычнага ўзроўню даследавання; ім лічылася, з аднаго боку, што апрацоўка крыніц — гэта эмпірычны ўзровень пазнання ў гістарычнай навуцы, што бясспрэчна, з другога боку, што тлумачэнне (абагульненне) гістарычных фактаў адносіцца да эмпірычнага даследавання.
Між тым насуперак традыцыйнаму погляду на такія суадносіны сцвярджэнне Г. М. Сагановіча пра ваенна-палітычнае становішча Маскоўскай дзяржавы ў час пералому ў расійска-польскай вайне 1654— 1667 гг. аптымальна адносіць да канцэптуальных ведаў, якія здабыты на эмпірычным узроўні даследавання, інакш — з дапамогай эмпірычных метадаў даследавання. А сцвярджэнне М. В. Доўнар-Запольскага, што акт Люблінскай уніі не спыніў самастойнасці ВКЛ — канцэптуальныя веды, здабытыя на тэарэтычным узроўні даследавання.
A. С. Кармін і Г. Г. Бярнацкі ў падручніку “Фнлософня” выдзяляюць эмпірычны і тэарэтычны віды навуковых даследаванняў і адпавядаючыя ім узроўні навуковых ведаў, атаясамліваючы ў дадзеным выпадку паняцці даследавання і ведаў. Назваўшы пункты § 9.4 падруч-
2 Краткнй словарь... С. 181.
3 Сакалова Марыяна. Першы дапаможнік па метадалогіі... С. 222—223.
ніка “Эмпірычнае даследаванне” і “Тэарэтычнае даследаванне”, яны ў тэксце даюць дэфініцыю паняццям эмпірычных і тэарэтычных ведаў, г. зн. што фармулююць свае навуказнаўчыя ўяўленні тэрміналагічна непаслядоўна. Безумоўна, належыць разважаць пра эмпірычныя і тэарэтычныя ўзроўні менавіта навуковага даследавання, а не ведаў.
Акрамя таго, належыць усведамляць, што паняцці эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў даследавання і паняцці эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў (рацыянальнага) пазнання — гэта розныя па змесце паняцці, паколькі адрозніваюцца паняцці даследавання і пазнання. Паняцці эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў рацыянальнага пазнання ствараюцца такім чынам, што галоўнай адзнакай іх бярэцца спосаб перапрацоўкі пазнавальнага матэрыялу. Паняцці эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў даследавання аптымальна ўтвараць, беручы адзнакамі іх метад даследавання і даследчую накіраванасць. Эмпірычны ўзровень даследавання складаюць даследаванні, накіраваныя на ўстанаўленне фактаў і ажыццяўляемыя на аснове эмпірычных метадаў даследавання. Тэарэтычны ўзровень даследавання складаюць даследаванні, накіраваныя на пабудову сістэмы ведаў — тэорый або канцэпцый і ажыццяўляемы на аснове тэарэтычных метадаў даследавання. Зыходжанне з такой дэфініцыі робіць непрымальным уключэнне ў склад узроўняў ведаў, як гэта часта робяць навуказнаўцы, разважаючы пра веды ўзроўняў даследавання.