Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Іншы раз у навуковай літаратуры сустракаем логіка-гнасеалагічныя дэфініцыі паняцця тэорыі, якія падыходзяць і для вызначэння паняцця канцэпцыі, напрыклад, у такой фармулёўцы: “Тэорыя — лагічна-арганізаваная сістэма паняццяў і суджэнняў, якая выконвае асаблівыя пазнавальныя функцыі”11. Больш дакладна (у рамках логікі) тэорыю ўслед за А. Тарскім вызначаюць як “...клас усіх сказаў, сапраўдных ва ўсіх магчымых рэалізацыях некаторага класа”12; або як мноства выказванняў, якія замкнёныя адносна выводнасці (Смнрнов В. А. Логнческне методы аналнза научного знання. М., 2002). Гэта дэфініцыі паняцця тэорыі з пункту гледжання логікі, але не разгляд лагічнай структуры тэорыі, ажыццяўляемы ў рамках эпістэмалогіі.
9 Лооне Ээро. Современная фнлософня нсторнн. Таллнн, 1980. С. 168—169.
10 Ковальченко й. Д. Методы... С. 40.
11 Современная фнлософня наукн. Знанне, рапнональность, ценностм в трудах мыслнтелей Запада. Хрестоматмя. 2-е нзд. М., 1996. С. 6.
12 Курбатов В. Я. Логяка. М., 2001. С. 386.
He толькі паўсюдна выкарыстоўваемым тэрмінам “тэорыя”, але і тэрмінам “навуковая тэорыя” абазначаюць сёння розныя паняцці. Ддя пазбягання гэтага належыць выбраць выразныя крытэрыі аднясення ведаў да навуковай тэорыі. Такімі крытэрыямі мы прапануем браць наступныя: форму арганізацыі ведаў і функцыі іх. А асноўнымі адзнакамі навуковай тэорыі выдзяляем сістэму ўзаемазвязаных і несупрацьлеглых выказванняў і функцыю служыць інструментам эмпірычнай і практычнай дзейнасці.
Увогуле, у залежнасці ад (розніцы ў) лагічнай структуры сістэм ведаў і тыпу аб’ектаў даследавання, зыходзячы з такога крытэрыю аднясення вынікаў даследавання да тэорыі, як функцыя інструмента эмпірычнай і практычнай дзейнасці, прымальна выдзяляць логікаматэматычныя, прыродазнаўчыя, грамадазнаўчыя, тэхніказнаўчыя і нават філасофскія (калі адносіць да філасофіі этыку) тэорыі, але не гістарычныя тэорыі. Паводле А. Тарскага, “...кожнае мноства выказванняў, якое змяшчае ўсе свае лагічныя вывады, будзе ўяўляць сабой замкнутую сістэму або тэорыю”13. Такая дэфініцыя — лагічная дэфініцыя паняцця тэорыі, прычым яна прыдатная, у асноўным, як дэфініцыя паняццяў лагічнай і матэматычнай тэорыі. Дэфініцыя паняцця тэорыі, паводле якой яна — “...найбольш развітая форма арганізацыі навуковых ведаў, цэласнае ўяўленне пра заканамернасці і істотныя „ - .„14
сувязі пэўнан галіны рэчаіснасш , — гэта хутчэн гнасеалапчная дэфініцыя, паколькі ў межах гнасеалогіі высвятляюцца адносіны ведаў да рэчаіснасці.
Дэфініцыя паняцця развітой навуковай тэорыі як формы навуковых ведаў “...якая змяшчае абагульняючыя абстрактныя канструкты і набор законаў, якія ўзнаўляюць даследуемы аб’ект у выглядзе пэўным чынам структураванай сукупнасці элементаў і іх карэляцый”'5 — эпістэмалагічная дэфініцыя паняцця навуковай тэорыі (выкарыстоўваемая і ў межах метадалогіі навуковага пазнання), прычым яна прыдатна для вызначэння пэўных ведаў як тэорыі і ў прыродазнаўчых, і часткова ў грамадазнаўчых дысцыплінах. Як эпістэмалагічнае характарызуем вызначэнне навуковай тэорыі, дадзенае В. С. Сцёпіным: тэорыя — асаблівы тып ведаў, які дазваляе атры-
13 Рузавнн Г. Н. Логнческая структура научных теорнй // Методы логнческого аналнза. М., 1977. С. 6.
14 Краткнй словарь по логнке // Горскнй Д. П., Нвнн A. А., Ннкнфоров A. Л. М„ 1991. С. 188.
15 Лукашевнч В. К. Основы... С. 18.
маць эмпірычную залежнасць як вынік з тэарэтычных пастулатаў'6. Але такое вызначэнне непрыдатна для вызначэння тэорыі ў логікаматэматычных, тэхнічных і філасофскіх дысцыплінах.
Калі выдзяляць адзнакай паняцця тэорыі функцыю інструмента практычнай дзейнасці, то гэта дазваляе лічыць, што ў шэрагу спецыяльных навуковых дысцыплін, у сістэму ведаў якіх не ўваходзяць факты, законы ці хаця б мадэлі даследуемых з’яў і працэсаў, будуюцца тэорыі. Возьмем археаграфію — дапаможную гістарычную дысцыпліну. Тэарэтычныя веды ў ёй — гэта канцэпцыі, тыпалогіі (у тэорыі археаграфіі), прадпісанні ці рэкамендацыі, правілы (у методыцы археаграфіі), у якіх абагульняюцца практычныя дадзеныя (г. зн. досвед падрыхтоўкі пісьмовых матэрыялаў да друку на аснове строгіх метадаў і з мэтаю забеспячэння гісторыкаў зручна чытаемымі тэкстамі пісьмовых гістарычных крыніц) і рэгламентуецца пэўная практычна-пазнавальная дзейнасць. Калі лічыць, што сістэму ведаў у спецыяльных навуковых дысцыплінах нельга класіфікаваць як тэорыю, то гэта будзе ўзгадняцца з палажэннем, паводле якога функцыя служыць інструментам практычнай дзейнасці, з’яўляецца заўсёды адзнакай не тэорыі, а тэарэтычных ведаў. У рамках метадалогіі навуковага пазнання веды, якія атрымліваюцца ў межах методыкі археаграфіі (або археаграфіі, калі зводзіць апошнюю толькі да распрацоўкі прынцыпаў і метадаў публікацыі пісьмовых дакументаў і матэрыялаў), — правілы, інструкцыі, рэкамендацыі, вызначаемыя як канкрэтна-навуковая метадалогія, “як форма асэнсавання рацыянальна абгрунтаваных аптымальных варыянтаў арганізацыі навуковай дзейнасці ў канкрэтнай навуковай дысцыпліне”17.
Для В. А. Лектарскага навуковая тэорыя — гэта “сістэма навуковых ведаў, якая складаецца з усеагульных сцвярджэнняў (законаў), паміж якімі высвятляемы лагічныя сувязі...”18 Але ў склад тэорыі могуць не ўваходзіць законы, а толькі тэарэтычныя схемы і мадэлі і эмпірычныя залежнасці, як гэта мае месца ў тэорыях тэхнічных дысцыплін [у склад такіх тэорый уваходзяць функцыянальныя, “паточныя” (г. зн. працэсуальна-функцыянальныя) і “структурныя” тэарэтычныя схемы даследуемых аб’ектаў'9]. I тым не менш сістэмы ведаў
16 Степнн В. С. Теоретмческое знанне. М., 2000. С. 58.
17 Лукашевнч В. К. Основы . С. 33.
18 Лекторскнй В. А. Эпястемологня... С. 212.
19ГороховВ. Г. Методологнческнй аналнз научно-техннческнх днсцнплнн. М., 1984. С. 23-25.
у іх выконваюць функцыю інструмента практычнай дзейнасці. Законы матэматыкі і логікі — гэта спецыфічныя правілы, якія з’яўляюцца кампанентам вылічэння, у адрозненне ад законаў прыродазнаўчых дысцыплін — ведаў, у якіх устаноўлены сувязі паміж з’явамі, г. зн. што логіка-матэматычныя дысцыпліны таксама не адпавядаюць дэфініцыі тэорыі, якую прапаноўвае В. А. Лектарскі.
Г. I. Рузавін класіфікуе тэорыі ў залежнасці, як ён фармулюе, ад аб’ектыўных асаблівасцяў і адносін, якія ўласцівы прадмету даследавання тэорыі, па наступных асноўных тыпах: фенаменалагічныя, нефенаменалагічныя, дынамічныя, стахастьгчныя20. Іншы раз даюцца класіфікацыі тэорый, у якіх змешаны або аб’яднаны крытэрыі лагічнай структуры тэорыі і этапаў развіцця іэорый. Напрыклад, М. В. Паповіч і В. Н. Садоўскі выдзяляюць апісальныя, матэматызаваныя і дэдуктыўныя тэорыі21. Банальным у літаратуры па навуказнаўству з’яўляецца проціпастаўленне эмпірычных і тэарэтычных навук. Хаця, зыходзячы з тэзіса пра два асноўныя спосабы атрымання новых ведаў — вопыта і разважання (які абгрунтоўвае, напрыклад, У. I. Курбатаў), эмпірычныя дысцыпліны аптымальней проціпастаўляць дыскурсіўным.
У 60 — пачатку 70-х гадоў XX ст. савецкія філосафы і навуказнаўцы прапаноўвалі розныя тыпалогіі навуковай тэорыі, якія Л. Б. Бажанаў, падсумоўваючы, зводзіў да двух асноўных тыпаў — эмпірычных і матэматычных тэорый. Пры гэтым эмпірычныя тэорыі звычайна проціпастаўляліся матэматычным22, г. зн. што слова “эмпірычны” ў межах філасофіі і навуказнаўства не з’яўляецца адназначным тэрмінам, маючы розныя значэнні ў розных канцэпцыях.
Па аналогіі з выдзяленнем фенаменалагічнага і нефенаменалагічнага (назавём — субстанцыялагічнага) тыпу тэорый у прыродазнаўчых дысцыплінах выдзелім фенаменалагічныя і субстанцыялагічныя канцэпцыі ў гісторыцы, адпаведна тая, у якіх тлумачыцца толькі ход падзей, і тыя, у якіх тлумачацца механізмы адбыцця падзей, сутнасць з’яў. Разгледзім з гэтых пазіцый змест кнігі М. В. Доўнар-Запольскага ‘Тісторыя Беларусі”. Сукупнасць палажэнняў у ёй, у якіх тлумачыцца механізм складвання шляхецкага саслоўя — гэта субстанцыялагічная канцэпцыя, якой абагульняюцца факты, якія тычацца дадзенай з’явы.
20 Рузавнн Г. 14. Научная теорня. Логнко-методологнческнй аналвз. М., 1978. Раздел 1. Гл. 2. С.
21 Фнлософская энцнклопедня. М , 1971. С 206.
22 Баженов Л. Б. Строенне н функцнн естественно-научной теорнн // Сннтез современного научного знання. М., 1973. С. 395—397.
Сукупнасць палажэнняў, у якіх тлумачыцца агульны кірунак расійскай палітыкі на Беларусі ў першай палове XIX ст., — гэта фенаменалагічная канцэпцыя, якой абагульняюцца факты, датычныя адпаведных працэсаў і выкладаемыя побач з канцэпцыяй.
Е. Тапольскі і А. Данто палічылі б апошнюю канцэпцыю дэскрыптыўным тлумачэннем (гл. п. 6). Але, разважаючы строга, канцэпцыі — гэта веды, тлумачэнне — функцыя ведаў; з пункту гледжання логікі веды — гэта суджэнні, вывады. Сукупнасць суджэнняў, вывадаў з’яўляецца тлумачэннем адносна з’яў, наконт якіх устанаўліваюцца факты.
Незалежна ад таго, якое палажэнне дакладней — П. Дзюгэма: “Тэорыі тлумачаць эмпірычныя законы”, У. Сэларэ: “Тэорыя тлумачыць толькі тое, чаму з’явы падпарадкоўваюцца пэўным эмпірычным законам у (пэўнай. — Ю. Н.) ступені...”, гэтыя палажэнні датычацца асноўнай формы ведаў (і яе асноўнай функцыі), якая атрымліваецца ў выніку даследавання ў прыродазнаўчых і грамадазнаўчых, а таксама, мабыць, у тэхніказнаўчых дысцыплінах (за выключэннем, зразумела, цалкам ужытковых дысцыплін), адчак не ў гістарычных дысцыплінах. Трэба канстатаваць, што навуказнаўчае апісанне сёння не разлічана на апісанне працэсу гістарычнага даследавання. У выніку гістарычнага даследавання не ўстанаўліваюцца законы, не будуюцца тэорыі. Што ў такім выпадку тлумачаць (г. зн. упарадкоўваюць) гістарычныя канцэпцыі? Аптымальна, на наш погляд, адказваць — факты пра гістарычныя з’явы. Фармулёўка палажэння П. Дзюгэма на першы погляд супярэчлівая, улічваючы тое, што законы менавіта і ўваходзяць у склад тэорый прыродазнаўчых дысцыплін. Але, паводле П. Дзюгэма, навуковыя тэорыі — сістэмы аксіём і “правіл адпаведнасці”. Яны не тлумачаць з’явы рэчаіснасці, апісваючы апошнюю, яны “прадстаўляюць” эмпірычныя законы, г. зн. упарадкоўваюць іх: “...тэорыя тлумачыць законы, аб’ядноўваючы іх у дэдуктыўную сістэму .
На наш погляд, у межах гнасеалогіі як аптымальную належыць разглядаць наступную дэфініцыю: навуковая тэорыя — сістэма ведаў, якая з’яўляецца асноўным вынікам даследавання ў межах пэўных навуковых дысцыплін, дазваляе раскрываць сутнасць даследуемых з’яў, і служыць інструментам эмпірьічнага даследавання адпаведнай дысцыпліны, а таксама ў галіне практычнай дзейнасці, звязанай з ёю. У межах эпістэмалогіі паняцце навуковай тэорыі вызнача-