Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
46.48 МБ
15 Фабер К.Т. Теоряя нсторнческой наукн // Современные ясследовання по фялософнн нсторян. Ч. 2. М., 1977. С. 36, 40.
16 Шафф А. Обьектнвный характер законов ясторнн. Некоторые проблемы маркснстской методологнн. М., 1959.
17 Фнлософскяе я методологнческяе проблемы нсторяческого познання (Обзор советской лятературы за 1971—1981 гг.). Научно-аналнтяческнй обзор. М., 1982.
жэнню цытуемага імі Р. Фэймана пра тое, што “законы нярэдка не маюць прамых адносін да нашага вопыту”18. Канцэпцыя дубліравання законаў рэчаіснасці законамі навукі базіруецца на спекулятыўнай анталогіі і гнасеалогіі. У рамках дыялектычнага матэрыялізму яна базіравалася на мадэрнізаванай гегелеўскай філасофіі тоеснасці быцця і мыслення, а таксама на мадэрнізаванай лейбніцавай манадалогіі. У ёй абгрунтоўваецца наступны тэзіс: “Законы рэчаіснасці і законы навукі не належыць атаясамліваць ... Законы рэчаіснасці — гэта аб’ектыўная сувязь і адносіны з’яў і працэсаў сусвету. Законы навукі — гэта адлюстраванне дадзеных аб’ектыўных сувязяў у свядомасці людзей у выглядзе сістэмы моўных знакаў, абагульненняў і г. д.”19 Сёння зразумела, што аб’ектыўныя сувязі — гэта сувязі класаў і з’яў, ідэальных аб’ектаў, вызначаючы гнасеалагічна, не што іншае, як рацыянальныя канструкцыі; вызначаючы эпістэмалагічна-тэарэтычныя схемы ў адносінах да рэчаіснасці, утварэнні якой канкрэтныя.
У падручніку для студэнтаў ВНУ і аспірантаў “Фнлософня” пецярбургскіх аўтараў A. С. Карміна і Г. Г. Бярнацкага сцвярджаецца, што “паміж падзеямі гісторыі ... існуюць некаторыя аб’ектыўныя залежнасці, якія ніякая свабода не можа змяніць. Падобныя залежнасці — гэта законы”. Далей яны тлумачаць асаблівасці такіх законаў, але непаслядоўна, паколькі аўтары распавядаюць ужо пра гістарычныя заканамернасці, якія маюць статыстычны характар, і пра “суб’ектыўны фактар”, які “ўваходзіць у сам змест аб’ектыўных законаў”20. Апошняя фармулёўка супярэчлівая, паколькі ўключэнне суб’ектыўнага аспекту ў аб’ектыўную з’яву робіць яе такой, што непрымальна яе характарызаваць як аб’ектыўную.
Некаторыя навукоўцы, якія займаліся праблемай гістарычных законаў, упэўнены, што для яе вырашэння неабходна выдзяленне розных форм гістарычных заканамернасцяў. Так, А. Я. Гурэвіч абгрунтоўвае погляд, паводле якога законы, якія дзейнічаюць у гісторыі, па ступені іх універсальнасці дзеляцца на асобныя групы: “ 1. Агульнасацыялагічныя законы ... 2. Законы, якія з’яўляюцца агульнымі для некалькіх фармацый ... 3. Законы (развіцця. — Ю. Н.) паасобных фармацый”. У канчатковым выніку, паводле меркавання А. Я. Гурэвіча, усе яны — законы сацыялагічныя. Але толькі апошнія
18 Кохановскнй В. П, Золотухнн Е. Р., Лешкевнч Т. Г.. Фатхн Т. Б. Фплософня для аспмрантов. Р.-на-Д., 2002. С. 288, 283.
19 Методологнческне основы научного познання. М., 1972. С. 146.
20 Карммн A. С., Бернацкпй Г. Г. Фнлософня. СПб., 2001. С. 279—280.
з іх — “спецыфічныя законы гісторыі” вывучаюцца гістарычнай навукай21. Такі пункт гледжання на гістарычныя заканамернасці прымальны, хаця ў ім ігнаруецца спецыфіка “падзейнай гісторыі”.
Даводзячы да чытача свае высновы, што “законы гісторыі ўвогуле я называю грамадскімі законамі і ўмоўна падзяляю іх на гістарычныя і сацыялагічныя. Гістарычнымі можна называць законы, якія разгортваюцца на працягу якога-небудзь часу”, Л. Я. Грынін выдзяляе, у прыватнасці, “законы агульначалавечага маштабу”, а таксама звяртае ўвагу на “разнастайнасць шляхоў развіцця, мадыфікацый гістарычных законаў у сувязі са зменамі як у аб’ектыўных момантах, так і ў свядомасці людзей”. Але яго наступны тэзіс “Гістарычныя законы пастаянна зменлівыя...”22 абвяргае дапушчэнне пастуліравання законаў гісторыі грамадства. У ім змешваюцца паняцце закона як аб’ектыўнай сувязі жыццядзейнасці соцыумаў і паняцце закона як ведаў, з дапамогай якіх тлумачацца сувязі паміж з’явамі.
М. С. Розаў абгрунтоўвае метадалогію тэорыі гісторыі, патрэбную для ўстанаўлення сацыяльных і гістарычных законаў, якія ён выразна не адрознівае. Возьмем, напрыклад, першы з прапануемых ім законаў: “Кожны індывід канструіруе сваю ўласную суб’ектыўную рэчаіснасць”23. Такое сцвярджэнне з’яўляецца не сцвярджэннем пра сацыяльны або гістарычны закон, а хутчэй у ім выказваецца прэтэнзія на гнасеалагічнае палажэнне. Магчыма, падобныя распрацоўкі і маюць пэўную эўрыстычную карысць для пабудовы канцэпцый у межах міждысцыплінарнай галіны даследаванняў пад найменнем “тэорыя гісторыі” (гл. пра яе напрыканцы наступнага параграфа), але ніколькі не з’яўляюцца аргументам за наяўнасць гістарычных законаў у якасці вынікаў гістарычных даследаванняў.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што ў даследаваннях у межах гістарычных дысцыплін не ўстанаўліваюцца такія вынікі даследавання, як законы (г. зн. веды пра сувязі паміж з'явамі, якія паўтараюцца
21 Гуревнч А. Я. Об нсторнческой закономерностн // Фнлософскне проблемы нсторнческой наукн. М., 1969. С. 51, 55.
22 Грнннн Л. Е. Фнлософня, соцнологня м теорня нсторнн (Опыт фнлософскосоцнологнческого аналнза некоторых обшественных законов н построення теорян всемнрно-нсторнческого процесса). Волгоград, 2000. С. 37, 53, 56, 329-330.
23 Розов Н. С. Возможны лн “быстрые открытня” н накопленме знаннй в HayKe // Фнлософскне наукн. Научное нзданне по фнлософнн, методологнн н логнке естественных наук. Новоснбнрск, 2002. С. 14.
для ўсяго класа разглядаемых з’яў), а законы, прапаноўваемыя гістарыёсафамі (напрыклад, закон выкліку і адказу, прапануемы А. Тойнбі), — спекуляцыі (псеўдаканструкцыі) у параўнанні з вынікамі строгага даследавання, тым не менш, маецца магчымасць, распрацоўваючы такі кірунак тэорыі гісторыі, як форму і залежнасць гістарычнага развіцця соцыумаў, устанаўліваць замест гістарычных законаў пэўныя эмпірычныя залежнасці, якія тычацца такой дзейнасці ў пэўны перыяд гісторыі (напрыклад, залежнасць прыросту насельніцтва краіны ад прыродных умоў).
2.	АБ’ЕКТ I ПРАДМЕТ ГІСТАРЫЧНАГА ПАЗНАННЯ IДАСЛЕДАВАННЯ
Асаблівасць гнасеалагічнага паняцця гістарычнага пазнання заключаецца ў тым, што яно ўтворана так, што ахоплівае сваім зместам не толькі канкрэтна-гістарычныя даследаванні і філасофскую рэфлексію, але і спецыяльна-гістарычныя даследаванні. Асаблівасць лагічнай структуры канкрэтна-гістарычнага даследавання заключаецца ў тым, што аб’ектамі дысцыплін, якія базіруюцца на такіх даследаваннях, выступаюць канкрэтна-гістарычныя з’явы (сведчанні аб якіх знаходзяць у крыніцах). Даследаванне ў межах большасці іншых навуковых дысцыплін, у параўнанні з гісторыкай, грунтуецца на лагічным агульнадысцыплінарным метадзе (спосабе пазнання), г. зн. даследаванні класаў прадметаў або тых момантах і аспектах з’яў, якія паўтараюцца. Канкрэтна-гістарычнае даследаванне ажыццяўляецца на аснове выкарыстання паняццяў, якія ўтвараюцца ў грамадазнаўчых дысцыплінах, у ім будуецца факталогія, храналогія і канцэпцыі канкрэтных гістарычных з’яў, але не будуецца тэорыя, г. зн. веды, арганізаваныя як сістэма, якая служыць інструментам практычнай дзейнасці і не з’яўляецца пэўным пунктам гледжання на з’явы, якія з дапамогай іх тлумачацца.
На першы погляд здаецца, што “гісторыя пазнае аб’ектыўную рэчаіснасць ... у такім значэнні гісторыя выступае як навука”1. Аднак, нягледзячы на тое, што аб’ект, на які першапачаткова накіравана пазнанне суб’екта (а гістарычнае пазнанне накіравана апасродкавана — праз крыніцы), — рэчаіснасць, якая знаходзіцца па-за межамі нашай свядомасці, мы, як суб’екты пазнання, ведаем рэчаіснасць толькі такой, якой “ствараем" яе, апрадмечваючы, аналітычна
1 Нванов В. В. Методологня нсторвческой наукн. М., 1985. С. 27.
назіраючы падзеі, іншы раз удзельнічаючы ў іх здзяйсненні, устанаўліваючы і абагульняючы факты, выкладаючы іх такім чынам, каб яны ўкладаліся ў пэўныя законы, мадэлі, тэорыі, канцэпцыі, тэарэтычныя і канцэптуальныя схемы. Ужо стагоддзе назад філосафамі было цвёрда засвоена, што “...мы ніколі не ведаем рэчаіснасці такой, якая яна ёсць на самой справе ... усякія веды ёсць ужо разам з тым ... перабудаванне рэчаіснасці”2. Сёння ж тыя, хто асэнсоўвае працэс пазнання, разумеюць не толькі розніцу паміж рэчаіснасцю і прадметнасцю (рэчаіснасцю, дадзенай суб’екту пазнання ў формах пачуццёвасці, мыслення і дзейнасці, ці, як прынята выражацца паводле традыцыі дыялектычнага матэрыялізму, — “практыкі”), г. зн. паміж аб’ектам і прадметам пазнання (“ведаць гісторыю і быць у ёй — розныя рэчы...”3), а і паміж рэчаіснасцю і рацыянальнасцю (г. зн. ведамі, тэрміналогіяй, фармалізаванай мовай, у якіх і з дапамогай якіх рэчаіснасць адлюстроўваецца).
Аднак, пакуль не адкарэлявана тэрміналогія, не выпрацаваны пераканаўча крытэрыі размежавання зместу паняццяў, у навуковай літаратуры не знікнуць гнасеалагічна невыразныя сцвярджэнні і прыблізныя разуменні. Возьмем, напрыклад, сцвярджэнне: “Аб’ект пазнання гістарычнай навукі — уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства”4. Вельмі складана і малавынікова разважаць пра аб’ект пэўнай сістэмы дысцыплін, у адрозненне ад разважання пра аб’ект пэўнага віду пазнання, і тым больш устанавіць яго (увогуле складана разважаць пра аб’ект пэўнай дысцыпліны ў цэлым, улічваючы тое, што адносна большасці дысцыплін выдзяляемы ўзроўні даследавання эмпірычны і тэарэтычны, у сувязі з чым аб’ект эмпірычнага даследавання — гэта звычайна пэўныя з’явы, a аб’ект тэарэтычнага даследавання — гэта, як ггравіла, пэўныя факты). Такая сукупнасць з’яў — гэта не аб’ект і не прадмет розных раздзелаў і галін яе, нават не прадмет так званай сусветнай гісторыі, гэта, хутчэй, адзін з прадметаў гістарыясофіі.
Пры ўжыванні выразу “аб’ект пазнання гістарычнай навукі” адсутнічае разуменне, што аб’ект пазнання — адна праблема, a аб’ект навуковай дысцыпліны — іншая, не кажучы ўжо пра разумен-
2 Рнккерт Генрнх. Фялософня нсторвн. С. 55; яго ж: Фнлософня нсторнн // Фнлософня жнзнн. К., 1998. С. 208.
3 Межуев В. М. Фіілософвя нсторнн н нсторнческая наука // йсторня как обьект фнлософского знанвя. М., 1991. С. 5.
4 Каханоўскі Алесь. Гісторыя. С. 33; яго ж: Гісторыя // БЭ. Т. 5. С. 274.
не розніцы філасофскага і нефіласофскага падыходаў да такога аб’екта рэфлексіі, як пазнанне. Устанаўленне і апісанне аб’екта і прадмета пазнання (і навуковага пазнання), абгрунтаванне суадносін паміж паняццямі пазнання і даследавання — справа гнасеалогіі. Вызначэнне аб’екатаў і прадметаў розных навуковых дысцыплін (г. зн. пэўных галін даследаванняў) — справа яе прадстаўнікоў; устанаўленне дысцыплінарнага статуса іх — справа навуказнаўцаў. Пры нефіласофскім (навуказнаўчым) падыходзе да прадмета даследавання ўстанаўліваецца не прадмет даследавання як сукупнасць ідэальных аб’ектаў (такі тэрмін ужывае ў сваіх эпістэмалагічных пабудовах В. С. Сцёпін) пэўнай дысцыпліны (такой сукупнасці адпавядае паняцце прадметнай галіны, якое ў межах логікі абазначаецца тэрмінам “універсум разважання”), а прадмет (тэматыка, праблематыка даследаванняў) пэўнай галіны даследаванняў. Паняцце такога прадмета мы, тэрміналагічна дыферэнцыруючы, прапануем падзяляць на паняцці прадметных рамак і прадметнага поля.