• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    6.	ГІСТАРЫЧНАЕ АПІСАННЕ I ТЛУМАЧЭННЕ
    У гэтым параграфе мы паставілі на мэту не толькі даць дэфініцыю паняццям гістарычнага апісання і тлумачэння, але і высветліць, па магчымасці, гнасеалагічныя, эпістэмалагічныя і метадолаганавуковыя аспекты (і адрозненні ў змесце) паняццяў навуковага апісання і тлумачэння.
    A.	I. Ракітаў, адзначаючы, што адэкватных дэфініцый апісання ў метанавуковай літаратуры не знайсці, аналізуе канкрэтныя выпадкі гістарычнага апісання, разглядае розныя аспекты яго і тым не менш таксама не дае дэфініцыі паняцця гістарычнага апісання'.
    Мы прапануем кароткую дэфініцыю паняцця навуковага апісання, якая ўзгадняецца з дэфініцыяй паняцця апісання ў межах гнасеалогіі: навуковае апісанне — гэта фіксацыя вынікаў даследавання пэўнага аб’екта (пэўных з’яў), у якіх раскрываецца становішча спраў, датычнае яго. Эпістэмалагічна прымальна вызначаць апісанне як фіксацыю вынікаў эмпірычнага даследавання пэўнага аб’екта. Калі лічыць апісанне фіксацыяй вынікаў вывучэння аб’ектаў як на эмпірычным, так і на тэарэтычным узроўнях даследавання, то ў адпаведнасці з гэтым належыць адрозніваць у межах эпістэмалогіі, у тым ліку і тэрміналагічна, розныя формы апісання: эмпірычнае апісанне як фіксацыю вынікаў эмпірычнага даследавання аб’екта; тэарэтычнае апісанне — тэарэтычныя мадэлі даследуемых з’яў, фіксацыю вынікаў вывучэння аб’екта пераважна з дапамогай тэарэтычных тэрмінаў. Дапушчальна выдзяляць і спецыяльнае апісанне, фіксацыю вынікаў вывучэння пэўнага аб’екта ў спецыяльных мэтах; да такой формы апісання адносіцца, напрыклад, палеаграфічнае апісанне рукапісаў.
    Апісанне — гэта функцыя розных форм ведаў — эмпірычных залежнасцяў, фактаў, канцэпцый, тэорый, але не законаў, паколькі законы выконваюць выключна функцыю тлумачэння. Форму выкладання гістарычнага даследавання аптымальней абазначаць тэрмінам “апавяданне”, а не “апісанне”. Этап даследавання, які заключаецца ў фіксацыі дадзеных назіранняў, вымярэнняў, эксперыментаў або выкладанні вынікаў інтэрпрэтацый крыніц, аптымальней абазначаць тэрмінам “эмпірычнае апісанне”.
    1 Ракнтов A. Н. Нсторнческое познанне... Гл. 5.
    У логіцы апісанне трактуецца як “прыём, падобны на вызначэнне”, прыём, які “ўжываецца ў выпадках, калі размова ідзе пра наглядна ўяўляемыя прадметы або з’явы”2, прыём, які “...заключаецца ва ўказанні вонкавых адзнак прадмета, з’явы, падзеі. Ён мае мэтай замяніць непасрэднае сузіранне аб’ектаў і з’яўляецца як бы ўзнаўленнем адзінкавага прадмета, напрыклад горада, ваеннай бітвы, пэўнай асобы”. У падобных вызначэннях апісання як лагічнай працэдуры маецца няўзгодненасць: дэфініцыя трактуецца як працэдура, якая датычыцца і паняццяў, і прадметаў (аб’ектаў); адны прыёмы, якія падобны на дэфініцыю (апісанне, характарыстыка), датычацца толькі прадметаў; іншыя прыёмы, падобныя на дэфініцыю (адрозненне, параўнанне), датычацца і прадметаў (аб’ектаў) і паняццяў . На наш погляд, лагічную працэдуру апісання прымяніцельна да гістарычных даследаванняў належыць вызначаць (або дадаваць да вызначэння) як ўзнаўленне канкрэтных прадметаў.
    Шматзначнае слова “апісанне” ў логіцы заменена тэрмінам “дэскрыптыўнае выказванне”, што абазначае “...выказванне, галоўнай функцыяй якога з’яўляецца апісанне рэчаіснасці”4. Заўважым, што такое вызначэнне тэрміна “дэскрыптыўнае апісанне” недасканалае, паколькі ў выказванні, галоўнай функцыяй якога з’яўляецца апісанне, могуць апісвацца і не рэчаісныя працэсы і адносіны. Больш дакладным, на нашую думку, з’яўляецца наступнае логіка-эпістэмалагічнае вызначэнне (або дэфінітыўнае апісанне) паняцця навуковага апісання: апісанне — гэта функцыя ведаў, якая заключаецца ў адпаведнасці выказвання (або сукупнасці выказванняў) прадметнай вобласці пэўнага даследавання. Прычым апісанне можа мець розную ступень адпаведнасці апісваемаму.
    В.	Н. Пераверзеў, даючы дэфініцыю паняцця апісання: “Апісанне — фіксацыя вынікаў назірання тых ці іншых аб’ектаў з дапамогай тэрмінаў. У тым выпадку, калі фіксуюцца вынікі назірання эмпірычных аб’ектаў, мае месца эмпірычнае апісанне, а ў тым выпадку, калі фіксуюцца вынікі назірання абстрактных аб’ектаў, мае месца тэарэтычнае апісанне (дэскрыптыўная фармалізацыя). Апісанне — найбольш простая пазнавальная функцыя тэорыі”, трактуе апісанне пераважна эпістэмалагічна, што некалькі непаслядоўна, улічваючы тое, што ў дэфініцыі тлумачэння ён схіляецца да логіка-гнасеалагіч-
    2 Войшвнлло Е. К., Дегтярев М. Г. Логнка. С. 272.
    3 Курбатов В. М. Логнка... С. 143.
    4 Краткнй словарь по логнке... С. 28.
    най трактоўкі апошняга: “Тлумачэнне — раскрыццё сутнасці чагонебудзь, выяўленне тых дэдуктыўных узаемасувязяў паміж абстрактнымі аб’ектамі, у моц якіх маюць месца тыя ці іншыя веды пра даследуемы прадмет ... Тлумачэнне мае перадумовай апісанне некаторых зыходных ведаў пра аб’ект... а таксама апісанне некаторых дадатковых ведаў больш агульнага характару ... тлумачэнне ў канчатковым выніку ўяўляе сабой нейкую лагічную выснову”5.
    У падобных дэфініцыях паняцця апісання яно падганяецца пад стандарт тыпу апісання, характэрнага для прыродазнаўчых дысцыплін. На самой справе ў гістарычным даследаванні адсутнічаюць вынікі непасрэднага назірання з’яў. Вынікі назіранняў, зафіксаваныя ў пісьмовых крыніцах, трактуюцца ў метадалогіі гісторыі не як апісанні, а як гістарычныя сведчанні, крынічныя дадзеныя. Назіранне абстрактных аб’ектаў — яўнае нацягванне, калі не спекулятыўнае меркаванне, улічваючы тое, што назіранне трактуецца звычайна як метад эмпірычнага даследавання, г. зн. даследавання аб’ектаў, дадзеных пачуццёва і ў практычнай дзейнасці. Акрамя таго, дэфініцыя апісання як тэрмінафіксацыі вынікаў назірання (ці нават выказванняў апавядальнага характару) і разам з тым як функцыі тэорыі з’яўляецца супярэчлівай (ва ўсякім разе неадкарэліраванай). Паколькі факты прымальна трактаваць як веды, якія з’яўляюцца вынікам назіранняў, то апісанне як тэрмінафіксацыю такіх вынікаў належыць трактаваць як тэкставыя ўвасабленні фактаў. Але, як вядома, факты агульнапрынята вызначаць як апісанні рэчаіснага становішча спраў, г. зн., інтэрпрэтуючы ў адпаведнасці з прыведзенай дэфініцыяй, як тэрмінафіксацыі такога становішча, што, пэўна, супярэчліва.
    Дакладней вызначаць факты як веды пра рэчаісны стан спраў, a апісанні — як тэрмінаўвасабленні фактаў, ці як у гісторыцы — рэканструкцый, больш простай формы ведаў у параўнанні з фактамі. У гэтым выпадку калі зыходзіць з палажэння (якое неаптымальнае), паводле якога апісанне, тлумачэнне і прадказанне — гэта не функцыі ведаў, а стадыі даследавання, то належыць сцвярджаць, што на іх адпаведна назапашваюцца эмпірычныя дадзеныя пра з’явы, эмпірычныя залежнасці паміж імі, раскрываецца сутнасць даследуемых з’яў, прадбачыцца надыход з’яў, вылічаюцца яго крокі.
    У згаданым вышэй вучэбным дапаможніку “Методологня нсторнн” у адным месцы яго апісанне атаясамляецца з апавяданнем (“рассказом”); у другім месцы апавяданне пра мінулае трактуецца ўжо як
    5 Переверзев В. Н. Логнстнка. М., 1995. С. 163—164.
    “прадмет гісторыі”6, што, па меншай меры, непаслядоўна. Цяжка зразумець, як магчыма пад апавяданнем — формай выкладання гістарычных ведаў уяўляць прадмет гісторыі, пэўныя бакі аб’екта гісторыі.
    Такім чынам, гістарычнае апісанне аптымальна вызначаць як спосаб узнаўлення аб’екта гістарычнага пазнання — гістарычных з’яў шляхам фіксацыі вынікаў эмпірычнага даследавання адносна яго. Прымальна трактаваць гістарычнае апісанне і як функцыю ведаў (пераважна такой іх формы, як рэканструкцыя з’яў), у якіх адбіты розныя моманты, аспекты эмпірычнага даследавання гістарычных з’яў (у адрозненне ад прыродазнаўства, у якім эмпірычнае даследаванне мае асновай назіранне, вымярэнне, эксперыменты, у гісторыцы яно мае асновай інтэрпрэтацыю дадзеных крыніц), з дапамогай тэрміналогіі.
    Гістарычнае апісанне, асабліва калі яно выкладаецца ў форме апавядання, у параўнанні з апісаннямі, здзейсненымі ў іншых навуковых дысцыплінах, мае значную колькасць недакладнай тэрміналогіі, метафарычных выразаў, алегарычных выказванняў (на некаторыя з іх звяртаем увагу ў п. 12), што, зразумела, дэфармуе вынікі строгага даследавання, складаючай часткай якога з’яўляецца ўжыванне адназначнай тэрміналогіі.
    А. Данто, высвятляючы лагічную структуру апавядання, пераканаўча паказвае, што “...апавяданне ўжо па свайму характару ўяўляе сабой некаторую форму тлумачэння”. Ён сцвярджае, што “...паведамленне пратое, што здарылася, і тлумачэнне ... адбываюцца адначасова, апавяданне тлумачыць, паведамляе пра тое, што адбылося, яно гэта тлумачыць. Апісанне з дапамогай апавядання і гістарычнае тлумачэнне складаюць адно цэлае”7 А. Данто атаясамлівае ў пэўнай ступені апавяданне (як адну з форм тлумачэння) з апісаннем, а для пабудовы несупярэчлівай гісторыказнаўчай канцэпцыі ведаў зместы паняццяў апісання і тлумачэння перакрыжоўваць нельга. Але аптымальна ўжываць тэрмін “апавяданне” ў значэнні адной з форм гістарычнага выкладання, а тэрміны “апісанне” і “тлумачэнне” — у адпаведнасці з іх вызначэннем як функцый ведаў. У адпаведнасці з такім пунктам гледжання апавяданне (ці наратыў) як форма выкладання ведаў непрымальна характарызаваць як тлумачэнне (функцыю ведаў). Такое метатэарэтычнае апісанне прымальна ў тым выпадку, калі не ўжываць тэрмін “naratiwe” ў якасці пэўнай формы выкладання і пэўнай формы тлумачэння гістарычных з’яў, а мець два розныя
    6 Методологня нсторнн... С. 22, 137.
    7 Данто А. Аналнтнческая фнлософня нсторян. М., 2002. С. 194.
    тэрміны для абазначэння пэўнай формы апісання і пэўнай формы выкладання (у беларускай мове — “апавяданне” і “наратыў”). Апавяданне як форма тлумачэння заключаецца ў тлумачэнні паслядоўнасці адбыцця падзей, з’яў на мове паняццяў штодзённага пазнання.
    Е.	Тапольскі выдзяляе ў 5-й частцы (п. 21) кнігі “Metodologia historii” 5 тыпаў гістарьічнага тлумачэння, у тым ліку і дэскрыптыўнае тлумачэнне8, што на першы погляд дзіўна (супярэчлівы ўжо тэрмін “дэскрыптыўнае тлумачэнне”), паколькі пад апісаннем і тлумачэннем як пазнавальнымі зместамі звычайна маюць на ўвазе аднапарадковыя паняцці пэўных функцый тэорыі (і гэта будзе эпістэмалагічнай трактоўкай тлумачэння). Але Е. Тапольскі стварае паняцце дэскрыптыўнага тлумачэння як тып гістарычнага тлумачэння такім чынам, што ўключае сярод адзнак яго і адзнакі паняццяў іншых тыпаў тлумачэння. Такое паняцце, на яго думку, магчыма ствараць, паколькі гістарычнае апісанне змяшчае ў сабе ўсемагчымыя тыпы (у яго — “формы”) тлумачэнняў. Аўтар кнігі не размяжоўвае поўнасцю змест паняццяў апісання і тлумачэння, таму што атаясамлівае ў пэўных выпадках апісанне і апавяданне. У. Дрэй, як было адзначана у п. 3, абгрунтоўваў супрацьлеглы погляд, паводле якога апавяданне — гэта не форма тлумачэння. Пад апавяданнем (або наратывам, ад англійскага “narative”) у межах метадалогіі гісторыі трэба разумець першапачатковую гістарычную форму выкладання вывучэння гістарычных з’яў. Праблемны разгляд, іншая форма такога выкладання, узнікае значна пазней.