Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
П.А. Гуд
Е»0
р
Al
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
П.А.Гуд
ТЭХНАЛОГІЯ СТВАРЭННЯ СВЯТА
Вучэбны дапаможнік
Мінск 2008
УДК 79(476) (075)
ББК 85.34 (4Бен)я7
Г935
Рэцэнзенты
У.А.Мішчанчук, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны артыст РБ, пра-фесар
Ю.М. Чарняк, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафед-ры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры
Рэкамендаваны да друку прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры
Гуд, П.А.
Г935 Тэхналогія стварэння свята: вучэб. дапам. / П.А.Гуд. -2-е выд., стэрэатып. - Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мас-тацтваў, 2008. - 224 с.
ISBN 985-6798-34-5.
Вучэбны дапаможнік адпавядае праграме курса “Арганізацыйны план свята”. У ім разглядаюцца арганіза-цыйныя, вытворчыя, матэрыяльна-тэхнічныя, фінансавыя і іншыя аспекты ўвасаблення святочных дзеянняў.
Для студэнтаў і педагогаў ВНУ культуры і мастацтваў, усіх, хто займаецца пытаннямі падрыхтоўкі і правядзення свят.
ББК 85.34 (4Бен)я7
ISBN 985-6798-34-5
© П.А.Гуд, 2004
© П.А.Гуд, 2008
ПРАДМОВА
У нашай краіне заўсёды надавалася ўвага развіццю новай святочнай культуры і святочных абрадаў, якія адлюст-роўваюць этнічную спецыфіку і мастацкія традыцыі белару-скага народа. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што гэта праблема ў многім вырашана. Па-першае, у краіне скла-ліся ўстойлівыя традыцыі правядзення народных свят калян-дарнага цыкла, такіх як Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Ку-палле, Дажынкі. Штогод ва ўсіх раёнах праводзяцца святоч-ныя кірмашы як абрадава-гульнёвая форма завяршэння сель-гасработ. Па-другое, шырокае распаўсюджанне атрымалі свя-ты мастацтваў рэгіянальнага і рэспубліканскага ўзроўняў, a такія, як “Славянскі базар” (Віцебск), “Сожскі карагод” (Го-мель), “Музычная восень” (Мінск), “Залаты шлягер” (Магілёў ), “Звіняць цымбалы і гармонік” (Паставы) і іншыя, набылі міжнародны статус, шырокавядомы ў нас і за мяжой. Па-трэцяе, у выніку самаадданай творчай работы дзеячаў куль-туры і мастацтва з’явіліся новыя унікальныя святочныя фор-маўтварэнні: Свята беларускага пісьменства (Полацк, Тураў, Навагрудак, Орша, Заслаўе, Мір), Дзень незалежнасці, Да-жынкі, Свята нацыянальных культур Беларусі (Гродна), Усе-беларускае свята народнага гумару ў Аўцюках, святы народ-ных рамёстваў, фестывалі ў гонар юбілеяў выдатных дзеячаў беларускай літаратуры, культуры і мастацтва і інш. Пачалося станаўленне хрысціянскіх містэрый і духоўных свят, новай студэнцкай абраднасці (дзень ведаў, інаўгурацыя ВНУ, святы выпускнікоў). Вялікай папулярнасцю карыстаюцца святы га-радоў і вёсак, феерверкі, пабудаваныя на піратэхнічных тра-дыцыях XVII—XVIII стст.
Усё гэта сведчыць, што святочная культура Беларусі жыве і развіваецца. Плённая работа Міністэрства культуры РБ, Бе-ларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, Саюза фальк-ларыстаў Беларусі, Беларускага інстытута праблем культуры,
3
абласных навукова-метадычных і раённых цэнтраў культуры садзейнічае вырашэнню многіх задач творчага характару.
Але ў працэсе станаўлення новай святочнай культуры ра-зам са шматлікімі творчымі знаходкамі выявіўся і шэраг тэх-налагічных праблем, звязаных з матэрыяльна-тэхнічным, ад-міністрацыйным і фінансавым забеспячэннем свята. Новыя эканамічныя ўмовы патрабуюць і новых падыходаў да ўвасаблення свята. У адрозненне ад практыкі мінулых гадоў зараз любая творчая задума можа быць рэалізавана толькі та-ды, калі мае значную эканамічную базу. Рэжысёр сёння вы-ступае не толькі ў якасці творцы, як гэта было раней, але і ў значнай ступені ў ролі арганізатара, эканаміста, адміністратара, які павінен умець суадносіць маштаб творчай задумы з рэаліямі матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых срод-каў, выдзеленых на пастаноўку.
Аналіз паказвае, што пераважная большасць рэжысёраў свят краіны не валодаюць або слаба знаёмы з ведамі ў галіне арганізацыі свята. На гэтую тэму творчыя семінары, на жаль, не праводзяцца ніводнай дзяржаўнай структурай. Курс “Арганізацыйны план падрыхтоўкі свята”, які чытаецца на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, забяспечвае толькі невялікую коль-касць будучых рэжысёраў і не можа пакуль што вырашыць пастаўленую задачу ў масштабе ўсёй дзяржавы.
Між тым якасць свят у многім змяншаецца з-за няведання рэжысёрамі функцыянальных абавязкаў членаў структурных падраздзяленняў аргкамітэта, спосабаў стварэння перадсвя-точнай атмасферы, адсутнасці навыкаў арганізацыйна-вытворчага аналізу сцэнарыя і стварэння на гэтай аснове ра-бочага плана падрыхтоўкі свята, яго творчага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. У многіх раёнах святы літаральна “правальваюцца” з прычыны недакладнага вырашэння вы-творчых аспектаў арганізацыі абслугоўвання запрошаных гасцей і творчых калектываў, рэкламы свята, работы дапа-
4
можных службаў, дрэннага гукавога і мастацка-дэкаратыўнага афармлення.
Таму ў бліжэйшыя гады вышэйшым і сярэднім навучаль-ным установам культуры і мастацтва, метадычным падраз-дзяленням сістэмы Міністэрства культуры Беларусі трэба звярнуць увагу на распрацоўку методыкі арганізацыі свята і шляхам пастаянна дзеючых семінараў узбагаціць гэтымі ве-дамі работнікаў культуры і мастацтва краіны.
Аўтар дапаможніка “Тэхналогія стварэння свята” прапануе шляхі вырашэння арганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і асобных творчых аспектаў увасаблення святоч-нага дзеяння. Кніга пабудавана на матэрыялах разнастайных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, улас-ным 40-гадовым творчым вопыце аўтара па пастаноўцы больш за 400 свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў. Паколькі на сучасным этапе многія святы набылі міжнародны і рэспубліканскі статус, ма-тэрыялы дапаможніка раскрываюць найбольш складаныя пы-танні рознабаковага характару, а пры неабходнасці набытыя веды можна спраектаваць і на меншыя па маштабе святочныя дзеі.
“Тэхналогія стварэння свята” — першы ў нашай краіне да-паможнік па названай тэме. Важна, каб работнікі культуры і мастацтва, студэнты і навучэнцы, усе, хто цікавіцца арга-нізацыяй свята, прааналізаваўшы матэрыялы кнігі, змаглі не толькі выкарыстаць іх у сваёй працы, але і творча пераасэн-саваць, выявіць новыя гіерспектыўныя кірункі ў вырашэнні праблем далейшага развіцця святочнай культуры з улікам уласнага вопыту.
I. ПАЧАТКОВЫ ЭТАП ПАДРЫХТОЎКІ ДА СВЯТА
Нараджэнне свята можа адбывацца па-рознаму: з сацыяль-нага ці прыватнага заказу, абумоўленага неабходнасцю ад-люстравання падзеі ў жыцці грамадства, калектыву, асобы; са з’яўлення новай аўтарскай ідэі, у якой прапануюцца святоч-ныя формаўтварэнні або новыя рашэнні і творчыя падыходы да ўжо існуючых святочных дзеянняў. Але ў любым выпадку на пачатковым этапе перад яго ініцыятарамі паўстае шэраг арганізацыйных пытанняў. Перш за ўсё гэта стварэнне ініцыятыўнай групы з ліку творчых работнікаў і заказчыкаў (або прадстаўнікоў арганізацыі, прадпрыемства, дзе мярку-ецца ўвасобіць нрапануемую ўрачыстасць), якія ў далейшым будуць займацца распрацоўкай, арганізацыяй і правядзеннем свята.
Работа любой ініцыятыўнай групы, незалежна ад маштабу ўвасабляемай дзеі, складаецца з абгрунтавання выбранай тэ-мы, распрацоўкі агульнай канцэпцыі свята (творчай заяўкі), a таксама пастаноўкі агульных задач яе рэалізацыі.
Творчая заяўка на правядзенне свята раскрывае наступнае:
1) актуальнасць і сацыяльную значнасць адзначаемай падзеі;
2) мэту і задачу свята;
3) навізну (або пераемнасць) у творчым адлюстраванні дзей;
4) праграму, састаўныя фрагменты або разгорнуты план ці агульны сцэнарый свята;
5) агульны план або пералік задач творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння свята.
На аснове творчай заяўкі члены ініцыятыўнай групы рас-працоўваюць палажэнне аб правядзенні свята. У палажэнні вызначаюцца мэты і задачы свята, умовы яго правядзення, склад аргкамітэта з пералікам галоўных адказных асоб. Часам у палажэнне ўключаюць комплекс заданняў, якія неабходна вырашыць вызначаным арганізацыям, установам і прадпры-емствам.
6
Калі святочнае дзеянне праводзіцца ў форме фестывалю або ў структуры свята ёсць конкурсы пэўнай накіраванасці, то ў палажэнні павінны знайсці адлюстраванне крытэрыі ацэнак выступлення ўдзельнікаў, а таксама склад журы. У журы неабходна ўключаць найбольш аўтарытэтных спецыя-лістаў у тым жанры мастацтваў або відзе народных рамёст-ваў, спорту, конкурсаў прафесійнага майстэрства, па якіх праводзіцца спаборніцтва ўдзельнікаў. Гэта неабходна для таго, каб выніковае рашэнне аб пераможцах было мак-сімальна аб’ектыўным і не выклікала спрэчных пытанняў.
Самай цяжкай справай з’яўляецца складанне каштарыса выдаткаў на правядзенне свята. У тым выпадку, калі кашта-рыс складаецца “пад сцэнарый” (гэта значыць спачатку вы-значаюцца ўсе аспекты фінансавання, што з’яўляецца най-лепшым варыянтам), а затым выдзяляюцца сродкі для твор-чага, вытворчага, матэрыяльна-тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння свята, члены аргкамітэта ў першую чаргу пра-водзяць арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя, каб можна было задаволіць усе патрэбы падрыхтоўкі і правядзення свя-та. Затым фінансавыя пытанні зводзяць у агульны каштарыс, які зацвярджаецца яго заказчыкамі поўнасцю або з папраў-камі. У сучасных умовах з прычыны складанага эканамічнага становішча дзяржавы такі спосаб складання каштарыса свята ажыццяўляецца рэдка.
Звычайна выдзяляюць сродкі, загадзя распланаваныя Міністэрствам культуры РБ асобнымі сумамі на кожнае кан-крэтнае свята, якое мяркуецца ўвасобіць на працягу фінансавага або каляндарнага года. Існуе практыка долеваіа ўдзелу ў святах, калі зацікаўленыя арганізацыі, установы, прадпрыемствы выдзяляюць на яго правядзенне пэўную суму грошай або фінансуюць у адпаведнасці з калектыўнай да-моўленасцю вызначаную частку работ.
Каштарыс выдаткаў уваходзіць асобным раздзелам у па-лажэнне аб правядзенні свята і складаецца з назвы выдаткаў, іх агульнага кошту, вызначэння адказных за аплату. Гэты
7
агульны каштарыс затым ( у працэсе падрыхтоўкі свята) дэ-талізуецца па асобных пазіцыях. Але пры такіх умовах фінансавання пры ўвасабленні свята сустракаюцца значныя цяжкасці, таму што творчыя ідэі даводзіцца рэалізоўваць у запланаваных рамках каштарыса.