• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Дэталёва распрацаванае палажэнне аб правядзенні свята члены ініцыятыўнай групы падаюць на разгляд адпаведных дзяржаўных органаў, устаноў, якія могуць вырашыць пытанні яго правядзення (калегіі розных міністэрстваў, абласныя, га-радскія або раённыя выканкамы, упраўленні культуры, гра-мадскія і прыватныя арганізацыі і інш.). На спецыяльным па-сяджэнні такой дзяржаўнай, грамадскай ці прыватнай устано-вы або арганізацыі абмяркоўваюць прапановы ініцыятыў-най групы, уносяць пэўныя папраўкі і дапаўненні (калі існуе не-абходнасць) і зацвярджаюць палажэнне аб правядзенні свята.
    У пісьмовым выглядзе палажэнне аб правядзенні свята да-водзіцца да ведама ўсіх творчых, арганізацыйных, гаспадар-чых і іншых структур, якія прыцягваюцца да правядзення свята. Затым распачынаецца работа над рэалізацыяй розных пытанняў увасаблення святочнага дзеяння.
    Л ітаратура
    Аўцюкі-2003. IV Усебеларускі фестываль народнага гума-ру. — Гомель: КМПУП “ Сож “, 2003.
    Звіняць цымбалы і гармонік. Міжнародны фестываль на-роднай музыкі: Даведнік фестывалю. — Мн.: Чатыры чвэрці, 1998.
    He старэюць душой ветэраны. Трэці рэспубліканскі фес-тываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў. — Мн.: РПКВ, 1977.
    Пад белым крылом Беларусі. IV Усебеларускі фестываль нацыянальных культур, Гродна, 7—8 чэрв. 2002 г. — Мн.: ТАА “Ковчег”, 2002.
    Сожскі карагод. Второй международный фестнваль баль-ной хореографнн. — Жлобнн: Техннческая кннга, 1999.
    II.	АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ СВЯТА
    Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў
    Аргкамітэт свята — гэта часовае адміністрацыйна-творчае аб’яднанне, створанае па загадзе органаў дзяржаўнай улады або адміністрацыі грамадскай установы, арганізацыі ці пры-ватнай асобы для вырашэння задач творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння свята ў перыяд яго падрыхтоўкі і правядзення. Галоўныя адказныя асобы аргкамітэта вызначаюцца ў палажэнні аб правядзенні свята. Яны каардынуюць і кантралююць выкананне пэўных блокаў пытанняў па арганізацыі і правядзенні свята і звычай-на з’яўляюцца кіраўнікамі структурных падраздзяленняў.
    Склад структурных падраздзяленняў аргкамітэта ў залеж-насці ад маштабаў увасабляемага свята можа дасягаць ад не-калькіх дзесяткаў да некалькіх соцень людзей.
    Прапануемая арганізацыйная структура аргкамітэта адлю-строўвае пералік яго структурных падраздзяленняў, адказных асоб і супрацоўнікаў, неабходных пры падрыхтоўцы вялікага маштабнага свята міжнароднага або рэспубліканскага ўзроўню. У іншых святах, больш сціплых па аб’ёме падрых-тоўчых работ, такі пералік значна памяншаецца ў адпавед-насці з тымі творчымі задачамі, якія вырашаюцца ў свяце, і матэрыяльнымі магчымасцямі, якія ёсць у распараджэнні арг-камітэта.
    Але ў любым выпадку агульная схема пабудовы аргка-мітэта, сістэма падпарадкавання, пералік і задачы структур-ных падраздзяленняў свята застаюцца нязменнымі.
    Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы свята складаецца са штаба, куды ўваходзяць старшыня аргкамітэта, намеснікі старшыні аргкамітэта, кіраўнікі структурных падраздзялен-няў, сакратар; пастановачнай групы (мастацкі кіраўнік свята, аўтар сцэнарыя або сцэнарная група, галоўны рэжысёр, га-
    9
    лоўны мастак, музычны кіраўнік, галоўны балетмайстар, гу-карэжысёр, рэжысёры-пастаноўшчыкі розных святочных ме-рапрыемстваў, дзей, нумароў); творчай групы (памочнік або асістэнт галоўнага рэжысёра, рэжысёры, балетмайстры, хор-майстры, дырыжоры, мастак-дэкаратар, мастак-бутафор, мас-так-рэквізітар, мастак па грыму, кіраўнікі творчых калекты-ваў, асістэнты рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, трэнеры спар-тыўных калектываў, асобныя выканаўцы: вядучыя, дыктары, артысты розных жанраў, культарганізатары, удзельнікі груп тэатралізаванай рэкламы на вазах, аўтамабілях, трамваях, цеплаходах і інш.); мастацка-пастановачнай часткі (машы-ніст сцэны, калі ёсць неабходнасць, гукааператары, аперата-ры святлатэхнікі, інжынер па разліку канструкцый і дэкара-тыўных аб’ёмаў, рэквізітар, касцюмер, грымёр, бутафор, ра-бочыя сцэны); упраўлейня па матэрыяльна-тэхнічным забес-пячэнні (намеснік старшыні аргкамітэта або дырэктар свята, кіраўнікі або адказныя прадстаўнікі арганізацый, прадпрыем-стваў, устаноў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы свята, ды-рэкцыя кірмашу, аддзел арганізацыі харчавання ўдзельнікаў свята: прадпрыемствы харчовай прамысловасці, харчгандлю, грамадскага харчаванля; транспартны аддзел: камунгас, ПМК, аўтабазы, трамвайна-тралейбусныя паркі, спартыўна-тэхнічныя таварыствы, аўтасродкі воінскіх і ваенізаваных падраздзяленняў); арганізацыйнага аддзела (адміністратар свята, жыллёвая гаспадарка: гасцініцы, інтэрнаты, здраўніцы, турбазы, палатачныя гарадкі; група рэкламы свята: прэса, ра-дыё, тэлебачанне, друкарня; служба бяспекі руху; транспарт-ная служба; медыцынская служба свята; служба пажарнай бяспекі; служба аховы парадку: міліцыя, падраздзяленні ўнутраных войск, добраахвотныя дружыны аховы парадку); бухгалтэрыі свята (галоўны бухгалтар, бухгалтар, касір).
    ю
    Функцыянальныя абавязкі членаў аргкамітэта
    Пры распрацоўцы структуры аддзелаў і службаў аргка-мітэта важна ведаць не толькі сістэму падпарадкавання, але і дакладна вызначыць функцыянальныя абавязкі іх супра-цоўнікаў. Веданне функцыянальных абавязкаў супрацоўнікаў дае магчымасць кампетэнтна абгрунтаваць аплату тых ці іншых відаў работ, уключыўшы іх пералік у канкрэтнае пра-цоўнае пагадненне або дагавор.
    У кожным свяце ў залежнасці ад яго маштабу функцыя-нальныя абавязкі членаў структурных падраздзяленняў мо-гуць вызначацца ў большым ці меншым аб’ёме, але галоўныя моманты іх дзейнасці застаюцца нязменнымі.
    Ужо ў палажэнні аб правядзенні свята ў складзе яго штаба вызначаюцца галоўныя адказныя асобы: старшыня аргка-мітэта і яго намеснікі, галоўны рэжысёр, дырэктар свята, a таксама кіраўнікі падраздзяленняў, якія будуць кіраваць іх работай і дэталізаваць заданні супрацоўнікам.
    Старшыня аргкамітэта звычайна прызначаецца з ліку адказных адміністрацыйных асоб, здольных вырашыць пы-танні арганізацыі свята на любым узроўні. У рамках раёна, вобласці, горада старшынёй аргкамітэта, як правіла, стано-віцца старшыня мясцовага выканкама або яго намеснік ці за-гадчык аддзела культуры; у невялікіх святах мясцовага ха-рактару такія функцыі можа выконваць дырэктар пэўнай ар-ганізацыі, прадпрыемства, кіраўнік установы; у свяце, якое наладжваецца міністэрствам пэўнай галіны, старшынёй арг-камітэта прызначаюць намесніка міністра, а ў вялікіх міжнародных святах узначаліць такое часовае аб’яднанне можа кіраўнік пэўнай дзяржаўнай структуры.
    Задача старшыні аргкамітэта -— здзяйсненне агульнага кіраўніцтва і каардынацыя работ усіх структурных падраз-дзяленняў, перыядычнае правядзенне агульных пасяджэнняў аргкамітэта, на якіх заслухоўваецца і аналізуецца ход пад-
    21
    рыхтоўкі свята, вырашаюцца найбольш вострыя арга-нізацыйныя праблемы і спрэчныя пытанні.
    Намеснік старшыні аргкамітэта — гэта прадстаўнік дзяржаўных органаў (або арганізацыі, прадпрыемства, уста-новы), які практычна вядзе пастаянны кантроль работы ўсіх структурных падраздзяленняў і перыядычна робіць справа-здачы свайму кіраўніку. У лік намеснікаў старшыні аргка-мітэта даволі часта (асабліва пры ўвасабленні свят мясцовага ўзроўню) уваходзяць дырэктар свята і галоўны рэжысёр.
    Дырэктар свята вядзе практычную работу па кіраўніцтве і кантролі за дзейнасцю гаспадарчых, арганізацыйнай і фінансавай структур аргкамітэта. У асобных святах, увасаб-ленне якіх звязана з выкананнем вялікага аб’ёму работ, у склад супрацоўнікаў аргкамітэта могуць быць уведзены па-сады генеральнага і выканаўчага дырэктараў, якія паміж са-бой дзеляць абавязкі па падрыхтоўцы і правядзенні свята.
    Асобнае месца ў кіраўнічым звяне аргкамітэта займае га-лоўны рэжысёр (або мастацкі кіраўнік). Справа ў тым, што гэтая асоба нясе асабістую адказнасць за якасць творчага ўвасаблення свята. Таму дырэктар свята па ўсіх кардыналь-ных пытаннях і ў тых выпадках, калі існуе неабходнасць, раіцца з галоўным рэжысёрам, выконвае яго рэкамендацыі, парады. Пры ўзнікненні спрэчных момантаў або розных па-зіцый на спосаб вырашэння таго ці іншага пытання яны звяр-таюцца да старшыні аргкамітэта, які і выносіць канчатковае рашэнне.
    Пастановачная група свята
    Пастановачная група — гэта часовае творчае аб’яднанне, створанае для дэталёвай распрацоўкі творчай канцэпцыі свя-та і яе ўвасаблення ў літаратурным аспекце, пластычным, мастацка-дэкаратыўным, музычным рашэннях.
    Стварэнне пастановачнай групы свята — прэрагатыва га-лоўнага рэжысёра (або мастацкага кіраўніка); у залежнасці ад
    12
    аб’ёму творчых работ вар’іруецца і колькасны склад пастано-вачнай групы або пастановачных груп.
    У сучаснай святочнай культуры Беларусі праводзіцца шэ-раг свят, якія могуць працягвацца некалькі тыдняў, месяцаў і нават гадоў. Арганізатары такіх святочных марафонаў, як, напрыклад, Свята нацыянальных культур Беларусі, Усебела-рускае свята народнага гумару, міжнароднае свята народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, на працягу аднаго— двух гадоў наладжваюць у рамках сваіх праграм святы розных раёнаў і абласцей, грамадскіх аб’яднанняў (дзе ажыц-цяўляюцца папярэдні прагляд і адбор творчых калектываў), a затым запрашаюць на фінальнае святочнае мерапрыемсгва ў загадзя вызначаным горадзе лепшыя творчыя калектывы і асобных выканаўцаў.
    На такіх святах (фестывалі мастацтваў, народных рамёст-ваў, народнай творчасці, спартыўных святах і да т.п.) на па-чатковым этапе ў кожнай мясцовасці ствараюцца свае паста-новачныя групы, якія займаюцца ўвасабленнем святочных дзей.
    Падрыхтоўка грандыёзных па маштабу свят патрабуе ства-рэння цэнтральнай і тэрытарыяльных пастановачных груп. У гэтых выпадках з мэтай каардынацыі іх дзейнасці, дакладнага выканання ўсіх творчых задач у структуру цэнтральнай па-становачнай групы можа быць уведзена пасада мастацкага кіраўніка. Такая ж адзінка можа быць і ў складзе пастановач-ных груп іншых свят, увасабленнем якіх займаюцца паста-ноўшчыкі, якія маюць невялікі творчы вопыт.
    Мастацкі кіраўнік — самы дасведчаны спецыяліст пэўнага жанру мастацтва ў структуры арганізацыйнага камітэта свята, творчыя распрацоўкі, парады і рэкамендацыі якога аказваюць істотны ўплыў на якасць падрыхтоўкі і правядзення свята.