• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    50
    — на які тэрмін для ўдзелу ў святочных дзеяннях запраша-ецца калектыў (некалькі гадзін, адзін—два дні, тыдзень і г.д);
    — хто забяспечвае калектыў аўтатранспартам (калі транс-парт аргкамітэта, даведацца дату, час і адрас, адкуль забіраць калектыў, куды даставіць і калі адвозіць дадому — дата, час і месца прызначэння. Калі калектыў сам забяспечвае аўтатранспарт, то неабходна прызначыць месца яго стаянкі пад аховай міліцыі ў начны час);
    —	прозвішча, імя, імя па бацьку, месца работы і тэлефон куратара творчага калектыву;
    —	мужчынскі і жаночы склад калектыву;
    —	месца размяшчэння калектыву на начлег;
    —	месца і час харчавання ўдзельнікаў калектыву;
    —	месца і час правядзення рэпетыцый і выступленняў ка-лектыву;
    —	месца пераапранання калектыву ў час святочных дзеян-няў (аўтатранспарт калектыву, палатка для пераапрананняў на адкрытым паветры або грымуборныя з указаннем іх нума-роў);
    —	якая мэбля (крэслы, сталы, лавы і інш.) патрэбна калек-тыву для выступлення;
    —	колькі мікрафонаў і якая гукаапаратура (прайгра-вальнікі лазерных дыскаў, касетныя або лентачныя маг-нітафоны) патрэбны для тэхнічнага забеспячэння выступлення;
    —	месца захавання элементаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення (касцюмаў, рэквізіту і інш.) калектыву;
    —	набыццё святочных сувеніраў калектыву і яго ўдзельнікам;
    — забеспячэнне калектыву праграмай, афішамі і буклетамі свята;
    — арганізацыя сустрэчы і суправаджэння аўтатранспарту калектыву спецыяльным аўтатранспартам ДАІ.
    Арганізацыйна-вытворчае дасье на асобных выканаўцаў складаецца па такім жа прынцыпе.
    51
    Што тычыцца дасье дэлегацый гасцей свята, то тут інфармацыйна-даведачная работа абмяжоўваецца пайменным пералікам гасцей з указаннем іх пасад і ганаровых званняў, a таксама ўключае пытанні харчавання, пражывання, вызна-чэнне куратара групы і забеспячэнне гасцей аўтатранспартам, праграмай свята і сувенірнай прадукцыяй.
    2. Матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне працэсу падрыхтоўкі новых нумароў.
    Вызначаючы меры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння нумара, які патрабуе спецыяльнай гіадрыхтоўкі, дырэктар і адміністратар спачатку выпісваюць з плана творчага забеспя-чэння пералік такіх дзей, а затым вывучаюць і аналізуюць сцэнарную распрацоўку, у якой кожны нумар мае ары-енціровачнае апісанне.
    Напрыклад, у сцэнарыі занатавана:
    «На поле стадыёна выходзяць 600 гімнастак у бела-блакітных спаднічках і блузках. У руках яны трымаюць двухбаковыя сіне-зялёныя шалікі і маленькія закрытыя пара-сончыкі. На фоне літаратурна-музычнай кампазіцыі гімнасткі робяць многафігурныя пабудовы беларускага нацыянальнага арнаменту, затым утвараюць “бягучую плынь ракі”. Па “рацэ” плывуць “лодкі”, з якіх дзяўчаты ў беларускіх нацыя-нальных строях (удзельніцы танцавальных калектываў) апус-каюць у “раку” вянкі. Частка гімнастак, прысеўіпы, накрывае сябе зялёнымі шалікамі і раскрывае парасончыкі-кветкі, утва-раючы “кветкавае поле”. У цэнтры яго ўзнікае высокае по-лымя дэкаратыўнага вогнішча, вакол дзяўчаты—удзельніцы танцавальных калектываў (60 чалавек) — водзяць купальскі карагод».
    Каб гэта маляўнічае відовішча змагло адбыцца, дырэктар і адміністратар у выніку аналізу апісанага дзеяння павінны прадугледзець наступнае:
    — на базе якіх арганізацый і ўстаноў (школы, ПТВ, ВНУ і інш.) будуць фарміравацца групы ўдзельнікаў нумара;
    52
    — хто будзе ўвасабляць аналізуемы нумар (прозвішча, імя, імя па бацьку пастаноўшчыка);
    — якую колькасць удзельнікаў можа прадставіць кожная вызначаная арганізацыя ці ўстанова;
    — хто з прадстаўнікоў вызначаных устаноў будзе адказ-ваць за арганізацыю і правядзенне рэпетыцый на сваіх мяс-цовых спортпляцоўках і ў танцавальных залах, за дастаўку ўдзельнікаў на зводныя рэпетыцыі, а таксама за кантроль і захаванне працоўнай дысцыпліны ў час рэпетыцыйнага пра-цэсу і на свяце;
    -— якім чынам будзе здзейснена дастаўка ўдзельнікаў ну-мара на зводныя рэпетыцыі і свята (пехатой, на транспарце ўстановы ці на службовым транспарце свята);
    — якіх памераў павінны быць вопратка, абутак і шкарпэткі для 600 гімнастак;
    — якім чынам забяспечыць гімнастак вопраткай і абуткам (арэнда ці часовае дабрачыннае ахвяраванне ў спартыўных установах, калі там усё вызначанае ёсць у наяўнасці, або па-шыў касцюмаў у вытворчых майстэрнях);
    — колькі метраў матэрыялу трэба набыць у магазіне і колькі ён каштуе;
    — хто будзе здзяйсняць заказ па вырабе вопраткі і абутку і колькі каштуе гэта работа;
    — якая арганізацыя будзе вырабляць, згодна з распрацава-нымі мастаком эскізамі, рэквізіт і бутафорыю нумара (двух-баковыя шалікі, парасончыкі, лодкі, вянкі, дэкарыраваную канструкцыю вогнішча);
    —	колькі будзе каштаваць выраб кожнай адзінкі рэквізіту і бутафорыі;
    —	у якім месцы будуць захоўваць касцюмы, абутак, рэк-візіт і бутафорыю і хто будзе іх выдаваць і прымаць ад удзельнікаў нумара;
    —	на базе якой студыі будзе адбывацца гуказапіс фанагра-мы музычна-літаратурнай кампазіцыі;
    5j
    — колькі каштуе арэнда студыі гуказаііісу і аплата работы артыстаў;
    — хто будзе здзяйсняць работу гукааператара нумара на рэпетыцыях і свяце і колькі каштуе яго праца;
    — якім чынам будзе ажыццяўляцца дастаўка гу-каўзмацняльнай і гукааднаўляльнай апаратуры на рэпетыцыі і свята.
    Такі або падобны арганізацыйна-вытворчы аналіз і кан-крэтныя прапановы па вырашэнні праблем здзяйсняюцца па кожным новым нумары, які рыхтуецца ў праграме святочных дзеянняў.
    3	. Матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне падрыхтоўкі мастацка-дэкаратыўнага афармлення.
    Дырэктар і адміністратар свята, грунтуючыся на эскізах мастацкага афармлення, распрацаваных галоўным мастаком і прадстаўленых у плане творчага забеспячэння, высвятляюць:
    — колькі эстрадных, гульнёвых пляцовак, піратэхнічных канструкцый, гандлёвых і іншых часовых пабудоў неабходна вырабіць;
    —	з якога матэрыялу будзе выраблена кожная часовая па-будова і кошт гэтага матэрыялу;
    —	хто зможа ажыццявіць пастаўку неабходных матэрыя-лаў;
    —	якія арганізацыі будуць займацца вырабам пляцовак, агульны кош г іх вытворчых і мантажных работ;
    —	якія вытворчыя майстэрні будуць вырабляць элементы мастацка-дэкаратыўнага афармлення, які для гэтага патрабу-ецца аб’ём работ, іх кошт;
    —	каму зрабіць заказ на выраб бутафорыі і рэквізіту свята, колькі будзе каштаваць іх выраб;
    —	якая арганізацыя ажыццявіць дастаўку на пляцоўкі і мантаж вырабленага мастацкага афармлення святочнага дзе-яння;
    —	якія часовыя электралініі трэба пабудаваць на тэрыто-рыі свята і хто будзе вырашаць гэта пытанне;
    54
    —	якія арганізацыі паставяць святлоапаратуру свята (пра-жэктары, праекцыйныя апараты, лазерныя ўстаноўкі і інш.) і хто ажыццявіць іх мантаж;
    —	пералік і найменаванне адзінак мэблі, патрэбнай на сцэ-нічных пляцоўках (з якіх арганізацый можна яе ўзяць у часо-вае карыстанне);
    — якім чынам будзе здзейснена касцюміраванне ўдзельнікаў свята (падбор з касцюмерных тэатраў і Палацаў культуры, арэнда ці выраб у майстэрнях), хто будзе выра-шаць гэтае пытанне.
    У кожным свяце матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне, падрыхтоўка мастацкага афармлення маюць спецыфічныя асаблівасці і дэталізуюцца на аснове аналізу сцэнарыя і эскізаў мастака.
    Паколькі мы асвятляем пытанні, найбольш характэрныя для ўсіх свят, этапы мастацка-дэкаратыўнага афармлення больш падрабязна будуць разгледжаны далей.
    Трэба адзначыць, што дырэктар і адміністратар свята разам з занатаваннем агульных аспектаў і дэталізацыі асобных мо-мантаў творчага, матэрыяльна-тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння свята вызначаны аб’ём і кошт усіх работ пера-даюць у бухгалтэрыю свята.
    Фінансаванне свята
    Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя завяршаецца абагульненнем (з пункту гледжання фінансавання) разнастай-ных відаў работ.
    На пачатковым этапе галоўны бухгалтар правярае даста-вернасць уліку выяўленых работ і правільнасць расходу гра-шовых і матэрыяльных сродкаў згодна раскладак галоўнага рэжысёра, дырэктара і адміністратара свята. Кошт усіх відаў работ зводзіцца ў агульную ведамасць. Затым агульны кошт усіх відаў работ дырэктар і галоўны бухгалтар звяраюць з за-цверджаным каштарысам свята, і пры ўмове, калі выдаткі не
    5s
    перавышаюць агульную суму запланаваных грашовых срод-каў, пачынаецца наступны этап работы — распрацоўка рабо-чага плана падрыхтоўкі свята, заключэнне пагадненняў на выкананне ўсіх відаў работ і арганізацыя вытворчага працэсу.
    У тым выпадку, калі праектны каіптарыс свята перавышае запланаваны, дырэктар звяртаецца за дапамогай да старшыні аргкамітэта, які вырашае гэту праблему.
    Фінансаванне такога праектнага каштарыса можа здзяй-сняцца па наступных каналах:
    —	выдзяленне дадатковых грашовых сродкаў з дзяр-жаўнага бюджэту ці іншых праграм;
    —	за кошт памяншэння каштарыса іншых запланаваных свят;
    —	правядзенне дабрачыннага суботніка па добраўпарад-каванні тэрыторыі, сродкі ад якога будуць пералічаны на банкаўскі рахунак свята;
    —	збор добраахвотных ахвяраванняў. Напрыклад, пры-няцце мясцовымі арганізацыямі, прадпрыемствамі, устано-вамі на аснове перамоў з жыхарамі мясцовасці рашэння аб перадачы грашовых сродкаў аднаго рабочага дня ў фонд свята;
    —	дамова з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў аб выкананні часткі работ за кошт іх унутраных рэ-зерваў;
    — пошук спонсараў свята з ліку прыватных фірмаў і асоб.
    Пры немагчымасці забяспечыць фінансаванне работ праек-та, калі перавышае вызначаны каштарыс, арганізатары звяр-таюцца перш за ўсё да сцэнарыя і разглядаюць, якія яго фрагменты патрабуюць істотнай перапрацоўкі з мэтай па-мяншэння каштарыса, якія яго фрагменты можна не выкары-стоўваць у праграме свята. I гэта менш балюча адаб’ецца на адлюстраванні агульнай ідэйна-тэматычнай накіраванасці і ўспрыманні свята. Але зняцце задуманых аўтарамі дзей — самая крайняя мера, якая павінна прымацца ў выключных аб-ставінах. На жаль, існуючая на многіх узроўнях практыка скарачэння сцэнарыяў з мэтай памяншэння каштарыса часта
    56
    прыводзіць да пэўнай нівеліроўкі свята, збядняе яго творчы патэнцыял, выхоўвае безыніцыятыўнасць, імкненне да ўжывання традыцыйна штампаваных рашэнняў — толькі б укласціся ў каштарыс.
    Таму арганізатарам трэба прыкладаць усе намаганні для таго, каб задуманае аўтарамі і пастаноўшчыкамі свята адбы-лося ў рамках запланаваных святочных дзеянняў.