• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    — назіраць за ходам мантажных работ у час правядзення свята.
    На ўсіх этапах работы галоўны мастак праводзіць кансуль-тацыі з галоўным рэжысёрам з мэтай выпрацоўкі аптымаль-нага варыянта вырашэння пытанняў мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята.
    Музычны кіраўнік свята. На святах рознай тэматычнай і жанравай накіраванасці, асабліва такіх, як фестывалі народ-най, духавой, камернай, эстраднай музыкі, свята песні і іншых, дзе музыка з’яўляецца асноўным выразным сродкам,
    19
    важная роля належыць музычнаму кіраўніку, перад якім ста-вяцца наступныя фу нкцыянальныя патрабаванні:
    — азнаёміцца са сцэнарыем свята і характарам музыкі той эпохі, якая адлюстравана ў свяце;
    — распрацаваць музычны вобраз свята ці мелодыю-лейтматыў, якая будзе праходзіць скрозь асноўныя фрагмен-ты дзеяння;
    — вырашыць прынцыпы музычнага афармлення (ілюстрацыйны, кантрастны і інш.), а таксама асноўныя спо-сабы падачы музычнага матэрыялу (механічны запіс — фана-грама, “жывы гук” у выкананні музычных, харавых калекты-ваў і асобных выканаўцаў або яднанне гэтых двух спосабаў);
    — зрабіць падбор музычных нумароў, якія б не толькі ха-рактарызавалі эпоху, але і спрыялі паглыбленню рэжысёрскай задумы свята, узмацнялі эмацыянальны ўплыў на гледача;
    — пры неабходнасці вызначыць кампазітара, які зможа на-пісаць неабходную для свята музыку.
    У сучасных умовах вельмі часта функцыянальныя абавязкі музычнаі'а кіраўніка ўскладаюцца на галоўнага дырыжора або гэтыя задачы вырашае галоўны рэжысёр сумесна з гука-рэжысёрам.
    Гукарэжысёр свята. Сучаснае свята не абыходзіцца без гукаўзмацнення, асабліва гэта датычыцца свят на адкрытым паветры, дзе зоны дзеяння размешчаны на вялікай тэрыторыі, а сцэнічныя пляцоўкі знаходзяцца на значнай адлегласці ад гледачоў. Работа па гукавым афармленні свята мае спецы-фічныя асаблівасці, звязана з пэўнымі творчымі, арга-нізацыйнымі і тэхнічнымі цяжкасцямі.
    Перад гукарэжысёрам у працэсе падрыхтоўкі і правядзення свята ставяцца наступныя функцыянальныя патрабаванні:
    — на аснове выяўлення прасторавага вырашэння, ланд-шафтных і архітэктурных асаблівасцей месца святочнага дзе-яння вызначыць сістэмы агучвання і аб’ём гучання цэнтраль-нага мізансцэнічнага пункта свята, а таксама дадатковых сцэ-нічных і масава-гульнёвых пляцовак;
    20
    — высветліць тыя тэхнічныя магчымасці, якія ёсць у да-дзенай мясцовасці для агучвання ўсёй тэрыторыі свята і асобных пляцовак;
    —	на аснове аналізу сцэнарыя здзейсніць падбор неабход-ных музычных, шумавых і гукавых нумароў і зацвердзіць іх у галоўнага рэжысёра;
    —	распрацаваць партытуру музыкі і шумаў і вызначыць у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеі хранаметраж кожнага ну-мара;
    —	зрабіць запіс, перазапіс і мантаж фанаграм свята;
    —	кантраляваць мантаж тэхнічнай апаратуры на ўсіх сцэ-нічных і масава-гульнёвых пляцоўках;
    —	здзейсніць гукавое суправаджэнне рэпетыцый і самога свята;
    — прыняць удзел у рабоце пастановачнай групы і аргка-мітэта.
    У працэсе работы над гукавым афармленнем гукарэжысёру дапамагае гукааператар або гукааператары, асабліва на этапе гукатэхнічнага афармлення і суправаджэння свята. Але кан-чатковае рашэнне па ўсіх пытаннях гукавога афармлення прымае галоўны рэжысёр.
    Абавязкі членаў творчай групы
    Творчая група свята — гэта ўдзельнікі будучых святочных дзей, запрошаныя для выканання канкрэтных відаў творчых работ: прафесіянальныя і самадзейныя калектывы, спар-тыўныя таварыствы і вайсковыя часці, Дамы мадэляў і піратэхнічныя фірмы, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, Палацы дзяцінства і інш.
    Практычнай падрыхтоўкай да ўдзелу ў свяце мноства ка-лектываў займаецца шэраг спецыялістаў, аб’яднаных у твор-чую групу. Сюды ўваходзяць кіраўнікі творчых калектываў і асобныя выканаўцы, якія падпарадкоўваюцца пэўнаму члену пастановачнай групы згодна са сваёй спецыялізацыяй. На-
    2і
    прыклад, кіраўнікі харэаграфічных калектываў працуюць пад кіраўніцтвам галоўнага балетмайстра, харавымі і музычнымі калектывамі кіруе галоўны дырыжор або музычны кіраўнік і інш.
    Члены творчай групы выконваюць заданні паста-ноўшчыкаў. У працэсе ўсяго перыяду падрыхтоўкі свята чле-ны пастановачнай групы кантралююць работу калектываў творчай групы і абмяркоўваюць ход падрыхтоўкі на спецы-яльных пасяджэннях.
    Асобнае месца ў структуры творчай групы займае па-мочнік рэжысёра, які з’яўляецца звязуючым звяном паміж галоўным рэжысёрам і членамі творчай і пастановачнай груп.
    Памочнік (асістэнт) — гэта непасрэдны паплечнік га-лоўнага рэжысёра перш за ўсё па творчай, а затым па тэх-нічна-арганізацыйнай лініі. У яго функцыі ўваходзіць на-ступнае:
    —	удзельнічаць ва ўсім працэсе падрыхтоўкі свята, пачы-наіочы з абмеркавання з галоўным рэжысёрам пастановачна-га плана і заканчваючы выпускам самога свята;
    —	правесці па даручэнні галоўнага рэжысёра рэпетыцыі з асобнымі калектывамі і выканаўцамі;
    —	кантраляваць работу розных тэхнічных службаў;
    — праводзіць работу па арганізацыі рэпетыцый:
    а)	інфармаваць калектывы і выканаўцаў, усе неабходныя службы аб графіку рэпетыцыйнага працэсу;
    б)	падрыхтаваць на сцэне згодна з рэжысёрскай пла-ніроўкай выгарадку мастацка-дэкаратыўнага афармлення;
    в)	пракантраляваць мантаж і гатоўнасць да работы гу-каўзмацняльнай і гукааднаўляльнай апаратуры;
    г)	праверыць гатоўнасць касцюмаў, рэквізіту і бутафорыі;
    д)	у час рэпетыцый і святочнага дзеяння кантраляваць ход дзеі, своечасова абвяшчаць выканаўцам і калектывам аб іх выхадзе на сцэну; згодна партытур музыкі і шумаў, святла, тэхнічных перастановак кіраваць работай асвягляльнікаў, гу-кааператара і рабочых сцэны;
    22
    ж	) выконваць усе творчыя і арганізацыйныя даручэнні га-лоўнага рэжысёра па каардынацыі пытанняў увасаблення свята.
    Памочнік (асістэнт) рэжысёра з’яўляецца кіраўніком-каардынатарам творчай групы, праз якога ўсе творчыя і арга-нізацыйныя пытанні асобных выканаўцаў і калектываў да-водзяцца да галоўнага рэжысёра і дырэктара свята і атрым-ліваюць канчатковае вырашэнне.
    Мастацка-пастановачная частка свята
    Для здзяйснення свята патрэбны пэўныя ўмовы, у якіх бу-дуць дзейнічаць выканаўцы. Да пачатку ўрачыстасцей дзеля стварэння такіх умоў вядзецца велізарная работа па выпуску свята. Стварэнне знешняй формы свята ўключае шэраг раз-настайных відаў работ творчага і вытворчага характару, якой займаецца мастацка-пастановачная частка свята. Гэта струк-турнае падраздзяленне аргкамітэта ўзначальвае спецыяльная адказная асоба — загадчык мастацка-пастановачнай часткі. Але ў тым выпадку, калі наладжваемае свята з’яўляецца не-вялікім па маштабе або ў каштарысе выдаткаў па розных прычынах не прадугледжана адзінка загадчыка мастацка-пастановачнай часткі, яго задачы выконвае дырэктар свята.
    Загадчык мастацка-пастановачнай часткі працуе ў па-стаянным кантакце з галоўным рэжысёрам і галоўным маста-ком; яго работа складаецца з наступных функцыянальных абавязкаў:
    —	арганізацыя і правядзенне рабочых нарад мастацка-пастановачнай часткі;
    —	нагляд за матэрыяльна-тэхнічным забесвячэннем свята;
    —	рэгуляванне абавязкаў і раскладу работы членаў мас-тацка-пастановачнай часткі;
    —	кантроль за вырабам, арэндай або падборам усіх неаб-ходных кампанентаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення;
    23
    — кантроль за правядзеннем мантажу абсталявання ўсіх эстрадных і гульнёвых пляцовак свята;
    — арганізацыя і правядзенне спецыяльных відаў рэпеты-цый, якія наладжваюцца мастацка-пастановачнай часткай (падгоначныя, манціровачныя, па асвятленні, гукавыя);
    — падрыхтоўка разам з пажарна-тэхнічнай камісіяй і інжынерам па тэхніцы бяспекі актаў здачы і прыёму мастац-ка-дэкаратыўнага афармлення, святлатэхнікі і разнастайных механізмаў з пункту гледжання захавання нормаў і правіл умоў працы і супрацьпажарнай бяспекі;
    — удзел у рабоце аргкамітэта і каардынацыйная работа з членамі іншых структурных падраздзяленняў.
    Пад кіраўніцтвам загадчыка мастацка-пастановачнай часткі працуюць спецыялісты рознага профілю, якія займа-юцца канкрэтнай творчай і вытворчай дзейнасцю па ства-рэнні знеіпняй формы свята. Прапануемы пералік кіраўнікоў і членаў службаў мастацка-пастановачнай часткі, а таксама іх функцыянальныя абавязкі могуць памяншацца або павя-лічвацца ў адпаведнасці з аб’ёмам работы, якую трэба зра-біць пры падрыхтоўцы і правядзенні свята.
    Машыніст сцэны на свяце даволі часта разам з рабочымі сцэны, брыгадамі будаўнікоў і электрыкаў абслугоўвае не толькі галоўную сцэну, але і дадатковыя пляцоўкі дзеяння, таму яго абавязкі значна шырэй, чым у тэатры:
    —	знаёмства са сцэнарыем свята, задумай рэжысёра і Mac-Taxa, планіроўкай святочнай прасторы і тым аб’ёмам работ, які трэба выканаць яму і яго падначаленым;
    —	нагляд за будаўніцтвам часовых пабудоў свята ў адпа-веднасці з эскізамі і чарцяжамі, якія распрацаваў галоўны мастак;
    —	замацаванне асобных зон дзеяння свята і дзялянак га-лоўнай сцэны за брыгадзірамі груп рабочых сцэны;
    — арганізацыя для правядзення рэпетыцый з выканаўцамі ў рэпетыцыйным памяшканні і на сцэне выгарадак сцэнічнага
    24
    афармлення на аснове падбору станкоў, сцен, калон — усяго таго, што патрабуецца для імітацыі будучых дэкарацый;
    — знаёмства з дэкарацыямі, асвойванне іх зборкі, уста-ноўкі і разборкі;
    — падгонка і манціроўка сцэнічнага афармлення, заната-ванне парадку і тэхнікі манціроўкі, планіроўкі і сігналаў для іх перамен у час дзеі;
    — распрацоўка разам з загадчыкам пастановачнай часткі плана правядзення манціровачных рэпетыцый, у якім вызна-чаюцца аб’ём работ, паслядоўнасць аперацый і колькасць выкліканых работнікаў;
    —	тлумачэнне рабочым сцэны сэнсу і парадку правядзення манціровачлых рэпетыцый і расстаноўка іх па асобных дзя-лянках;
    —	вызначэнне месцаў размяшчэння дэкарацый на сцэне, месца падрыхтоўкі мэблі і спосабу яе дастаўкі на сцэну ў ад-паведнасці з парадкам змены дэкарацый;
    —	распрацоўка спосабу дастаўкі дэталяў дэкаратыўнага афармлення і мэблі з адной зоны дзеяння свята ў другую (у выпадку неабходнасці);
    — фіксацыя планіроўкі ў кожнай зоне святочнага дзеяння;
    — удзел у правядзенні прагонных, мантажных, зводных, генеральных рэпетыцый на ўсіх пляцоўках святочнага дзеян-ня, арганізацыя вытворчага працэсу рабочай групы на свяце;
    — удзел у нарадах мастацка-пастановачнай часткі.