Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
217
халоднай, вогнестрэльнай зброяй, сцісканне шыі пятлёй або рукамі і да т.п.). У гэтым выпадку разам з аказаннем пацяр-пеўшаму першай медыцынскай дапамогі і тэрміновым выклікам брыгады хуткай дапамогі на месца здарэння супра-цоўнікі медыцынскага пункта павінны паведаміць у аддзя-ленне міліцыі аб выкліку, звязаным з падзеяй крымінальнага характару. Медыцынскі персанал, які аказвае хуткую дапамо-гу, абавязаны ў сваю чаргу тэрмінова інфармаваць апера-тыўную частку станцыі і адказнага дзяжурнага аддзялення міліцыі аб смяротным выпадку;
— выдзеліць для кожнай зоны святочнага дзеяння паход-ную аптэчку з лекавымі і перавязачнымі сродкамі першай да-памогі. Паходныя аптэчкі выдаюцца пад адказнасць рэжысё-раў зон дзеяння свята;
— назначыць для аказання тэрміновай хуткай дапамогі на свяце дзяжурных мнагапрофільнай спецыялізаванай лінейнай брыгады. Машыны хуткай дапамогі ўвесь святочны дзень павінны знаходзіцца ў загадзя вызначаным месцы (звычайна побач або непадалёку ад радыёаўтобуса ці гукаўзмацняльнага цэнтра), аб чым інфармуюцца ўсе члены аргкамітэта і супра-цоўнікі творчых, тэхнічных і гаспадарчых іруп. Брыгада спе-цыялізаванай хуткай дапамогі мае права дастаўляць хворых і пастрадаўшых непасрэдна ў аддзяленне рэанімацыі, палаты інтэнсіўнай тэрапіі або ў спецыяльныя цэнтры (супраць-інфарктныя, таксікалагічныя і да т.п.), абмінаючы прыёмны пакой. Стацыянар у гэтым выпадку загадзя апавяшчаецца праз аператыўны аддзел станцыі аб паступленні найбольш цяжкахворых.
Згодна з палажэннем аб гарадской станцыі хуткай меды-цынскай дапамогі хворых і пастрадаўшых, дастаўленых ма-шынамі хуткай дапамогі, павінны неадказна прыняць у пры-ёмным аддзяленні стацыянараў незалежна ад наяўнасці сва-бодных месцаў.
218
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У дапаможніку асэнсоўваецца вопыт арганізацыі свят, найбольш распаўсюджаных на тэрыторыі нашай краіны. Яны ўзніклі ў асяроддзі народа, і правядзенне іх становіцца тра-дыцыйным. Сапраўднае тэатралізаванае свята нараджаецца толькі тады, калі яно цікава людзям, дапамагае зрабіць жыц-цё больш разнастайным. Далучэнне культурнай самадзей-насці мас да арганізацыі адпачынку дае багацейшыя магчы-масці для развіцця святочнай актыўнасці ўсіх груп на-сельніцтва, асабліва моладзі. Настаў час ацэньваць любое тэ-атралізаванае свята не толькі па мастацкім узроўні, масавасці ахопу, але і па масавасці падрыхтоўкі.
На тэрыторыі Беларусі ў гэтым кірунку назапашаны пэўны вопыт. Але дагэтуль у значнай частцы раёнаў існуе практыка, калі на рэжысёра ўскладаюць увесь цяжар арганізацыйнай падрыхтоўкі свята. Гэта негатыўная практыка павінна быць перагледжана карэнным чынам. Сучасны вопыт святочнай культуры пераканаўча даказвае, што для паспяховага правяд-зення свята на ўсіх этапах дзейнасці ў перыяд падрыхтоўкі трэба падключаць людзей розных прафесій, прадстаўнікоў розных груп насельніцтва, арганізацыі, прадпрыемствы, ус-тановы.
Арганізацыя свята — гэта складаны і мнагагранны працэс, у якім не можа быць дробязей. Любое з невыкананых запла-наваных заданняў можа знізіць мастацкую якасць свята, яго эстэтычнае, эмацыянальнае і педагагічнае ўздзеянне. Таму арганізатарам пры падрыхтоўцы святочных дзей трэба імкнуцца да вырашэння пастаўленых задач.
Вельмі важным з'яўляецца падвядзенне вынікаў свяіа на самым высокім узроўні, з прынцыповым разборам яго праб-лемных аспектаў. Гэта неабходна для таго, каб у далейшым замацаваць творчыя і арганізацыйныя знаходкі і выправіць выяўленыя пралікі і недахопы.
220
Літаратура
Адмйнйстратйвная деятельность ОВД: Лекцнм по особен-ной частн. — Мн.: [Б.н.], 1997.
Круглов В.А. Органнзацня взанмодействня в ОВД на транспорте: Учеб. пособне. — Мн.: [Б.н.], 1944.
Круглов В.А. Органнзацня н тактнка деятельностн ОВД в особых условнях/ МВД РБ, Акад. мнлнцнн. — Мн., 1988.
Лазарев В.В. Правовые основы обеспечення обвцественно-го порядка. — М.: [Б.н.], 1987.
Основы адмннястратнвной деятельностн ОВД: Учеб. посо-бне.-М.: [Б.н.], 1974.
Вучэбны дапаможнік «Тэхналогія стварэння свята» са-дзейнічае абуджэнню творчай фантазіі арганізатараў, узбага-чэнню іх вопытам і ведамі падрыхтоўкі і правядзення святоч-ных дзей і стварэння на гэтай аснове цэласнай сістэмы ар-ганізацыі разнастайных свят.
Аўтар будзе ўдзячны ўсім за выказаныя меркаванні і пра-пановы ў адносінах да рашэння тых ці іншых праблем ар-ганізацыі святочнага дзеяння.
ЗМЕСТ
Прадмова............................................. 3
I. Пачатковы этап падрыхтоўкі да свята............. 6
II. Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы свята..... 9
Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў.. 9
Функцыянальныя абавязкі членаў аргкамітэта........... 11
Пастановачная група свята............................. 12
Абавязкі членаў творчай групы......................... 21
Мастацка-пастановачная частка свята................... 23
Упраўленне па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні... 28
Арганізацыйны аддзел.................................. 36
Бухгалтэрыя свята..................................... 42
Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя свята......... 45
Творчае забеспячэнне свята........................... 46
Матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне. 50
Фінансаванне свята................................... 55
Агульныя звесткі аб рабоце штаба аргкамітэта......... 57
III. Стварэнне перадсвяточнай атмасферы............ 61
Інфармацыйныя мерапрыемствы.......................... 61
Агульнаарганізацыйныя мерапрыемствы.................. 62
Вытворча-конкурсныя мерапрыемствы.................... 63
Мерапрыемствы мастацкай і мастацка-конкурснай накіра-ванасці................................................ 64
IV. Арганізацыйныя і вытворчыя аспекты архітэк-турна-дэкаратыўнага афармлення свята................... 66
Генеральны план дэкарыравання свята.................. 66
Сцэнічныя пляцоўкі і іх віды......................... 71
Работа над планаваннем свята......................... 75
Рабочыя чарцяжы...................................... 77
Тэхналогія апісання і каштарыс вырабаў............... 79
Работа над касцюмамі................................. 83
Рэквізіт, бутафорыя, мэбля........................... 90
Маскі і лялькі ў святочных дзеяннях.................. 98
Пастановачнае асвятленне свята...................... 104
222
Выраб мастацка-дэкаратыўнага афармлсння............. 109
Святочны феерверк................................... 110
V. Гукавое афармленне свята..................... 121
VI. Прызавы фонд свята........................... 131
VII. Рэклама свята................................ 142
VIII. Арганізацыя святочнага кірмашу.............. 149
Састаў дырэкцыі кірмашу............................. 149
Патрабаванні да месца правядзення кірмашу........... 149
Гандлёва-гульнёвыя дзеі............................. 152
Культурная праграма кірмашу......................... 161
ІХ.Арганізацыя абслугоўвання гасцей, афіцыйных
дэлегацый і творчых калектываў........................ 170
Размяшчэнне запрошаных гасцей і калектываў......... 170
Харчаванне ўдзельнікаў свята....................... 174
Распрацоўка культурнай праграмы для гасцей......... 179
Афіцыйны і неафіцыйны прыём гасцей................. 182
X. Работа дапаможных службаў свята................. 203
Транспартная служба................................ 203
Служба бяспекі дарожнага руху...................... 205
Служба аховы парадку............................... 208
Служба пажарнай аховы.............................. 212
Медыцынская служба................................. 217
Заключэнне......................................... 220
Вучэбнае выданне
Гуд Пётр Адамавіч
ТЭХНАЛОГІЯ СТВАРЭННЯ СВЯТА
Вучэбны дапаможнік
Выданне другое, стэрэатыпнае
Рэдактары І.В.Смяян, Л.Ц.Спірыдонава Камп’ютэрная вёрстка Л.М.Саўчук
Падпісана ў друк 30.01. 2008 г. Фармат 60x84 '/|6.
Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк. 13,0. Ул.-выд. арк. 11,2.
Тыраж 300 экз. Заказ 30.
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў 220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Ліцэнзія № 02330/0131818 ад 2.06.2006 г.
Надрукавана на рызографе Беларускага дзяржаўнагауніверсітэта культуры і мастацтваў 220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Гуд Пётр Адамавіч, загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, прафссар, кандыдат гістарычных навук, лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў, рэжысёр, сцэнарыст, этнограф, фалькларыст.
Стваральнік навукова-псдагагічнай школы ў галіне свят, унікальнай спецыялізацыі “рэжысура народнага свята”. Аўтар звыш 60 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый.
Рэжысёр больш за 400 творчых работ. Адзін з ініцыятараў і аўтараў адраджэння ў Беларусі народных свят: Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Вялікдзень, Купалле, Спас, Дажынкі, Багач, Пакровы і інш.
Ім распрацаваны новыя формаўтварэнні ў святочнай культуры Беларусі: свята духавой музыкі, гукапіратэхнічныя спектаклі на тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, свята вёскі, юбілеі гарадоў, свята лесу, кірмаш, свята гульні “Карнавал весялосці”, свята народных рамёстваў, свята бульбы, Усебеларускі фестываль народнага гумару, Усебеларускі фестываль нацыянальных культур, міжнароднае свята народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” і інш.
Мастацкі кіраўнік, аўтар сцэнарыяў і галоўны рэжысёр шэрага свят у Расіі, Літве, Латвіі, Украіне, Арменіі, Абхазіі, Казахстане, Польшчы.