• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Напрыклад, на Свяце нацыянальных культур Беларусі ў г.Гродна ў час прыёму, які наладжваўся мэрам горада для за-межных гасцей і кіраўнікоў нацыянальных дыяспар у час за-столля перад гасцямі выступалі прафесійныя і самадзейныя калектывы горада, якія раскрывалі своеасаблівы творчы ле-тапіс гродзенскай зямлі, выклікаючы пачуццё павагі і захап-лення ва ўдзельнікаў прыёму. На міжнародным свяце народ-ный музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” у г.Паставы на прыёме выступалі ансамбль старадаўняй музыкі, фальклорны калектыў і асобныя выканаўцы, падкрэсліваючы сваімі вы-ступленнямі тэматычную накіраванасць свята.
    193
    Калі прыём адбываецца ў час калядных свят, то мэтазгод-ным тут можа быць прыход калядоўшчыкаў ці іншых адпа-ведных персанажаў свята. Яны ў песнях, карагодах, танцах вітаюць удзельнікаў банкету, зычаць ім здароўя, шчасця.
    Для кожнага канкрэтнага прыёму можна прыдумаць шэраг цікавых відовішчных дзей.
    Забаўляльная частка прыёму звычайна складаецца з танца-вальнай праграмы і забаў. У танцавальнай праграме побач з сучаснымі танцамі можна наладзіць і развучыць народна-бытавы танец (польку, падэспань, кракавяк. рэчаньку і інш.), каб замежныя госці павезлі са свята і своеасаблівы ўспамін.
    У асобных месцах культурная праграма завяршаецца феер-веркам. Гэта старадаўняя беларуская гарадская традыцыя за-вяршэння балявання і застолляў мае многа прыхільнікаў. У час такога феерверку пад старадаўнюю мелодыю гледачы назіраюць, як круцяцца рознакаляровыя піратэхнічныя млы-ны, успыхваюць зоркі і фантаны, у неба ўзлятаюць агні салю-ту.
    Падобнае завяршэнне прыёму заўсёды аказвае на прысут-ных уражвальны эфект, выклікае захапленне, моцныя пачуцці.
    Рассаджванне за сталом на прыёме. На прыёмах (тыпу “снеданне”, “абед”, “вячэра”) госці рассаджваюцца за сталом у адпаведнасці з іх рангам і ў парадку пратакольнага стар-шынства.
    Яшчэ да рассылкі запрашэнняў трэба мець дакладнае ўяўленне аб тым, на якіх месцах будуць сядзець госці. Ар-ганізатары загадзя складаюць прыкладны план рассаджвання і пры неабходнасці ўносяць у яго папраўкі. Важна, каб ніводны ўдзельнік прыёму не сядзеў спіной да ганаровых гасцей.
    Для абазначэння месцаў за сталом друкуюцца рассадачныя картачкі, дзе прозвішчы ўсіх гасцей пішуць ад рукі або дру-куюць.
    194
    Перад прыходам гасцей у аванзале на спецыяльным століку выстаўляецца план рассаджвання, дзе кожнае месца за сталом абазначаецца карткай. План кладуць на стол пад шкло. На плане ўваход у банкетную залу абазначаецца стрэл-кай.
    Запрашэнне на прыём звяраюць з планам рассаджвання, удакладняюць прозвішчы суседзяў злева і справа.
    На афіцыйных снеданнях або абедах жанчын саджаюць ся-род мужчын у залежнасці ад іх рангу або калі яны пры-сутнічаюць на прыёме ў якасці жонак, то ў адпаведнасці з рангам мужа. Муж жанчыны, якая займае афіцыйнае ста-новішча, садзіцца сярод мужчын у адпаведнасці з рангам жонкі, калі займаемае ім становішча (тытул, званне і інш.) не дае яму права на больш ганаровае месца.
    Месцы за сгалом дзеляцца на больш ганаровыя і менш га-наровыя. Самае ганаровае месца — справа ад гаспадыні (на прыёме з удзелам жанчын) і справа ад гаспадара (на муж-чынскім прыёме). Далей ідуць месцы злева ад гаспадыні і злева ад гаспадара. Па меры аддалення ад гаспадыні і гаспа-дара месцы становяцца менш ганаровымі. Галоўнае правіла рассаджвання — на самых ганаровых месцах сядзяць самыя ганаровыя госці. Пры рассаджванні за сталом прытрым-ліваюцца наступных правіл:
    1.	Першымі справа і злева ад гаспадыні сядзяць прад-стаўнікі мужчынскага полу, гаспадара акружаюць дамы.
    2.	Пры адсутнасці жанчын першым лічыцца месца снрава ад гасладара, другім — месца злева ад яго.
    3.	Госця высокага рангу можна пасадзіць насупраць гаспа-дара, і ў гэтым выпадку другім будзе месца справа ад гаспа-дара дома.
    4.	Пры рассаджванні ўдзельнікаў прыёму неабходна ўлічваць веданне моў гасцямі, якія сядзяць побач.
    5.	На снеданні, абедзе і вячэры магчыма размяшчэнне ад-ной дэлегацыі насупраць другой.
    195
    6.	Ганаровым лічыцца месца насупраць уваходных дзвя-рэй.
    7.	Мужа ніколі не саджаюць побач з жонкай, а жанчыну побач з жанчынай.
    8.	Двух іншаземцаў з адной краіны таксама не садзяць по-бач.
    9.	Апошнія месцы за сталом займаюць супрацоўнікі сваёй установы, але не жанчыны.
    Гаспадар прапануе руку першай даме (гэта значыць жан-чыне, якой хочуць аказаць асобы гонар) і першым праходзіць у сталовую. Ганаровы госць прапануе руку гаспадыні дома, і яны ўваходзяць апошнімі.
    Госці займаюць свае месцы пасля таго, як сядзе гаспадыня.
    Калі прыём неафіцыйны, дамам не прынята прапаноўваць руку. У гэтым выпадку гаспадыня суправаджае жанчын у сталовую, а гаспадар — мужчын.
    У канцы стала (а калі стол вельмі доўгі, то пасярэдзіне) па абодва бакі ад гаспадыні — ганаровыя месцы.
    За круглым сталом гаспадары сядзяць насупраць. Калі час-таванне праводзіцца ў кафэ, рэстаране або залах атэля, гасцей рассаджваюць іншым чынам. Лепшымі месцамі лічацца тыя, дзе сядзяць спіной да сцяны, мужчыны садзяцца не побач са сваімі дамамі, а насупраць. Гаспадар павінен паклапаціцца аб тым, каб кожны мужчына загадзя ведаў, якую даму ён павя-дзе да стала. Такога этыкету прытрымліваюцца толькі на банкетах. Арганізатары свята стараюцца стварыць прыемную атмасфру і рассадзіць запрошаных так, каб побач аказаліся людзі з агульнымі інтарэсамі. Дзяцей трэба садзіць за асобны стол. Гэта зручней і для іх, і для дарослых. Калі дзяцей мала, іх садзяць побач з бацькамі. А ўвогуле дзяцей лепей не браць з сабой, а даручыць іх нагляд суседзям ці знаёмым.
    Той, хто частуе ў рэстаране, загадзя заказаўшы стол, павінен пайсці заплаціць па рахунку да заканчэння ўрачыстасці. Каля стала гэта рабіць не рэкамендуецца. Часам рахунак прыносіць на падносе афіцыянт, а той, хто частуе,
    196
    кладзе грошы на паднос. Але самае зручнае — заплаціць за ўсё наперад пры заказе.
    Калі ўсіх гасцей нельга размясціць у адным пакоі, то для больш маладых ставяць стол у іншым пакоі. Незалежна ад свайго ўзросту гаспадары заўсёды застаюцца з больш ста-лымі гасцямі.
    Тосты. Звычай гаварыць здравіцы ідзе з глыбіні вякоў. Амаль у кожнай культуры складвалася свая традыцыя. Гэтыя звычаі паступова ператварыліся ў сённяшнія тосты — пажа-данні любві, здароўя, дружбы, дабрабыту і шчасця.
    Слова “тост” узнікла ў XVII ст. у Англіі, дзе існавалі звы-чаі кідаць у бакал з напіткам кавалачак падсалоджанага хлеба — тоста, які плаваў на паверхні.
    У час прамоў і тостаў недапушчальна размаўляць, наліваць віно, есці.
    На афіцыйных прыёмах прамовы і тосты выказваюцца пасля дэсерту, калі наліта шампанскае. На іншых прыёмах — праз 10—15 мінут пасля пачатага прыёму.
    У апошні час прамовамі і тостамі абменьваюцца ў самым пачатку прыёму.
    Ніводны прыём, як афіцыйны, так і неафіцыйны, не абы-ходзіцца без тостаў. У пачатку банкету госці заслухоўваюць тост яго арганізатара ці гаспадара, у якім ён гаворыць аб па-дзеі, што сабрала людзей у гэтай зале, можа коратка падвесці асноўныя вынікі свята, фестывалю, пажадаць усім здароўя, шчасця. У адказ госці выказваюць удзячнасць гаспадарам за прыём, за арганізацыю сустрэчы ў гонар пэўнай падзеі.
    Характар тоста, яго змест і стыль залежаць ад узроўню, на якім праводзіцца прыём, і ад падзей, з нагоды якіх яго нала-джваюць. Галоўнае ў тосце — сардэчнасць. Тост павінен быць вобразным, яркім, запамінальным. Аднак злоўжываць за сталом доўгім, працяглым тостам не варта, каб не стамляць гасцей. Чым карацей тост, тым ён лепей.
    197
    Тост неабходна падрыхтаваць загадзя. Калі вы хочаце па-казаць усім сваё аратарскае майстэрства, можна трошкі ўпрыгожыць ваша выступленне нейкім успамінам, пахвалой, жартам. У любым выпадку тост павінен мець непасрэдныя адносіны да падзеі, паводле якой арганізаваны прыём.
    На афіцыйных прыёмах, як правіла, слова прысутным дае гаспадар або спецыяльна абраны для гэтай мэты тамада. Ён папярэджвае некалькімі фразамі кожнае выступленне, а ў канцы прыёму сам прамаўляе здравіцу.
    Калі прыём неафіцыйны, тост можа прапанаваць любы з удзельнікаў, як толькі будзе пададзена віно або шампанскае. Свой бакал неабавязкова дапіваць да канца. Пасля кожнага тоста можна адпіваць невялікі глыток з тым, каб аднаго бака-ла ці чаркі хапіла на некалькі разоў.
    Мужчына, за якога падымаюць тост, застаецца сядзець і не п’е разам з іншымі. Замест гэтага ён потым падымаецца і п’е за здароўе тых, хто сказаў у яго адрас цёплыя словы. Калі прапанавалі выпіць за жанчыну, яна таксама можа адказаць тостам.
    Паколькі на прыёмах часта бываюць замежныя госці, то веданне тостаў на роднай мове гасцей можа вам дапамагчы завязаць кантакт.
    На афіцыйных снеданнях, абедах, прыёмах не прынята чо-кацца. Калі чокаюцца, то мужчына трымае сваю чарку ніжэй чаркі жанчыны.
    У многіх раёнах Беларусі на афіцыйных і неафіцыйных прыёмах арганізатары аднаўляюць старажытныя традыцыі беларускага шляхецкага застолля. Згодна гэтай традыцыі гаспадар, абвясціўшы першую здравіцу ў гонар галоўнага госця, затым па чарзе і ў пэўным парадку перадае тост кож-наму з прысутных. Такія тосты ў закрытых памяшканнях суправаджаюцца музычнымі прывітаннямі інструментальных ансамбляў. Гэта значна ўпрыгожвае тосты і надае адметную асаблівасць і каларыт усяму застоллю. Падобныя тосты на прыёмах, якія адбываюцца на адкрытым паветры (Воранава,
    198
    Паставы, Гродна), суправаджаюцца піратэхнічнымі дзеямі. Пасля кожнага тоста гучыць выстрал з маленькай гарматы або ў паветра ўзлятаюць рознакаляровыя ракеты, што вельмі ўражвае прысутных.
    Часам святочная падзея, з нагоды якой арганізоўваюць прыём (нараджэнне новага свята, прэзентацыя, выставы кнігі, аўтарскі вечар і інш.), адзначаецца ўпершыню. У многіх мясцінах стала традыцыяй адным з фрагментаў прыёму рабіць вынас торта, упрыгожанага свечкамі.
    Існуе своеасаблівы рытуал віншавання. Перад падачай дэ-серту метрдатэль або афіцыянт у асобным памяшканні за-пальвае свечкі на торце. Пасля тоста ў гонар гасцей афіцыянт заносіць торт у зал. У зале памяншаюць святло, пакідаючы толькі кантрольнае асвятленне. Торт ставіцца на фарфоравую або мельхіёравую талерку. У паўцёмным памяшканні прыго-жа аформлены з запаленымі свечкамі торт стварае ўрачысты настрой. Метрдатэль віншуе гаспадара прыёму і ўручае яму спецыяльнае прыстасаванне для гашэння свечак. Каб свечкі хутка не таялі, іх папярэдне кладуць у халадзільнік. Пры па-дачы на стол на запаленыя свечкі часам надзяваюць фарфо-равыя капсулы з пружынкай, якія засцерагаюць вочы ад ярка-га полымя свечкі.