Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
163
канцы ўбівалі тоўсты паўтараметровай даўжыні металічны драб, да якога мацавалі ў вертыкальным становішчы кола ад воза з прызамі. Удзельнік павінен быў залезці на верх слупа, стаць на калені ці на ногі, ухапіўшыся за прут і варочаючы кола, выбраць і адвязаць любы з прызоў.
Задача гульца была надзвычайна складанай, тым не менш гэты атракцыён карыстаўся вялікай папулярнасцю, знаходзі-лася нямала ахвотнікаў паказаць смеласць, сілу, рашучасць і дабыць каштоўны прыз для сябе ці сваёй каханай.
Гэты атракцыён быў вернуты з забыцця ў верасні 1982 г. у гарадскім пасёлку Жыткавічы Гомельскай вобласці на I Рэс-публіканскім кірмашы.
Гродзенскі слуп-падкавырка. Атракцыён зафіксаваны ў многіх месцах Гродзеншчыны, з’яўляецца унікальнай заба-вай, якая вылучаецца з усіх прызавых слупоў беларускай зямлі арыгінальнасцю тэхнічнага вырашэння і гульнёвага зместу.
У зямлю на адлегласці 4 м укапвалі два ачышчаныя ад ка-ры слупы памерамі адпаведна 5 м і 15 м. У вяршынях слупоў прарэзвалі пазы (5x5 см), праз якія прапускалі вяроўку даўжынёй 35 м. Над пазамі ў бярвёны забівалі цвікі, якія скручвалі дугападобна, каб вяроўка не звалілася на зямлю, a вольна праходзіла праз вяршыні слупоў. Адзін канец вяроўкі навязвалі на цвік, забіты на вышыні 1 м, а за другі канец вя-роўкі прывязвалі прыз.
Вядучы, перабіраючы рукамі вяроўку, дастаўляў прыз да вяршыні вялікага слупа і прапаноўваў удзельнікам свята вы-прабаваць сваю сілу і спрыт — дастаць прыз.
Гулец пачынаў лезці па вялікім слупе. Калі ён не дабіраўся да вяршыні, а спыняўся недзе пасярэдзіне, арганізатар трохі прыспускаў прыз, які ўжо вісеў амаль над галавой гульца. Гэ-та часта давала ўдзельніку дадатковыя сілы, і ён імкнуўся за-брацца вышэй і вышэй, услед за прызам, які падымаўся, на-туральна, патроху ўверх.
164
Такім чынам, адбывалася своеасаблівая гульня паміж гульцом і вядучым, у выніку якой удзельнік або даставаў прыз, або пад рогат і кпіны прысутных спускаўся ўніз. Калі ж у атракцыёне ўдзельнічалі дзеці, прыз вісеў не надта высока і заўсёды аддаваўся ў падарунак смеламу дзіцяці.
Гродзенскі слуп-падкавырка, упершыню адроджаны ў пар-ку Скідаля на кірмашы 1982 г., вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй вобласці і стаў адметнай гульнёвай асаблівасцю свят Гродзеншчыны.
Турнір “Кароль курка”. У сярэдзіне XVIII ст. у Слуцку і Нясвіжы па загадзе князя Радзівіла ладзілі турніры стральцоў “Кароль курка”, на якіх павінны былі выступаць усе дарос-лыя мужчыны горада, а пераможцы атрымлівалі прызы.
На аснове гэтых гістарычных падзей культурнага жыцця старажытнага беларускага горада студэнты кафедры рэжысу-ры свят Мінскага інстытута культуры ў 1981 г. аднавілі да-дзенае спартыўнае змаганне ў Манькавіцкім парку горада Століна. Захаваўшы змест старажытнага спаборніцтва, забава набыла новыя мастацкія рысы.
На вялікім драўляным шчыце памерам 2,5 х 16 м праз кожныя 50 см на цвік падвешвалі рознакаляровыя шарыкі, да якіх на вяровачках замацоўвалі розныя прызы. Гулец, за-плаціўшы грошы за ўдзел, станавіўся на лінію стральбы, якая знаходзілася на адлегласці 25 м ад драўлянага шчыта, і ат-рымліваў арбалет ці лук. Патрабавалася з аднаго выстралу папасці ў паветраны шарык і атрымаць упаўшы на зямлю прыз. Гэты атракцыён карыстаецца вялікім поспехам, таму што дае магчымасць кожнаму жадаючаму паказаць сваю мет-касць, вызначыцца сярод астатніх удзельнікаў.
Грунвальд. На аснове старажытнай народнай забавы, у якой два ўдзельнікі імкнуліся спіхнуць адзін аднаго з бервя-на, студэнты кафедры рэжысуры свят Беларускага дзяр-жаўнага універсітэта культуры прыдумалі новы атракцыён.
165
На драўляных слупах, укапаных у зямлю на 1,5 м, зама-цоўваецца ў гарызантальным становішчы пяціметровае бер-вяно, да якога з двух бакоў прыстаўлены лесвіцы.
На бервяно з бакоў узбіраюцца два “рыцары”. У аднаго з іх на галаве шлем формы воіна Вялікага княства Літоўскага, а ў левай руцэ шчыт з выявай Пагоні. У другога — амуніцыя крыжаносца. У правай руцэ абодва рыцары трымаюць сетку з вялікім надзьмутым дзіцячым мячом. Задача гульцоў: абара-няючыся шчытом, збіць мячом шлем з галавы саперніка або яго самога з бервяна. Гулец, які пераможа пецярых сапер-нікаў запар, атрымлівае прыз.
Гэты атракцыён зараз карыстаецца вялікім поспехам, асаб-ліва сярод падлеткаў.
Турйіррыцараў. Атракцыён ладзяць на вадзе і ў ім удзель-нічаюць дзве каманды весляроў і два “рыцары”.
На карме кожнай з дзвюх лодак робяць метровае ўзвышэнне, на якое становіцца рыцар у шлеме і плашчы. У руцэ ён трымае трохметровую дзіду, на канцы якой прыбіты драўляны квадрат памерам 10 х 10 см.
Весляры выводзяць лодкі на цэнтр акваторыі і паступова пачынаюць збліжацца. У задачу рыцараў уваходзіць спіхнуць дзідай саперніка з лодачнага ўзвышэння ў ваду.
У гэтым атракцыёне, які ўяўляе сабой яскравае відовішча, могуць прымаць удзел каманды.
Разам з традыцыйнымі забавамі ў масава-гульнёвай зоне кірмашу можна правесці фестываль культарганізатараў раёна ці горада, дзе ўдзельнікі могуць выступаць з разнастайнымі гульнёвымі праграмамі. Як паказвае практыка, так званае “гульнёвае поле”, дзе адначасова выступаюць дзесяткі арга-нізатараў розных гульняў, часта з’яўляецца адным з самых яркіх і запамінальных фрагментаў культурнай праграмы, та-му што дае магчымасць сотням людзей прыняць удзел у пра-панаваным гульнёвым дзеянні.
166
Спартыўная зона. Абавязковай часткай сучаснага белару-скага кірмашу з’яўляецца спартыўная праграма. Папулярнас-цю карыстаюцца тут традыцыйныя спартыўныя забавы бела-русаў: турнір асілкаў, а таксама барцоў — прадстаўнікоў роз-ных вёсак, барацьба з ражаным мядзведзем, выпрабаванні скакавых і рысістых парод коней. Разам з тым на кірмашах звычайна праводзяць і сучасныя спартыўныя гульні.
Паколькі на раённых ці рэгіянальных кірмашах прысут-нічае большасць насельніцтва мясцовасці, спартсмены выка-рыстоўваюць гэтую сітуацыю для папулярызацыі розных відаў спорту. Ладзяць фіналы раённых спаборніцтваў па ба-рацьбе, футболе, валейболе, шахматах, шашках, перацягванні каната, а ў асобных месцах па найбольш папулярным відзе спорту — веславанні (Скідал), конным спорце (Вілейка, Шу-міліна, Гродна, Воранава) і інш. На некаторых кірмашах па-казальныя выступленні праводзяць баксёры, фехтавальш-чыкі, майстры баявых адзінаборстваў, майстры гімнастыкі, культурысты. Людзі розных узроставых катэгорый удзель-нічаюць у старажытных і сучасных забавах: вызначэнне “караля курка” (стральба з арбалета, вінтоўкі, паляўнічая стральба), лепшага лучніка ў стральбе са спартыўнага лука, спаборніцтва на лепшага кольцакідальніка, самага спрытнага канатаходца, які ідзе па тонкай жэрдцы, самага дужага ў ат-ракцыёне “Сіламер”. Спартыўныя праграмы на кірмашы сталі дзейсным сродкам актывізацыі ўдзельнікаў свята, сад-зейнічаюць вырашэнню праблемы фізічнага выхавання чала-века, уносяць дынамізм у святочны штогодні гандаль.
Дзіцячая зона. Аналіз развіцця сучасных кірмапюў Бела-русі сведчыць, што ў іх актыўна ўдзельнічаюць людзі розных узростаў. Таму на святочным гандлі арганізатары шмат увагі надаюць дзецям, спецыяльна для якіх ладзяць гульнёвыя зо-ны, дзе выступаюць дзіцячыя калектывы мастацкай сама-дзейнасці школ, Дамоў і Палацаў культуры, Дамоў юнацтва, культарганізатары праводзяць разнастайныя сюжэтна-
167
гульнёвыя праграмы для дзяцей, вялікую цікавасць уяўляюць і сучасныя дзіцячыя пацехі. Паспрабуйце адгадаць імя жыво-га пеўня, якое напісана на паперцы, прывязанай да яго лапкі? Адгадаеце — ваш певень.
А вось дзіцячая рыбалка. За двухметровай чатырохграннай шырмай стаіць скамарох. За невялікую плату дзіця атрым-лівае вудачку, закідвае за шырму — і выцягвае прыз (які чап-ляе яму ўдзельнік, што сядзіць за шырмай).
А ў другім месцы бацька з маці і дзецьмі становяцца на шалі, і калі іх вага будзе складаць, напрыклад 160 кг 300 г, яны заслугоўваюць прыз (падарунак).
На дзіцячых пляцоўках амаль заўсёды арганізоўваюцца выстаўка-продаж дзіцячых вырабаў, майстроў малюнка і лепкі, конкурсы юных канструктараў, паказальныя выступ-ленні клубаў службовага сабакаводства, спаборніцтвы авія- і суднамадэлістаў і інш. Гульнёвая дзіцячая пляцоўка — ад-метная асаблівасць сучаснага беларускага кірмашу — дазва-ляе з маленства далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўваць у іх павагу і любоў да спадчыны бацькоў і дзядоў.
Такім чынам, кірмаш, вырашаны ў творчым і арга-нізацыйным плане як поліфункцыянальная з’ява, зможа ад-начасова задаволіць матэрыяльныя, эстэтычныя і фізічныя запатрабаванні чалавека, з’явіцца сродкам эмацыянальнай разрадкі, актывізацыі ўдзельнікаў свята.
Літаратура
Архіў ІМЭФ АН Беларусі. Ф. 8. Воп. 12. Спр. 41.
Басько В Пакровы на Магілёўшчыне. — Мн.: БелІПК, 1993.
Гуд П.А Традыцыйнае і новае ў сучасных беларускіх во-сеньскіх святах // Весці Акадэміі навук БССР. Сер. грамад. навук. — 1986. — № 6.
Гуд П.А. Народныя забавы беларусаў як сродак стварэння сучаснага гульнёвага комплексу ў парку. — Мн.: Мін-ва культуры РБ, 1995.
168
Гуд 17., Гуд Н. Беларускі кірмаш. — Мн.: Полымя, 1996.
Жук В Кірмаш, або Латарэя, у якой выйграюць усе // Бела-русь. — 1983. — № 2.
Жук В. Кнрмаш // Трезвость н культура. — 1987. — № 1.
Козловскйй Н. Зельвенская ярмарка // Неман. — 1968. — № 5.
Устйнюк В. Кнрмаш// Вокруг света. — 1983. — № 9.
IX. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ ГАСЦЕЙ, АФІЦЫЙНЫХ ДЭЛЕГАЦЫЙ I ТВОРЧЫХ КАЛЕКТЫВАЎ
Размяшчэнне запрошаных іасцей і калектываў
У перадсвяточныя дні напярэдадні вялікіх урачыстасцей у гарадах і вёсках узнікаюць складанасці з размяшчэннем лю-дзей, таму што ў гэты перыяд атэлі звычайна перапоўнены.
Адміністратар або дырэктар свята ці вызначаны для выра-шэння праблем засялення людзей член аргкамітэта павінен загадзя (за 1—3 месяцы да пачатку ўрачыстасцей) дамовіцца з гасцінічнай гаспадаркай горада (раёна) аб размяшчэнні на вызначаны тэрмін у пэўных атэлях усіх прыбываючых гас-цей, а таксама ўдзельнікаў, якія заняты ў правядзенні свята.
Распрацоўваючы план размяшчэння ўдзельнікаў свята, спачатку трэба сабраць папярэднюю інфармацыю па гэтым пытанні.
1. Якія дэлегацыі, з якіх краін і абласцей прыбываюць на свята, іх агульная колькасць, мужчынскі і жаночы склад дэ-легацый, сацыяльны і прафесійны статус удзельнікаў. Гэтую інфармацыю можна ўзяць з дасье на творчыя калектывы і дэ-легацыі гасцей, якія распрацоўваюцца ў аргкамітэце.