Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
138
ных удзельнікаў атрымліваецца значна большай. Для заах-вочвання ўдзельнікаў у пачатку і канцы работы атракцыёнаў рэкамендуецца разыгрываць больш дарагія прызы, а калі пачнецца масавы наплыў удзельнікаў — больш танныя, але час ад часу разыгрываць і каштоўныя прызы, каб пад-трымліваць цікавасць да ўдзелу ў атракцыёне.
Для арганізацыі ўдзелу гледачоў у дзеянні атракцыёнаў не-абходна наладзіць выпуск, а таксама папярэдні і бягучы про-даж білетаў, завераных пячаткай фінансавых органаў або аддзела культуры ці Палаца культуры па ўзгадненні з фінансавымі органамі. Каб пазбегнуць махлярства з боку не-сумленных культарганізатараў, у час дзеяння атракцыёна трэба здзяйсняць кантроль за продажам білетаў або наладзіць цэнтралізаваны продаж білетаў з касы, культарганізатары бу-дуць у гэтым выпадку толькі праводзіць гульнёвае дзеянне.
3. Запрашэнне на свята прафесійных груп культар-ганізатараў.
У апошнія гады на тэрыторыі Беларусі ствараюцца групы культарганізатараў, маючых ліцэнзіі на сваю дзейнасць, якія не толькі на святах, але і на штотыднёвых кірмашах прапа-нуюць жыхарам платныя атракцыёны. У час святочных дзе-янняў такія калектывы па папярэдняй дамоўленасці з ар-ганізатарамі свята наладжваюць работу платных і бясплат-ных атракцыёнаў, у якіх разыгрываецца даволі многа прызоў.
Запрашэнне прафесійных груп культарганізатараў, якія знаходзяцца на самастойным балансе, дазваляе рашыць зада-чу фінансавання пэўнай часткі масава-гульнёвых дзей без фінансавых выдаткаў з боку аргкамітэта свята, што памяншае агульны каштарыс.
4. Сувязь аргкамітэта са спонсарскімі арганізацыямі.
У перыяд падрыхтоўкі свята адміністратар або камерцый-ны дырэктар наладжвае кантакты з дзяржаўнымі, каапера-тыўнымі арганізацыямі, прыватнымі фірмамі і асобамі, якія прапануюць стаць спонсарамі свята. Гэтыя сувязі здзяйсня-
139
юцца, як правіла, на ўзаемавыгадных умовах: на аснове дага-вораў арганізатары свята абавязваюцца ажыццявіць шыро-кую рэкламу розных аспектаў работы і тавараў спонсарскай арганізацыі, а яна, у сваю чаргу, выдзяляе пэўныя сродкі для набыцця сувеніраў або прапануе ў якасці прызоў тавары сва-ёй фірмы. Спонсарамі могуць выступаць не толькі дарослыя, але і дзіцячыя творчыя калектывы. Так, малюнкі ці вырабы народных рамёстваў, выкананыя вучнямі сярэдніх школ, школ мастацтваў, удзельнікамі мастацкіх гурткоў Палацаў дзяцей і моладзі, можна выкарыстаць у якасці прызоў падчас правядзення гульнёвых дзей у дзіцячай зоне свята.
5. Стварэнне незваротнага фонду.
Пры фінансаванні масавага свята трэба ўлічваць, што вар-тасць пэўнай часткі прызоў не вяртаецца ў касу свята, гэта значыць арганізатары нясуць прамыя выдаткі. Да такіх вы-даткаў можна аднесці рознага роду падарункі і сувеніры гас-цям свята і запрошаным калектывам, а таксама прызы, якія атрымліваюць удзельнікі розных конкурсаў, турніраў, спар-тыўных гульняў і гульнёвых праграм. На гэтую групу прызоў грошы вылучаюцца непасрэдна з каштарыса свята, таму рэ-жысёру і загадчыку пастановачнай часткі трэба пераканаўча абгрунтаваць неабходнасць набыцця тых ці іншых прызоў.
Пасля вырашэння ўсіх вышэйазначаных задач рэжысёр разам з загадчыкам пастановачнай часткі складае агульны пералік прызавога фонду, які зацвярджаецца галоўным рэжы-сёрам і перадаецца ў бухгалтэрыю свята.
Набыццём прызоў займаецца давераная асоба, назначаная дырэктарам свята. Пасля іх набыцця прызы прымае рэквізітар, бутафор або касцюмер. У выпадку, калі такія адзінкі ў каштарысе не прадугледжаны, прыём прызоў можа здзяйсняць любая давераная асоба, якая дае распіску аб ад-казнасці за прынятыя каштоўнасці з пералікам усіх адзінак прызавога фонду і іх кошту.
140
За некалькі дзён да пачатку або ў дзень правядзення свята рэжысёр падзяляе прызы, вызначаныя для кожнай канкрэтнай масава-гульнёвай дзеі, і перадае іх пад распіску культар-ганізатарам.
Пасля папярэдніх рэпетыцый і непасрэдна перад пачаткам святочнага дзеяння рэжысёр ставіць перад культар-ганізатарамі не толькі творчыя, але і тэхнічныя задачы.
1. Абавязковасць выканання вызначаных разлікам тэрмінаў работы, таму што менавіта гэта з’яўляецца неабход-най умовай працягласці свята ў часе і падтрымання яго тэм-парытму.
2. Беражлівасць у адносінах да прызоў.
Пасля завяршэння свята бухгалтар, галоўны рэжысёр, рэ-жысёр масава-гульнёвых дзей і культарганізатары складаюць і падпісваюць акт спісання прызоў незваротнага фонду, вы-карыстаных у свяце. Гэты акт зацвярджаецца дырэктарам свята.
VII. РЭКЛАМАСВЯТА
Рэклама — гэта від дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца рэа-лізацыя грамадскіх, сацыяльных і іншых задач шляхам рас-паўсюджвання інфармацыі. Рэкламная інфармацыя фар-міруецца такім чынам, каб уздзейнічаць на масавую або індывідуальную свядомасць, выклікаючы зададзеную рэак-цыю выбранай сацыяльнай аўдыторыі.
Рэклама — адзін з важных аспектаў дзейнасці аргкамітэта ў падрыхтоўцы жыхароў мясцовасці да ўспрымання і ак-тыўнага ўдзелу ў святочных дзеяннях. Рэклама свята склада-ецца з комплексу разнастайных мерапрыемстваў інфарма-цыйнай і творчай накіраванасці і рэалізуецца па розных кана-лах.
1. За пэўны час (месяц ці два) да правядзення свята сродкі масавай інфармацыі (прэса, радыё, тэлебачанне) да-юць шэраг артыкулаў, інтэрв’ю, перадач аб будучым свяце і калектывах, якія будуць на ім выступаюць.
У гэты перыяд у мясцовых клубах, Дамах і Палацах куль-туры мэтазгодна правесці серыю тэматычных вечароў, вус-ных часопісаў, якія б адлюстроўвалі накіраванасць будучага свята. Напрыклад, калі рыхтуецца свята бальнага танца, можна арганізаваць вечары, прысвечаныя гісторыі паход-жання і развіцця асобных танцаў — вальса, факстрота, танга і іншых; пры падрыхтоўцы свята камернай, духавой ці эстрад-най музыкі гледачам можна прапанаваць вечары-партрэты беларускіх і замежных кампазітараў — прапагандыстаў му-зыкі — або вусныя часопісы, прысвечаныя музычным інструментам; пры арганізацыі народнага свята, на клубных вечарах удзельнікаў можна зацікавіць віктарынамі і гульнё-вымі праграмамі, якія адлюстроўваюць традыцыі правядзен-ня канкрэтнага каляндарнага свята перад святам Перамогі або Днём незалежнасці Беларусі можна наладзіць сустрэчы з ве-тэранамі Вялікай Айчыннай вайны і інш.
142
3 гэтымі ж мэтамі за тыдзень—два да свята ў адпаведнасці з накіраванасцю будучай дзеі можна арганізаваць фестываль мастацтва, разнастайныя конкурсы (выканаўцаў прыпевак, гумару, патрыятычнай песні і інш.), пераможцы якіх будуць выступаць на свяце. Калі ёсць магчымасць, то запрошаным творчым калектывам з іншых раёнаў можна прапанаваць прыняць удзел у тыдні культуры на вёсцы, дзе яны высту-пяць са сваімі канцэртнымі праграмамі і запросяць жыхароў на свята.
2. Адной з формаў рэкламы з’яўляецца ўдзел жыхароў у падрыхтоўцы святочных дзей. Так, рэпетыцыі мастацкай са-мадзейнасці, выраб карнавальных касцюмаў, твораў дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва, трэніроўкі спартыўных калек-тываў нясуць у сабе пэўны інфармацыйны зарад. Вельмі важ-на, каб арганізатары даводзілі да ведама ўсіх удзельнікаў, што, дзе і ў які час будзе адбывацца, а ўдзельнікі, у сваю чар-гу, маглі данесці гэтыя весткі да жыхароў наваколля.
3. За два—тры дні да пачатку свята арганізатары нала-джваюць выпуск друкаванай прадукцыі (афішы, запрашаль-ныя білеты, праграмы, буклеты). У афішы ўказваюцца месца і час правядзення свята, яго поўная праграма і склад пастано-вачнай групы. Афіша павінна быць яркай, запамінальнай, вы-кананай у рознакаляровых тонах. Афішы свята звычайна раз-мяшчаюць на рэкламных тумбах і шчытах. Але, як паказвае пракгыка, выкарыстанне толькі гэтага сродку дастаўкі друка-ванай інфармацыі да гледача не заўсёды эфектыўнае, таму што сярод мноства розных аб’яў і плакатаў афіша свята бы-вае непрыметнай. Зыходзячы з гэтага, для друкаванай пра-дукцыі свята трэба адшукаць такое месца, з якога б яна пры-цягвала да сябе ўвагу жыхароў, напрыклад на вітрынах мага-зінаў, універсамаў, рэстаранаў, кафе, бараў і інш. Акрамя Taro, эфектыўным сродкам інфармавання з’яўляецца размя-шчэнне афіш на бакавым шкле гарадскога транспарту (метро, трамваі, тралейбусы, аўтобусы), плаўсродках (цеплаходы, Ka-
143
тэры), што час ад часу засяроджвае ўвагу жыхароў на рэкла-ме свята.
4. Напярэдадні свята неабходна праводзіць папярэдні продаж білетаў разнастайных камерцыйных дзей (відовішчаў, атракцыёнаў, латарэй), што ў пэўнай ступені будзе спрыяць папулярызацыі святочных мерапрыемстваў і далучэнню жы-хароў мясцовасці да актыўнага ўдзелу ў свяце.
5. Выпуск напярэдадні свята апошняга нумара мясцовай газеты можа адлюстраваць усю праграму святочных дзеянняў з тлумачэннем, што, дзе і калі будзе адбывацца. Гэта акажа жыхарам і гасцям свята вялікую дапамогу ў інфармаванасці аб будучых святочных падзеях, у выніку чаго кожны чалавек у адпаведнасці са сваім густам, інтарэсам, зацікаўленасцю зможа выбраць для наведвання тое ці іншае мерапрыемства і спланаваць асабістую праграму ўдзелу ў свяце.
6. Значную дапамогу ў рэкламе свята могуць аказаць ра-ботнікі гандлю шляхам выпуску напярэдадні свята ў продаж разнастайных тавараў са святочнай сімволікай, цэлафанавых пакетаў, вымпелаў, значкоў і інш.
7. Непасрэдна ў дзень свята эфектыўна ўздзейнічае на людзей тэатралізаваная рэклама, якая ажыццяўляецца ў роз-ных святах у адметных формах. Так, у беларускіх народных святах каляндарнага цыкла (Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я, Сёмуха, Купалле, Дажынкі) тэатра-лізаванай рэкламай з’яўляюцца абходы фальклорнымі калек-тывамі ці групамі ражаных падворкаў вёскі, горада, у час якіх удзельнікі гуртоў віншуюць людзей са святам і запрашаюць на яго дзеі; у свяце песні — гэта так званы “зорны выхад” творчых калектываў, якія з песнямі ідуць з розных канцоў го-рада, вёскі да месца правядзення фестывалю. У музычным свяце такую ролю можа выконваць народны, духавы ці эст-радны аркестр, які на трамвайнай платформе, аўтамашыне ці рачным трамвайчыку, абклееным афішай, у пэўных месцах спыняецца, дае невялікі канцэрт і запрашае ўсіх на свята. Тэ-атралізаваная рэклама ўвасабляецца і ў форме разнастайных
144
шэсцяў па населеным пункце карнавальных, конных, спар-тыўных кавалькад і да т.п.