Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Такім чынам, комплекс рэкламных мерапрыемстваў не толькі інфармуе жыхароў аб свяце, але і мае арыентацыйную накіраванасць, стварае святочны настрой.
Арганізацыя работы прэс-цэнтра. За некалькі месяцаў або тыдняў да пачатку свята адміністратар аргкамітэта да-маўляецца з прадстаўнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі аб публікацыі цыкла артыкулаў і правядзенні ра-дыё-, тэлеперадач аб будучым свяце. Зместам артыкулаў і пе-радач можа быць інтэрв’ю з членамі пастановачнай групы, аргкамітэта, з якіх жыхары могуць даведацца, што новага і цікавага будзе ў свяце, аб яго гісторыі, традыцыях.
Напярэдадні свята прадстаўнікоў прэс-цэнтра пажадана запрасіць на асобныя рэпетыцыі з тым, каб яны маглі пазнаё-міцца з рознымі фрагментамі свята, будучай дзеяй. На гэтых рэпетыцыях, асабліва на генеральнай, фотакарэспандэнты, відэа- і кінааператары будуць мець магчымасць зняць на плёнку ў пажаданых ракурсах тыя фрагменты дзеі, на якіх у час прадстаўлення работа аператараў на сцэнічнай пляцоўцы забараняецца, каб не перашкаджаць гледачу.
За некалькі дзён да свята або ў дзень святкавання аргка-мітэт збірае прадстаўнікоў прэс-цэнтра, якія будуць акрэды-таваны на свяце. У час гэтай сустрэчы яны атрымліваюць поўную інфармацыю аб тым, што будзе адбывацца на свяце. Галоўны рэжысёр на аснове сцэнарыя расказвае аб мастацкіх рысах будучай дзеі, найбольш цікавых момантах і мізансцэнах, вобразным рашэнні, падказвае, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу, адлюстроўваючы свята ў фота-, відэа- і кінаматэрыялах. Акрэдытаваным карэспандэнтам можна прапанаваць правесці з гледачамі і ўдзельнікамі свята экспрэс-інтэрв’ю, а яго вынікі апублікаваць у газеце або па-казаць у відэа- і кінастужках. Адным са шляхоў заахвочвання да работы акрэдытаваных карэспандэнтаў можа стаць аб’яўлены аргкамітэтам конкурс рэпартажаў аб свяце, пера-
145
можцы якога будуць узнагароджаны прызамі і каштоўнымі падарункамі. Аб эфектыўнасці такіх конкурсаў сведчыць плённая работа ў гэтым кірунку мінскіх камерцыйных фірмаў “Экспафорум”, “Мінскі кірмаш”, аргкамітэта міжнароднага свята народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г.Паставы).
Для работы прэс-цэнтра на свяце павінна быць спецыяльна абсталяванае памяшканне або палатка з тэлефонам, дзе ка-рэспандэнты могуць адпачыць, абмяняцца ўражаннямі аб прагледжаным дзеянні.
Такім чынам, рознабаковая дзейнасць аргкамітэта па рэк-ламе свята дапаможа своечасова праінфармаваць жыхароў мясцовасці аб будучым дзеянні, зацікавіць, заахвоціць і далу-чыць іх да канкрэтнага ўдзелу ў святочных акцыях, а таксама садзейнічаць з’яўленню аб’ектыўнай інфармацыі аб свяце, якое адбылося.
Узор
Дагавор на распрацоўку эскізаў друкаванай прадукцыі (фестываль нацыянальных культур)
Мінск
16 лістапада 200 ... г.
1. Агульныя палажэнні
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, далей Цэнтр, дзей-нічаючы на падставе Статута, у асобе дырэктара... з аднаго боку, і мастак... далей Мастак, з другога боку, заключылі дадзены дагавор аб наступным.
146
2. Прадмет дагавора
2.1. Цэнтр даручае, а Мастак выконвае эскізную распра-цоўку наступных работ:
— эмблемы фестывалю;
— плаката памерам 45x60 см і яго арыгінал-макет;
— спецыяльнага бланка;
— канверта;
— вокладкі для праграмы;
— запрашэння;
— дыплома;
— папкі;
— буклета.
2.2. Тэрмін выканання работы — 30 лістапада 200 ... г.
3. Парадак здачы і прыёму работ
3.1. Мастак да 23 лістапада 200 ... г. падае на зацвярджэн-не аргкамітэта фестывалю варыянты эскізаў вышэйназваных работ.
3.2. У выпадку нязгоды аргкамітэта з прапанаванымі вары-янтамі эскізаў Мастак у 5-дзённы тэрмін павінен улічыць усе заўвагі і перад выкананнем арыгіналаў макетаў зацвердзіць на пасяджэнні аргкамітэта канчатковы варыянг.
4. Адказнасць бакоў і парадак разліку
4.1. Пры згодзе аргкамітэта з прапанаванымі эскізамі, Цэнтр выплачвае Мастаку (указаць суму) рублёў.
4.2. Пры адмоўным стаўленні да заўваг аргкамітэта і адка-зу Мастака ў перапрацоўцы эскізаў Цэнтр выплачвае яму 25% названай сумы, прычым эскізы застаюцца ў Цэнтры з правам іх далейшага выкарыстання.
Дагавор складзены ў двух экземплярах для двух бакоў і сапраўдны да 5 снежня 200 ... г.
147
5. Юрыдычныя адрасы бакоў
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур 220030, г. Мінск, вул. Я.Купалы, 21 Подпіс Мастак Маршак Веніямін Самуілавіч Подпіс
Пасля распрацоўкі эскізаў друкаванай прадукцыі склада-ецца акт аб іх прыёмцы, які з’яўляецца падставай для за-крыцця работ.
VIII. АРГАНІЗАЦЫЯ СВЯТОЧНАГА КІРМАШУ
Састаў дырэкцыі кірмашу
Для арганізацыі святочнага кірмашу пры аргкаміцеце свята ўтвараецца дырэкцыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ганд-лёвых арганізацый, грамадскага харчавання, сферы абслу-гоўвання, органаў культуры і спорту. На сваіх пасяджэннях дырэкцыя кірмашу распрацоўвае план падрыхтоўкі святочна-га гандлю і яго культурную праграму.
Паколькі кірмаш у Беларусі заўсёды быў з’явай інтэрнацыянальнай, то на сучасныя святочныя таргі (асабліва ў памежных раёнах) можна запрасіць гандлюючыя ар-ганізацыі з суседніх раёнаў бліжняга замежжа і вызначыць для іх асобнае месца. У зоне харчовых тавараў можна было б наладзіць работу беларускай карчмы, украінскага шынка, рускага тракціра, польскай кавярні, каўказскай шашлычнай, сярэднеазіяцкай чайханы, малдаўскага віннага склепа і інш. Усе гандлёвыя пункты (кіёскі, палаткі, магазіны) павінны быць аздоблены элементамі мастацка-дэкаратыўнага афарм-лення, што садзейнічае больш эстэтычнаму ўспрыманню дзеі. Гандляроў неабходна апрануць у святочныя народныя строі, што надае таргам нацыянальны каларыт. Арганізатарам трэба ведаць, што традыцыйна беларускі святочны гандаль быў дробнарознічным. Таму асаблівую ўвагу належыць звярнуць на падрыхтоўку гандляроў-каробачнікаў, якія сваімі дзеян-нямі ствараюць непасрэдную, жывую, гульнёвую атмасферу святочнага кірмашу.
Пазрабаванні да месца правядзення кірмашу
Выбар месца для размяшчэння і будаўніцтва аб’ектаў свя-точнага кірмашу (прадуктовых палатак, кіёскаў і іншых дробнарознічных гандлёвых пунктаў, а таксама баз для хар-човых прадуктаў) узгадняецца з мясцовымі органамі
149
санітарнага нагляду. Памеры тэрыторыі кірмашу ўстанаўліваюцца з улікам колькасці насельніцтва, якія бу-дуць карыстацца таргамі. Кірмаш размяшчаюць з такім разлікам, каб да яго былі добрыя пад’язныя дарогі; яго плош-чу фарміруюць з улікам сцёку вады. Кірмаш павінен размяш-чацца на адлегласці не меней за 1,5 км ад месца збору смецця і не меней за 500 м ад прамысловых прадпрыемстваў і скла-доў, у якіх вытворчасць звязана з выдзяленнем пылу і пахаў, а таксама іншых аб’ектаў, якія могуць быць прычынай за-бруджвання тэрыторыі кірмашу.
Кірмашовую плошчу падзяляюць на дзве часткі — гандлё-вую і абслуговую. У гандлёвай частцы ў адпаведнасці з відамі гандлю вылучаюць асобныя дзялянкі для:
а) гандлю харчовымі прадуктамі ў закрытых памяшканнях (магазіны, павільёны, ларкі і інш.);
б) гандлю харчовымі прадуктамі са сталоў, размешчаных радамі па роду прадуктаў (рыбныя, мучныя, малочныя, са-давіна, гародніна і інш.);
в) гандлю харчовымі прадуктамі з вазоў і аўтамашын;
г) продажу хатніх жывёл;
д) прамысловых тавараў;
ж) вырабаў народных рамёстваў;
з) таргоў птушкай;
і) прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання (медпункт, цырульня, майстэрня па рамонту абутку).
Санітарна-медыцынскія патрабаванні. Продаж харчовых прадуктаў на кірмашы дазваляецца толькі пасля праверкі іх у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі ветэрынарна-санітарнай экспертызы.
На сучасных кірмашах пры продажы халодных і гарачых страў звычайна ўжываецца посуд разавага карыстання, вы-раблены з пластмасы. Кошт гэтага посуду, як правіла, ува-ходзіць у кошт страў, а часам аднаразавы посуд прадаецца і асобна. Але ў тых выпадках, калі на святочным гандлі ўжываюць металічны і фарфора-фаянсавы посуд, то на
150
кірмашы неабходна ўсталяваць мыйныя перасоўныя памяш-канні для мыцця лыжак, відэльцаў і іншага інвентару з устройствам мыйных металічных ваннаў. Гандлёвыя пункты прадуктаў харчавання павінны быць забяспечаны ў дастатко-вай колькасці мылам, ручнікамі і шчоткамі для мыцця рук. У тых выпадках, калі гандаль праводзіцца некалькі дзён, кірмаш павінен быць далучаны да водаправода і каналізацыі, што дае магчымасць абсталяваць цёплыя прамыўныя прыбіральні з умывальнікамі. Калі каналізацыя адсутнічае, то можа быць дазволена ўстройства перасоўных прыбіральняў. Месца размяшчэння ўмывальнікаў пры адсутнасці ка-налізацыі ўзгадняецца з мясцовымі органамі санітарнага на-гляду. На кірмашах, далучаных да водаправода, робяць вода-праводныя калонкі, а таксама пітныя фантанчыкі ў тых мес-цах, дзе мясцовымі органамі санітарнага нагляду дазваляецца выкарыстанне сырой вады для піцця. У адваротным выпадку арганізатары павінны павялічыць аб’ём гандлю фруктовымі напіткамі, сокамі, мінеральнай вадой, квасам і інш .
На кірмашах, дзе тавар падвозяць аўтамабільным транс-партам, устанаўліваюць металічныя зборнікі з крышкамі для збору смецця ёмкасцю 50 л. Для дробнага смецця ўстанаўліваюць урны. Тэрыторыю кірмашу ачышчаюць да пачатку гандлю і пасля яго заканчэння. У цёплую пару года абавязкова паліваюць вадой. Бягучую ўборку праводзяць на працягу ўсяго рабочага дня. Вываз смецця ў час таргоў не дазваляецца.
3 пачатку таргоў трэба правесці санітарнае абследаванне аб’ектаў дробнарознічнага гандлю. Санітарны ўрач або яго памочнік правярае выкананне агульных санітарных патраба-ванняў, абавязковых для харчовых прадпрыемстваў, правілы асабістай гігіены, парадак захавання прадуктаў, іх якасць і інш.
У цёплую пару года на кірмашах забараняецца продаж харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца.
151
Гандлёва-гульнёвыя дзеі
Адметная асаблівасць традыцыйнага беларускага святоч-нага гандлю — разнастайныя гандлёва-гульнёвыя дзеі. Таму на аднаўленне і захаванне нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны дырэкцыя кірмашу павінна звярнуць вялікую ўвагу. Так, у зоне продажу хатніх жывёл можна на-ладзіць сельскагаспадарчую латарэю з розыгрышам бычкоў, парсючкоў, авечак і інш.; у зоне продажу птушак — птушы-ны аўкцыён; у месцы, дзе прадаецца рыба, — гандлёвыя ат-ракцыёны “Міёрскі павук”, “Палеская рыбалка”, “Рыбная ла-тарэя”; у радах гародніны і садавіны — мінскую латарэю “Па спісу”, “Воранаўскі чыгун”, валожынскую забаву “He ляпніся ў лужу”; у зоне цацак — “Дзіцячую рыбалку”, “Івацэвіцкую рулетку”; у зоне продажу кандытарскіх вырабаў — атракцы-ён “Пастаўскі пернік”, латарэю цукерак у форме гульні “Цот — лішка”; на кніжным гандлі — кніжную латарэю і да т.п. Арганізацыя гульнёвых формаў гандлю дае магчымасць уцягнуць у дзею значную колькасць людзей, садзейнічае іх актывізацыі, стварае жыццярадасны настрой у гледачоў.