Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Кіруючымі суб’ектамі ўзаемадзеяння службаў і падраздзя-ленняў у міліцэйскіх ланцужках з’яўляюцца старшыя нара-даў, якія нясуць усю адказнасць за забеспячэнне грамадскага парадку.
На платформах і ў цягніках сярод ад’язджаючых працуюць супрацоўнікі пасадачных груп і груп суправаджэння.
Выканаўчы этап па арганізацыі ўзаемадзеяння службаў і падраздзяленняў у міліцэйскіх ланцужках заканчваецца з адыходам апошняга цягніка з удзельнікамі масавага мера-прыемства, а груп суправаджэння — пасля вяртання асабова-га саставу з паездкі. Таму заключны перыяд арганізацыі ўзаемадзеяння службаў і падраздзяленняў АУС і АУСТ у ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавага мера-прыемства заканчваецца, як правіла, толькі на наступны дзень, калі падводзяцца вынікі работы, дзе даецца ацэнка дзейнасці ўсіх суб’ектаў, уносяцца канкрэтныя прапановы па далейшым удасканальванні іх арганізацыі.
Служба пажарнай аховы
Пытаннямі пажарнай бяспекі на свяце займаюцца адказныя супрацоўнікі мясцовай пажарнай аховы. У перыяд падрых-тоўкі свята яны праводзяць шэраг прафілактычных супраць-пажарных мерапрыемстваў з мэтай папярэджвання пажару.
Інспектар пажарнай аховы напярэдадні мантажу часовых электрычных ліній свята, электраасвятляльнай і гу-каўзмацняльнай апаратуры павінен правесці гутарку або даць парады тэхнічным работнікам і пракантраляваць выкананне мерапрыемстваў супрацьпажарнай бяспекі.
212
Каб пазбеінуць пашкоджання ізаляцыі правадоў і каротка-га замыкання, не дазваляецца:
— завязваць правады ў вузлы, скручваць, закрываць шчы-тамі, прапускаць іх праз сценку і перагародкі без дадатковай ізаляцыі фарфоравымі чашкамі і эбанітавымі трубкамі, кары-стацца непрыгоднымі выключацелямі, замалёўваць і бяліць шнуры і правады;
— вешаць што-небудзь на шнуры і правады, прыма-цоўваць іх да газавых і вадаправодных труб, батарэй сістэмы ацяплення;
— дапускаць сутыкненне электрычных правадоў з тэле-фоннымі і радыётрансляцыйнымі, тэлеантэнамі, галінамі дрэў, дахамі пабудоў;
— выкарыстоўваць у якасці правадніка электрычнага току тэлефонныя або радыёправады.
На сучасных святочных кірмашах, асабліва ў халодную пару года, работнікі гандлю ўжываюць электрычныя пліткі або электрапечкі для прыгатавання гарачых страў, напіткаў (гарбаты, кавы). Іх неабходна папярэдзіць пра наступныя правілы пажарнай бяспекі:
— награвальныя прыборы можна ўсталёўваць толькі на падстаўкі, вырабленыя з незгаральных матэрыялаў дастатко-вай таўшчыні;
— забараняецца пакідаць без нагляду ўключаныя прыборы;
— забараняецца ўключаць у адну разетку адначасова не-калькі прыбораў;
— неабходна назіраць за шчыльнасцю кантактаў у месцах далучэння прыбораў да вілкі, паміж сабой і інш.
Пры мантажы электраасвятляльнай апаратуры трэба пра-сачыць, каб у пражэктарах розных тыпаў, якія маюць ста-цыянарны белы свет, устаўлялі пры неабходнасці рознакаля-ровыя застаўкі, вырабленыя выключна са шкла. Выкарысган-не сінтэтычных заставак не рэкамендуецца.
Асаблівую ўвагу прадстаўнікі пажарнай аховы і члены пастановачнай групы павінны ўдзяліць святочным фрагмен-
213
там, звязаным з вогнснным дзеяннем. Пастаноўшчыкам трэба ведаць, што ў падобных фрагментах не павінны ўдзельнічаць дзеці. Вогненныя дзеі даручаюцца толькі дарослым.
На святочных мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў вя-чэрні час (святлопіратэхнічныя спектаклі, мітынгі-рэквіемы, сустрэчы на месцах былых партызанскіх атрадаў і інш.), ар-ганізатары выкарыстоўваюць свечкі, каскі з палаючым агнём. Пры ўжыванні гэтых атрыбутаў святочнага дзеяння трэба памятаць, што нельга замацоўваць расплаўленым воскам свечкі на стале, дошках, папяросных і запалкавых пачках, та-му што свечка пры дагаранні можа быць прычынай пажару. Свечкі трэба ставіць на металічныя падсвечнікі або талеркі і інш. Пры выкарыстанні палаючых паходняў не рэкамендуец-ца ўжываць тэрмітныя саставы, таму што пры гарэнні выдзя-ляецца вялікая колькасць дыму, што будзе перашкаджаць як удзельнікам, так і гледачам. Напрыклад, на ўрачыстым ад-крыцці ў г. Мінску алімпійскага футбольнага турніру XX Алімпійскіх гульняў (1980) знакаміты беларускі барэц А.Мядзведзь з цяжкасцю змог занесці да вогненнай чашы факел, які, хаця і гарэў прыгожым чырвоным колерам, але распаўсюджваў велізарны дымны шлейф, што ахутваў спарт-смена. Мы раім арганізатарам для факелаў выкарыстоўваць кардонныя трубкі даўжынёй 50 см і дыяметрам 8 см, якія трэба шчыльна акруціць шнурам і прамачыць стэарынам. Такія факелы даюць даволі чыстае полымя і палаюць на пра-цягу 30—40 мінут. Яны вельмі зручныя яшчэ і таму, што не баяцца ветру і дажджу, а загасіць іх лёгка шляхам перакрыц-ця доступу паветра (акунуць у шклянку з вадой або пакруціць некалькі разоў па зямлі).
Салдацкія каскі з палаючым агнём рыхтуюць наступным чынам. У каску насыпаюць пясок ці зямлю, утрамбоўваюць, і на гэтую пракладку ставяць металічную талерку. У талерку рэкамендуецца пакласці некалькі кавалкаў або жменю сухога спірту, які пры згаранні дае роўнае, чыстае полымя. Калі гэ-тых мер не прыняць, то пры гарэнні каска моцна разагрэецца,
214
і яе немагчыма ўтрымаць у руках. У выніку палаючая каска можа ўпасці і стаць прычынай пажару або пашкодзіць пра-вядзенню ці ўспрыманню дзеі.
На многіх святах запальваюць кастры, без якіх не право-дзяцца многія абрадава-рытуальныя або відовішчныя дзеі (нанрыклад, вогнішчы на Каляды, Масленіцу, Гуканне вясны, Юр’я, Сёмуху, Купалле, кастры дружбы на інтэрнацыянальных святах і ў дзіцячых летніках і інш.). Свя-точныя кастры ў мэтах пажарнай бяспекі трэба размяшчаць на значнай адлегласці ад лініі электраперадач, пабудоў, ляс-ных масіваў. Вельмі прыгожа глядзяцца кастры на вадзе, па-будаваныя на стацыянарных ці рухомых плытах. У горадзе, дзе на свяце прысутнічае вялікая колькасць людзей, кастры павінны мець агароджу, якую звычайна робяць з металічных канструкцый, а ў лесе пляцоўку для кастра можна акаймаваць земляным ровам.
3 наступленнем навагодніх святкаванняў у кожнай мясцо-васці на цэнтральнай плошчы ўпрыгожваюць ёлку, пры-трымліваючыся наступных правіл супрацьпажарнай бяспекі: ёлку заўсёды ставяць на ўстойлівую падстаўку; упрыгожва-юць яе толькі заводскай электрагірляндай; у электраправадоў не павінна быць аголеных месцаў; электрычную сетку забяс-печваюць надзейнай абаронай — заводскімі электразасцера-гальнікамі. Калі ў электраправодцы з’явіцца іскрэнне ці ад-будзецца нагрэў правадоў, яе трэба адключыць, пакуль не будзе выяўлена прычына. На навагодніх святах свечкі, бен-гальскія агні, хлапушкі неабходна прымяняць на адлегласці не менш за 5 м ад ёлкі. Вельмі небяспечныя вынікі могуць быць, калі ў не апрацаваныя спецсаставам карнавальныя кас-цюмы будуць апрануты людзі, асабліва дзеці.
Прамачыць марлю і вату саставам можна самім. Для гэтага ўжываюць водныя растворы наступнага саставу (па масе): дыямоній фасфат — 9 %, сернакіслы амоній — 6 %, ке-расінавы кантакт — 2%, вада — 83%.
215
На адну вагавую частку ваты бяруць 10—15 вагавых час-так раствору, нагрэтага да тэмпературы 20—30°. Вату ў рас-творы вытрымліваюць 2—5 мінут да поўнага змочвання. За-тым яе выціскаюць і сушаць пры тэмпературы не вышэй за 50°.
Эфектыўным сродкам эстэтычнага і эмацыянальнага ўздзеяння на свяце з’яўляюцца піратэхнічныя вырабы розных відаў — дымавыя і выбуховыя шашкі, сігнальныя і асвят-ляльныя ракеты, сігнальныя міны, фантаны, мастацкія феер-верачныя кампазіцыі і інш.
Пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў трэба выконваць ніжэйпералічаныя супрацьпажарныя правілы:
— месца правядзення піратэхнічных дзей павінна зна-ходзіцца на значнай адлегласці ад гледача — не меней за 50—100 м;
— кідок выбуховых шашак трэба рабіць убок ад лініі руху на адлегласці не меней за 30 м з тым разлікам, каб выканаўца пластычнай дзеі ў момант выбуху знаходзіўся на адлегласці не меней за 5 м;
— пры выстралах з ракетніц удзельнікаў групы ракетнай дзеі неабходна размясціць за заслонай (шчыт, радыёаўтобус);
— сігнальныя міны, выкарыстанне якіх у вялікай колькасці дае эфект шматпавярховага салюту, трэба ўстанаўліваць за земляной, жалезнай, бетоннай заслонай або на вялікай адле-гласці ад гледачоў (150—300 м), таму што ракеты пры выха-дзе з сігнальнай міны могуць паляцець не вертыкальна, а пад нахілам, і гэта можа з’явіцца прычынай пажару або няшчас-нага здарэння;
— пры планіроўцы піратэхнічнай дзеі і размяшчэнні ра-кетных павільёнаў арганізатары павінны ўлічваць пастаян-ную ружу вятроў і разлічваць на аснове метэаралагічных прагнозаў магчымыя адхіленні ў руху паветраных мас. Калі на працягу дня мяняюцца напрамак і хуткасць ветру, ар-ганізатары павінны перапланаваць (у залежнасці ад мясцовых умоў) месца размяшчэння і кірунак выхаду ў паветра рознага тыпу ракет. У мэтах пажарнай бяспекі катэгарычна забараня-
216
ецца запускаць ракеты ў бок пабудоў, лясоў і інш. Ігнараванне гэтага правіла можа іірывесці да пажару. На-прыклад, пры святкаванні 350-годдзя г.Міёры ў Віцебскай вобласці адзін з піратэхнікаў у час салюту ажыццявіў запуск ракет па ветры. У выніку некалькі асвятляльных ракет на па-рашутах спланіравалі ў бок драўляных пабудоў, адна з іх трапіла на дах хаты, якая загарэлася, і хаця пажар хутка ліквідавалі, святочны настрой быў істотна сапсаваны;
— улік напрамку і сілы ветру — гэта адзін з важных аспек-таў падрыхтоўкі піратэхнічнай дзеі і супрацьпажарнай бяс-пекі;
— піратэхнічныя ўстаноўкі і вырабы паветранай дзеі (марціры розных калібраў, сігнальныя міны, ракеты, піратэх-нічныя патроны) трэба размяшчаць па вертыкальнай лініі;
— на месцы правядзення феерверку неабходна паставіць на баявы пост нарад пажарнай аховы.
Своечасовае прыняцце прафілактычных і ахоўных мер па-жарнай бяспекі будзе спрыяць захаванню здароўя і жыцця людзей, матэрыяльных каштоўнасцей, садзейнічаць эфек-тыўнасці эмацыянальнага і эстэтычнага ўспрымання свята.
Медыцынская служба
Экстранная медыцынская дапамога на свяце ажыц-цяўляецца спецыяльнай службай, якую ўзначальвае галоўны ўрач мясцовай бальніцы. У час падрыхтоўкі і правядзення свята гэтай службе неабходна вырашыць наступныя задачы:
— вызначыць персанал для абслугоўвання пры штабе ме-дыцынскага пункта свята, супрацоўнікі якога (урач, меды-цынская сястра) аказваюць гасцям і ўдзельнікам свята меды-цынскую дапамогу пры раптоўным захворванні, абвастрэнні хранічнага працэсу або траўмы). Для медыцынскага пункта трэба пры штабе выдзеліць спецыяльны пакой, дзе павінны знаходзіцца кушэтка і лекавыя сродкі. У практыцы свята мо-гуць сустракацца выпадкі гвалтоўнай смерці (нанясенне ран