• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Рух транспарту на свяце. Месцам правядзення свят амаль заўсёды становяцца плошчы і вуліцы населенага пункта, a яны, як вядома, прызначаны для руху транспарту. Каб дапа-магчы правядзенню свят і ў той жа час не парушыць работу жыццёва важных транспартных артэрый горада, мястэчка, мясцовыя ўлады павінны прыняць наступныя меры:
    — аддаць распараджэнне аб перакрыцці пастамі ДАІ вуліц, праспектаў, плошчаў, на якіх будзе адбывацца святочнае дзе-янне, і закрыцці праезду па іх усіх відаў транспарту, акрамя службовага;
    — для гарадскіх і міжгародных аўтобусаў, а таксама для грузавога, прыватнага транспарту распрацаваць спецыяльныя аб’язныя маршруты, каб не паралізаваць жыццё населенага пункта;
    — кожная адзінка службовага аўтатранспарту (аўтобусы з творчымі калектывамі і дэлегацыямі гасцей, машыны з рабо-чымі брыгадамі, аўтафургоны з прамысловымі, сельскагаспа-дарчымі і харчовымі таварамі, конныя павозкі з вырабамі на-родных умельцаў, машыны гукаўзмацнення і інш.), якая пра-цуе ў зоне дзеяння свята, павінна мець спецыяльны пропуск. Гэты пропуск, эскіз якога распрацоўваецца мастаком або
    20о
    тэкст якога складаецца дырэктарам свята, друкуюць, завяра-юць пячаткай ДАІ або пячаткай выканкама, аддзела культуры і прымацоўваюць на ветравое шкло аўтамабіля. Калі па роз-ных прычынах няма магчымасці ці часу вырабіць такі про-пуск, то ім, па дамоўленасці з ДАІ, можа служыць афіша свя-та, замацаваная на ветравым ці бакавым шкле службовага аўтатранспарту.
    Арганізацыя работы аўтавакзала свята.
    На свята прыязджаюць многа людзей з навакольных мясцін і суседніх раёнаў на прыватным транспарце. Дзеля мэтанакіраванай арганізацыі бяспекі руху, каб пазбегнуць аўтамабільных затораў, мэтазгодна на тэрміны святкавання вызначыць у населеным пункце спецыяльнае месца для аўтавакзала свята, улічваючы мяркуемы прыток машын. Калі ў населеным пункце маленькія па памеры плошчы, то тэры-торыю мясцовага аўтавакзала можна размясціць за яго ме-жамі. Напрыклад, у г.Скідалі Гродзенскай вобласці ў час пра-вядзення абласнога кірмашу (1984) аўтавакзал свята раз-мясцілі на полі, куды прыбылі некалькі тысяч аўтамабіляў.
    Аўтавакзал свята неабходна падзяліць на ўчасткі для службовага і прыватнага транспарту. Шлях да аўтавакзала трэба забяспсчыць спецыяльнымі паказальнікамі, а месца яго размяшчэння аформіць уваходнай брамай, акантаваць. Тут жа можна паставіць пост ДАІ, які і знаходзіцца на дзяжурстве ў населеным пункце і павінен накіроўваць на аўтавакзал свята як прыватны, так і службовы транспарт (які мае права праез-ду па тэрыторыі свята толькі ў выпадку патрэбы).
    Наладжванне работы аўтавакзала свята дасць магчымасць у любым выпадку, калі існуе неабходнасць, адшукаць тую ці іншую машыну, а таксама паставіць аўтатранспарт пад на-гляд ДАІ і работнікаў міліцыі.
    Калі існуе магчымасць, на аўтавакзале рэкамендуецца па-ставіць гукаўзмацняльную апаратуру для таго, каб можна было папярэдзіць вадзіцеля пэўнай машыны аб неабходнасці яго прыбыцця для далейшай работы ў пэўнае месца. Пры ад-
    207
    сутнасці такой магчымасці падобнае апавяшчэнне здзяйсня-ецца рассыльнымі кур’ерамі. Дарэчы, у час свята вадзіцелі службовага транспарту, каб не стварыць праблем рознага ха-рактару, пастаянна знаходзяцца каля машын.
    Суправаджэнне. На свяце павінна быць забяспечана суправаджэнне машынамі ДАІ аўтакалон службовага транс-парту, тэатралізаваных і святочных шэсцяў удзельнікаў свята.
    Калі адбываецца феерверк, то работнікі ДАІ павінны за-гадзя распрацаваць маршрут руху аўтамабіля з выбуховымі і піратэхнічнымі сродкамі па вуліцах населенага пункта. Гэты аўтамабіль неабходна сустрэць за межамі горада, мястэчка, вёскі, суправадзіць машынай ДАІ да месца мантажу піратэхнічных фігур, а ў дзень правядзення феерверку — да месца ўвасаблення піратэхнічнай дзеі. Усе арганізацыйныя моманты гэтага суправаджэння (час, маршрут, месца) удак-ладняюцца з членамі аргкамітэта, адказнымі за правядзенне мерапрыемства.
    Меры бяспекі руху, якія неабходна прыняць у час падрых-тоўкі і правядзення свята, дадуць магчымасць у ар-ганізаваным парадку вырашыць розныя транспартныя праб-лемы, пазбегнуць блытаніны пры перамяшчэнні творчых і гаспадарчых груп, забяспечыць парадак і ахову жыцця ўдзельнікам свята.
    Служба аховы парадку
    Дзеючымі нарматыўнымі актамі на транспарце на органы ўнутраных спраў ускладзены абавязкі па забеспячэнні гра-мадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мера-прыемства. Масавыя мерапрыемствы праводзяцца не на тэ-рыторыі аператыўнага абслугоўвання аддзялення ўнутраных спраў на транспарце (АУСТ). Прыбыццё і ад’езд удзельнікаў ажыццяўляюцца іншы раз чыгуначным транспартам. У сувязі з гэтым на аб’ектах павялічваецца паток пасажыраў усклад-няецца аператыўная абстаноўка.
    208
    Тэрыторыя вакзалаў, станцый, іншых транспартных аб’ектаў мае свае граніцы і маштабы. Лесвіцы, уваходы, ва-гоны цягнікоў і іншае разлічаны на вызначаную прапускную здольнасць і часам не могуць адразу прыняць і прапусціць усіх жадаючых. У такіх абставінах складаюцца перадумовы для здзяйснення правапарушэнняў. Пры гэтым узнікае рэаль-ная пагроза для жыцця і здароўя грамадзян, знішчаецца ці пашкоджваецца дзяржаўная, грамадская і прыватная маё-масць, спыняецца рух цягнікоў, выходзяць са строю ці разбу-раюцца асобныя аб’екты. У гэтых умовах перад службамі і падраздзяленнямі ўнутраных спраў ставіцца адзіная мэта — забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, аказаць першую дапамогу пацярпелым і арганізаваць іх выратаванне.
    У падрыхтоўчы перыяд кіраўнік транспартнага органа, атрымаўшы інфармацыю аб маючым адбыцца масавым ме-рапрыемстве, пасля ўдакладнення месца, часу, прыкладнай колькасці ўдзельнікаў і іншых дэталяў прымае рашэнне аб назначэнні адказных, а таксама вызначае колькасць сіл і сродкаў забеспячэння грамадскага парадку. Адказныя, кіраўнік аддзялення ўнутраных спраў, разглядаючы рэальныя аператыўныя абставіны правядзення масавага мерапрыемст-ва, вырашаюць, работнікі якіх службаў і ў якой колькасці бу-дуць дзейнічаць.
    Арганізацыйнай асновай узаемадзеяння службаў і падраз-дзяленняў па ахове грамадскага парадку з’яўляецца план. Калі свята праводзіцца на значным аддаленні ад чыгуначнай дарогі і галоўнай задачай з’яўляецца забеспячэнне грамадска-га парадку ў час прыбыцця і ад’езду ўдзельнікаў, то, як правіла, план не складаецца, а загадам начальніка органа ўнутраных спраў ствараюцца дадатковыя пасадачныя групы і фупы суправаджэння цягнікоў. Пры неабходнасці рэгуля-вання руху пасажыраў на подступах да чыгуначнага вакзала ці станцыі ствараюцца міліцэйскія ланцужкі.
    209
    У складаным становішчы аператыўных абставін і маштаб-насці праводзімага масавага мерапрыемства ў распра-цоўваемых планах вызначаюцца:
    — месца, час, мэта правядзення масавага мерапрыемства, прыкладная колькасць удзельнікаў;
    —	участак ачаплення;
    —	рэжым работы чыгуначнага транспарту і іншых чыгу-начных аб’ектаў;
    —	сілы і сродкі, іх расстаноўка (аддзяленне ўнутраных спраў, дабрачынныя грамадскія дружыны, рэзерв і інш.), па-радак узаемадзеяння;
    —	распрацоўка абавязкаў нарадаў у залежнасці ад месца нясення службы;
    —	выкарыстоўванне тэхнічных сродкаў, розных загарод, аўтамотатранспарту;
    — арганізацыя сувязі паміж узаемадзеючымі суб’ектамі і штабам.
    Па прычыне таго, што ў ахове грамадскага парадку пры-маюць удзел шматлікія службы і падраздзяленні аддзела ўнутраных спраў, узнікае неабходнасць у іх узгодненай рабо-це. Дасягнуць гэтага можна, калі кіраванне ўзаемадзеючымі суб’ектамі здзяйсняецца аператыўна і з адзінага цэнтра. 3 гэ-тай мэтай ствараецца аператыўны штаб, якім кіруе начальнік ЛУС ці адзін з яго намеснікаў. У састаў штаба ў якасці яго членаў уваходзяць кіраўнікі службаў і падраздзяленняў ці іх намеснікі, якія з’яўляюцца адказнымі за пэўныя зоны. У са-ставе аператыўнага штаба ўтвараюць групы, якія займаюцца аховай грамадскага парадку, разборам спраў з затрыманымі, пажарнай аховай, інфармацыяй і сувяззю.
    На начальніка штаба як асноўнага кіруючага суб’екта ўс-кладзена арганізацыя ўзаемадзеяння ўсіх службаў і падраз-дзяленняў. Група арганізацыі грамадскага парадку забяспеч-вае ўзаемадзеянне паміж асабовым сасгавам, які нясе службу ў сектарах, зонах; недапушчэнне на тэрыторыю ачаплення
    210
    пабочных грамадзян; пропуск да месца правядзення масавага мерапрыемства ўдзельнікаў, запрошаных гасцей і гледачоў.
    Работнікі аператыўных службаў у час падрыхтоўкі і пра-вядзення масавага мерапрыемства групамі па 2—3 чалавекі забяспечваюць прыкрыццё месцаў канцэнтрацыі асоб, ад якіх можна чакаць правапарушэнні, прымяняюць да іх адпавед-ныя меры ўздзеяння.
    Для здзяйснення належнай сувязі паміж узаемадзеючымі суб’ектамі выкарыстоўваюцца радыёстанцыі, тэлефоны, гуч-нагаварыцелі, бесперабойную работу якіх абавязаны забяспе-чыць адказны за сувязь член штаба. У падрыхтоўчы перыяд у яго задачу ўваходзіць распрацоўка схем сувязі аператыўнага штаба з падначаленымі службамі і падраздзяленнямі, дзя-журнай часткай, тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў і іншымі структурамі.
    Асабовы састаў аддзела ўнутраных спраў не пазней чым за суткі да пачатку свята праходзіць інструктаж, у ходзе якога ўсіх яго членаў знаёмяць з асаблівасцямі праводзімага мера-прыемства, аператыўных абставін, спосабамі дзеяння пры іх змяненні. Устанаўліваюцца прыкладны пачатак і завяршэнне часу работы кожнай групы, спосабы сувязі з дзяжурнай част-кай і кіраўніцтвам, вызначаецца матэрыяльна-тэхнічнае за-беспячэнне, удакладняюцца старшыя груп і асобы, якія здзяйсняюць кантроль.
    Прыкладна за 1—2 гадзіны да прыбыцця асноўных удзель-нікаў свята праводзіцца паўторны інструктаж, у якім асобам, што прымаюць удзел у ахове парадку, паведамляюць аб змя-неннях у аператыўных абставінах, у расстаноўцы сіл і срод-каў.
    Калі выканаўчы этап у арганізацыі ўзаемадзеяння службаў і падраздзяленняў тэрытарыяльных аддзяленняў унутраных спраў заканчваецца пасля завяршэння масавага мерапрыем-ства, то ў аддзяленні ўнутраных спраў на транспарце гэты этап працягваецца да моманту ад’езду асноўных мас пасажы-раў за межы абслугоўваемых участкаў. У мэтах забеспячэння
    211
    грамадзянскага парадку сярод пасажыраў узнікае неабход-насць іх разгрупавання на прыступках да аб’екта чыгуначна-га транспарту. Гэта дасягаецца з дапамогай спецыяльных міліцэйскіх ланцужкоў, якія ўтвараюць калідоры для калон ад’язджаючых.