Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Удзельнікі свята і госці, якія жывуць у гасцініцы, забяс-печваюцца трохразовым харчаваннем — снеданнем, абедам і вячэрай. Але абеды і вячэры могуць быць арганізаваны і ў іншых пунктах грамадскага харчавання. Для своечасовай ар-ганізацыі харчавання адміністрацыя рэстарана, кафэ, стало-вай павінна загадзя ведаць тэрмін і рэжым работы, колькасць удзельнікаў свята. Сумесна з арганізатарамі свята адміністрацыя пункта харчавання вызначае час наведвання рэстарана, кафэ, сталовай, кошт дзённага рацыёну і парадак разліку. Меню ў гэтым выпадку складаюць загадзя і ўдакладняюць з заказчыкам, прычым часам прапануюць ва-рыянты снеданняў, абедаў, вячэр.
Неабходнасць адначасовага абслугоўвання вялікай коль-касці людзей патрабуе хуткасці і дакладнасці работы афіцыянтаў. Таму ў гэтыя дні пераглядаюць графік выхаду на работу абслуговага персаналу з тым, каб забяспечыць максімальную прысутнасць работнікаў у перыяд снедання і абеду.
176
Найбольш зручна працаваць афіцыянтам, калі за кожным удзельнікам дэлегацыі замацавана пэўнае месца за сталом, a сталы сервіраваны загадзя. Да снедання, напрыклад, у адпа-веднасці з заказам ставяць кубак для чая або кавы, падстаўку для яек, разеткі з джэмам, кісламалочныя прадукты. Для па-скарэння абслугоўвання на стол можна падаваць чай у чайніках з разлікам на тое, што госці самі будуць наліваць гэ-ты напітак. Хлеб таксама наразаюць загадзя і ўкладваюць на талеркі або хлебніцы, ставяць на сталы і накрываюць сурвэт-кай.
Садзейнічаюць пашырэнню абслугоўвання дадатковыя раздачы ў зале.
Арганізацыя харчавання па безнаяўным разліку ўдзельнікаў прадугледжвае выдачу кніжак з разменнымі та-лонамі, раздзеленымі перфаратарам на часткі: снеданне, абед, вячэра. Калі харчаванне ўдзельнікаў мерапрыемстваў адбы-ваецца за наяўны разлік, то афіцыянт робіць разлік у звычай-ным парадку.
Для абслугоўвання існуе і такая мера, як папярэдняе азна-ямленне спажыўцоў з меню снеданняў, абедаў, вячэр. Меню раскладваюць на сталах. Наведвальнікі могуць адзначыць у іх стравы, якія яны жадаюць заказаць на заўтра. Метрдатэль абагульняе заказы і перадае іх загадчыку вытворчасці, што скарачае час харчавання.
Асаблівасці арганізацыі харчавання замежных гасцей. Прадстаўнікі аргкамітэта не пазней чым за месяц да пачатку свята заключаюць дагавор з арганізацыяй грамадскага харча-вання (упраўленне, трэст, камбінат) на абслугоўванне замеж-ных дэлегацый, у якім указваюць інтэрвалы абслугоўвання, умовы і парадак разліку за харчаванне. У далейшым прад-прыемствам за пяць дзён да пачатку абслугоўвання ар-ганізатары свята прадстаўляюць графік прыбыцця замежных гасцей з указаннем краіны, з якой яны прыбываюць, коль-касці ўдзельнікаў дэлегацыі, даты прыбыцця і працягласці знаходжання (у тым ліку дзяцей і гасцей, якія карыстаюцца
1/7
дыетычным харчаваннем), колькасці асоб, якія суправаджа-юць групу і для якіх таксама неабходна арганізаваць харча-ванне, відаў прадстаўляемага харчавання (снеданне, абед, вя-чэра), даты і часу псршага і апошняга абслугоўвання.
Арганізаванае харчаванне замежных гасцей праводзіцца ў асобных залах або за спецыяльна выдзеленымі сталамі ў агульнай зале. Калі абслугоўванне здзяйсняецца на працягу некалькіх дзён, то рэкамендуецца замацоўваць за замежнымі гасцямі пастаянныя месцы ў зале. Пры арганізацыі харчаван-ня прадстаўнікоў розных краін у адной зале на сталы варта ўстанавіць флажкі гэтых краін.
Рэкамендуюцца наступныя арыенціровачныя інтэрвалы прыёму ежы: снеданне — з 8.00 да 10.00 гадзін, абед — з 12.00 да 15.00 гадзін, вячэра — з 17.00 да 20.00 гадзін.
Частка творчых і аматарскіх калектываў, асобных выка-наўцаў прыязджаюць на свята толькі на адзін дзень, іх такса-ма неабходна забяспечыць харчаваннем. 3 гэтай мэтай ды-рэкцыя свята заключае дагавор з адміністрацыяй пункта гра-мадскага харчавання, вызначае меню комплексных абедаў, вячэр, распрацоўвае графік наведвання калектывамі рэстара-на, кафэ ці сталовай, дзе яны будуць харчавацца. Куратары груп у адпаведнасці з графікам дастаўляюць калектывы ў пункты харчавання.
У многіх раёнах маецца наступная практыка: для харча-вання калектываў, прыбыўшых на адзін дзень, выдзяляць адзін пункт харчавання, які закрываецца на гэты перыяд для вольнага наведвання і абслугоўвае толькі ўдзельнікаў свята. Гэта вельмі зручна ў арганізацыйным плане, таму што даецца магчымасць, па-першае, адразу ў адным месцы накарміць людзей, па-другое, у выпадку якіх-небудзь напрадбачаных абставін хутка замяніць тэрмін харчавання калектываў, памя-няць іх месцамі, па-трэцяе, не парушаць работу іншых пунк-таў харчавання, звярнуць іх намаганні на абслугоўванне свя-точных мерапрыемстваў.
178
У некаторых раёнах для паляпшэння ўмоў харчавання практыкуюць далучэнне да частковага або поўнага спонсар-ства мясцовыя сельскія гаспадаркі, якія бясплатна або на ўмовах аплаты па сабекошце прадукцыі ці па зніжанай цане прадстаўляюць частку прадуктаў рэстаранам, кафэ. У той жа час кафэ і рэстараны таксама могуць пайсці на частковае спонсарства, выставіўшы рахунак за абслугу, прыгатаванне страў не па сваіх расцэнках, а па расцэнках сталовай II катэ-горыі. Гэта значна памяншае выдаткі на харчаванне ўдзельнікаў і дазваляе зрабіць яго больш якасным.
Для членаў пастановачнай групы, якія ў дзень урачыстас-цей заняты правядзеннем запланаваных дзей свята і не маюць часу наведаць пункт харчавання, па дамоўленасці з адміністрацыяй рэстарана яго супрацоўнікі дастаўляюць абе-ды ў штабную палатку, якая размяшчаецца звычайна каля гу-каўзмацняльнага цэнтра.
Распрацоўка культурнай праграмы для гасцей
У наш час у Беларусі праводзіцца шмат традыцыйных свя-точных дзей вялікага маштабу, на якія часта запрашаюць з замежных краін і абласцей сваёй краіны афіцыйныя дэлега-цыі, грамадскія арганізацыі, мастацкія і спартыўныя калек-тывы.
Як правіла, многія з гасцей упершыню прыбываюць у мясціны, дзе адзначаецца святочная падзея, таму аргкамітэту, акрамя вырашэння пытанняў размяшчэння і харчавання за-прошаных, неабходна распрацаваць культурную праграму для кожнай канкрэтнай дэлегацыі ў час наведвання горада, раёна. Пры складанні праграм неабходна ўлічваць пра-фесійны, сацыяльны ўзровень дэлегацыі, яе інтарэсы і пажа-данні. Асобныя раздзелы культурнай праграмы можна ска-рэкціраваць пасля першай сустрэчы з гасцямі. але ў агульным плане праграма застаецца нязменнай.
179
Культурная праграма — гэта комплекс мерапрыемстваў, мэта якіх — знаёмства гасцей з рознымі аспектамі матэры-яльнага і культурнага жыцця жыхароў пэўнай мясцовасці. Стварэнне плана культурнай праграмы і яе ўвасабленне даз-валяюць мэтанакіравана, змястоўна і цікава арганізаваць вольны час гасцей у дні іх знаходжання ў гэтай мясцовасці.
Змест культурнай праграмы для ўдзельнікаў свята значна адрозніваецца ад агульнай праграмы свята тым, што ў яго ўключаны не толькі пералік святочных дзей, але і мерапры-емствы, у якіх вырашаюцца арганізацыйныя пытанні (работа аўтатранспарту, час і месца харчавання ўдзельнікаў, час пра-вядзення рэпетыцый), а таксама культурна-масавыя дзеі, якія наладжваюць спецыяльна для ганаровых гасцей, прыбыўшых творчых калектываў, дэлегацый.
Культурная праграма, якая адлюстроўвае ўсе аспекты зна-ходжання дэлегацый і асобных прадстаўнікоў у дні святка-вання, з’яўляецца асноўным дакументам, па якім працуюць куратары груп. Усе мерапрыемствы культурнай праграмы фінансуюцца са сродкаў, адпушчаных на правядзенне свята. Частка мерапрыемстваў можа быць наладжана на спон-сарскіх ці грамадскіх пачатках, а частка — як дадатковая паслуга, якая аплачваецца самімі ўдзельнікамі. Культурная праграма распрацоўваецца ў ніжэйпералічаных кірунках.
1. Пазнавальна-інфармацыйны напрамак.
Каб пазнаёміць гасцей з мясцовасцю, дзе адбываецца свя-та, варта арганізаваць аўтобусныя, пешаходныя або водныя экскурсіі, у час правядзення якіх экскурсавод раскрывае гас-цям гісторыю горада і этымалогію яго назвы, паказвае архітэктурныя пабудовы розных стагоддзяў, помнікі дзеячам навукі, культуры і мастацтва, наведвае разам з імі мемары-яльныя комплексы, выставачныя залы, паркі і інш. Калі та-кую маштабную экскурсію немагчыма арганізаваць, можна абмежавацца экскурсіяй у мясцовы краязнаўчы музей або праглядзець дакументальны кінафільм ці відэафільм аб го-радзе, раёне. Але ў любым выпадку гасцей абавязкова трэба
180
азнаёміць з гісторыяй краю, каб яны мелі аб ім пэўнае ўяўленне. Такую ж пазнавальную інфармацыю госці могуць атрымаць у час правядзення афіцыйнай сустрэчы з кіраўнікамі горада ці раёна, дзе адбываецца свята.
2. Прафесійны напрамак.
Для ўдзельнікаў дэлегацый мэтазгодна арганізаваць з улікам іх прафесійных інтарэсаў сустрэчы з дзеячамі працы, навукі, культуры, мастацтва, спорту. Гасцям было б цікава наведаць аднапрофільныя арганізацыі, прадпрыемствы, уста-новы. Разам з тым можна наладзіць правядзенне круглых сталоў, прафесійных канферэнцый з шырокім абменам дум-камі, вопытам работы.
3. Адпачынкавы напрамак.
На святах удзельнікі творчых і аматарскіх калектываў жа-даюць не толькі дэманстраваць сваё майстэрства, але і змя-стоўна праводзіць свой адпачынак, пазнаючы адметныя асаблівасці культурнага жыцця таго краю, куды яны прые-халі.
3 гэтай мэтай ім можна прапанаваць шэраг відовішчных, масава-гульнёвых мерапрыемстваў, якія б адлюстроўвалі мясцовую спецыфіку. У пералік такіх мерапрыемстваў можна ўключыць прагляд спектакляў мясцовых тэатраў, канцэртаў творчых калектываў, спаборніцтваў па нацыянальных відах спорту. Варта наладзіць удзел гасцей у вечарах адпачынку, дзе пазнаёміць іх з нацыянальнымі танцамі, мясцовымі гуль-нямі і забавамі.
У культурнай праграме жыццё прыбыўшага калектыву павінна быць адлюстравана пагадзінна на кожны дзень свята. За кожнай дэлегацыяй трэба замацаваць куратара, які будзе суправаджаць гасцей на ўсе мерапрыемствы.
Ui
Афіцыйны і неафіцыйны прыём іасцей'
У наш час на святах многіх гарадоў Беларусі пры-сутнічаюць ганаровыя госці і творчыя дэлегацыі з краін блізкага і далёкага замежжа, для якіх наладжваюць афіцыйныя або неафіцыйныя прыёмы. Гістарычна склалася так, што прыёмы іграюць важную ролю ў развіцці дзелавых кантактаў. Неабходна падкрэсліць, што асноўным зместам прыёмаў з’яўляюцца не застоллі і дэгустацыя напояў. Прыё-мы носяць дзелавы характар, яны праводзяцца з мэтай паг-лыблення і пашырэння кантактаў, атрымання патрэбнай інфармацыі ў неафіцыйных абставінах.