Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Калі-нікалі ўнясенне торта адбываецца праз “дарогу” бен-гальскіх агней (якія ў руках трымаюць афіцыянты), што аказ-вае эстэтычна-эмацыянальнае ўздзеянне на прысутных.
У некаторых раёнах на прыёмах згодна старадаўняга бела-рускага рытуалу гаспадар у фінале застолля (пасля сваёй прамовы) прапануе ўсім гасцям калектыўны тост — пажа-данне. Пачынаючы з галоўнага госця, усе астатнія, якія ся-дзяць па ходу сонца, па чарзе дадаюць адно ці некалькі слоў пажадання да тоста гаспадара. Такім чынам, усе прысутныя, нават тыя, якія раней не прамаўлялі тосты, выказваюць сваю добразычлівасць і ўдзячнасць гаспадарам, якія сабралі іх у гэтай зале.
199
У беларусаў, як і ў іншых народаў, захавалася традыцыя развітальнага тоста з гасцямі, што ўжо пакінулі залу і збіраюцца ад’язджаць. Гэты тост атрымаў назву “аглаблёвы”, “страмянны”, “пасашковы”, “на адну і другую нагу” і інш. Перад пасадкай у транспарт дзяўчына падносіць гасцям на падносе чаркі са спіртным напіткам і невялікую закуску. Гас-падар жадае гасцям шчаслівай дарогі.
Падарункі і сувеніры. На разнастайных святах, фестывалях гасцям падносяць кветкі ў знак пашаны і ўдзячнасці за ўдзел у тым ці іншым мерапрыемстве.
Падрыхтоўваючы кветкі, неабходна памятаць, што яны ў некаторых краінах маюць пэўнае значэнне, і няправільна складзены букет можа вас паставіць у непрыемнае ста-новішча. Напрыклад, у Германіі вогненна-чырвоныя ружы — знак палымянага кахання, іх прынята дарыць толькі вельмі блізкім людзям. У Мексіцы і іншых краінах Лацінскай Аме-рыкі чырвоны колер, наадварот, колер крыві і смерці, таму сваім замежным гасцям з тых краін лепш дарыць белыя кветкі. У Кітаі, як і ў Турцыі, не любяць спалучэння белага і сіняга колераў, а букеты, складзеныя з кветак розных адцен-няў у спалучэнні з дэкаратыўнай зелянінай, карыстаюцца вялікай папулярнасцю.
У цэлым неабходна падкрэсліць, што ва ўсіх выпадках кветкі з’яўляюцца прыемным падарункам, асабліва калі яны падабраныя з густам. Што тычыцца рэчавых падарункаў, то іх выбар у многім залежыць ад характару вашых узаемаад-носін. Так, кіраўнікам дэлегацыі можна падарыць нешта та-кое, што нагадвала б пра Беларусь, — твор мясцовага маста-ка, вырабы прыкладнога дэкаратыўнага мастацтва, народных рамёстваў, іншым членам дэлегацыі ў якасці падарунка мож-на прэзентаваць кнігі мясцовых аўтараў, мастацкія альбомы. Даволі часта дараць гасцям на святах сувенірны набор у цэ-лафанавых пакетах са святочнай сімволікай, у які ўваходзяць афіша, праграма і буклет свята, памятны медаль, зроблены
200
майстрамі ганчарнага промыслу, кніга аб горадзе, дзе адбы-ваецца свята.
Асабістыя рэчы дараць толькі вельмі блізкім людзям. Выбіраючы падарунак, неабходна падумаць і аб яго кошце. Атрымаўшы дарагі падарунак, госць з замежнай краіны можа адчуць сябе абавязаным зрабіць падарунак у адказ.
Важна ўмець не толькі рабіць падарункі, але і прымаць іх. Калі вы самі прымаеце падарунак, памятайце, што спачатку трэба аддзячыць таго, хто дарыць, затым разгарнуць пакет, паглядзець, што ў ім, яшчэ раз аддзячыць за ўвагу.
Усе падарункі незалежна ад іх матэрыяльнай каштоўнасці трэба прымаць з аднолькавай удзячнасцю.
Заканчэнне прыёму. У канцы застолля ўслед за ар-ганізатарам банкету госці ўстаюць, мужчына пры гэтым да-памагае даме, якая сядзіць ад яго справа, выйсці з-за стала.
Заключны этап прыёму — гэта провады гасцей. Іх ар-ганізацыя мае не меншае значэнне, чым арганізацыя прыёму. У час провадаў таксама аказваюць адпаведную ўвагу гасцям.
Гаспадар прыёму праводзіць гасцей да таго месца, дзе ён іх сустракаў. Пры развітанні аказвае ім такія ж знакі ўвагі, як і пры сустрэчы. Калі ж прыём быў мнагалюдным, то гаспадар праводзіць толькі ганаровых гасцей, а астатніх гасцей право-дзяць сустракаўшыя іх асобы.
У час провадаў мэтазгодна наладзіць хуткую падачу транспарту для гасцей, дзеля чаго ў канцы прыёму дыспетчар руху загадзя папярэджвае вадзіцеляў. Калі ёсць магчымасць, па мікрафоне да пад’езда, дзе адбываецца прыём, выклікаюць пэўныя аўтамабілі, аўтобусы.
Провады гасцей можна аздобіць музычным афармленнем. Музычны калектыў, які сустракаў гасцей або іграў на прыё-ме, на развітанне можа выконваць гімн ці песню аб свяце, на якім былі госці, або мелодыю той краіны, адкуль прыбыў госць.
201
Л ітаратуpa
Пост Эмйлй. Этнкет. — М., 1966.
Усов В.П. Органнзацня обслужнвання в ресторане. — Мн., 1990.
Хлопова Т.М., Лебедева М.М. Протокол н этнкет для дело-вых людей. — М., 1995.
X. РАБОТА ДАПАМОЖНЫХ СЛУЖБАЎ СВЯТА
Транспартная служба
Арганізацыяй работы службовага транспарту свята павінна займацца спецыяльна вызначаная асоба — дыспетчар транс-партнага руху. Калі па розных прычынах вылучыць такую пасаду ў складзе аргкамітэта немагчыма, то яго задачы мо-гуць быць уведзены ў функцыянальныя абавязкі адміністратара або загадчыка пастановачнай часткі ці дырэк-тара свята. На папярэднім этапе падрыхтоўкі святочных дзе-янняў дыспетчар транспартнага руху дэталёва знаёміцца са сцэнарным планам свята, а затым вызначае сумесна з га-лоўным рэжысёрам і дырэктарам, у якіх фрагментах свята існуе патрэба забеспячэння работы грузавога і пасажырскага аўтатранспарту. Пры гэтым удакладняецца, якія маркі машын і ў якой колькасці патрэбны для правядзення пагрузачна-разгрузачных, мантажных работ, падвозу ўдзельнікаў твор-чых калектываў і асобных выканаўцаў на рэпетыцыі і ў час святочных дзей. У далейшым дыспетчар транспартнага руху, кіруючыся рабочым планам падрыхтоўкі свята, графікам правядзення рэпетыцый і праграмай святочных мерапрыем-стваў, складае папярэдні графік транспартнага руху на свяце. У гэтым графіку ён адзначае, куды, калі і ў які тэрмін павінен быць пададзены транспарт, яго колькасць і маркі аўтамашын, а таксама, які транспарт можа быць прадстаўлены на гра-мадскіх або спонсарскіх пачатках з ліку мясцовых транс-партных сродкаў (машыны выканкама, аддзела культуры, ка-мунгаса, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў), а які неаб-ходна заказаць на мясцовай аўтабазе.
Папярэдні графік разглядаецца на пасяджэнні аргкамітэта, у яго ўносяцца папраўкі, дапаўненні, у выпадку неабходнасці ў каштарысе свята прадуглсджваюцца транспартныя выдаткі.
203
На падставе зацверджанага аргкамітэтам свята графіка транспартнага руху дыспетчар здзяйсняе сувязь з арга-нізацыямі-пастаўшчыкамі транспарту і ад імя аргкамітэта ці ўстановы, якая па яго даручэнні ажыццяўляе фінансавыя разлікі па гэтым пытанні, выстаўляе заяўкі на аўтатранспарт.
Дыспетчар пастаянна кантралюе работу транспарту. Ён за-гадзя звязваецца па тэлефоне з аўтабазамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, фіксуе своечасовае прыбыццё аўтамашын, а па заканчэнні выкананых работ завярае пуця-выя лісты шафёраў.
У мэтах своечасовай падачы транспарту дыспетчар загадзя паведамляе ў арганізацыю аб часе прыбыцця машыны з ука-заннем яе маркі і нумара з тым, каб гэтую транспартную адзінку мог сустрэць прадстаўнік арганізацыі, які ў далей-шым будзе курыраваць яе работу. У другім выпадку з шафё-рам па маршруце можа быць накіраваны прадстаўнік адной са службаў.
Вызначаючы тэрміны работы аўтатранспарту, дыспетчар павінен прадугледжваць у графіку яго работы перапынкі на харчаванне шафёраў (снеданне, абед, вячэра), а таксама іх адпачынак.
Дыспетчару неабходна прасачыць за тым, каб у дні пад-рыхтоўкі і правядзення свята за пастановачнай групай быў замацаваны транспарт для экстранных патрэб (дастаўка на пляцоўкі дзеяння творчых калектываў і асобных выканаўцаў, рабочых брыгад, перамяшчэнне па зонах дзеяння членаў арг-камітэта, адказных за выкананне тэрмінова пастаўленых за-дач і інш.).
Сваю работу дыспетчар здзяйсняе ў цеснай сувязі з па-мочнікам галоўнага рэжысёра і дырэктарам свята, а таксама службай бяспекі дарожнага руху, разам з якімі ўдаклад-няюцца і вырашаюцца многія арганізацыйныя пытанні.
204
Служба бяспекі дарожнага руху
У час правядзення свят, на якія звычайна з’язджаюцца не толькі жыхары наваколля, але і шматлікія госці і дэлегацыі, творчыя калектывы з іншых раёнаў, гарадоў, пэўныя зоны святочнага дзеяння становяцца месцам збору вялікай коль-касці людзей.
Вырашэнне комплексу пытанняў бяспекі дарожнага руху ўскладаецца на мясцовую службу ДАІ, супрацоўнікам якой неабходна каардынаваць сваю работу з дыспетчарам транс-партнага руху свята.
У кожным канкрэтным свяце перад службай ДАІ могуць быць пастаўлены спецыфічныя задачы, але найбольш харак-тэрнымі для любога свята і абавязковымі для выканання з’яўляюцца ніжэйпералічаныя.
Сустрэча гасцей. На свята часта прыязджаюць на сваім аўтатранспарце госці і творчыя калектывы з іншых гарадоў, абласцей, краін. Вадзіцелі аўтатранспартных сродкаў, як правіла, не ведаіоць планіроўку населенага пункта або дрэнна ў ёй арыентуюцца. Таму неабходна арганізаваць сустрэчу гасцей на мяжы горада, мястэчка, з тым каб растлумачыць ім далейшы шлях або наладзіць суправаджэнне да загадзя вы-значанага месца. Часта такая сустрэча праводзіцца разам з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі, культработнікамі, творчымі калектывамі і набывае часам тэатралізаваны харак-тар: гасцей сустракаюць з хлебам-соллю, прывітальнымі прамовамі і песнямі, кветкамі, што стварае ў прыбыўшых святочны настрой.
Для таго каб арганізаваць сустрэчу за мяжой населенага пункта, работнікі ДАІ дамаўляюцца з аўтаінспектарамі, якія знаходзяцца на дзяжурных пастах па маршруце руху транс-парту, аб тым, каб яны рэгулярна паведамлямі ў іптаб свята або ў ДАІ аб часе праходжання пэўнай машыны. Гэта дае магчымасць, па-першае, дакладна ведаць, дзе на дадзены мо-мант знаходзіцца дэлегацыя, па-другое, прыблізна вылічыць,
205
калі яна прыбудзе да мяжы горада, па-трэцяе, своечасова да-ставіць да месца сустрэчы прадстаўнікоў адміністрацыі і творчыя калектывы, якія маюць дастаткова часу для падрых-тоўкі і правядзення самога рытуалу сустрэчы. У некаторых мясцінах існуе і такая практыка: калі на свята едуць госці з замежжа, адміністрацыя месца яго правядзення дамаўляецца з выканкамамі іншых раёнаў аб папярэдняй сустрэчы гасцей і іх суправаджэнні работнікамі мясцовых ДАІ на пэўных уча-стках маршруту па тэрыторыі гэтай мясцовасці. Такая форма сустрэчы пакідае ў гасцей вельмі прыемнае ўражанне, яны адчуваюць гасціннасць і клопат гаспадароў. Разам з тым гас-падары свята будуць упэўнены, што з іх гасцямі па дарозе не здарыцца ніякіх непаразуменняў, непрыемных выпадкаў, здарэнняў.