Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
2. Якія гасцініцы могуць прыняць людзей на вызначаны перыяд і якую колькасць, кошт пражывання на аднаго чала-века і агульны кошт іх утрымання. Калі атэльная гаспадарка не ў стане задаволіць неабходныя патрэбы ў гэтым плане або каштарыс не вытрымлівае выдаткаў на размяшчэнне гасцей, адміністратару свята трэба звярнуць увагу на інтэрнаты вы-шэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый. Справа ў тым, што амаль пры кожным інтэрнаце маюцца гасцінічныя комплексы або пакоі, таму частку дэле-гацый можна размясціць і тут. У інтэрнатах (пры да-моўленасці з кіраўніцтвам арганізацыі) дэлегацыі гасцей можна размясціць не толькі ў гасцінічных пакоях і комплек-
170
сах, а і ў пакоях навучэнцаў, студэнтаў, рабочых. Гэта ня-цяжка зрабіць, напрыклад, у той час, калі навучэнцы або сту-дэнты знаходзяцца на зімовых ці летніх канікулах. У іншыя тэрміны або ў экстрэмальных сітуацыях адміністрацыя можа дамовіцца з пражываючымі ў інтэрнаце людзьмі аб іх карот-катэрміновым перасяленні ў іншыя ўжо заселеныя пакоі, а на вызваленыя месцы размясціць гасцей.
Умовы пражывання ў інтэрнаце могуць быць больш про-стыя і менш камфартабельныя, чым у атэлі, але гэта, па-першае, дазволіць станоўча вырашыць пастаўленую прабле-му, а па-другое, выдаткі на размяшчэнне будуць значна мен-шымі, чым у атэля?'.
У некаторых выпадках арганізатары свят практыкуюць размяшчэнне запрошаных удзельнікаў свята ў турыстычных лагерах, санаторыях і дамах адпачынку. Для гэтага набыва-юць на неабходны тэрмін патрэбную колькасць пуцёвак, што адразу можа вырашыць як праблему размяшчэння, так і хар-чавання.
Сабраўшы папярэднюю інфармацыю, адміністратар разам з дырэктарам свята распрацоўваюць план размяшчэння ўдзельнікаў і зацвярджаюць яго ў старшыні аргкамітэта. За-тым здзяйсняецца дагавор з адміністрацыяй атэляў або прад-прыемстваў ці навучальных устаноў, дзе маюцца інтэрнаты, і пералічваюцца на іх рахунак грошы за пражыванне ўдзельнікаў свята на вызначаны перыяд.
Позняй вясной або ранняй восенню (калі надвор’е не ха-лоднае) удзельнікаў свята можна размясціць у дзіцячых летніках, якія ў гэты час яшчэ або ўжо не працуюць. Харча-ванне ўдзельнікаў можна наладзіць непасрэдна ў летніку або ў бліжэйшых пунктах грамадскага харчавання.
У летні перыяд дапамогу ў вырашэнні праблемы размя-шчэння гасцей можа аказаць спорткамітэт або турысцкая ар-ганізацыя. У гэтым выпадку ў вызначанай арганізацыі згодна дамоўленасці неабходна арэндаваць турысцкія палаткі з драўлянай падстаўкай, спальныя мяшкі і пасцельныя рэчы (падушкі, прасціны, коўдры і інш.). У маляўнічым месцы
171
(у лесе, на беразе возера, ракі) будуюць палатачны гарадок, што дае магчымасць сабраць усе дэлегацыі ў адным месцы. Да палатачнага гарадка трэба правесці часовую лінію элек-траперадач, зрабіць (згодна з санітарнымі правіламі) калод-зеж або наладзіць штодзённы прывоз свежай вады. Харча-ванне ўдзельнікаў на гэтым часовым жылым аб’екце можа адбывацца па спецыяльным графіку падвозу людзей на аўтобусах да пэўнага пункта грамадскага харчавання. Або наладжваецца работа паходнай кухні, якую можна аранда-ваць у вайсковым падраздзяленні. Такі ж палатачны гарадок мэтазгодна паставіць непадалёку ад здраўніц, дзе і будуць харчавацца людзі.
Вечарам у такіх палатачных гарадках можна арганізаваць разнастайныя культурныя мерапрыемствы (кастры дружбы, прагляд кінафільмаў на адкрытым паветры, сустрэчы з цікавымі людзьмі, песенныя фестывалі, спартыўныя спа-борніцтвы і інш.).
Пабудова палатачнага гарадка дасць магчымасць у час правядзення свята вырашыць многія задачы: размяшчэння і харчавання людзей, арганізацыі вольнага часу, своечасовага збору на рэпетыцыі і інш.
У раённых цэнтрах, дзе гасцініцы невялікія па колькасці месцаў, адной са своеасаблівых формаў размяшчэння людзей можа з’явіцца арганізацыя перадсвяточнага фестывалю мас-тацтваў, так званыя тыдні культуры на вёсцы. У гэтым вы-падку па спецыяльным графіку запрошаныя на свята калек-тывы ў перадсвяточныя дні даюць канцэрты ў загадзя вызна-чаных вёсках. Тут яны харчуюцца ў мясцовай сталовай, а на начлег размяшчаюцца ў мясцовай гасцініцы, інтэрнаце, шко-ле або па хатах жыхароў. Усе гэтыя пытані трэба раней уз-гадніць з кіраўнікамі мясцовага сельсавета ці гаспадаркі. Канцэрты ў вёсках можна даваць бясплатныя. У гэтым вы-падку выдаткі на ўтрыманне гасцей бярэ на сябе гаспадарка.
Часам такія канцэрты адбываюцца на платнай аснове з па-пярэднім продажам білетаў. Адной з формаў рас-паўсюджвання білетаў можа быць нрамы разлік гледачоў
172
праз касу, другой — пастанова сельскага сходу аб агульным праглядзе канцэрта з утрыманнем яго кошту ў канцы месяца з зарплаты работнікаў гаспадаркі або выплаты кошту канцэрта са сродкаў гаспадаркі, запланаваных на культмасавую рабо-ту. Частка грошай пералічваецца на рахунак творчага калек-тыву, а частка — у бухгалтэрыю гаспадаркі за ежу і жыллё. Размяшчэнне ўдзельнікаў творчых калектываў на начлег па хатах можа здзяйсняцца як на грамадскіх пачатках па да-моўленасці з асобнымі гаспадарамі, так і на платнай аснове за кошт гаспадаркі, якая прымае калектыў. Плата за начлег у такіх выпадках адбываецца па дамоўленасці бакоў.
У падобным варыянце размяшчэння ўдзельнікі творчага калектыву днём маюць магчымасць прыбыць на рэпетыцыю свята ў раённы цэнтр, а вечарам працягваць сваю гастроль-ную паездку, але ўжо ў іншай гаспадарцы. Такая практыка даволі распаўсюджана ў многіх раёнах краіны, дзе набыты пэўны вопыт у гэтым плане паказвае, што арганізацыя перад-святочнага тыдня культуры на вёсцы дапамагае вырашыць пры падрыхтоўцы свята поліфункцыянальныя задачы, спрыяе якаснаму правядзенню святочнай дзеі.
Пры засяленні членаў замежных дэлегацый у атэль неаб-ходна ўлічваць перш за ўсё ўзаемаадносіны прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей. Каб пазбегнуць канфліктных сітуацый, не рэкамендуецца размяшчаць на адным паверсе прадстаўнікоў ваюючых паміж сабой дзяржаў.
Звесткі аб размяшчэнні калектываў і асобных гасцей да-водзяцца да ведама кіраўнікоў груп: калі госці павінны за-сяліцца (хто і ў які нумар), а калі пакінуць месца пражыван-ня. Часам куратару аддаюць толькі агульны пералік месцаў пражывання, а ўжо сам працэс рассялення адбываецца пры непасрэдным удзеле кіраўніка дэлегацыі. Але ў любым вы-падку куратар нясе адказнасць за размяшчэнне сваёй дэлега-цыі: згодна прадстаўленага яму плана ён забяспечвае сустрэ-чу дэлегацыі, суправаджае яе да месца размяшчэння і дапа-магае рассяліць людзей, вырашаючы пры і этым розныя пы-танні.
173
Харчаванне ўдзельнікаў свята
Свята запамінаецца не толькі ўражаннямі ад убачаных відовішчаў і разнастайных масава-гульнёвых дзей, але і тым, што людзі елі і пілі ў гэтыя святочныя дні. Таму арганізацыя харчавання з’яўляецца важным праблемным аспектам свя-точных дзеянняў.
Практыка паказвае, што на сучасных святах Беларусі ра-ботнікі грамадскага харчавання, супрацоўнікі прыватных фірмаў не заўсёды надаюць дастатковую ўвагу гэтым пытан-ням.
Таму дырэктару свята як яго галоўнаму каардынатару су-месна з арганізацыямі харчгандлю і прадпрыемствамі гра-мадскага харчавання неабходна вырашыць наступныя зада-чы.
1. Забеспячэнне кожнай зоны дзеяння свята сваім пунктам харчавання.
Пасля азнаямлення са сцэнарным планам і прынцыпам прасторавага вырашэння свята адказныя за харчаванне ўдзельнікаў павінны скласці план размяшчэння пунктаў хар-чавання, які неабходна ўдакладніць з галоўным рэжысёрам і галоўным мастаком. Напрыклад, у зоне кірмашу можна па-ставіць кіёскі з халоднымі і гарачымі стравамі, у відовішчнай зоне — з прахаладжальнымі напіткамі і бутэрбродамі, у дзіцячай зоне — наладзіць продаж з латкоў марожанага, кан-дытарскіх вырабаў, напояў або работу кафэ “Ласунак” у форме лёгкіх павільёнаў са столікамі. Арганізатарам, зыхо-дзячы з уліку мяркуемага прытоку людзей, трэба разлічыць неабходную колькасць пунктаў харчавання, каб не ствараць вялікую чаргу, што часта выклікае незадаволенасць удзельнікаў, псуе ім настрой і перашкаджае эфектыўнаму ўснрыманню святочных дзей.
2. Разлік тэрміну работы пунктаў харчавання.
На многіх святах можна назіраць такую сітуацыю, калі пункты харчавання працуюць толькі першую палову дня, a
174
вечарам, калі адбываецца масавы прыток людзей на святоч-ныя мерапрыемствы, кіёскі і прылаўкі ўжо пустыя, што не спрыяе задавальненню матэрыяльных патрэб удзельнікаў і павышэнню іх святочнага настрою.
Зыходзячы з гэтага, дырэктару свята неабходна прасачыць, каб адказныя супрацоўнікі прадпрыемстваў грамадскага хар-чавання, па-першае, распрацавалі двухзменны графік работы прадаўцоў, а па-другое, разлічылі аб’ём і асартымент прадук-таў, неабходных на час іх работы (з улікам мяркуемай коль-касці наведвальнікаў). Рашэнне гэтых задач дасць магчы-масць арганізаваць бесперапынны гандаль, атрымаць большы даход ад рэалізацыі выстаўленых харчовых тавараў і, га-лоўнае, задаволіць патрэбы насельніцтва.
3. Аднаўленне культурна-бытавых традыцый беларусаў.
У Беларусі імклівымі тэмпамі ідзе працэс стварэння новай святочнай культуры, заснаванай перш за ўсё на народных традыцыях. Амаль ва ўсіх раёнах краіны адроджаны бела-рускія народныя святы каляндарнага цыкла. Але дагэтуль ад-ным з самых вострых пытанняў застаецца захаванне і ад-наўленне нашых спрадвечных культурна-бытавых традыцый. Якія Каляды без куцці, каўбас і іншых мясных страў, Мас-леніца без варэнікаў, галушак і бліноў, Гуканне вясны без выпечаных з цеста птушак і інш.? Але чамусьці ў народных святах каляндарнага тыпу гэтыя тыповыя беларускія святоч-ныя стравы замянілі каўказскі шашлык, шаурма, плоў і кан-дытарскія вырабы сучаснага гатунку. Г’эта разбурае цэлас-насць народных свят, знішчае іх адметныя асаблівасці, на-цыянальную спецыфіку і культурна-бытавую этнатрадыцыю.
Таму арганізатарам пры ўвасабленні народных свят асаблівую ўвагу трэба надаваць распрацоўцы рэцэптуры, вы-рабу і продажу абрадавых і святочных сіраў.
На некаторых святах продаж страў набывае гульнёвы ха-рактар: конкурс хатніх гаспадынь, якія прадстаўляюць на вы-ставу нацыянальнай кухні вырабы свайго гатунку; конкурс прафесійных кухараў, якія на вачах у гледачоў змагаюцца за
17э
якасць і хуткасць прыгатавання розных страў (выпечка дранікаў, бліноў і інш.)- Можна арганізаваць аўкцыён асоб-ных беларускіх страў (смажанага парсючка, дзічыны, кумпя-коў і інш.), пачынаючы аўкцыённыя таргі ад цаны сабекошту прадукцыі. На раённых святах часам наладжваюць выставу-продаж святочных страў з дэгустацыяй. На гэтай выставе ўдзельнічаюць прадстаўнікі розных вёсак, прычым адны стравы, напрыклад самаробныя каўбасы, удзельнікі з усіх па-селішчаў выстаўляюць на адным стале, другія стравы — на другім стале, што дае магчымасць выявіць лепшых майстроў нацыянальнай кухні па кожнай канкрэтнай страве і выклікае вялікую зацікаўленасць ва ўсіх удзельнікаў свята. Формы гандлю могуць быць розныя, але галоўнае, каб на кожнам на-родным свяце быў на прылаўках свой спецыфічны набор тра-дыцыйных страў, якія б спрыялі замацаванню беларускіх на-родных звычаяў.