Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Чыгуны. Гандлёвы атракцыён “Чыгуны” да 1917 г. быў ад-метнай асаблівасцю кірмашоў у вёсцы Падневічы (цяпер Ва-ложынскі раён), мястэчках Івянец і Ракаў. Гэты атракцыён меў цікавы і даволі складаны гульнёвы змест і карыстаўся папулярнасцю як у мужчын, так і ў жанчын.
На адлегласці 6—7 м адзін ад аднаго ў зямлю забівалі два драўляныя шасты вышынёй 2,5 м, на якіх праз кожныя 10 см забівалі цвікі. Паверх шастоў ускладалі шасці-, сяміметровы шост, і вышыню знаходжання гэтага шаста можна было мя-няць шляхам апускання яго на цвікі вертыкальных шастоў.
На гарызантальны шост на адлегласці 50 см адзін ад адна-го прывязвалі вяроўкамі чыгуны, а ўнізе (на зямлі ля аднаго вертыкальнага шаста) клалі прызы (невялікую бочачку мёду ці што іншае).
Гулец, які плаціў за ўдзел у атракцыёне невялікія грошы, станавіўся ля аднаго з вертыкальных шастоў, на галаву яму надзявалі вялізны чыгун так, каб чалавек мог бачыць толькі зямлю ля сваіх ног. Трэба было змейкай ісці ад аднаго шаста да другога (дзе ляжалі на зямлі прызы) і па гэтай дарозе не зачапіць ніводны з чыгуноў, што віселі над галавой. Калі правілы гульні выконваліся, удзельніка чакаў прыз. Але пе-рамагчы ў гэтым атракцыёне было даволі складана, і часцей за ўсё пад звон закранутых чыгуноў і рогат гледачоў удзель-нік выбываў з гульні.
158
Палеская рыбная латарэя. Латарэя-рыбалка была адной з папулярных кірмашовых дзей Століншчыны, якую ладзілі ў 20—30-я гг. XX ст.
У вялізных бочках ці драўляных чанах або проста на рацэ Гарынь на ваду пускалі паплаўкі — кавалачкі дрэва, у якіх з двух бакоў замацоўвалі загнутыя ў пятлю цвікі. Да ніжняй пятлі паплаўка прывязвалі вяроўку або леску (з такім раз-лікам, каб яна дасягала дна ракі або драўлянай канструкцыі), а да свабоднага канца вяроўкі прымацоўвалі прыз. У латарэі-рыбалцы на 50—60 паплаўках знаходзіліся нябачныя ўдзельнікам разнастайныя прызы. Разам з каштоўнымі былі і жартоўныя: пляшка гарэлкі, рваны бот, нягодны хамут, кан-сервавая банка, дзіравы тазік, маленькая плотачка ці салёная цюлька і інш.
Гулец, заплаціўшы грошы, атрымліваў вуду і за адну хвіліну павінен быў выцягнуць выбраны паплавок. Ну, а які прыз — гэта каму як пашанцуе.
Як сведчыць інфарматар, латарэя мела вялікі поспех. За адну хвіліну надзвычай мала камусьці ўдавалася здабыць прыз, што прымушала ахвотнікаў па некалькі разоў удзель-нічаць у латарэі, а гэта — прамая матэрыяльная мэтазгод-насць правядзення гандлёвага дзеяння.
Разам з тым латарэя-рыбалка з’яўлялася сапраўдным відовішчам, збіраліся шмат людзей, якія рабілі разнастайныя парады гульцам, радаваліся іх поспехам ці жартавалі з іх няўдалай рыбалкі.
Латарэя-рулетка. Да Вялікай Айчыннай вайны на кірмашах Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай во-бласці штогод ладзілі латарэю-рулетку, у якой разыгрывалі кандытарскія вырабы ці разнастайныя рэчы. Гэтыя латарэі ў кожнай мясцовасці мелі свае асаблівасці.
Пружанская латарэя-рулетка ўяўляла гарызантальны паўтараметровы драўляны круглы шчыт, які круцілі па ходу сонца ці наадварот. Па акружнасці шчыта змяшчаліся прызы.
159
У цэнтры знаходзілася свабодна замацаваная драўляная рыба з загнутым цвіком у роце. Гулец плаціў грошы за ўдзел у ла-тарэі, сам раскручваў шчыт у адзін бок, а рыбу — у другі, прычым загадзя ён клаў грошы каля выбранай ім рэчы. Калі па заканчэнні руху круга рыба чаплялася цвічком за цвік вы-бранай гульцом рэчы, то ён забіраў прыз і грошы, а калі не, то грошы пераходзілі ва ўласнасць гаспадара латарэі.
У Івацэвіцкім раёне вертыкальны драўляны шчыт быў двухметровы. Па вялікім знешнім крузе набівалася восем цвікоў, да якіх чапляліся кандытарскія вырабы. Ад цвікоў да цэнтра круга вялі намаляваныя крэйдай прамыя лініі, а вы-значала прызы фанерная рука, якая была сціснутая ў кулак з выцягнутым уперад указальным пальцам. Удзельнік латарэі, заплаціўшы загадзя грошы ў дамоўленай суме, раскручваў фанерную руку, і калі яна спынялася дакладна на любой з ліній, атрымліваў у падарунак кандытарскі выраб, які быў падвешаны да цвіка гэтай лініі.
Сельскагаспадарчая латарэя. На кірмашах у Століне да Вялікай Айчыннай вайны велізарную цікавасць удзельнікаў штогодніх святочных таргоў выклікала бяспройгрышная сельскагаспадарчая латарэя. Тут разыгрываліся каштоўныя прызы (бычкі, парсючкі, бараны, пеўні, куры, гусі) і суця-шальныя (морква, бульба, яблыкі, грушы і інш.).
Месцам правядзення латарэі з’яўляўся парк або луг каля ракі Гарынь. Латарэйную пляцоўку агароджвалі плотам, ра-білі ўваходную браму, каля якой ставілі стол з латарэйным барабанам. Непасрэдна на пляцоўцы рабілі выстаўку тых та-вараў, якія разыгрывалі ў латарэі. Асобна стаялі хатнія жывё-лы, птушкі, ляжала гародніна, садавіна. А гледачы ціснуліся да плота, разглядаючы, што там яшчэ засталося, ці варта пай-граць у латарэю, паспытаць сваё шчасце, удачу.
Удзельнік плаціў грошы і апускаў руку ў вялізны латарэй-ны барабан, які перад гэтым сам раскручваў. Выцягваў за-
160
кручаную паперку-білецік, разгортваў і бачыў напісаны там прыз: ці бычок, ці морква —як пашанцуе...
Свой прыз гулец павінен сам забіраць з латарэйнай пля-цоўкі. Часта гэта ператваралася ў відовішча, калі “шчаслівец” ганяўся па пляцоўцы за пеўнем, гуссю ці бараном, што вы-клікала жывы водгук у прысутных і жаданне паўдзельнічаць у латарэі.
У некаторых мясцінах Беларусі сельскагаспадарчая лата-рэя набыла форму латарэі-алегры, дзе розыгрыш прызоў пра-водзіцца адразу пасля набыцця білета. Ёсць раёны, дзе зага-дзя рэалізуюць білеты на права ўдзелу ў латарэі, а ўжо затым на свяце ўдзельнікі, прад’явіўйіы пэўны квіток, запускаюць руку ў латарэйны барабан.
Сельскагаспадарчая латарэя, як паказвае практыка, заўсёды з’яўляецца адным з яскравых і запамінальных свя-точных дзеянняў, якое вызначаецца высокім эмацыянальным напалам і масавасцю ўдзелу.
Кулыурная праграма кірмашу
У сучаснай святочнай культуры Беларусі ніводны юбілей ці свята горада, ніводная ўрачыстасць гарадскога, абласнога, тым больш рэспубліканскага маштабу не абыходзяцца без святочнага гандлю з відовішчамі і забавамі.
Захоўваючы старадаўнія беларускія традыцыі правядзення кірмашоў, сучасным арганізатарам трэба імкнуцца да таго, каб усе кірмашовыя дзеі былі прасякнуты элементамі спа-борніцтва. У нашы дні кірмашовая дырэкцыя многіх раёнаў Рэспублікі Беларусь працягвае развіваць гэтую традыцыю: на конкурснай аснове работнікі дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю змагаюцца за лепшае мастацкае афармленне свайго павільёна, рэкламу і продаж тавараў; калгасы і прыватныя асобы арганізоўваюць конкурсныя выстаўкі з продажам сель-скагаспадарчай прадукцыі; кожны сельсавет — выставу-продаж вырабаў народных рамёстваў; сельскі клуб змагаецца
161
за лепшы калектыў мастацкай самадзейнасці, а таксама вы-канаўцаў прыпевак, гумарыста, гарманіста ці інструмен-тальны ансамбль.
Культурная праграма кірмашовага свята павінна складацца з наступнага: тэатралізаванае адкрыццё; работа гандлёвых выстаў і творчых экспазіцый; фестываль мастацтваў; спар-тыўныя спаборніцтвы; конкурсы народнай музыкі і асобных выканаўцаў; кірмашовыя атракцыёны; гульні і забавы; дзіцячая зона; урачыстае закрыццё кірмашу з падвядзеннем яго вынікаў і тэатралізаваным фіналам.
У час правядзення кірмашу яго тэрыторыя падзяляецца на відовішчную, масава-гульнёвую, спартыўную і дзіцячую зо-ны дзеяння.
Відовішчная зона дзеяння. Структура праграмы можа быць складзена з фестывалю фальклорнага мастацтва, выступ-ленняў прафесіянальных творчых калектываў, народных ван-дроўных груп, конкурсаў народных інструментальных ан-самбляў, выканаўцаў прыпевак, гумару і інш.
Пры арганізацыі відовішчаў трэба ўлічваць, што з’явы кірмашовага тэатра павінны перш за ўсё адлюстроўваць і развіваць беларускія фальклорныя традыцыі, у выніку чаго пазагандлёвая частка кірмашу набудзе адметныя нацыяналь-ныя асаблівасці.
Вызначаючы прасторавае вырашэнне кірмашу, неабходна асаблівую ўвагу звяртаць на галоўную сцэнічную канструк-цыю, дзе будуць адбывацца цэнтральныя відовішчныя ме-рапрыемствы. Дзеля гэтага трэба пабудаваць эстрадную пля-цоўку вышынёй не меней за 1,2 м, каб гледачам было зручна назіраць прапанаваную дзею. Гэта пляцоўка можа быць ста-цыянарнай або часовай (на аснове платформаў грузавікоў). Разам з тым трэба памятаць, што раней на беларускіх кірмашах не было сцэнічных падмосткаў і артысты працавалі сярод гледачоў, у прамым кантакце з імі. Таму ў зоне відовішчных дзей для вандроўных артыстычных груп, пера-соўных музычных ансамбляў, маленькіх цыркавых калекты-
162
ваў можна зрабіць фрай (адзін ці некалькі): акрэслены на зямлі канатамі ці вяроўкамі круг дыяметрам 13 м, дзе вызна-чаныя калектывы будуць выступаць. Канцэрты ў фраі, як па-казвае практыка, з’яўляюцца моцным сродкам эстэтычнага і эмацыянальнага ўздзеяння таму, што ў гэтых умовах у знач-най ступені сціраецца мяжа паміж гледачамі і артыстамі, што павыпіае эфектыўнасць успрымання прапануемай дзеі.
У масава-гульнёвай зоне кірмашу мы рэкамендуем на-ладзіць работу гарадка традыцыйных кірмашовых забаў, дзе кожны чалавек зможа праявіць свае здольнасці, паказаць сілу і спрыт.
Методыка арганізацыі і правядзення народных забаў пра-пануецца ў ніжэйпрыведзеных апісаннях.
Слуп-кола. Гэтую забаву, якую ладзілі на кірмашах Віцебшчыны, патрабавала ад удзельнікаў значнай фізічнай сілы і спрыту, таму ў ёй прымалі ўдзел пераважна маладыя хлопцы і мужчыны.
Для падрыхтоўкі атракцыёна выбіралі дрэва з роўным ствалом даўжынёй прыблізна 15 м, якое напярэдадні апра-цоўвалі: здымалі кару і націралі ствол воскам.
На вяршыні слупа замацоўвалі ў гарызантальным стано-вішчы кола ад воза, да якога прывязвалі на вяроўках разна-стайныя прызы: боты, гармонік і інш. Слуп укапвалі ў зямлю. Удзельнік атракцыёна павінен быў залезці на слуп і зняць адзін з прызоў. Узлезці па слізкім слупе задача не з лёгкіх і патрабуе значных намаганняў гульца, каб перамагчы.
Гэты атракцыён быў адроджаны ў Міёрах у 1983 г. на свя-це 350-годдзя горада.
Палескі прызавы слуп. Атракцыён быў падобны да віцебскага слупа-кола, але меў свае канструктыўныя і тэх-нічныя асаблівасці.
Для гэтага атракцыёна выбіралася раўнаствольнае дрэва не менш чым 16 м. 3 дрэва здымалі кару, укапвалі ў зямлю, на