• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    2.	Вызначыць і скласці пералік прызоў адпаведна тэматыч-най накіраванасці масава-гульнёвай дзеі.
    На свяце кожная гульнёвая праграма ці асобныя масава-гульнёвыя дзеі павінны адлюстроўваць тэматычную накіраванасць адзначаемай падзеі. У гэтым жа напрамку пры стварэнні прызавога фонду павінны сканцэнтроўваць свае намаганні і арганізатары. Так, пераможцаў многаэтапнай эс-тафеты турыстаў рэкамендуецца ўзнагароджваць прадметамі турысцкай амуніцыі, удзельнікаў выстаўкі народных рамёст-ваў — вырабамі народных умельцаў, конкурсу музычных ан-самбляў — музычнымі інструментамі. У беларускіх народ-ных святах каляндарнага цыкла прызы павінны адпавядаць той пары года, у якой адбываецца свята, і яго сімволіцы. Так, на Гуканні вясны ўдзельнік будзе больш рады птушцы, выпе-чанай з цеста ці вырабленай з паперы, чым нейкай цаццы; на Купаллі — дэкаратыўнай папараць-кветцы ці вырабам на-родных майстроў з сімволікай свята і інш. Такім чынам, пры-зы, адпавядаючы тэматыцы свята, дапамогуць захаваць яго стылёвае адзінства.
    Пры распрацоўцы прызавога фонду трэба ўлічваць і жан-равую накіраванасць дзеі. Напрыклад, у разнастайных гуль-нёвых рыбалках (тураўская, пінская, браслаўская, пераброд-ская, жырмунская), атракцыёнах “He ляпніся ў лужыну”,
    133
    “Воранаўскі чыгун” і іншых разам з каштоўнымі прызамі па-жадана ўводзіць і жартоўныя ўзнагароды (старыя гумавыя галёшы, дзіравы тазік, пустую бутэльку, банку з-пад рыбных кансерваў і інш.); у жартоўным барцоўскім паядынку з ра-жаным “мядзведзем” пераможцу можна ўзнагародзіць жы-вым баранам, а пераможанага — чыгуном якой-небудзь ка-шы; у конкурсе на лепшую вуліцу лепшых гаспадароў адзна-чыць добрым падарункам, а жыхароў самай бруднай вуліцы -— наборам венікаў і да т.п.
    Твочы падыход пры складанні прызавога фонду, улік тэ-матычнай і жанравай накіраванасці гульняў садзейнічаюць стварэнню, захаванню і развіццю спецыфічнага гульнёвага комплексу кожнага канкрэтнага свята.
    3.	Выявіць адпаведнасць прызоў узроставаму саставу ўдельнікаў і складанасці выканання масава-гульнёвага дзеян-ня. Аналіз гульнёвых дзей разнастайных свят сведчыць, што ў час падвядзення вынікаў гульняў, забаў, конкурсаў і турніраў рытуал узнагароджвання даволі часта суправаджа-ецца дарэннем прызоў, якія не адпавядаюць узросту ўдзельнікаў. Можна назіраць, што за перамогу ў складанай, доўгатэрміновай гульні дарослым уручаюць нейкія дробяз-ныя сувеніры (пераважна цацкі таннага кошту), што ў нека-торых выпадках проста крыўдзіць людзей або выклікае іх не-задаволенасць. Астатнія ўдзельнікі свята, пабачыўшы такое “заахвочванне”, часта сірачваюць цікавасць да далейшага ўдзелу ў гульнях. Дзецям жа, наадварот, дараць прызы, якія не выклікаюць у іх асаблівай радасці — розны гаспадарчы інвентар і інш. Падобная практыка абумоўлена выпадковас-цю падбору прызоў, які здзяйсняецца часта ў апошнюю хвіліну, і культарганізатару для рытуалу ўзнагароджвання выдаюцца абы-якія прызы або тое, што застаецца ў запасе. Таму рэжысёр масава-гульнёвых дзеянняў павінен разлічыць, якія менавіта прызы патрэбны адпаведна ўзросту ўдзельнікаў і складанасці гульнёвай дзеі. Гэта ў пэўнай ступені будзе са-
    134
    дзейнічаць арыентацыі людзей на ўдзел у гульнях, іх святоч-наму настрою.
    4.	Стварыць запасны прызавы фонд.
    На свяце даволі часта з прычыны вялікай актыўнасці ўдзельнікаў або няправільнага разліку агульнай колькасці прызоў ці з-за абыякавых адносін культарганізатараў (якія імкнуцца хутчэй скончыць гульнёвую дзею і вызваліць сябе для нейкіх іншых спраў) ствараюцца экстрэмальныя ўмовы — не хапае прызоў. На гэты выпадак і прадугледжваецца за-пасны прызавы фонд, які ў час правядзення свята знаходзіцца ў пэўным месцы і выдаецца па спецыяльным загадзе га-лоўнага рэжысёра.
    Запасны прызавы фонд неабходна ствараць на аснове вы-значэння дадатковай колькасці прызоў па кожнай гульнёвай праграме, конкурсу, атракцыёну, гульні, але ў значна мен-шым аб’ёме. Пры гэтым трэба пазбягаць выпадковасці ў пад-боры прызоў, а пры куплі прызоў для кожнай гульнёвай дзеі набываць іх на некалькі адзінак або дзесяткаў больш. Калі прызы запаснога фонду ці яго частка ў працэсе правядзення свята застаюцца нерэалізаванымі, то іх здаюць у загадзя вы-значаную арганізацыю (гарадскі ці раённы аддзел культуры, Палац культуры і да т. п.) і захоўваюць да наступнага свята.
    Фінансавае забеспячэнне прызавога фонду патрабуе даволі значных выдаткаў, таму з мэтай скарачэння незваротных вы-даткаў пры вырашэнні задач фінансавання існуючая практы-ка вызначыла некалькі шляхоў.
    1.	Арганізацыя работы самаакупных гульнёвых дзей.
    Некаторыя разнавіднасці гульнёвых формаў (латарэі, аўкцыёны, гандлёвыя і забаўляльныя атракцыёны) можна праводзіць, не ўтвараючы ў каштарысе свята незваротных выпадкаў. Але на пачатковым этапе падрыхтоўкі падобных гульнёвых формаў патрабуюцца пэўныя сродкі для набыцця прызоў. Дзеля гэтага па спецыяльным рапіэнні аргкамітэта свята або мясцовых улад з бухгалтэрыі гарадскога ці раённа-га выканкама рэжысёру масава-гульнёвых дзеянняў або ар-
    В5
    ганізатарам пэўных гульнёвых формаў для правядзення са-маакупных забаў выдаецца пад іх асабістую адказнасць пэўная сума грошай, якія патрэбна вярнуць пасля заканчэння свята.
    Арганізацыя самаакупных гульнёвых дзей — гэта даволі складаная справа, якая патрабуе дакладнага разліку па ўсіх пазіцыях, бо калі якая-небудзь забава або камерцыйнае дзе-янне не выклікаюць зацікаўленасці ўдзельнікаў свята, то ар-ганізатараў чакае фінансавы крах, і разлічвацца з бухгалтэ-рыяй ім давядзецца з уласных сродкаў.
    Зыходным пунктам арганізацыі самаакупных гульнёвых дзей з’яўляецца іх шырокая рэклама ў сродках масавай інфармацыі. Адначасова праводзяцца гутаркі з жыхарамі мясцовасці, а таксама папярэдні продаж білетаў, у выніку якога непасрэдна перад святам ужо бачна, рэнтабельна ці не наладжваць правядзенне запланаванай дзеі.
    Паколькі некаторыя самаакупныя формы (латарэі, аўкцыёны) з’яўляюцца фінансавымі аперацыямі, то іх ар-ганізацыя і правядзенне адбываюцца звычайна толькі пасля спецыяльнай пастановы мясцовага выканкама і ажыц-цяўляюцца пад кантролем фінансавых органаў.
    Прапануем прыклад методыкі арганізацыі найбольш скла-данай самаакупнай святочнай гульнёвай формы — бяспрой-грышнай сельскагаспадарчай латарэі з разліку на дзве тысячы ўдзельнікаў. Гэтая латарэя з’яўляецца найбольш папулярнай і карыстаецца поспехам на разнажанравых святах Беларусі, у рамках якіх адбываецца кірмаш.
    Арганізатары латарэі атрымліваюць у бухгалтэрыі мясцо-вага выканкама пазыку на пэўную суму грошай. Адпушча-ную суму падзяляюць на дзве тысячы і такім чынам вызна-чаюць кошт аднаго білета. У выпадку, калі аріанізатары ла-тарэі праводзяць яе не на грамадскіх пачатках, а на платнай аснове, тады з адпушчанай сумы грошай аддзяляецца частка сродкаў для аплаты работы арганізатараў, а астатак дзеліцца на дзве тысячы, каб вызначыць кошт аднаго білета.
    136
    Усе білеты латарэі падзяляюцца на 20 серый (па 100 білетаў у кожнай серыі), такім чынам вызначаецца агульная сума выйгрышаў кожнай серыі.На гэтую суму закупляюцца прызы.
    Прызавы фонд кожнай серыі трэба стварыць такім чынам, каб у ёй было некалькі каштоўных прызоў, цана якіх звычай-на перавышае кошт аднаго білета, а астатнія — суцяшальныя. У якасці каштоўных прызоў могуць быць бычкі, парсючкі, авечкі, куры, гусі, качкі, козы, сельскагаспадарчы інвентар, a ў якасці суцяшальных — бульба, капуста, морква, буракі, яб-лыкі, грушы і да т.п.
    Каб у кожнай серыі было больш каштоўных прызоў, што заўсёды выклікае павышаную зацікаўленасць удзельнікаў, набываць разыгрываемыя тавары неабходна ў мясцовых гас-падарках па сабекошту прадукцыі згодна папярэдняй да-моўленасці прадстаўнікоў выканкама або старшыні ар-гкамітэта свята з кіраўнікамі гаспадарак.
    Прыкладны разлік прызоў адной серыі
    1. Бычок (або парсючок, авечка) — 1 адзінка
    2. Казляня
    3.	Гусі (куры, качкі, пеўні)
    4.	Кураня
    5.	Рыба свежая
    6.	Мёд
    — 1 адзінка
    — 5 адзінак
    — 10 адзінак
    7.	Яблыкі
    8.	Морква
    9.	Бульба
    10.	Буракі
    11.	Малако
    12.	Граблі
    — 5 пакетаў па 1 кг. — 5 банак па 200 гр. — 10 пакетаў па 1 кг. — 10 пакетаў па 1 кг. — 30 пакетаў па 1 кг. — 10 пакетаў па 1 кг. — 10 пакетаў па 1 л. — 3 шт.
    Разам
    100 прызоў
    137
    Ажыццяўляючы падобным чынам набор тавараў, можна ствараць рознатэматычныя серыі, напрыклад “дары леса”, “заалагічная”, “гаспадарчая”, “агародная”, “вадзяное царства” і інш. Наладжванне розыгрышу рознатэматычных серый спрыяе павышанай зацікаўнасці людзей, што, урэшце, пры-водзіць да поспеху гэтага камерцыйнага мерапрыемства. Ча-сам правядзенне такіх латарэй суправаджаецца выступлен-нямі фальклорных калектываў, музычных ансамбляў, якія пе-рад пачаткам розыгрышу кожнай серыі выконваюць песні, народныя музычныя творы адпаведнай тэматыкі, здзяйсня-юць моўную рэкламу тавараў, а сам працэс розыгрышу пры-зоў суправаджаюць адпаведнай музыкай.
    У працэсе правядзення латарэі ў прызавы барабан неаб-ходна закладваць выйгрышныя білеты выключна па серыях, бо ў адваротным выпадку, калі будуць закладзены адразу ўсе білеты, можа адбыцца так, што каштоўныя прызы будуць атрыманы ўдзельнікамі ў пачатку розыгрышу, а астатнія страцяць цікавасць да ўдзелу ў гэтай гульнёвай форме. Таму да таго часу, пакуль усе білеты адной серыі не будуць разы-граны, закладваць у барабан білеты наступнай серыі не рэка-мендуецца. Серыі з найбольш каштоўпымі прызамі рэкамен-дуецца разыгрываць у самым канцы правядзення латарэі, каб удзельнікі былі больш заахвочаны ў набыцці білетаў, якія за-сталіся ад папярэдняга продажу.
    2.	Што тычыцца гандлёвых атракцыёнаў і народных забаў, то для ўзнагароджвання (за выкананне ўмоў удзелу ў іх) вар-та набыць недарагія прызы, таму што і кошт удзелу ў падоб-ных формах павінен быць танным: гэта дасць магчымасць людзям з невялікімі матэрыяльнымі магчымасцямі паспытаць сваё шчасце. Як паказвае практыка, набыццё прызоў для пра-вядзення гандлёвых атракцыёнаў і забаў трэба рабіць, зыход-зячы з разліку 1:3. Звычайна на свяце на аднаго выйграўшага ўдзельніка ў сярэднім прыходзіцца па меншай меры па тры прайграўшых, а пры ўмове строгага выканання культар-ганізатарамі правілаў правядзення дзеі колькасць пройгрыш-