• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Норма пераносу вырабаў адносіцца да першага класа і складае: для мужчын — 20 кг, для двух мужчын — да 50 кг, для жанчын — 5 кг. У памяшканні сховішча дазваляецца праводзіць работы, звязаныя толькі з прыёмам, выдачай і пе-равозкай феерверачных вырабаў.
    115
    Сховішча абсталёўваецца прыборамі вымярэння тэмпера-туры і вільгаці, а іх паказанні неабходна штодня фіксаваць у журнале. Тут жа павінен весціся журнал уліку феерверачных вырабаў. У сховішчы павінны быць сродкі пажаратушэння (два вогнетушыцелі, вядро з сухім пяском, рыдлёўка, багор).
    Усе пастаянныя сховішчы павінны кругласутачна быць пад наглядам ваенізаванай аховы. Часовыя склады на аўтамабілях ахоўваюць асобы, якія суправаджаюць грузы, або кла-даўшчык.
    Калі ў мясцовасці, дзе адбываецца феерверк, няма схо-вішчаў, вырабы можна паставіць пад ахову ў асобны бокс пажарнай часткі або аддзела міліцыі.
    Тэхніка бяспекі і меры перасцярогі пры падрыхтоўцы і правядзенні феерверку. Да правядзення работ з феерверач-нымі вырабамі дапускаюцца асобы, якія азнаёмлены з тэх-нічнымі характарыстыкамі, устройствамі і правіламі эксплуа-тацыі вырабаў, маюць пасведчанне на права правядзення і дэманстрацыі феерверкаў.
    У час правядзення феерверку пры выкананні работ з піратэхнічнымі і феерверачнымі вырабамі забараняецца:
    — карыстацца агнём на адлегласці не меней 25 м ад пуска-вой пляцоўкі і феерверачных вырабаў (акрамя феерверкаў, дзе ў якасці ўспламяняльніка ўжываецца стапінавы шнур);
    —	прысутнасць пабочных асоб;
    —	знаходжанне на феерверачнай пляцоўцы нецвярозых людзей;
    —	кідаць вырабы, цягнуць за правады электраўспла-мяняльнік або вогнеправодны шнур;
    —	пераносіць вырабы ў кішэні, пад вопраткай;
    —	насіць касцюмы з сінтэтычных матэрыялаў, электрон-ныя гадзіннікі, залатыя і сярэбраныя вырабы і ўпрыгожванні;
    —	разбіраць вырабы і вымаць з іх састаўныя часткі, вы-праўляць у іх пашкоджанні;
    —	здзяйсняць якія-небудзь дзеі з вырабамі, калі яны пад-ключаны да электракрыніц;
    116
    — пераносіць, апускаць і вымаць вырабы са ствала мар-ціры;
    — пакідаць у ствале марціры або на пускавой пляцоўцы неспрацаваўшыя вырабы;
    — выкарыстоўваць абсталяванне і марціры з увагнутас-цямі, трэшчынамі і іншымі дэфектамі.
    У выніку пажару для тушэння палаючых піратэхнічных і феерверачных вырабаў неабходна выкарыстоўваць пясок, пенныя, парашковыя і вуглекіслотныя вогнетушыцелі.
    Знішчэнне непрыгодных вырабаў. Пры правядзенні феер-верку неабходна весці назіранне за работай феерверачных вырабаў і фіксаваць анамальныя выпадкі спрацоўвання.
    Феерверачныя вырабы, як і любыя вырабы серыйнай вы-творчасці, у выніку падзення, няправільнай зборкі, прымя-нення ў працэсе вырабу дэфектных камплектуючых дэталяў падвергнуты анамальнай рабоце.
    Лсноўныя віды анамальнай работы вырабаў, якія могуць адбыцца ў час правядзення феерверку, наступныя:
    — для наземных феерверачных вырабаў (фантанаў, кітайскіх колаў) — гэта разрыў корпуса і разлёт састаўных частак;
    — для паркавых феерверачных вырабаў (рымскіх свечак, буракоў) — гэта разрыў корпуса і разлёт піраэлементаў у бакі, супрацьлеглыя асноўнаму напрамку;
    — для вышынных феерверачных вырабаў (люсткугелі) — гэта спрацоўванне ў марціры, на траекторыі палёту, пры па-дзенні на зямлю, вяртанні на зямлю неспрацаваўшага люст-кугеля — “чорны шар”.
    Усе пералічаныя анамаліі маюць свае прычыны і вынікі і павінны быць разгледжаны ў арганізацыях з прыняццем ад-паведных мер па іх устараненні.
    Пасля феерверку неабходна правесці агляд мясцовасці з мэтай збору буйных рэшткаў незгарэўшых піраэлементаў і знаходжання анамальна спрацаваўшых ці неспрацаваўшых вырабаў.
    117
    Для знішчэння непрыгодных вырабаў падбіраецца такая мясцовасць, дзе ёсць натуральныя перашкоды (яры, равы, лагчыны і да т.п.), якія абмяжоўваюць разлёт піратэхнічных вырабаў. Пры падборы такой мясцовасці трэба ўлічваць, што вакол яе не павінна быць будынкаў, ліній электраперадач і матэрыялаў, якія могуць загарэцца.
    Для знішчэння вырабу прымяняюць спецыяльную тэр-мітную шашку з электраўспламяняльнікам прамысловай вы-творчасці. Шашку ўспламяняюць з укрыцця або з бяспечнай адлегласці.
    Калі пры запуску выраб не выйшаў з марціры, знішчэнне адбываецца тэрмітнай шашкай, якую апускае на выраб адказ-ная асоба ў акулярах, што ахоўваюць вочы. Марціры пры гэ-тым павінны быць заглыблены ў грунт на 1/3 ствала.
    Неспрацаваўшыя піратэхнічныя элементы кладуць на за-горнутую ў паперу тэрмітную шашку і знішчаюць шляхам успламянення шашкі.
    Правілы па падрыхтоўцы і дэманстрацыі феерверку. Фе-ерверк здзяйсняе арганізацыя, якая мае дазвол на яго правя-дзенне. Усе асобы, занятыя падрыхтоўкай і дэманстрацыяй феерверку, павінны быць праінструктаваны кіраўніком феер-верку перад кожнай дэманстрацыяй аб мерах бяспекі пры ра-боце з вырабамі.
    Для атрымання дазволу на права дэманстрацыі феерверку прадпрыемства ці арганізацыя падае заяву ў мясцовыя орга-ны ўлады з адначасовым уведамленнем органаў міліцыі і па-жарнай аховы.
    У заяве неабходна ўказаць:
    — найменне арганізацыі;
    — аб’ём феерверку, тэрмін правядзення, характар вырабаў;
    — звесткі аб арганізацыі, якая праводзіць феерверк;
    — да заявы дадаецца копія дазволу на права правядзення работ па дэманстрацыі феерверку.
    Непасрэдна на месцы перад падрыхтоўкай і дэманстрацы-яй феерверку кіраўнік абавязаны ўдакладніць з органамі міліцыі і пажарнай аховы месца, дату і час правядзення феер-
    верку, парадак кароткатэрміновага захоўвання вырабаў, па-радак знішчэння непрыгодных вырабаў, а таксама атрымаць пісьмовы дазвол на правядзенне феерверку.
    Органы мясцовай улады сумесна з арганізацыяй абавязаны распрацаваць план па забеспячэнні мер аховы месца правя-дзення феерверку, мер супрацьпажарнай бяспекі і выдзеліць машыну хуткай дапамогі з абслуговым персаналам.
    Месца дэманстрацыі феерверку размяшчаецца на бяспеч-най адлегласці ад гледачоў.
    На пляцоўках, з якіх выпускаюцца вырабы, павінен быць устаноўлены такі парадак, пры якім выключаліся б выпадкі пранікнення пабочных асоб і крадзяжу феерверачных выра-баў.
    На пляцоўках, дзе адбываецца дэманстрацыя феерверку, забараняецца курыць, працаваць у нецвярозым стане, па-кідаць феерверачныя вырабы без аховы.
    Пасля заканчэння феерверку пляцоўку аглядаюць з мэтай збору неспрацаваўшых вырабаў і элементаў. Усе неспраца-ваўшыя вырабы неабходна знішчыць у адпаведнасці з пра-віламі.
    Ахова тэрыторыі пускавой пляцоўкі можа быць знята толькі пасля заканчэння ўсіх відаў работ са згоды кіраўніка феерверку. Пасля заканчэння феерверку складаюць акт аб яго правядзенні і выніках (у трох экземплярах). Акт падпісваюць:
    — кіраўнік феерверку;
    — адказная асоба мясцовых органаў улады;
    — прадстаўнік арганізацыі — заказчыка феерверку.
    На акце ставіцца пячатка мясцовых органаў улады або ар-ганізацыі-заказчыка, і ён захоўваецца ў справах.
    Л і та р ату р a
    Базанов В. Техннка н технологня сцены. —Л.: йскусство, 1976.
    Всесоюзная школа молодых ученых н спецналнстов “ Свет н музыка”: Тез. докл. — Казань: КАЙ, 1979.
    Галеев Б. Театралнзованные представлення “ Звук н свет” под открытым небом. — Казань: КАЙ, 1991.
    119
    Галеев Б.М. Светомузыка в снстеме нскусств. — Казань: КАН, 1991.
    Генкйн Д.М. Массовые праздннкн — М.: Просвеіценне, 1975.
    Глан Б.М. Праздннк всегда с намн. — М.: СТД ,1988.
    Гуд П.А. Огненная сммфоння. Нз нсторнн белорусскнх фейерверков. — Дзержннск: ПКФ “ Кальвнн”, 1997.
    Домшлак М. Архнтектура старннного праздннка // Декора-тнвное нскусство СССР. — 1965. — № 12.
    Захаржевская Р. Костюм для сцены. — М.: Сов. Россня, 1973.
    Коновйч А.А. Театралнзованные праздннкн н обряды в СССР. — М.: Высшая школа, 1990.
    Крылов О.А. Основы фейерверочного нскусства. — М.: Россня,1996.
    Лйвшйц II., Темкйн А. Сценнческнй грнм н пармк. — М.: Нскусство, 1958.
    Мінск святочны: Фотаальбом / Укл. В.Н. Іваноў. — Мн.: Беларусь, 1989.
    Немйро О.В. В город прмшел праздннк. — Л.: Художннк РСФСР, 1973.
    Немйро О.В. Праздннчный город. — Л.: Художнмк РСФСР, 1987.
    Снлйн А.Д. Плоіцадн — нашн палнтры. — М.: [Б.н.], 1982.
    Режйссура н органнзацня массовых зрелніц: Хрестоматня / Сост., ред., автор введення В.Н.Айзенштадт. — Харьков: ХГМК, 1973.
    Художнйк н зрелніце: Сб.ст. — М.: Сов. художннк, 1990.
    Шамшур В.В. Празднества революцнн. — Мн.: Наука н техннка, 1989.
    V.	ГУКАВОЕ АФАРМЛЕННЕ СВЯТА
    На пачатковым этапе падрыхтоўкі свята пасля афіцыйнага зацвярджэння сцэнарыя гукарэжысёр сумесна з галоўным рэжысёрам удакладняюць канчатковы варыянт прасторавага вырашэння, а таксама зоны дзеяння свята, у якіх існуе неаб-ходнасць агучвання, гукаўзмацнення і гукаўзнаўлення; затым праводзяць абследаванне вызначаных зон (закрытыя і адкры-тыя сцэнічныя пляцоўкі, плошчы, вуліцы, стадыёны, паркі і інш.), у час якога высвятляюць, дзе можна абысціся сродкамі мясцовай службы радыётрансляцыйнай сеткі, радыёвузла, a дзе неабходна ўсталяваць дадатковую апаратуру.
    Пры вызначэнні выдаткаў на пастаноўку свята ўлічваюцца сумы, неабходныя для аплаты работы кампазітара, пе-рапісчыка нот, арганізацый, якія выконваюць запіс на магнітныя або лічбавыя носьбіты, выраб шумавой і арэнду неабходнай гукаўзмацняльнай і гукаўзнаўляльнай апаратуры. На гэта трэба загадзя запланаваць грашовыя сродкі, каб усе віды работ былі выкананы своечасова.
    Наступны этап работы гукарэжысёра — высвятленне з ды-рэктарам свята матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей мясцо-васці, дзе адбываюцца святочныя падзеі. Іншы раз, калі сцэ-нічныя і масава-гульнёвыя пляцоўкі невялікія па памеры, дастаткова абысціся апаратурай мясцовых радыёвузлоў і му-зычных ансамбляў, якія маюць добрую якасць і магутнасць гучання. Разам з тым, як паказвае практыка, у пераважнай большасці гарадоў Беларусі на сучасным этапе многія пля-цоўкі на адкрытым паветры (плошчы, стадыёны, паркі і інш.), на жаль, аснашчаны нізкаякаснай гукаўзмацняльнай апарату-рай і гучнагаварыцелямі, прызначанымі для радыётрансля-цыі. У такіх выпадках можна заказаць у абласных ці га-радскіх радыёвузлах сувязі дарожную радыётрансляцыйную станцыю (радыёаўтобус), якая дазваляе стварыць больш якаснае гукаўзнаўленне і гукаўзмацненне магутнасцю 1—2 кВт або арэндаваць навейшыя гукавыя сістэмы.
    121
    За кожнай зонай гукаўзмацнення гукарэжысёру трэба за-мацаваць асобнага гукааператара, з якім і будзе працягвацца работа па вырашэнні патрабуемых пытанняў (распрацоўка гукавога афармлення, аб’ём гучання, спосабы гу-каўзнаўлення).