• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Пастановачнае асвятленне свята
    Мастацкае асвятленне свята — адзін з важнейшых кампа-нентаў у сістэме выразных сродкаў, які непасрэдна звязаны з выяўленчым адлюстраваннем ідэйна-тэматычнай задумы пастаноўкі.
    У сучасных прадстаўленнях і святах на адкрытым паветры знаходзяць шырокае прымяненне розныя віды святлотэх-нічнага абсталявання: пражэктары, праекцыйныя апараты статычнага і дынамічнага, мона- і поліэкраннага дзеяння з выкарыстаннем слайдаў, відэа- і кінастужкі, каляровамузыч-нага жывапісу, лазернай тэхнікі, а таксама розных піратэхнічных і светлавых эфектаў.
    Сістэма пастановачнага асвятлення любой сцэнічнай пля-цоўкі на свяце павінна ўключаць унутрысцэнічнае і вынасное абсталяванне.
    Святлотэхнічнае абсталяванне ўнутранай сцэнічнай дзеі павінна забяспечыць верхняе асвятленне (пражэктары, пра-
    104
    екцыйныя прыборы, ультрафіялетавыя апрамяняльнікі); ба-кавое асвятленне за кошт размяшчэння прыбораў на рознай вышыні ў партальных (бакавых) зонах злева і справа; ніжняе асвятленне (гарызантальная рампа), якое ўсталёўваецца на планшэце сцэны. У групу вынаснога святлотэхнічнага абста-лявання, размешчанага за межамі сцэны, у глядзельнай зале, уваходзяць прыборы верхняга і бакавога асвятлення, якія трэба замацаваць на спецыяльных стойках рознай вышыні або на зманціраваных асвятляльных устаноўках; прыборы франтальнага або лабавога асвятлення (апаратура размяшча-ецца за межамі глядзельнай залы). Прыборы праекцый на прасвет рэкамендуецца манціраваць за задняй часткай ар’ерсцэны.
    Часам на святах для пастановачнага асвятлення сцэны ў якасці агульнага франтальнага асвятлення выкарыстоўваюць пражэктары, якія даюць агульнае рассеянае святло, a ўнутрысцэнічнае асвятленне забяспечваюць вынаснымі пад-светамі.
    Светлавыя сродкі дазваляюць ствараць на дэкарацыях, планшэце сцэны і ў глядзельнай зале разнастайныя светлавыя ўзоры, эфекты падаючага снегу, дажджу, рух аблокаў, усход і захад сонца, панарамы зорнага неба з месяцам. На паравых і дымных аблоках дэманструюць рознакаляровую дынаміку руху лазерных праменяў, а на дэкарацыях — каляровамузыч-ны жывапіс і кіна-, відэа-, слайдпраекцыі. Але мастацкае ўздзеянне святла становіцца выяўленчым і выразным толькі ў тым выпадку, калі яно з’яўляецца адлюстраваннем вобразнай сістэмы дзеяння.
    Яшчэ на стадыі эскізна-праектных работ галоўны мастак свята далучае да распрацоўкі пастановачнага асвятлення сцэ-ны мастака па святлу.
    Асновай для поўнага каларыстычнага малюнка святла з’яўляецца жывапісны эскіз. Аналізуючы сцэнарый святоч-най дзеі і жывапісны эскіз, галоўны мастак і мастак па святлу загадзя плануюць асноўныя светлавыя пункты, вызначаюць
    105
    колькасць і характар светлавых праекцый і эфектаў, вымяра-юць адлегласць ад месцаў размяшчэння апаратуры да асвят-ляемых аб’ектаў, а таксама вызначаюць, якія прыборы для пастановачнага асвятлення ёсць, а якія трэба набыць або ўзяць у арэнду.
    Часам усе тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні па асвят-ленні сцэны ўскладаюцца на спецыяльныя прыватныя арга-нізацыі, якія займаюцца рашэннем падобных задач. 3 імі за-ключаецца працоўнае пагадненне і вядзецца далейшая работа толькі ў творчым кірунку.
    Але ў тым выпадку, калі сцэна асвятляецца ўласнымі сіламі, асвятляльнікі займаюцца набыццём неабходнай апа-ратуры, вырабам эфектных прыбораў, асвятляльнай бутафо-рыі і іншымі падрыхтоўчымі работамі.
    Рэпетыцыя па ўстаноўцы святла адбываецца толькі тады, калі зроблены мантаж дэкаратыўнага афармлення. У адва-ротным выпадку рабіць светлавую рэпетыцыю бессэнсоўна, таму што “светлавая партытура знаходзіцца ў прамой залеж-насці ад многіх дэталяў, якія ўздзейнічаюць на велічыню ад-люстраванага святла, ступень паглынання светлавога патоку, танальную афарбоўку ўсяго афармлення”1.
    Першая светлавая рэпетыцыя звычайна адбываецца без выканаўцаў, але мастак і асвятляльнікі павінны ведаць га-лоўныя мізансцэнічныя пункты дзеяння і загадзя адзначыць дзялянкі сцэны, якія абыгрываюцца акцёрамі, у сваёй светла-вой партытуры. Асвятленне сцэны — адна з найбольш скла-даных задач: мастаку па святлу, святлоаператару неабходна імкнуцца дасягнуць не толькі добрай бачнасці, але і павы-шэння выразнасці знешняга аблічча, што не заўсёды патрабуе ўзмоцненага асвятлення. У многіх выпадках сцэнічная вы-разнасць вобраза патрабуе прыцямнення фігуры або твара выканаўцы.
    Для асвятлення аднаго або групы акцёраў карыстаюцца мясцовым святлом. Неабходна мець на ўвазе, што, высвеч-
    1 Базанов В. Техннка н технологня сцены - Л.: Нскусство, 1976. -C.213.
    106
    ваючы акцёра ўсімі прыборамі адначасова, можна пазбавіць яго вобраз выразнасці. Аднак нельга карыстацца і якім-небудзь адным прыборам, напрыклад вынасным пражэкта-рам: могуць з’явіцца цені і светлавая пляма на дэкарацыі.
    Для раўнамернага асвятлення выканаўцаў часта карыста-юцца верхнім вынасным святлом, што не зусім правільна, таму што верхняе святло зацямняе вочы, падкрэслівае скулы, стварае правалы шчок. Калі прымяніць толькі рампу, то твар будзе выглядаць тоўстым і курносым. Пры адначасовым вы-карыстанні сафітаў і рампы цені ад аднаго з прыбораў аслаб-ляюцца дзеяннем іншых прыбораў.
    Выбар прыёму асвятлення дэкарацый залежыць у першую чаргу ад якасцей і фактуры асвятляемых матэрыялаў: сукно нейтральнага, чорнага і цёмна-сіняга колераў можна прымя-няць у сцэнічных дзеях, дзе галоўная ўвага засяроджваецца на асвятленні выключна артыста, дапамагаючы яму стварыць пэўны вобраз, адлюстраваць псіхалагічную нюансіроўку ролі, падкрэсліць яго міміку, жэст. Светлае сукно дзякуючы свет-лафільтру можна афарбаваць у розныя колеры, ствараючы агульную танальнасць карціны. У гэтым вьтадку асабліва добра ўспрымаецца колер на сукне шэра-блакітнага, крэмава-га і бэзавага колераў. Белы або светла-блакітны заднік, не-калькі прыцямнёны ўверсе, можа служыць экранам для свет-лавых пейзажных дэкарацый, выкананых метадам праекцыі.
    Для асвятлення плоскіх жывапісных дэкарацый, акрамя рассеянага белага святла, карыстаюцца каляровым асвятлен-нем, што не толькі ўзмацняе інтэнсіўнасць колеру выяў бла-кітнага неба, зеляніны лісця, але і забяспечвае рад простых пастановачных эфектаў: світанак, золак, вечар, ноч. Пры асвятленні рэльефных аплікацыйных дэталяў прымяняюць камбінаванае святло, выкарыстоўваюць бакавыя падсветы і пражэктары, таму што гледачы ўспрымаюць рэльеф толькі пры бакавым асвятленні.
    Бакавое асвятленне, якое дае выразны святлацень і выяўляе рэльеф, шырока прымяняецца і для асвятлення
    107
    аб’ёмных дэталяў дэкарацый. У многіх выпадках для пад-крэслівання ўзаемасувязі прадметаў у прасторы выкары-стоўваюць падсвет з тыльнага боку. Контражурнае святло, якое падае на асобныя прадметы афармлення, прыдае ім вя-лікую аб’ёмнасць. Тое ж святло, накіраванае на дзеючых асоб, стварае па контуры фігуры дадатковае асвятленне і прыдае ўсёй фігуры вялікую дынамічнасць і выразнасць'.
    Паколькі ва ўмовах падрыхтоўкі свята можна разлічваць на правядзенне толькі адной — дзвюх светлавых рэпетыцый, то рэжысёр і мастак павінны прыйсці на яе з дакладным разу-меннем характару і задач асвятлення. Усіх асвятляльнікаў не-абходна загадзя расставіць па месцах, у іх распараджэнні па-вінны быць неабходная апаратура, фільтры. Рэжысёр-пастаноўшчык зацвярджае вынікі манціроўкі святла. Зной-дзенае святло дакладна фіксуецца на нумарах святочнай пра-грамы. У час генеральнай рэпетыцыі яно ўдакладняецца і за-пісваецца ў канчатковым варыянце ў агульную светлавую партытуру.
    Запісы светлавой партытуры адлюстроўваюць наступныя асноўныя даныя: сцэнічная дзея (нумар, эпізод), рэпліка або сігнал на ўключэнне, аб’ект асвятлення, назва прыбора або светлавой праграмы, колер, накіраванасць і змяненне асвят-лення (гл. узор).
    Узор Светлавая партытура тэатралізаванага канцэрта “Калядныя зоркі’’
    № н п	Сцэнічная дзея (нумар, эпізод)	Рэпліка або сігнал на ўключэнне	Аб’ект асвят-лення	Назва прыбора або светлавой праірамы і колер		Накіраванасць і змяненне асвятленіія
    1	Гіралог	Указанне рэ-жысёра	Аван- сцэна	Пісталетны прамень	Белы	На калядную зор-ку (апарат №24)
    2	Пралог	Калядная песня (фана-грама)	Аван-сцэна	“Снег” на зал і сцэну	Бслы	У час фанаі'рамы калядная зорка іграе апіямі
    ' Гл.: Емельянов Е. Техннческмс средства клуба. - М.: Сов. Россмя, 1979. - С.77.
    108
    Выраб мастацка-дэкаратыўнага афармлення
    Калектыў, які займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем свята, — гэта заўсёды часовае ўтварэнне, якое не мае паста-яннай матэрыяльна-тэхнічнай базы. Таму адзін з завяршаль-ных этапаў падрыхтоўкі свята — запуск мастацка-дэкаратыўнага афармлення ў вытворчасць — здзяйсняецца адначасова ў розных арганізацыях і ўстановах. Лле ў любым выпадку зыходнымі данымі для вытворчасці з’яўляюцца ра-бочыя чарцяжы, тэхналагічнае апісанне і каштарыс.
    Выраб мастацкага афармлення значна спрашчаецца, калі вырашэннем пастаўленых задач займаюцца вызначаныя для гэтых мэт прадпрыемствы. У практыцы даволі часта на іх ра-хунак пералічваюць сродкі з каштарыса свята, перадаюць чарцяжы і тэхналагічнае апісанне вырабаў (або іх робяць не-пасрэдна на вытворчасці), а мастаку застаецца толькі кантра-ляваць выраб дэкаратыўнага афармлення.
    У выпадку, калі вырабам дэкарацый у поўным або частко-вым аб’ёме даводзіцца займацца ўласнымі сіламі, гэта зна-чыць сіламі мастакоў культасветустаноў (якія знаходзяцца на бюджэце і аплата іх работы не здзяйсняецца з каштарыса свя-та), задача арганізатараў у пэўнай ступені ўскладняецца. За-гадчык пастановачнай часткі складае пералік патрэбных ма-тэрыялаў і ўказвае іх колькасць з наменклатуры, названай у каштарысе. Затым ён займаецца набыццём матэрыялаў. Але адбор тканін для дэкарацый і касцюмаў, мэблі, упрыгожван-няў робіцца абавязкова паводле кансультацыі мастака.
    Планаванне вырабу дэкарацый увязваецца з агульным гра-фікам падрыхтоўкі свята, у якім самым важным звяном з’яўляюцца мантажныя, прагонныя і генеральныя рэпетыцыі. Да пачатку мантажных работ усе неабходныя дэкарацыі, светлавое і гукавое абсталяванне павінны быць гатовы.
    Загадчык пастановачнай часткі пастаянна сочыць за выка-наннем намечанага плана, прымае аператыўныя рашэнні ў выпадку затрымак і змен, якія ўзнікаюць па розных прычы-
    109
    нах. Перыядычна адказныя асобы збіраюцца на пасяджэнні аргкамітэта, дзе ўдакладняюцца тэрміны выканання заданняў, разбіраюцца пытанні, звязаныя з забеспячэннем, прыцягнен-нем дадатковых рэзерваў, арганізацыяй работ і інш.