• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    У пераважнай большасці ў выніку абмежаваных матэры-яльных магчымасцей каштарыс свята не прадугледжвае вы-даткаў на выраб касцюмаў. Пры гэтых абставінах пэўную ча-стку касцюмаў, напрыклад гісторыка-бытавых, можна арэн-даваць на пэўны час (звычайна 3—5 дзён) у касцюмерных прафесійных тэатраў і кінастудый.
    Іншым спосабам забеспячэння касцюміравання свята можа быць запрашэнне да ўдзелу ў яго праграме тых творчых ка-лектываў, у якіх ужо ёсць неабходныя касцюмы.
    Карнавальныя касцюмы можна прапанаваць зрабіць самім удзельнікам. Для гэтага звычайна аб’яўляецца конкурс на выраб і абарону карнавальнага касцюма з выдачай перамож-цам грашовых прэмій і каштоўных прызоў. У гэтым выпадку калектывам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў даецца
    87
    заданне аб падрыхтоўцы пэўнай колькасці карнавальных кас-цюмаў пэўнай тэматыкі, але многія касцюмы вырабляюць непасрэдныя ўдзельнікі карнавальных дзей з матэрыялу арга-нізацыі або ўласнага. Часам набыццё матэрыялаў для вырабу такіх касцюмаў прадугледжваецца ў каштарысе, а вырабля-юць іх удзельнікі саматужным спосабам, што значна скарачае выдаткі агульнага каштарыса свята. Такая практыка даволі распаўсюджана, і яе вопыт мае сэнс выкарыстоўваць.
    Калі ў аргкамітэта зусім адсутнічае магчымасць для пашы-ву або арэнды касцюмаў, то забеспячэнне імі ўдзельнікаў ад-бываецца на аснове падбору з запасных гардэробаў у касцю-мерных клубаў, Дамоў і Палацаў культуры.
    Пашытыя, арандаваныя або падабраныя ў гардэробах культ-асветустаноў касцюмы мэтазгодна перадаць у цэнтральную касцюмерную свята, якую неабходна стварыць пры пэўнай установе ці арганізацыі. Касцюмеры-апранальшчыкі забяс-печваюць іх захаванасць і належны выгляд. У мэтах захаван-ня касцюма месцы, якія найбольш часта забруджваюцца ад грыму, трэба падшыць белымі стужкамі тканіны. Каб пазбег-нуць блытаніны, а таксама для зручнасці работы на ўсіх са-стаўных частках касцюма неабходна напісаць прозвішча вы-канаўца.
    Наступны этап работы, які ажыццяўляецца памочнікамі рэжысёра пад кіраўніцтвам галоўнага мастака, — распра-цоўка для касцюмераў выпіскі на касцюмы, абутак і галаўныя ўборы ўдзельнікаў свята. Гэтая выпіска адлюстроўвае назву свята, дзеючых асоб выканаўцаў, а таксама назвы і колеры касцюмаў, абутку і галаўных убораў, якія будуць атрым-ліваць удзельнікі свята. Распрацаваная выпіска зацвярджаец-ца галоўным рэжысёрам свята.
    88
    Узор выпіскі
    Касцюмы, абутак і галаўныя уборы для навагодняга свята
    № п/п	Дзеючыя асобы і вы-канаўцы	Касцюм і яго памер		Абутак і яго памер		Галаўны убор і яго памер	
    1	Дзед Мароз	Кажух белы	58/4	Валенкі	43	Шапка	57
    	-M.11.	ГІояс чырвоны		белыя		белага	
    		Кашуля	58/4			колеру	
    		Штаны белыя	58/4				
    Касцюмы ўдзельнікам выдаюцца ў арганізаваным парадку, за некалькі дзён да правядзення свята. Гэта неабходна дзеля таго, каб удзельнік мог “абжыць” касцюм, выпрацаваць стыль паводзін, дыктуемы касцюмам, набыць у ім адпаведнае творчае самаадчуванне. Асабліва гэта датычыцца гісторыка-бытавых, карнавальных і нацыяналыіых строяў. Да таго ж, калі касцюм бярэцца напракат або падбіраецца ў касцюмер-ных Палацаў культуры, удзельнік мае магчымасць падагнаць яго на сябе, зрабіць дробны рамонт, памыць, адпрасаваць. Атрымліваючы касцюм, удзельнік свята павінен даць касцю-меру распіску, у якой абавязваецца зберагчы яго і здаць у вы-значаныя тэрміны ў касцюмерную, або здаць пашпарт ці іншы дакумент.
    Напярэдадні свята, звычайна перад генеральнай рэпетыцы-яй, у спецыяльна вызначаны час галоўны рэжысёр, мастак і касцюмеры праводзяць прагляд касцюмаў. Звычайна прагля-ды арганізоўваюць на канкрэтным месцы святочнага дзеяння (стадыён, плошча, парк і да т.п.). Пажадана, каб выканаўцы розных роляў на праглядах касцюмаў паказваліся не паасоб-ку, а групамі. Справа ў тым, што асобны касцюм ва ўмовах архітэктурнага або ландшафтнага асяроддзя, паказаны сама-стойна, глядзіцца інакш, чым у агульным ансамблі. У група-вым паказе найбольш вылучаюцца каларыстычныя адносіны
    89
    паміж касцюмамі, дэкарацыямі і асвятленнем. На агульным фоне якая-небудзь дэталь аднаго касцюма можа выглядаць надта назойлівай і засяроджваць увагу гледачоў, перашка-джаючы агульнаму ўспрыманню дзеі, або губляцца і не ад-люстроўваць задачу мастака.
    У выніку прагляду адзначаюцца недахопы касцю-міравання, удзельнікам і касцюмерам робяцца заўвагі, на ас-нове якіх здзяйсняецца замена ці пераробка касцюмаў.
    У час правядзення свята касцюмеры павінны быць у спе-цыяльна вызначаным месцы, каб у экстрэмальных сітуацыях прыйсці на дапамогу ўдзельнікам свята: зрабіць дробны бя-гучы рамонт касцюмаў, адпрасаваць іх, памагчы апрануцца і інш.
    Вельмі важна прасачыць, каб адразу пасля завяршэння святочнага дзеяння выканаўцы здалі касцюмы (асабліва арэндаваныя ў іншых арганізацыях) у цэнтральную касцю-мерную свята або непасрэдна касцюмеру на месцы святочна-га дзеяння ў спецыяльна вызначаным для гэтай мэты памяш-канні.
    Практыка паказвае, што гэты працэс, з прычыны абыяка-васці ўдзельнікаў ці непрадугледжанасці з боку арга-нізатараў, часта зацягваецца на доўгія тэрміны. У выніку ар-ганізатары не маюць магчымасці своечасова здаць касцюмы ў арэндную арганізацыю і вымушаны несці дадатковыя страты за лішнія дні арэнды, што значна павялічвае агульны кашта-рыс свята.
    Вырашэнне пытанняў здачы касцюмаў ускладаецца на па-мочніка або асістэнта рэжысёра і касцюмераў.
    Рэквізіт, бутафорыя, мэбля
    Рэквізіт, бутафорыя, мэбля з’яўляюцца важнымі выраз-нымі сродкамі мастацка-дэкаратыўнага афармлення свята. Яны выкарыстоўваюцца ў разнастайных сцэнічных дзеях, спартыўных, гульнёвых і конкурсных праграмах, асобных ат-ракцыёнах і гульнях. У тэатралізаваных шэсцях, прад-
    90
    стаўленнях і канцэртах рэквізіт, бутафорыя і мэбля дапама-гаюць стварыць вобраз эпохі, удакладніць прыметы месца дзеяння, вылучыць асобныя рысы характару дзеючых асоб.
    Слова «рэквізіт» паходзіць ад лацінскага requisitum, што азначае — “патрэбнае, неабходнае”. Рэквізіт — гэта сукуп-насць абсталявання і рэчаў, неабходных выканаўцам па ходу дзеяння. Часам рэквізіт з’яўляецца дапаўненнем да сцэ-нічнага касцюма (парасоны, кійкі, партфелі, упрыгожванні і інш.).
    Рэквізіт падзяляецца на зыходны, жывы, касцюмны, аса-бісты і каштоўны.
    Зыходным рэквізітам, гэта значыць рэквізітам, які ўжываюць або знішчаюць па ходу дзеяння, называюць ежу, напоі, тытунь, кветкі і інш.
    У жывы рэквізіт уваходзяць жывёлы, птушкі, якія ўдзельнічаюць у свяце.
    Да касцюмнага рэквізіту адносяцца аксэсуары касцюма (завушніцы, гадзіннікі, пацеркі, кольцы, парыкі і інш.).
    Асабістым рэквізітам называюць прадметы, якія належаць выканаўцу.
    Каштоўны рэквізіт — прадметы, вырабленыя з каштоўных матэрыялаў, сапраўдныя аксэсуары якой-небудзь эпохі, прадметы, якія маюць мастацкую каштоўнасць.
    Бутафорыя — несапраўдныя прадметы (скульптура, по-суд, мэбля, дэталі касцюма і інш.), што ўжываюцца ў святах, тэатралізаваных прадстаўленнях, спартыўных і гульнёвых праграмах замест сапраўдных рэчаў. Электрычная бутафорыя — гэта прадметы бутафорыі, якія ўяўляюць сабой асвятляль-ную арматуру светлавых і святлоэфектыўных прыбораў (люстры, лямпачкі, вогнішчы, свечкі і інш.). Механічная бу-тафорыя — гэта прадметы, якія маюць механізм, што пры-водзіць іх у рух.
    Адказнасць за падрыхтоўку рэквізіту, бутафорыі і мэблі і іх выкарыстанне ў час свята ўскладаецца на спецыяльна вы-лучаных асоб — рэквізітараў, якія працуюць пад непасрэд-
    91
    ным кіраўніцтвам загадчыка пастановачнай часткі або дырэк-тара свята. У тых выпадках, калі ў каштарысе свята не пра-дугледжана аплата рэквізітара або няма такой магчымасці па розных прычынах, яго абавязкі ўскладаюцца на касцюмераў, асістэнтаў рэжысёраў, у спартыўных дзеях — на трэнераў або кіраўнікоў спартыўных калектываў.
    Работа над падрыхтоўкай рэквізіту, бутафорыі і мэблі па-чынаецца пасля канчатковага зацвярджэння сцэнарыя свята.
    На пачатковым этапе асістэнты рэжысёраў асобных эпізодаў, зон дзеяння або фрагментаў на падставе аналізу сцэнарнай асновы робяць пералік рэчаў, якія будуць ужывац-ца ў свяце. Пры пеабходнасці да гэтай работы далучаецца мастак, які распрацоўвае эскізы, чарцяжы і тэхналагічнае апісанне прадметаў рэквізіту, бутафорыі, мэблі.
    Складзеная з пералікаў асобных зон дзеяння агульная вы-піска на рэквізіт, бутафорыю і мэблю (з абавязковым падзе-лам па эпізодах ці зонах) зацвярджаецца галоўным рэжысё-рам і перадаецца загадчыку пастановачнай часткі або дырэк-тару. Такая выпіска складаецца з некалькіх граф. У першай адзначаецца месца дзеі; у другой — персанажы і іх выка-наўцы або назвы асобных калектываў; у трэцяй запісваюць рэчы, якія павінны быць на пляцоўцы дзеяння; у чацвёртай — рэчы, якія нарыхтоўваюць за межамі пляцоўкі або за ку-лісамі; у пятай — рэчы, якія выдаюць выканаўцам на рукі.
    Усе пытанні, звязаныя з набыццём. арэндай, вырабам не-абходных рэчаў, іх дастаўкай на рэпетыцыі і на святочныя дзеянні, а таксама са зборам пасля завяршэння свята, выра-шаюцца на нарадах мастацка-пастановачнай часткі з удзелам мастака, рэжысёраў адпаведных дзей або іх асістэнтаў, а так-сама загадчыка пастановачнай часткі.
    На першым пасяджэнні мастацка-пастановачнай часткі вельмі важна вырашыць формы забеспячэння ўдзельнікаў свята неабходным рэквізітам, бутафорыяй, мэбляй, гэта зна-чыць тым, што трэба набыць у магазіне ці арандаваць у адпа-ведных арганізацый, што вырабіць на мясцовых прадпрыем-
    92
    ствах і на якіх канкрэтна, што падабраць у касцюмерных або рэквізітарскіх цэхах мясцовых Палацаў культуры ці тэатрах, што можна падрыхтаваць сіламі саміх удзельнікаў той ці іншай святочнай дзеі. Гэтыя ўдакладненні неабходна зрабіць да складання канчатковага каштарыса свята, каб потым не ўзнікла цяжкасцей пры выкананні гэтага віду работ.
    На гэтым жа пасяджэнні трэба высветліць, як працуюць рэчы ў свяце, напрыклад, якім чынам падымаецца і апускаец-ца крэсла лесавіка, як з’яўляюцца прадукты на чароўным аб-русе, ці высоўваюцца шуфляды ў стале Кашчэя Бессмяротна-га, а калі высоўваюцца, то якім чынам, і інш. Разглядаючы спартыўныя выступленні, трэба ўдакладніць, на аснове якога прынцыпу будзе адбывацца трансфармацыя прадметаў: пара-соны або булавы ператвараюцца ў букеты кветак, шасты і палкі — у вялікія сцягі, абручы — у вымпелы, гімнастычныя лаўкі — у лёгкія металічныя лесвіцы і да т.п. Гэтыя даведкі неабходны не толькі для вытворчасці, але і для вызначэння кошту, таму што асаблівасці канструкцыі і тэхналогіі вырабу ўплываюць на затрату працы і колькасць матэрыялаў.