Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Святлодэкаратыўныя задачы ў працэсе мастацкага афарм-лення свята галоўнаму мастаку дапамагае рашыць група спе-цыялістаў — архітэктары, дэкаратары, канструктары, інжынеры, электрыкі.
Вызначаючы месца правядзення ўрачыстасці, неабходна асабліваю ўвагу надаць дамінантам комплеснага афармлення, гэта значыць тым аб’ёмна-пластычным устаноўкам, статыч-ным і дынамічным элементам, якія будуць адлюстроўваць вобразную сістэму свята, зрансфармуючы тым самым вуліцу, плошчу, натуральнае і штучнае асяроддзе горада, вёскі.
Як паказвае практыка, існуюць розныя прыёмы і метады рабогы на эскізна-праектнай стадыі: планшэт, перспектыва-развёрстка, макетаванне ў штабе, фотамантажнае праекта-ванне з маляўнічымі элементамі, мантажом і падсветам.
70
Да работы над святочным афармленнем у вялікіх гарадах або ў вялікіх святах мэтазгодна далучаць многія групы мас-такоў. Напрыклад, генеральны план-схема дэкарыравання г.Мінска на свяце горада ў 1986 г. (галоўны мастак В.Я.Семянько), над якім многа месяцаў працаваў калектыў мастакоў, архітэктараў і канструктараў, уключаў мноства праектаў і макетаў. Сюды ўвайшлі дзесяткі планшэтаў, фата-графічных і графічных кампазіцый, перспектыў, не лічачы сотняў ракурсных фотаздымкаў, жывапісных эскізаў, тэхніка-канструктыўных разлікаў, аб’ёмна-пластычных устройстваў. Гэты калектыў, з’яўляючыся каардынатарам творчых груп дзевяці раёнаў горада, рэдагаваў сустрэчныя сцэнарыі афармлення раёнаў і тэматычных зон.
Сцэнічныя пляцоўкі і іх віды
На адкрытых сцэнічных пляцоўках сучаснага свята ў акружэнні прыроднага ландшафта або на фоне старадаўніх і сучасных архітэктурных пабудоў наладжваюцца фестывалі фальклору, класічнай і эстраднай музыкі, тэматычныя кан-цэрты рознай накіраванасці, праводзяцца конкурсныя, пазна-вальныя, гульнёвыя праграмы і інш.
Сцэнічныя пляцоўкі на адкрытым паветры дзеляцца на стацыянарныя, часовыя і перасоўныя.
Стацыянарных пляцовак у форме амфітэатральных збуда-ванняў у сучаснай Беларусі няшмат — у Віцебску і Паставах. Што тычыцца стацыянарных паркавых эстрадных пляцовак на адкрытым паветры, якіх часта з-за іх знешняй формы на-зываюць ракавінкамі, то трэба адзначыць, што яны ёсць амаль у любым горадзе або мястэчку краіны. Стацыянарныя тэатры ў якасці сцэны выкарыстоўваюць як дзікую або доб-раўпарадкаваную дзялянку зямлі, так і спецыяльна пабудава-ны памост.
Пануючай формай сцэнічнай святочнай прасторы з’яўляюцца часовыя пляцоўкі. 1х узводзяць на час правядзен-
71
ня фестывалю, свята або паказу разавай пастаноўкі. Як правіла, іх вырабляюць з лёгка збіраемых металічных кан-струкцый, да якіх мацуецца драўляны насціл. Тут пры розных прасторавых сітуацыях прымяняюцца разнастайныя сцэна-графічныя прыёмы, каб наблізіць дзею да гледача. Для гэтых мэт служаць розных канфігурацый пераходныя масткі-сцэнічныя пляцоўкі, якія перакідваюць ад эстрады да гледа-чоў. Часовыя эстрадныя пляцоўкі збіраюць таксама на аснове велікагрузных аўтамабіляў. Дзеля гэтага на месцы дзеяння шчыльна, адзін да аднаго, ставяць два—чатыры аўтамабілі кабінамі ў адзін бок. Калі падобная пляцоўка павінна быць невялікай па памеры, то можна выкарыстаць толькі два аўтамабілі (павёрнутыя кабінамі ў розныя бакі па гарызанталі ад глядзельнай залы) або адзін грузавік. Як у першым, так і ў другім варыянце, перш чым паставіць машыны адна да ад-ной, апускаюць іх барты. Планшэт кузава аўтамабіля пакры-ваюць лістамі драўлянастружкавай пліты, каб стварыць роўную паверхню сцэны. У непагадзь, калі ідзе дождж, такія сцэны рэкамендуецца пакрываць поліэтыленавай плёнкай, каб драўлянастружкавыя пліты не ўспухлі, што будзе пера-шкаджаць або зробіць немагчымым выступленне творчых ка-лектываў, асабліва харэаграфічных ансамбляў і пластычных груп.
Часовыя сцэнічныя пляцоўкі на аснове чыгуначных плат-формаў і баржаў пакрываюць такім жа чынам, як і на аснове аўтамабіляў.
Такія пляцоўкі, як правіла, не маюць механізмаў сцэны. Яны пазбаўлены механічных пад’ёмаў-штанкет, куліс, ланцу-гоў, паваротнага круга, наладжанага светлавога абсталявання і нават заслоны. Іх афармляюць у залежнасці ад аўтарскай ідэі і задумы мастака дэкарацыямі або дэкаратыўнымі эле-ментамі, якія ўяўляюць вобразна-сімвалічнае адлюстраванне падзей, што адбываюцца.
Пры пабудове часовых сцэнічных пляцовак, дзе гледачы знаходзяцца з адного боку, мэтазгодна прадугледжваць уста-
72
ляванне глядацкіх месцаў. Часта на святах многія глсдачы або дзеці з прычыны стамлення не ў стане доўга стаяць перад сцэнай. Неаднаразова прыходзілася назіраць, калі людзі шу-каюць месца, дзе б прысесці, і, не знайшоўшы яго, разыход-зяцца. Практыка паказвае, што на святах, дзе перад пля-цоўкай пастаўлены некалькі радоў крэслаў або драўляных ла-вак, заўсёды ёсць гледачы, а ў адваротным выпадку іх вельмі мала. Прысутнасць малой колькасці гледачоў негатыўна ўплывае і на выступленне артыстаў, псуе іх настрой, што адбіваецца на якасці канцэртаў, і асабліва на правядзенні конкурсаў і гульнёвых праграм, дзе прысутнасць удзельнікаў неабходна. Гэтаму пытанню арганізатары павінны надаваць належную ўвагу.
Да перасоўных сцэнічных пляцовак належаць так званыя педжэнты — аб’ёмныя перасоўныя ўстаноўкі, для якіх выка-рыстоўваюць трамваі, чыгуначныя платформы, павозкі, трак-тары, аўтамабілі, электракары, вела- і мотаплатформы, бар-жы, цеплаходы і інш. Галоўным сэнсавым зместам пера-соўных пляцовак з’яўляюцца статычныя або дынамічныя пластычныя кампазіцыі, удзельнікі якіх пры дапамозе дэка-рацый, касцюмаў, бутафорыі адлюстроўваюць пэўную тэму, увасабляюць пэўны эпізод прадстаўлення, святочнага шэсця. Педжэнты часцей за ўсё ўжываюцца як частка святочнага, карнавальнага шэсця, маніфестацыі, дэманстрацыі або як га-лоўны мастацкі сродак самастойнай шырокамаштабнай тэат-ралізаванай дзеі. Прыкладам такіх дзей могуць быць разна-стайныя тэатралізаваныя прадстаўленні, якія адлюст-роўваюць гістарычныя этапы жыцця краіны.
Распрацоўваючы тэматычнае афармленне педжэнтаў, мас-такам неабходна вырашаць не толькі дэкаратыўныя і прасто-рава-пластычныя, але і тэхнічныя задачы. Рухальную аснову такіх педжэнтаў трэба перакрываць канструкцыямі з рэек, фанеры, матэрыі, прадугледжваць умацаванне дэкаратыўных аб’ёмаў, бутафорыі з такім разлікам, каб усё гэта не перашка-джала руху платформы. Разам з тым неабходна здзейсніць
73
інжынерныя разлікі нясучай часткі платформы, каб яна вы-трымлівала вагу жывых удзельнікаў прадстаўлення. Уста-ноўкі размалёўваюць актыўнымі колерамі ў адпаведнасці з тэматыкай афармлення.
Асабліва цікавымі з’яўляюцца розныя варыянты стварэння падвешаных, дынамічных, здольных да перамяшчэння ў па-ветры пляцовак. Яны рухаюцца з дапамогай магутнай бу-даўнічай тэхнікі (пад’ёмных кранаў, тэлескапічных аўтавышак) або электрапад’ёмнікаў, размешчаных на столі.
Адна са старадаўніх формаў сцэнічнай пляцоўкі, якая існавала ў Беларусі і адноўлена ў святочнай практыцы, мае назву ’’фрай”. Гэта — разнавіднасць балагана, сутнасць якога заключаецца ў наступным: на зямлі акрэсліваюць круг, які акаймляюць канатамі, і ў гэтым крузе выступаюць творчыя калектывы. Такая форма сцэнічнай пляцоўкі вельмі простая па рашэнні і выкананні. Акрамя таго, яна дае шырокія маг-чымасці для мізансцэнічнага рашэння і з’яўляецца ідэальнай з пункту гледжання глядацкага ўспрымання: у крузе ўсё ўсім бачна. Гледачы, якія размяшчаюцца за канатамі, маюць маг-чымасць не толькі назіраць дзеянне з розных ракурсаў, але і перамяшчацца па крузе па сваім жаданні. Выступленні роз-ных калектываў, якія прыбываюць у фрай, звычайна непра-цяглыя па часе, і таму наяўнасць глядацкіх месцаў пры гэтай пляцоўцы можна не прадугледжаваць або можна паставіць па крузе адзін—два рады лавак ці крэслаў.
Асобную групу складаюць сцэнічныя пляцоўкі на вадзе. 1х асаблівасць заключаецца ў тым, што сцэна пакладзена на сваі, пазабіваныя ў дно паблізу або на некаторым аддаленні ад берага. Напрыклад, у Беларусі такая пляцоўка была выка-рыстана ў Нясвіжы (1997 г., спектакль “Вадзяная феерыя”) , у Расіі — плавучая сцэна з лебядзінымі крыламі-экранамі тэ-лепраекцыі на прадстаўленні “Чароўны свет балета” (г.Масква); плавучая сцэна — гітара на штогадовым фесты-валі аўтарскай песні (г.Самара). У другім варыянце такой пляцоўкай могуць быць пантоны або баржы і цеплаходы, як,
74
напрыклад, на Першым міжнародным фестывалі беларускага фальклору ў г.Пінску. Дэкаратыўным афармленнем тут можа служыць прыродны ландшафт, але сама сцэна патрабуе драўлянага насцілу для выступлення калектываў і дэкара-тыўных дэталяў, якія адлюстроўваюць вобраз свята.
На большасці сцэнічных пляцовак на адкрытым паветры (у адрозненне ад тэатра) не прадугледжваецца змена дэкарацый у час дзеі. Як правіла, дэкаратыўнае афармленне вырашаецца па прынцыпе адзінай устаноўкі, якая адлюстроўвае тэму і ідэю ўвасабляемага свята. Дэкарацыямі могуць служыць фа-сады замкаў (Нясвіж, Мір, Гродна), манастыроў, сучасных архітэктурных ансамбляў або ландшафтнае асяроддзе. Такія сцэны можна ўпрыгожыць дэкаратыўнымі дэталямі сімва-лічна-вобразнага характару і фітадызайнам.
Работа над планаваннем свята
У любым, нават невялікім па маштабе, свяце ўвасабленне творчай задумы мастака пачынаецца з распрацоўкі канчатко-вага плана прасторавага размяшчэння зон святочнага дзеян-ня. Найбольш просты спосаб ажыццяўлення гэтага віду эскізна-праектных работ наступны: на адным або некалькіх лістах ватманскай паперы мастак вычэрчвае ў агульных ры-сах карту свята ў выглядзе зверху. На гэтай карце ён адзначае ўсе зоны святочнага дзеяння (плошчу, парк, стадыён, вуліцы, скверы, раку, поле і інш.), схематычна вычэрчваючы архітэктурныя і ландшафтныя асаблівасці месцаў дзеяння. У кожнай зоне дзеяння размяшчаюцца апорныя пункты, вакол якіх будуць стыхійна або ў арганізаваным парадку фарміравацца будучыя мізансцэны свята. Кожны канкрэтны апорны пункт (сцэнічныя пляцоўкі, гандлёвыя рады кірмашу, выставы, атракцыёны і інш.) вычэрчваецца таксама ў агуль-ным плане, без дэталізацыі. Створаная такім чынам карта-план свята, зацверджаная галоўным рэжысёрам і старшынёй аргкамітэта, з’яўляецца дакументам, на які арыентуюцца і
75
спасылаюцца ў сваёй рабоце супрацоўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята.