Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
81
чарцяжы можна вылічыць колькасць брускоў, петляў, нават цвікоў. Але як вызначыць колькасць іншых матэрыялаў (фарбы, паперы і інш.)? Для гэтага трэба даведачныя даныя. Пры падліку неабходна ведаць, што:
— дошкі адпускаюцца і ацэньваюцца ў кубічных метрах;
— фанерныя пакрыцці вылічваюцца спачатку ў квадрат-ных метрах, а потым пераводзяцца ў лісты;
— усе тканіны, акрамя тэхнічных, незалежна ад іх шырыні маюць адну адзінку вымярэння — пагонны метр;
— папера, цвікі, клей, мука, фарба адпускаюцца ў кілаграмах;
— петлі вылічваюцца ў штуках.
Для вылічэння выдаткаў мяккіх дэкарацый неабходна ўлічваць спосаб крою тканіны і тое, што яны пры шыцці, афарбоўцы і вогнеахоўнай прапітцы даюць усадку.
Кошт матэрыялаў вызначаецца цаной за пэўную адзінку вымярэння. У каштарысе запіс матэрыялаў і іх кошт здзяй-сняюцца наступным чынам. Спачатку запісваюцца найменне матэрыялу, затым адзінка яго вымярэння, потым колькасць, цана за адзінку і сума.
Для аналізу каштарыса і далейшай работы вельмі важна па кожным вырабе мець поўны кошг матэрыялу і кошт рабочай сілы, а таксама іх агульны кошт. Таму ў каштарысе павінны быць дакладна адлюстраваны гэтыя тры вынікі па кожнай па-зіцыі. Для зручнасці накладныя выдаткі вылічваюцца не па асобных спецыяльнасцях, а па ўсёй суме зарплаты.
Гатовы каштарыс аналізуецца загадчыкам мастацка-пастановачнай часткі і мастаком. Аналіз каштарыса робіцца з пазіцый рэнтабельнасці і эканамічнасці выбранай тэхналогіі, выбраных матэрыялаў, найбольш поўнага выкарыстання ма-тэрыялаў. Калі агульны вынік каштарыса перавышае адпуш-чаны на свята ліміт грошавых сродкаў, яго трэба перагледзець.
Скарачэнне каштарыса здзяйсняецца перш за ўсё за кошт выкарыстання больш танных матэрыялаў, частковага змя-нення тэхналогіі вырабу другарадных прадметаў, больш шы-
82
рокага прымянення падбору ўжо выкарыстаных раней матэ-рыялаў, а часам і за кошт адмовы ад некаторых прадметаў дэкарацыі, абсталявання або апаратуры. Але ніякая эканомія не можа быць апраўдана, калі будзе несці страты мастацкі бок свята.
Часам скарачэнне каштарыса адбываецца за кошт поўнага або частковага спонсарскага ўдзелу ў свяце пэўных арга-нізацый, якія бяруць на сябе выкананне часткі работ. Калі-нікалі прадпрыемствы за кошт унутраных рэзерваў выдзяля-юць матэрыялы для правядзення работ, і ў гэтым выпадку аплачваецца толькі рабочая сіла.
Выпраўлены і ўдакладнены каштарыс падпісваецца загад-чыкам мастацка-пастановачнай часткі, мастаком і бухгалта-рам. Гэты каштарыс на выраб мастацкага афармлення з’яўляецца састаўной часткай зводнага, агульнага каштарыса, які адлюстроўвае ўсе выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай свята.
Зводны каштарыс падпісваецца дырэктарам і завяраецца старшынёй аргкамітэта свята, і з гэтага моманту ён набывае законную сілу і служыць дакументам для ўсіх службаў, заня-тых у падрыхтоўцы свята.
Загадчык пастановачнай часткі строга кантралюе выдаткі, звярае іх з сумамі, якія вызначаны каштарысам, рэгулюе ўсе выдаткі ў межах адпушчанай сумы.
Работа над касцюмамі
Касцюм — важная частка сцэнаграфіі масавых свят і прад-стаўленняў. У тэатралізаваных масавых відовішчах на адкры-тым паветры акцёр у многіх выпадках знаходзіцца на вялікай адлегласці ад гледача, з прычыны гэтага міміка, нюансы жэс-таў не заўсёды ўспрымаюцца. У той жа час кідкі, буйны, яркі па колеры касцюм здольны зрабіць бачнай для соцень і дзе-сяткаў тысяч гледачоў вобразную сістэму прадстаўлення.
Работа над мастацкім рашэннем касцюма пачынаецца з вы-значэння тэмы дзеяння і звышзадачы пастаноўшчыкаў, а так-
83
сама прасторы, у якой разгортваецца святочная дзея. Парк, Палац культуры, стадыён, вуліца, плошча — кожная тэрыта-рыяльная зона дыктуе свае патрабаванні. Так, распра-цоўваючы касцюмы для прадстаўлення на стадыёне, мастак лавінен улічваць, што на полі падрабязна разглядзець асобна-га чалавека практычна немагчыма і вопратка асобнага выка-наўцы тут перастае быць касцюмам у сапраўдным сэнсе гэта-га слова. Вобраз узнікае толькі ў з’яднанні іх у аі'ульную кар-ціну. Гэтая мазаічная цэласнасць валодае вялізным патэн-цыялам пластычных трансфармацый. Магчымасці імгненных відазмяненняў вобраза часцей за ўсё забяспечваюцца кан-струкцыяй касцюма. Так, у адным з эпізодаў свята закрыцця XII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве кан-струкцыя касцюмаў дала магчымасць усяго аднаму балетна-му калектыву тройчы паўстаць у новым вобразе. У пачатку па полі велічна “плылі” павы ў какошніках і блакітных сара-фанах. Затым імгненна атрыбуты старажытнарускага касцю-ма знікалі і баярыіпні пераўтвараліся ў сучасных дзяўчат. Рытм іх танца падхопліваўся віхурам апісваючых кругі спадніц. А калі танец заканчваўся, дзяўчаты выпроствалі тка-ніны спадніц, і ўзнікаў буйны, яскравы малюнак. Поле пе-раўтваралася ў вялізны кветнік.
Але касцюм на стадыёне можа мець свой сумарны вобраз і без прымянення спецыяльных канструктыўных прыёмаў. Па-тэнцыяльная магчымасць такіх трансфармацый прадумваецца мастаком у колерах касцюма, яго дэталях, здольных у пэўныя моманты дзеі ствараць нечаканыя эфекты. Напрыклад, белыя пальчаткі ў касцюме масоўкі (прадстаўленне “Мір пераможа вайну”) увогуле не прыцягвалі ўвагу да таго часу, пакуль вы-канаўцы разам не ўскідвалі рукі, якія трапяталі і літаральна ператвараліся ў чараду белых галубоў.
Свята на вуліцы сярод натоўпу патрабуе ад касцюма боль-шай дэталізацыі, таму што глядач часта аказваецца ўдзельнікам святочнага дзеяння разам з выканаўцамі. Але і тут важныя буйны маштаб, яскравая каларыстычная гама,
84
якія забяспечваюць імгненны эфект. Касцюм павінен успры-мацца ўсімі прысутнымі, а не толькі тымі, хто знаходзіцца ў першых радах.
На нетрадыцыйных сцэнічных пляцоўках (у парку, Палацы спорта, на плошчы і інш.), дзе гледачы знаходзяцца на знач-ным аддаленні, персанаж ацэньваецца перш за ўсё па яго знешнім выглядзе, і ў такіх умовах вопратка акцёра выраша-ецца як касцюм-вобраз, які канцэнтруе ў сабе сутнасць пер-санажа. Змястоўнай насычанасцю і характарам пластычнага рашэння касцюм-вобраз ушчыльную набліжаецца да лялькі. Ён да непазнавальнасці мяняе не толькі выгляд акцёра, але і характар яго ігры1.
Падобныя касцюмы-вобразы на тэрыторыі Беларусі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы: касцюмы-маскі дзеда-пачынальніка, казы, каня, мядзведзя, жорава, чорта, смерці ў калядных гуртах, аформленыя на ківілах акцёра-маскі ў прад-стаўленнях кірмашовага тэатра, жывыя батлеі ў касцюмах-масках і інш. У цяперашні час творчыя здабыткі спадчыны нашых бацькоў і дзядоў атрымалі далейшае развіццё ў кас-цюмах-вобразах тэатралізаваных шэсцяў і карнавальных дзей, ляльках-кукерах у лялечных прадстаўленнях і інш.
Гісторыка-бытавыя касцюмы, насупраць, патрабуюць дэ-талёвай канкрэтызацыі ў адпаведнасці з эпохай, жанрам, сты-лем, і перш чым прыступіць да стварэння эскізаў касцюмаў, мастаку неабходна правесці стараннае вывучэнне дакумен-таў: музейных экспанатаў, карцін старых майстроў, літаратуры навуковай і фальклорна-этнаграфічнай, даследа-ванне тканін, характэрных для дадзенай эпохі.
Пры падрыхтоўцы любога свята перад арганізатарамі заўсёды паўстае праблема касцюміравання ўдзельнікаў, асаб-ліва ў тых выпадках, калі ў праграме святкаванняў ёсць эпізоды гістарычнай, карнавальнай накіраванасці, масавыя відовішчы і прадстаўленні спартыўнага плана з выступлен-
' Гл.: Художнйк н зреляше Сб.сг. - М.: Сов. художннк, 1990. - С.34-35.
85
нямі гімнастаў і сцяганосцаў, дзе існуе неабходнасць апра-нуць сотні людзей.
Пачынаючы распрацоўваць праграму касцюміравання ўдзельнікаў, галоўны мастак сумесна з загадчыкамі пастано-вачнай часткі на аснове вывучэння зацверджанага сцэнарыя павінны дакладна высветліць наступныя пытанні:
1. Колькі чалавек трэба апрануць у кожным канкрэтным святочным дзеянні?
2. Якія канкрэтна і якога колеру касцюмы, абутак, панчохі, галаўныя ўборы патрэбны для матэрыяльнага забеспячэння святочнага дзеяння ў вызначаных мерапрыемствах?
3. Якія арганізацыі, установы, прыватныя асобы могуць садзейнічаць рашэнню пытання касцюміравання ўдзельнікаў?
У тым выпадку, калі ў аргкамітэта ёсць магчымасць пашы-рыць пэўную колькасць неабходных касцюмаў (гісторыка-бытавыя, карнавальныя, спартыўныя, для галоўных дзеючых асоб), то галоўны мастак распрацоўвае эскізы касцюмаў для кожнага канкрэтнага персанажа і тыповыя эскізы для ўдзельнікаў масавых выступленняў і дзеянняў. “Звычайна мастак прыступае да работы над касцюмамі адразу пасля зда-чы эскізаў дэкарацый. Вобраз, знойдзены мастаком у эскізе, павінен задавальняць не толькі самога аўтара і быць прыня-тым рэжысёрам-пастаноўшчыкам, але і таго, каму гэты кас-цюм прызначаны, — акцёра. У працы над касцюмам мастаку прыходзіцца ўлічваць асаблівасці фігуры акцёра, яго індывідуальнасць, густы, яго асабістае бачанне дадзенага персанажа”1.
Пры распрацоўцы эскізаў галоўны мастак павінен суад-носіць на аснове кантрастнага прынцыпу колеры касцюмаў з колерамі архітэктурнага і ланшафтнага асяроддзя, дзе адбы-ваецца дзеянне, каб яны не зліваліся, а набывалі яскравае, выразнае адценне, зручнае для ўспрымання гледачамі.
Падрыхтаваныя эскізы зацвярджаюцца галоўным рэжысё-рам на агульным пасяджэнні аргкамітэта. Затым дырэктар
' Базанов В. Техннка н технологня сцены. - Л.іНскусство, 1976 - С.203—204.
86
або загадчык пастановачнай часткі дамаўляецца з пэўнымі арганізацыямі (майстэрнямі тэатральнага таварыства, быт-камбінатамі, атэлье мод, кааператывамі і інш.) аб пашыве не-абходных касцюмаў згодна вырабленых эскізаў. На рахунак вызначанай арганізацыі пералічваюцца грашовыя сродкі і высвятляюцца тэрміны вырабу заказу, выкананне якіх кан-тралююць загадчык пастановачнай часткі і галоўны мастак.
У працэсе пашыву касцюмаў меркаванні мастака з’яўляюцца вызначальнымі. Яго прысутнасць неабходная на ўсіх этапах гэтага працэсу — ад зацвярджэння канкрэтных тканін, з якіх будуць вырабляцца касцюмы, дэкаратыўных упрыгожванняў біжутэрыі і да канчатковых прымерак і прыёму касцюмаў. Напрыклад, на прымерках рашаюцца пы-танні падгонкі касцюма па фігуры, адпаведнасць сілуэта эс-кізу і інш. На прымерках пажадана і прысутнасць касцюме-раў-апранальшчыкаў, якія павінны пазнаёміцца з тэхнікай апранання касцюма, зручнасцю размяшчэння кручкоў і гу-зікаў, наяўнасцю з’ёмных дэталяў. Тут жа вызначаюцца раз-мяшчэнне і спосабы мацавання ордэнаў, распазнавальных знакаў, нашывак, аксельбантаў, пагон, эпалетаў, аксамітных кашалькоў і іншых прадметаў касцюмнага рэквізіту.