Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Пасля стварэння карты-плана свята мастак робіць эскізы ўсёй прадукцыі дэкаратыўнага афармлення. На аснове гэтых эскізаў вырабляюцца чарцяжы рабочага праекта, па якім вя-дуцца будаўніцтва буйных аб’ёмаў і выраб малых формаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення.
Далейшы этап работы — кампаноўка і праверка размяш-чэння дэкарацый на сцэнічных пляцоўках1. Вычэрчванне планіроўкі дэкарацый, іх размяшчэнне ў выглядзе зверху па сутнасці з’яўляюцца першым этапам манціроўкі дэкара-тыўнага афармлення. Немалую ролю ў гэтай рабоце мае дак-ладнасць плана пляцоўкі. На плане ўказваюцца канструк-тыўныя асаблівасці сцэны, а таксама адзначаюцца месцы падключэння гукавой і светлавой апаратуры для таго. каб выпадкова не перакрыць іх дэкарацыямі.
Работа над планам сцэны здзяйсняецца з улікам раз.мяш-чэння апорных пунктаў дзеяння, месцаў, у якіх найбольш ак-тыўна будуць іграць артысты.
Пры планіроўцы важна не толькі з дакладнасцю вызна-чыць усе памеры і месцы размяшчэння дэкарацый, але і маг-чымасць правільнага размяшчэння дапаможных устройстваў — рабочых станкоў і лесвіц, а таксама шляхоў эвакуацыі ўдзельнікаў святочнага дзеяння згодна з патрабаваннямі тэх-нікі бяспекі.
Да работы над планам карысна далучыць мастака па свят-лу, які разглядвае планіроўку з пазіцый асвятлення дадзенай дзеі. Яго пажаданні часам патрабуюць частковых змен у кам-пазіцыі. Так, размяркоўваючы расстаноўку крыніц святла, ён можа папрасіць павялічыць якую-небудзь частку дэкарацый, каб схаваць за іх прыбор, або разгарнуць пэўную частку дэ-карацый у той ці іншы бок, каб яны папалі ў зону дзеяння пражэктараў.
1 Пры алісанні гэтага этапу рабоіы мы выкарысталі матэрыялы з кнігі В.Базанава “Тэхніка і тэхналогія сцэны” (Л.: йскусство, 1976. - С. 184-203).
76
Для больш зручнага нанясення планіроўкі дэкарацый і хуткага вызначэння іх месцаразмяшчэння на план сцэны тон-кімі лініямі наносіцца маштабная сетка. Гарызантальныя лініі пачынаюцца ад чырвонай лініі сцэны, а вертыкальныя — ад яе цэнтра. Перакрыжаванні ліній утвараюць квадраты з ба-камі, роўнымі ім у натуральным памеры. Па восевай лініі ро-бяцца адзнакі, адпавядаючыя размяшчэнню пэўных дэкара-цыйных аб’ёмаў. Калі на свяце ў час дзеяння пэўныя дэталі дэкору будуць падымаць у паветра або апускаць, то на плане адзначаюцца месцы размяшчэння пад’ёмаў. Такія адзнакі ро-бяцца па баках чарцяжа: кожны пад’ём (паветраныя шары або групы шарыкаў, гербы, сцягі і інш.) абазначаецца на тым баку сцэны, з якога ажыццяўляецца кіраванне ім.
Калі дзеянне адбываецца ў вячэрні або начны час, план сцэны павінен абавязкова ўключаць месцы размяшчэння светлавой апаратуры.
Пры наяўнасці перад сцэнічнай пляцоўкай глядацкіх мес-цаў у чарцяжы неабходна адзначыць крайнія месцы першага рада, пры дапамозе якіх вызначаюць бачнасць дэкарацый з боку глядачоў.
Найлепшым маштабам для плана сцэны з’яўляецца 1:20. На плане сцэны неабходна ўказаць назву свята, назву і месца размяшчэння пляцоўкі, яе асноўныя даныя — габарыты дэка-ратыўных элементаў і інш.
Гатовы план сцэны, прыняты рэжысёрам, зацвярджаецца старшынёй аргкамітэта і пажарна-тэхнічнай камісіяй, якая складаецца з прадстаўнікоў органаў тэхнікі бяспекі і пажар-най аховы.
Рабочыя чарцяжы
Рабочыя чарцяжы ўяўляюць эскізны (тэхнічны) праект, які адлюстроўвае прынцыповыя канструктыўныя рашэнні, агульнае ўяўленне аб устройстве і прынцыпах работы выра-баў, а таксама даныя аб іх назначэнні, асноўных параметрах і памерах.
77
Асноўная маса вырабаў паказваецца ў агульных відах, раз-рэзах, сячэннях і вузлах, якія даюць поўнае ўяўленне аб па-мерах і канструкцыі дэкарацый.
Ступень падрабязнасці чарцяжоў залежыць ад умоў, у якіх вырабляюцца дэкарацыі, і ад складанасці іх канструкцыі.
Ыапрыклад, калі ў тэхналогію вырабу, канкрэтную кан-струкцыю ўносяцца якія-небудзь змены або дадзены выраб дапускае некалькі канструктыўных варыянтаў, а таксама ў выпадку вырабу складаных дэкарацый — разборных арак, буйнагабарытных станкоў, лесвіц са складанай кан-фігурацыяй і іншага — майстэрням павінны быць прад-стаўлены чарцяжы з поўнай канструктыўнай распрацоўкай аж да асобных дэталяў.
Для чарцяжоў дэкарацый устаноўлены маштаб 1:20. Асоб-ныя вузлы, дэталі паказваюцца ў больш буйным выяўленні — ад 1:10 да натуральнай велічыні. Усе памеры на чарцяжах даюцца ў сантыметрах. Выключэнне складаюць вырабы з ме-талу, для якіх памеры прадстаўляюцца па правілах маштабу машынабудаўнічага чарчэння ў міліметрах. Асобныя дэталі і зборныя комплексы паказваюцца ў двух ці трох праекцыях у залежнасці ад складанасці вырабу, з разрэзамі, сячэннямі, якія даюць дакладнае ўяўленне аб формах і памерах праек-туемай дэкарацыі. Для дэкарацыі, складзенай з асобных час-так, робіцца зборачны чарцёж, які ўказвае на размяшчэнне, спосабы змыкання або далучэння. Кожная частка мар-кіруецца нумарам, паведамляецца яе найменне. Маркіроўка на зборачным чарцяжы павінна адпавядаць маркіроўцы дэта-ляў або частак на іншых лістах.
Звычайна зборачны чарцёж даецца ў выглядзе зверху. Калі гэтай праекцыі недастаткова, выварочваюць фасад або разрэз па адной — двух восях. Зборачны чарцёж-план размяшчаюць у левым ніжнім вуглу ліста.
У правым верхнім вуглу ставіцца штамп, прадугледжва-юць графы для назвы свята, святочнага дзеяння і прад-стаўленай дэкарацыі. Гатовы чарцёж завярае сваім подпісам
78
мастак, а загадчык мастацка-пастановачнай часткі візіруе яго для выканання.
Аб’ёмна-каркасныя і станковыя дэкарацыі вычэрчваюцца не менш чым у двух праекцыях. Для простых станкоў, лесвіц і іншых аб’ёмных дэкарацый дастаткова габарытнага чарця-жа і тлумачальнага надпісу, дзе ўказваюцца адлегласць паміж нясучымі рамкамі, таўшчыня насцілу і (у асобных выпадках) сячэнне брускоў. Аб’ёмна-станковыя дэкарацыі ў выглядзе асобных дэкаратыўных комплексаў звычайна паказваюцца ў сабраным выглядзе.
Станкі, якія маюць складаную, крывалінейную форму, розныя ўхілы, паказваюць у плане і разрэзе. Для таго каб складаную канфігурацыю станка перанесці на падлогу май-стэрні, план станка расчэрчваецца на квадраты.
Тэхналогія апісання і каштарыс вырабаў
Рабочы чарцёж дае ўяўленне аб памерах вырабу і яго кан-струкцыі. Але перад тым, як пачаць яго вытворчасць, неаб-ходна ўстанавіць, з якіх матэрыялаў і якім чынам ён павінен быць зроблены, апрацаваны, пафарбаваны.
Адказ на пытанні па тэхналогіі вырабу, спосабах апра-цоўкі, імітацыі фактуры дае тэхналагічнае апісанне, якое складаецца загадчыкам мастацка-пастановачнай часткі і мас-таком.
У тэхналагічным апісанні паказаны поўны пералік усіх прадметаў афармлення і кароткае апісанне тэхналогіі вырабу. Так, пры вырабе павільёна важна адзначыць, якой тканінай абцягваць сценкі — палатном, тарнай тканінай, байкай; якім чынам афарбоўваць абцяжку — клеем, анілінам; прымяняць графарэт або цісненне і да т.п.
Таксама ў гэхналагічным апісанні неабходна адзначыць:
— найменне і кароткае апісанне вырабу, яго габарытныя даныя ў квадратных метрах;
— колькасць вырабаў;
79
— схематычны малюнак вырабу;
— тэхналогію вырабу (найменне асноўных матэрыялаў, якія пойдуць на падрыхтоўку вырабу, тэхналогію афарбоўкі і апрацоўкі).
Складанне тэхналагічнага апісання пачынаецца з апісання дэкарацый, іх аб’ёмаў, элементаў, агульных для ўсяго свята. Затым апісваюцца дэкарацыі, мэбля, бутафорыі і рэквізіт для кожнай сцэнічнай пляцоўкі, кожнага асобнага эпізоду, дзеі, што мае спецыфічныя рысы ў кожным канкрэтным свяце. На дробную бутафорыю і рэквізіт апісанне не робіцца. Іх пералік бярэцца з так званай выпіскі — спіса неабходнага рэквізіту, зробленага памочнікам рэжысёра.
Складаецца каштарыс (падлік кошту афармлення) на асно-ве рабочых чарцяжоў і тэхналагічнага апісання. Для гэтага загадчык мастацка-пастановачнай часткі павінен дакладна ведаць, якія прадметы афармлення будуць падабраны з за-паснікаў тэатраў, Палацаў і Дамоў культуры, гарадскога склада мастацкага афармлення (калі такі ёсць), мастацкіх майстэрняў, якія прадметы неабходна вырабіць у пэўных ар-ганізацыях, на прадпрыемствах, а якія набыць у гатовым вы-глядзе.
Кошт кожнага вырабу знаходзіцца ў прамой залежнасці ад умоў, у якіх ён вырабляецца. Адзін і той жа выраб у розных вытворчых умовах будзе мець розны кошт. Справа ў тым, што кошт вырабу любога прадмета складваецца з трох відаў затрат: кошту перапрацаваных матэрыялаў, зарплаты рабо-чых і накладных выдаткаў на зарплату. Чым буйней вытвор-часць, тым вышэй узровень накладных выдаткаў; чым менш выраб паддаецца механічнай апрацоўцы і серыйнаму спосабу вытворчасці, тым больш затраты працы і вышэй кошт рабо-чай сілы. Такім чынам, адзінкавыя вырабы, заказаныя на буйным прамысловым прадпрыемстве, будуць каштаваць значна даражэй, чым зробленыя ў тэатральных (мастацкіх) майстэрнях. Таму да паслуг заводаў трэба звяртацца толькі ў
80
тых выпадках, калі канструкцыя або складаная тэхналогія не дазваляе выканаць работу сваімі сіламі.
Кошт рабочай сілы і накладныя выдаткі ўлічваюцца не ва ўсіх майстэрнях. У тых мясцінах, дзе мастацкія майстэрні або асобныя мастакі працуюць пры раённых ці гарадскіх Пала-цах, Дамах культуры і знаходзяцца на бюджэце, яны атрым-ліваюць зарплату ў выглядзе цвёрдых месячных акладаў. У гэтых выпадках каштарыс афармлення свята складваецца толькі з кошту матэрыялаў, расходаваных у працэсе вытвор-часці. У майстэрнях, якія знаходзяцца на самастойным ба-лансе (гаспадарчым разліку), дзе ўведзена здзельная аплата працы, прыходзіцца вызначаць працоўныя выдаткі, улічваючы велічыню заработнай платы, накладныя, цэхавыя і выдаткі па кіраўніцтву; падлік кошту рабочай сілы вядзецца ў аб’ёме чалавека-гадзін, неабходных для вырабу дадзенага заказу, або па спецыяльных нормах і расцэнках. Нормы і рас-цэнкі распрацоўваюцца як на асобныя вытворчыя аперацыі, так і на ўсе вырабы цалкам.
Для таго каб правільна вызначыць наменклатуру матэрыя-лаў, іх колькасць, выдаткі працы, неабходна ведаць не толькі памеры вырабу, але і ўсе тэхналагічныя працэсы, звязаныя з яго вырабам. Вось чаму пры складанні каштарыса карыста-юцца рабочымі чарцяжамі і тэхналагічным апісаннем.
Пры распрацоўцы нормаў выдаткаў найбольш дакладным з’яўляецца прамы падлік матэрыялаў па чарцяжах. Ведаючы канструкцыю дэкарацыі і тэхналогію яе вырабу, шляхам про-стага арыфметычнага падліку можна вылічыць, колькі і якіх матэрыялаў патрабуецца ў працэсе вытворчасці. Для паляг-чэння работы падлік вядзецца па нейкай адной частцы дэка-рацыі або аднаму элементу канструкцыі, і атрыманы вынік памнажаецца на колькасць частак або элементаў, падобных па велічыні і канструкцыі. Так, пры падліку матэрыялаў на выраб станка дастаткова падлічыць кошт адной рамы, пера-множыць атрыманае на агульную колькасць рам. Але не заўсёды і не ўсе матэрыялы вылічваюцца такім чынам. Па