• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Такім чынам, арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя дае магчымасць выявіць галоўныя пытанні ўвасаблення свята і намеціць шляхі іх вырашэння, што і з'явіцца падставай для распрацоўкі рабочага плана падрыхтоўкі свята.
    Агульныя звесткі аб рабоце штаба аргкамітэта
    Падрыхтоўка свята — гэта самы важны і адказны працэс работы, які ахоплівае ўсе структурныя падраздзяленні аргка-мітэта. Юрыдычная дзейнасць па ўвасабленні святочных дзей пачынаецца з зацвярджэння дзяржаўнымі органамі або гра-мадскімі арганізацыямі палажэння аб правядзенні свята, але фактычна пачатак работы адбываецца значна раней — са стварэння ініцыятыўнай групы, якая распрацоўвае творчую заяўку на правядзенне свята, прапануе склад аргкамітэта, жу-ры, пастановачнай групы, агульны сцэнарый і інш.
    Працэс стварэння знешняй формы свята падзяляецца на тры галоўныя этапы:
    1.	Стварэнне рабочага плана падрыхтоўкі свята на аснове дэталёвага аналізу сцэнарыяў разнастайных дзеянняў з пунк-ту гледжання іх творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, фінансавага і арганізацыйнага забеспячэння.
    2.	Вытворчы працэс падрыхтоўкі свята:
    а)	будаўніцтва эстрадных і гульнёвых пляцовак, гандлёвых і іншых часовых пабудоў;
    б)	выраб у вытворчых майстэрнях і на прадпрыемствах або арэнда элементаў мастацка-дэкарагыўнага, гукавога афарм-лення і іх мантаж у зонах святочнага дзеяння;
    57
    в)	арганізацыя работы дапаможных службаў свята.
    3.	Правядзенне рэпетыцый і свята.
    Увесь гэты працэс адбываецца ў вызначанай паслядоўнасці і ўзаемасувязі. Затрымка якога-небудзь этапу непазбежна ад-біваецца на планамернасці развіцця іншых, парушае ўстаноўленыя рытмы, што ўрэшце можа адмоўна паўплываць на якасць свята. Таму супрацоўнікам аргкамітэта трэба звяр-нуць асаблівую ўвагу на дакладнасць выканання графіка ўсіх відаў работ, а таксама на дысцыпліну і адказнасць усіх удзельнікаў падрыхтоўкі святочных дзеянняў.
    Для арганізацыі бягучай работы аргкамітэта і яго струк-турных падраздзяленняў ствараецца штаб свята, якому на ўвесь перыяд падрыхтоўкі выдзяляецца адзін або некалькі пакояў у памяшканні загадзя вызначанай установы ці арга-нізацыі (выканкам, аддзел культуры, Палац культуры і інш.). Штаб свята трэба забяспечыць асобным тэлефонам (для су-вязі з рознымі арганізацыямі), ксераксам (для размнажэння службовай дакументацыі), тэлефаксам (калі існуе неабход-насць у гэтым). Разам з тым трэба прызначыць на часовую работу пры штабе сакратара з адпаведным колам функцыя-нальных абавязкаў.
    У штабе свята для арганізацыйнага рашэння разнастайных пытанняў кожнае структурнае падраздзяленне аргкамітэта або збіраецца па меры патрэбы, або мэтанакіравана право-дзіць заслухоўванне і абмеркаванне ходу работы па спецы-яльным графіку (№ п/п, дата, месца правядзення, вырашаемае пытанне, дакладчык і хто выклікаецца на нараду).
    У час падрыхтоўкі маштабнага свята, калі аргкамітэту да-водзіцца разглядаць мноства пытанняў, нарады структурных падраздзяленняў могуць адначасова праводзіцца ў розных памяшканнях, спецыяльна вызначаных для гэтых мэт, або ў штабе на працягу тыдня вылучаюцца асобныя дні для арга-нізацыйных пасяджэнняў згодна распрацаванага графіка, на-прыклад:
    58
    панядзелак — упраўленне па матэрыяльна-тэхнічным за-беспячэнні;
    аўторак — арганізацыйны аддзел;
    серада — мастацка-пастановачная частка;
    чацвер — пастановачная і творчая групы;
    пятніца -— кіраўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў.
    На гэтых нарадах разглядаюцца праблемы, ход работы і каардынацыя дзейнасці па арганізацыі і здзяйсненні вытвор-чага працэсу.
    Перыядычна, звычайна ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы тэр-міну, адведзенага на ўвасабленне свята, старшыня аргка-мітэта збірае ўсіх асоб, адказных за выкананне кожнага пунк-та рабочага плана падрыхтоўкі, для пастаноўкі канкрэтных задач, заслухоўвання, ажыццяўлення пэўных этапаў свята і, нарэшце, агульнай гатоўнасці да правядзення яго.
    У святочныя дні месца размяшчэння штаба свята часта пе-раносіцца непасрэдна на тэрыторыю святочнага дзеяння — да цэнтральнага мізансцэнічнага пункта, вакол якога будуць разгортвацца асноўныя абрадава-рытуальныя, тэатра-лізаваныя і гульнёвыя фрагменты.
    У вызначаным месцы для работы штаба ўстанаўліваюць вялікіх памераў палатку з пэўным наборам мэблі, праводзяць часовую тэлефонную сувязь для службовых кантактаў з роз-нымі арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі і прыват-нымі асобамі, выдзяляюць месца для сакратара і мастака-каліграфа (які будзе займацца запаўненнем ганаровых гра-мат), сюды таксама праводзяць часовую электралінію для за-беспячэння электраэнергіяй розных патрэб штаба свята (ас-вятленне памяшкання, падтрыманне неабходнай тэмпературы ў халодную пару года, прыгатаванне гарбаты, кавы і інш.)-
    Пасля правядзення свята ў загадзя вызначаны дзень аргка-мітэт збіраецца на выніковае пасяджэнне. Тут абмяр-коўваюцца станоўчыя і адмоўныя бакі святкавання, яго зна-ходкі і пралікі, выпрацоўваюцца канкрэтныя меры па пера-адоленні недахопаў у далейшым, а таксама вызначаюць і
    59
    ўзнагароджваюць лепшых работнікаў прэміямі, падарункамі, ганаровымі граматамі.
    Свята скончана. Няхай жыве свята!
    А працягваецца яго жыццё ў новай задуме паста-ноўшчыкаў, якія ўзбагачаюць свята новымі творчымі ідэямі. Жыве свята, захоўваючы назапашаны вопыт мастацка-гістарычнай спадчыны, жыве і развіваецца ў яднанні трады-цый і навацый.
    Л ітаратура
    Аксенов А.С. Органнзацня массовых праздннков (1918— 1920). —Л.:ЛГМК, 1974.
    Генкйн М.Д. Массовые праздннкн. — М.: Просвеіценне, 1975.
    Глан Б.Н. Праздннк всегда с намн. — М.: СТД, 1988.
    Органйзацйя Олнмпнйскнх нгр / Пер. с англ. В.Дауме, С.Дункан н др. — М.: Орг. комнтет Олнмпнйскнх нгр, 1980.
    Органйзацйя н методнка художественно-массовой работы / Под ред. М.Д.Генкнна. — М.: Просвеіценне, 1987.
    Петров Н.В. 50 н 500. — М.: Просвеіценне, 1960.
    Петров Б.Н. Массовые спортнвно-художественные пред-ставлення. Основы режнссуры, технологнн, органнзацнн н методнкн. — М.: СпортАкадемПресс, 2001.
    Режйссура н органнзацня массовых зрелніц / Сост., ред., автор введення В.Н.Айзенштадт. — Харьков: ХП4К, 1973.
    Хавйн Б.Н. Все об Олнмплйскнх нграх. — 2-е нзд., доп. — М.: Фнзкультура н спорт, 1979.
    Шамшур В.В Празднества революцнн. Органнзацня н оформленне советскнх массовых торжеств в Белорусснн. — Мн.: Наука н техннка, 1989.
    60
    III.	СТВАРЭННЕ ПЕРАДСВЯТОЧНАЙ АТМАСФЕРЫ
    Падрыхтоўка жыхароў горада і вёскі да актыўнага ўдзелу ў святочных дзеяннях — адзін з адказнейшых этапаў работы аргкамітэта.
    У мэтах стварэння перадсвяточнай атмасферы, актывізацыі шырокіх колаў насельніцтва аргкамітэт распрацоўвае шэраг мерапрыемстваў, у выніку якіх людзям розных узроставых і сацыяльных катэгорый даецца магчымасць для дэманстрацыі свайго майстэрства ў разнастайных галінах матэрыяльнага і духоўнага быту. Безумоўна, што арганізацыя кожнага свята патрабуе распрацоўкі спецыфічных мерапрыемстваў, якія ствараюць перадсвяточную атмасферу, але ва ўсіх выпадках гэты аспект свята мае агульныя асноўныя напрамкі. Умоўна ўсе падрыхтоўчыя дзеі можна падзяліць на мерапрыемствы інфармацыйнага, агульнаарганізацыйнага, вытворча-конкурснага, а таксама мастацкага і мастацка-конкурснага характару.
    Мы прапануем прасачыць працэс стварэння перадсвяточ-най атмасферы на прыкладзе свята 500-годдзя г.Жлобіна Го-мельскай вобласці. Многія з падрыхтоўчых мерапрыемстваў, запланаваных аргкамітэтам гэтага горада, могуць увайсці і ў іншыя святы, незалежна ад іх тэматычнай і жанравай на-кіраванасці.
    Інфармацыйныя мерапрыемствы
    1.	У газетах “Новы дзень”, “Металург”, “Футравік” увесці рубрыку “Насустрач 500-годдзю г.Жлобіна”. Сістэматычна друкаваць матэрыялы аб гісторыі горада, яго дасягненнях, перспектывах развіцця.
    2.	Выпусціць святочныя нумары газет “Новы дзень”, “Металург”, “Футравік”.
    3.	Выдаць буклет аб г.Жлобіне.
    4.	Падрыхтаваць:
    61
    —	выпуск юбілейных сувенірных медалёў, прысвечаных 500-годдзю г.Жлобіна;
    —	выпуск юбілейных узнагародных значкоў, прысвечаных 500-годдзю горада;
    — цыкл лекцый “Жлобіну—500” і арганізаваць іх правя-дзенне.
    5.	Вырабіць:
    — вымпелы, канверты і блакноты з эмблемай г.Жлобіна;
    — каляндар, прысвечаны 500-годдзю г.Жлобіна;
    — сімволіку свята на транспарт агульнагарадскога пры-значэння (аўтобусы, таксі, дызельныя паязды, гандлёвыя пункты, кінатэатры, ДК і інш.
    — поліэтыленавыя пакеты з юбілейнай сімволікай;
    — юбілейныя этыкеткі для тавараў, якія выпускаюць на прадпрыемствах г.Жлобіна.
    6.	Выдаць:
    — серыю паштовак аб г.Жлобіне;
    — буклеты аб прадпрыемствах горада.
    7.	Выпусціць марку, прысвечаную 500-годдзю г.Жлобіна.
    8.	Надрукаваць:
    — запрашэнне на свята 500-годдзя г.Жлобіна;
    — праграму свята, запрашэнне-пропуск;
    — афішу свята;
    — арганізаваць пастаяннадзеючыя перасоўныя фотавы-стаўкі, прысвечаныя г.Жлобіну.
    Агульнаарганізацыйныя мерапрыемствы
    1.	Правесці:
    — аднаўленне і рэстаўрацыю фасадаў будынкаў;
    — агульнагарадскі суботнік, заробленыя сродкі ад якога пойдуць у фонд свята.
    2.	Адкрыць спецрахунак у банку для арганізацыі і правя-дзення свята 500-годдзя г.Жлобіна.
    62
    3.	Арганізаваць і правесці агульнагарадскую латарэю да 500-годдзя горада з папярэднім продажам латарэйных білетаў.
    4.	Распрацаваць планы-заданні калектывам прадпрыем-стваў і ўстаноў горада па мастацка-дэкаратыўным афарм-ленні.
    5.	Устанавіць памятны знак у гонар 500-годдзя горада.
    6.	Устанавіць мемарыяльную дошку на адным з будынкаў горада ў гонар 500-годдзя.
    7.	Закласці парк.
    8.	Прысвоіць адной з вуліц горада, арганізацыі, парку, плошчы імя 500-годдзя горада.
    9.	Правесці анкету з насельніцтвам па назве мікрараёна го-рада праз газету “Новы дзень”. Прысвоіць назвы мікрараёнам.
    10.	Расправаць маршруты экскурсій по гораду і раёну ў су-вязі з 500-годдзем горада.
    11.	Напісаць гісторыка-эканамічны нарыс аб горадзе.
    12.	Стварыць летапіс горада.
    13.	Стварыць гарадскі краязнаўчы музей.
    14.	Адкрыць музей баявой і працоўнай славы ў лакама-тыўным дэпо.
    15.	Вырабіць юбілейныя граматы і вымпелы для ўзнагароджвання калектываў і жыхароў горада ў сувязі з 500-годдзем горада.
    16.	Распрацаваць тэхналогію фірменных страў.
    Вытворча-конкурсныя мерапрыемствы
    1.	Правесці выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі г.Жлобіна.