Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
— прымаць і правяраць авансавыя справаздачы ў матэры-яльна адказнай асобы;
— прымаць і звяраць з адміністрацыйным аддзелам звесткі аб прыбыцці і адбыцці творчых калектываў і дэлегацый гас-цей свята;
— весці ўлік рэалізацыі паступіўшых тавараў;
— пры адсутнасці касіра выконваць абавязкі па вядзенні касавых аперацый;
— прымаць удзел у паслясвяточнай інвентарызацыі;
— несці поўную адказнасць за выкананне сваіх абавязкаў.
Функцыянальныя абавязкі бухгалтара-касіра:
— весці ўлік касавых аперацый;
44
— пасля атрымання або выдачы грашовых сродкаў пад-пісваць прыходныя і расходныя ордэры, а прыкладзеныя да іх дакументы пагашаць штампам “атрымана”, “аплачана” з ука-заннем даты, месца і года. Усе грашовыя паступленні і выда-чы ўлічваць у касавай кнізе, якую трэба весці акуратна, без падчыстак і выпраўленняў. Запісы ў кнізе рабіць пасля атры-мання і выдачы грошай;
— раз у тыдзень складаць касавыя справаздачы і здаваць галоўнаму бухгалтару;
— весці ўлік выдадзеных даверанасцей і здзяйсняць кан-троль за іх праходжаннем;
— выпісваць расходныя дакументы на бензін і аўтамасла, агрыманыя па талонах;
— прымаць і апрацоўваць пуцявыя лісты ад шафёраў; складаць справаздачу па расходаванні бензіну і справаздачу па эксплуатацыі аўтатранспарту;
— выпісваць накладныя на атрыманне матэрыяльных каш-тоўнасцей са склада, касцюмернай, бутафорскай і інш.;
— прымаць, апрацоўваць справаздачу кладаўшчыка і прадстаўляць яе галоўнаму бухгалтару;
— прымаць удзел у паслясвяточнай інвентарызацыі;
— несці поўную адказнасць за выкананне сваіх абавязкаў.
Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя свята
Адным з галоўнейшых этапаў і самым вырашальным на пачатковай стадыі стварэння знешняй формы свята з’яўляецца аналіз сцэнарыяў святочных дзей з пункту гле-джання іх творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння.
Ідэальным лічыцца той варыянт, калі арганізатары пры ўвасабленні свята імкнуцца выканаць усё, што закладзена ў сцэнарыі. Пры такім падыходзе не ўзнікае ніякіх праблем, бо ўсё, што задумана творцамі-сцэнарыстамі і паста-ноўшчыкамі, падвяргаецца неадкладнаму вырашэнню і выка-
45
нанню па ўсіх аспектах забеспячэння. Але гэта здараецца да-волі рэдка.
На сучасным этапе з прычыны цяжкіх эканамічных аб-ставін краіны сродкі на вызначаны пералік свят плануюцца як Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, так і яго падначаленымі структурнымі падраздзяленнямі на год напе-рад, прычым кошт кожнага канкрэтнага свята акрэсліваецца вельмі прыблізна. Як правіла, гэтых сродкаў не хапае, каб за-бяспечыць творчыя задумы пастаноўшчыкаў і работнікаў мастацтва і культуры. Таму прыходзіцца па некалькі разоў перарабляць сцэнарна-рэжысёрскія распрацоўкі.
Аднак нягледзячы на складаную сітуацыю (у любым вары-янце ўвасаблення свята) этапы арганізацыйна-вытворчага аналізу застаюцца нязменнымі. Гэта:
1) творчае забеспячэнне;
2) матэрыяльна-іэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне;
3) фінансаванне свята.
На ўсіх трох этапах сцэнарый разглядаецца з розных на-зіцый і ва ўзаемасувязі, што дазваляе скласці дакладную кар-ціну мер, якія неабходна прыняць для таго, каб адбылося свята.
Творчае забеспячэнне свята
Першапачатковым, галоўным і вырашальным этапам арга-нізацыйна-вытворчага аналізу сцэнарыя з’яўляецца высвят-ленне пытанняў творчага забеспячэння свята, ад дэталёвай распрацоўкі якога залежыць лёс увасабляемых святочных дзей.
Такі аналіз праводзяць галоўны рэжысёр, галоўны мастак, рэжысёры-пастаноўшчыкі і гукарэжысёр. Ён ажыццяўляецца па наступных кірунках:
1. Вызначэнне калектываў (мастацкіх, спартыўных, гуль-нёвых, ваенна-паказальных і інш.), а таксама асобных выка-наўцаў, якія будуць выступаць з гатовымі праграмамі.
Даволі часта ў сцэнарыі ўжо закладзены пералік калекты-ваў-удзельнікаў, і іх назвы трэба толькі выпісаць для далей-
46
шых удакладненняў. Але калі такі пералік адсутнічае, паста-ноўшчыкі павінны ўнесці свае прапановы.
Напрыклад, у сцэнарыі не закладзены пералік, а толькі за-натавана, што фестываль мастацтваў на свяце працягваецца з 15.00 да 19.00 гадзін.
Рэжысёр, у сваю чаргу, зыходзячы з творчых меркаванняў, выступленне аднаго калектыву абмяжоўвае 30 мінутамі.
Падзяліўшы 4 гадзіны (агульны час правядзення фестыва-лю) на 30 мінут (час выступлення аднаго калектыву), паста-ноўшчык атрымлівае лічбу 8, якая і вызначае колькасць ка-лектываў-удзельнікаў.
Затым рэжысёр на аснове дакладнага ведання мясцовых творчых сіл прапануе, якія канкрэтна калектывы, як мясцо-выя, так і запрошаныя, павінны, на яго думку, прыняць удзел у фестывалі.
2. Выпіска новых пластычных нумароў, апісаных у сцэна-рыі, якія трэба падрыхтаваць пры ўвасабленні абрадава-рытуальных, мастацкіх, гульнёвых і спартыўных дзей.
Высвятляючы гэту пазіцыю, пажадана, каб рэжысёры не толькі зрабілі пералік новых творчых распрацовак, але і іх інтэрпрэтатараў і выканаўцаў. Гэтым яны значна палегчаць далейшую работу дырэктара, адміністратара і бухгалтара свята.
3. Высвятленне нумароў музычна-гукавой партытуры свята.
Галоўны рэжысёр разам з музычным кіраўніком і гукарэ-жысёрам разглядаюць, якія, згодна са сцэнарыем, новыя песні, музычныя фрагменты неабходна стварыць для супра-ваджэння святочных дзей і якога кампазітара запрасіць для гэтых мэт. Падобная работа праводзіцца і ў адносінах да фа-награмы свята (якія музычныя і моўныя нумары павінны гу-чаць у эфіры з указаннем іх аўтараў, назваў і ў выкананні якіх калектываў і асобных выканаўцаў).
4. Выяўленне прапанаванага ў сцэнарыі вобразнага выра-шэння свята ў архітэктурна-дэкаратыўным афармленні.
Галоўны мастак, прааналізаваўшы вобразную сістэму свя-та, пасля кансультацый з галоўным рэжысёрам распрацоўвае
47
прасторавае вырашэнне, план размяшчэння зон дзеяння, га-лоўны і дадатковыя мізансцэнічныя пункты і робіць папя-рэднія эскізы ўсіх аб’ектаў архітэктурна-дэкаратыўнага афармлення (часовых пабудоў, касцюмаў, рэквізіту і інш.).
5. Дэталёвая распрацоўка поўнага складу пастановачнай групы.
На аснове творчых патрэб, выяўленых у працэсе аналізу сцэнарыя, галоўны рэжысёр абгрунтоўвае склад пастановач-най групы, прытрымліваючыся наступных крытэрыяў:
— кожнае святочнае мерапрыемства, якое патрабуе твор-чай распрацоўкі і ўвасаблення, павінна мець свайго рэжысё-ра-пастаноўшчыка, паколькі галоўны рэжысёр займаецца агульным кіраваннем творчага працэсу і пастаноўкай цэн-тральных вузлавых фрагментаў: адкрыццё, закрыццё і куль-мінацыйная дзея свята;
— кожны новы нумар, які будзе ўведзены ў структуру свя-точных дзей, згодна з зацверджаным сцэнарыем, павінен ува-сабляць асобны пастаноўшчык адпаведнага жанру (балетмай-стар, кампазітар, хормайстар, рэжысёр па спорту, гульнёвых, піратэхнічных дзей і інш.);
— у кожнай зоне свята пры рэжысёры-пастаноўшчыку па-вінна быць дапаможная творчая група (1—2 асістэнты рэжы-сёра, 1-—2 вядучых або дыктараў);
— на кожным з гукавых пунктаў свята павінен працаваць асобны гукааператар.
Удакладніўшы і занатаваўшы на паперу ўсе вызначаныя пазіцыі, а таксама дадаўшы да іх спіс галоўных творчых асоб, зацверджаных палажэннем аб правядзенні свята, галоўны рэжысёр складае структуру пастановачна-творчай групы з пералікам адказных творчых асоб, іх пасад і званняў.
48
Прыкладны склад пастановачна-творчай групы
тэатралізаванага свята творчасці “Зоркі Нёманскага краю ”
Прозвішча, імя, імя па бацьку, званне
1. Аўтар сцэнарыя ___________________________________________
2. Галоўны рэжысёр __________________________________________
3. Галоўны мастак ___________________________________________
4. Галоўны балетмайстар _____________________________________
5. Кампазітар
6. Рэжысёр-пастаноўшчык спартыўных нумароў __________________________________________
7. Рэжысёр-пастаноўшчык маладзёжнага балю ___________________________________________
8. Рэжысёр-пастаноўшчык піратэхнічнага прад- ________________________________________
стаўлення на вадзе
9. Рэжысёр святочнага кірмашу ______________________________________
10. Рэжысёр цыркавой
праграмы ______________________________________
11. Балетмайстар-пастаноўшчык ______________________________________
12. Гукарэжысёр ______________________________________
13. Гукааператары
(пералік асоб)_______________________________________________
14. Асістэнты рэжысёраў
(пералік асоб) ______________________________________
15. Вядучыя_____________________________________
16. Генеральны дырэктар свята
17. Выканаўчы дырэктар свята ______________________________________
49
Кожнаму члену пас гановачнай групы вызначаецца мяр-куемы памер грашовага ганарару за выкананне ўстаноўленага аб’ёму работ, згодна існуючых расцэнак ці па папярэдняй дамоўленасці.
Матэрыяльна-тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне
Пасля выяўлення рознабаковых аспектаў творчага забес-пячэння свята пачынаецца наступны этап арганізацыйна-вытворчага аналізу сцэнарыя — высвятленне пытанняў матэ-рыяльна-тэхнічнага і арганізацыйнага забеспячэння. Гэтую частку работы праводзяць дырэктар і адміністратар свята, якія пры ўзнікненні пэўных пытанняў кансультуюцца з бух-галтарам і галоўным рэжысёрам.
Аналіз грунтуецца на аснове глыбокага, удумлівага выву-чэння сцэнарыя і плана творчага забеспячэння свята, які за-цверджаны галоўным рэжысёрам.
Аналіз складаецца з ніжэйпералічаных аспектаў.
1. Арганізацыйна-вытворчае дасье на творчыя калектывы.
Разглядаючы пералік удзельнікаў свята, дырэктар і ад-міністратар асобна павінны правесці пэўны аб’ём папярэдніх інфармацыйна-даведачных работ аб кожным калектыве з мэ-тай складання арганізацыйна-вытворчага дасье, якое распра-цоўваецца па наступных параметрах:
— дакладная, поўная назва калектыву, яго адрас, тэлефон, спіс удзельнікаў з поўным указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага з іх;
— звесткі пра мастацкага кіраўніка калектыву з поўным указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, ганаровага звання, рэгалій (калі такія ёсць);
■ — анатацыя творчай дзейнасці калектыву;
— пералік нумароў мастацкай праграмы, з якой калектыў будзе выступаць на свяце, з указаннем назвы твора, яго аўтара і выканаўцаў;
— кошт аднаго выступлення калектыву;