Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
31
дукцыю па дагаворных цэнах, а таксама для атрымання даз-волу афіцыйных устаноў на права вывазу тавараў па зарэ-гістраваных дагаворах з Рэспублікі Беларусь. На міжнародных святочных гандлях у каардынацыйным цэнтры па рабоце з замежнымі ўдзельнікамі, які працуе ў складзе гандлёвага аддзела, спецыялісты ў галіне кан’юнктуры су-светнага рынку праводзяць кансультацыі па сярэднесусвет-ных узроўнях цэн на розныя тавары і паслугі, дапамагаюць скласці кантракты, аформіць пратаколы аб намерах і мытную дэкларацыю;
— інфармацыйны аддзел, які дае камерцыйную інфармацыю аб таварах і паслугах, прапануемых на кірмашы, і даведачную інфармацыю аб удзельніках;
— радыёцэнтр кірмашу арганізуе трансляцыю радыёкан-цэртаў, рэкламных ролікаў вытворцаў і гандляроў, дае аб’явы аб таварах і паслугах, культурнай праграме святочнага гандлю;
— аддзел рэкламы праводзіць прэзентацыі прадпрыем-стваў—удзельнікаў кірмашу, на якіх удзельнікі свята могуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб прадукцыі прэзентантаў, іх магчымасцях, перспектыўных планах, па-трэбах;
— аддзел культурных праграм займаецца ўвасабленнем мастацкіх, спартыўных і масава-гульнёвых мерапрыемстваў для ўсіх катэгорый насельніцтва;
— аддзел дапаможных службаў складаецца з брыгады грузчыкаў, транспартнай службы, медыка-санітарнай служ-бы, інспекцыі пажарнай бяспекі, службы аховы парадку з ад-паведным комплексам абавязкаў, якія вызначаны рабочым планам падрыхтоўкі кірмашу.
Усе пьгтанні арганізацыі і работы святочнага гандлю ўдакладняюцца і вырашаюцца на нарадах дырэкцыі кірмашу. Пры ўзнікненні праблем, непаразуменняў, якія немагчыма вырашыць на ўзроўні дырэкцыі кірмашу, канчатковае рашэн-не прымае дырэктар свята, а ў найбольш складаных выпадках — старшыня аргкамітэта.
32
Аддзел аргсінізацыі харчавання ўдзельнікаў свята
У час лравядзення святочных урачыстасцей, асабліва ў не-вялікіх гарадах і раённых цэнтрах, колькасць прысутных на відовішчна-гульнёвых дзеях, як правіла, у некалькі разоў пе-равышае колькасць насельніцтва горада ці пасёлка гарадско-го тыпу, бо на святкаванне збіраюцца жыхары навакольных паселішчаў.
3 гэтай прычыны перад аргкамітэтам паўстае праблема ар-ганізацыі харчавання гасцей, творчых калектываў і астатніх удзельнікаў свята, якая звязана з правядзеннем шэрага пад-рыхтоўчых работ.
Для вырашэння гэтай праблемы ў структуры ўпраўлення па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ствараецца аддзел арганізацыі харчавання ўдзельнікаў свята, у які ўваходзяць дзяржаўныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці (хлеба-заводы, бісквітныя і кандытарскія фабрыкі, заводы алкаголь-ных і безалкагольных напояў, мясакамбінаты і рыбакомплек-сы), гарадскія ці раённыя ўстановы харчгандлю, прадпрыем-ствы грамадскага харчавання (сталовыя, кафэ, рэстараны, буфеты і інш.), а таксама прыватныя фірмы грамадскага хар-чавання.
Кіраўнікі або прадстаўнікі азначаных прадпрыемстваў, ар-ганізацый і ўстаноў, працуючы ў кантакце з дырэкцыяй кірмашу і адміністрацыйнай групай, вырашаюць наступныя задачы:
— знаёмства са сцэнарным планам ці праграмай свята, асаблівасцямі арганізацыі харчавання ўдзельнікаў у зоне свя-точнага дзеяння, а таксама прагляд і аналіз эскізаў мастацкага афармлення пунктаў грамадскага харчавання і гандлю харчо-вымі прадуктамі;
— вызначэнне мяркуемай колькасці наведвальнікаў свя-точных мерапрыемстваў, творчых калектываў і дэлегацый гасцей;
33
— выяўленне неабходнай колькасці часовых пунктаў ганд-лю харчовымі прадуктамі, месца іх размяшчэння, асартымен-ту харчовых тавараў і меню святочных і абрадавых страў;
— нарыхтоўка неабходнай колькасці прадуктаў, а ў вы-падку немагчымасці поўнага выканання гэтага пытання за-прашэнне да ўдзелу ў свяце суседніх спажывецкіх і гандлё-вых арганізацый;
— вызначэнне асобных пунктаў харчавання для гасцей свята і творчых калектываў, распрацоўка графіка наведвання гэтых пункгаў, а таксама колькасці прыёму ежы і складу меню;
— выраб і мантаж (згодна эскізаў галоўнага мастака) эле-ментаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення часовых пабу-доў грамадскага харчавання на адкрытым паветры;
— распрацоўка графіка пазменнай работы на свяце куха-раў, афіцыянтаў, прадаўцоў;
— наладжванне выпуску сувенірнай харчовай прадукцыі (напоі, кандытарскія вырабы);
— кантроль за захаваннем санітарна-гігіенічных нормаў і правіл, якія існуюць пры продажы харчовых прадуктаў;
— асаблівую ўвагу арганізацыя надае вырабу і продажу спецыфічных абрадавых і святочных страў, уласцівых куль-турна-бытавым традыцыям увасабляемага свята;
— распрацоўка графіка работы аўтатранспарту па дастаў-цы і эвакуацыі харчовых тавараў.
У працэсе работы супрацоўнікі аддзела арганізацыі харча-вання ўдзельнікаў свята падпарадкоўваюцца дырэктару свята або яго намесніку па гэтым аддзеле (у вялікіх гарадах — на-чальнік або загадчык упраўлення гандлем выканкама, у раёне — старшыня райспажыўсаюза).
Транспартны аддзел
Свята як масавае поліфанічнае дзеянне заўсёды звязана з раз-настайнымі транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца як у творчых фрагментах, так і ў дапаможных мэтах.
34
Паколькі на свяце выкарыстоўваюцца гужавыя. аўтамабільныя, водныя, паветраныя і электратранспартныя сродкі, то ў арганізацыйную структуру транспартнага аддзела (па ўзгадненні з галоўным рэжысёрам і дырэктарам свята) уключаюцца наступныя арганізацыі: камунгас, аўтабазы, па-раходствы, трамвайна-тралейбусныя паркі, спартыўна-тэхнічныя таварыствы, аўтабазы воінскіх падраздзяленняў.
У кожным канкрэтным свяце спіс арганізацый, што ўдзельнічаюць у рабоце транспартнага аддзела, можа павя-лічвацца або памяншацца згодна патрэб, вызначаных рабо-чым планам падрыхтоўкі, але агульныя функцыянальныя за-дачы, як правіла, застаюцца нязменнымі. Гэта:
— азнаёміцца са сцэнарыем свята;
— вызначыць колькасць і маркі транспартных сродкаў, якія патрэбны, згодна з рабочым планам падрыхтоўкі свята, для ўвасаблення тэатралізаваных дзей;
— выявіць арганізацыі, якія будуць пастаўляць вызнача-ныя транспартныя сродкі;
— распрацаваць план і графік падрыхтоўкі транспартных сродкаў да рэпетыцый гэатралізаваных фрагментаў;
— здзейсніць мантаж мастацкага афармлення транспарт-ных сродкаў згодна эскізаў, распрацаваных галоўным маста-ком;
— засвоіць і выконваць вызначаную асістэнтам рэжысёра чарговасць і скорасць руху транспартных сродкаў у тэатра-лізаваных дзеях;
— забяспечыць правядзенне асобнай рэпетыцыі транспарт-ных сродкаў, а таксама іх удзел у прагоннай, генеральнай рэ-петыцыях і свяце;
— вызначыць арганізацыі, якія будуць забяспечваць транспартам выкананне розных гаспадарчых работ, падвоз і эвакуацыю творчых калектываў і гасцей свята;
— распрацаваць графік работы транспарту і дакладна яго выконваць;
35
— забяспечыць кожную адзінку службовага транспарту пропускам для руху па тэрыторыі свята (які завераны супра-цоўнікамі аўтаінспекцыі);
— вызначыць месца размяшчэння аўтавакзала свята для службовага і ўласнага транспарту;
— выдзеліць транспарт для службовых патрэб аргкамітэта і асобна для пастановачнай групы, а таксама распрацаваць і выконваць графік яго работы.
Арганізацыйны аддзел
Адным са структурных падраздзяленняў аргкамітэта з’яўляецца арганізацыйны аддзел, супрацоўнікі якога займа-юцца распрацоўкай, узгадненнем і вырашэннсм разнастай-ных пытанняў арганізацыйнага характару.
Узначальвае арганізацыйны аддзел галоўны адміністратар або дырэктар, які кіруе работай куратарскай групы, групы жыллёвай гаспадаркі, групы рэкламы свята, службай бяспекі дарожнага руху, медыцынскай дапамогі, службы пажарнай бяспекі, аховы парадку.
Куратарская група
На кожнае свята значнага маштабу ў месца яго правядзен-ня прыбываюць дэлегацыі гасцей і запрошаныя творчыя ка-лектывы. Для правядзення пастаяннай інфармацыйнай і суправаджальна-тлумачальнай работы сярод гэтага роду ўдзельнікаў свята ў структуры арганізацыйнага аддзела ства-раецца куратарская група з ліку работнікаў культуры, варод-най асветы, студэнтаў ВНУ і інш.
У задачы куратарскай групы ўваходзяць:
— вывучэнне сцэнарыя свята, знаёмства з членамі аргка-мітэта;
— вызначэнне кожнаму куратару для далейшай работы канкрэтнага творчага калектыву, дэлегацыі гасцей або асоб-нага госця, якія прыбываюць на свята;
36
— своечасовае ўдакладненне з калектывам даты і часу прыезду, нумара цягніка і вагона і інфармаванне аб гэтым штаба свята;
— вызначэнне з адказным за транспарт нумара і маркі аўтобуса, які сустракае гасцей і абслугоўвае калектыў;
— вырашэнне пытанняў набыцця зваротных праязных білетаў;
— арганізацыя сустрэчы калектыву або дэлегацыі ў загадзя вызначаным месцы і пры ўмове, калі свята праводзіцца не-калькі дзён, засяленне гасцей у атэль ці інтэрнат;
— давядзенне да ведама запрошаных гасцей праграмы свя-та, іх месца і ролі ў святочных дзеяннях, азнаямленне з мес-цам выступлення, графікам рэпетыцый, часам, месцам харча-вання і інш.;
— суправаджэнне гасцей на канферэнцыі, рэпетыцыі, ме-рапрыемствы культурнай праграмы, у пункты харчавання, на месцы выступленняў і ўдзел у арганізацыі праводзін гасцей.
Жыллёвая гаспадарка
Для вырашэння пытання размяшчэння гасцей неабходна:
— узяць на ўлік усе гасцініцы, інтэрнаты і здраўніцы нава-колля, якія маюць магчымасць у дадзены перыяд прыняць пэўную групу людзей;
— выявіць адпаведнасць гэтых устаноў санітарна-гігіенічным патрабаванням і пэўнаму камфорту ў час адпа-чынку;
— выявіць колькасць прыбываючых гасцей, а таксама мужчынскі і жаночы склад дэлегацый;
— гіравесці дамову з кіраўнікамі жыллёвых устаноў аб за-сяленні ў іх пэўнай колькасці людзей на вызначаны тэрмін;
— перавесці грошы на рахунак жыллёвай установы;
— размеркаваць па дамоўленасці з дырэктарам свята і да-весці да куратараў месца засялення кожнай канкрэтнай дэле-гацыі і колькасць адведзеных ёй пакояў;
37
— пракантраляваць працэс засялення, і ў тым выпадку, калі на свята прыбываюць госці з розных краін, засяліць дэ-легацыі з улікам этнічнай сумяшчальнасці;
— арганізаваць штабны нумар у атэлі;
— паведаміць штабу свята тэлефон штабнога нумара ў атэлі;
— - забяспечыць своечасовую адпраўку ўдзельнікаў свята з атэля;
— забяспечыць парадак пражывання ўдзельнікаў свята ў атэлі;