• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Пасада мастацкага кіраўніка ўводзіцца ў склад пастано-вачных груп буйнамаштабных свят, якія маюць міжнародны, рэспубліканскі, рэгіянальны статус і патрабуюць паэтапнага ўвасаблення (спачатку ў рамках раёна, вобласці і, нарэшце,
    13
    на месцы правядзення заключнага мерапрыемства). Прыкла-дам такіх свят у нашай краіне могуць быць міжнароднае свя-та народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, Свята на-цыянальных культур Беларусі, рэспубліканскія святы-конкурсы народных рамёстваў, народнага гумару, фестываль народнай гульні “ Карнавал весялосці” і інш.
    Мастацкі кіраўнік адказвае за творчы працэс падрыхтоўкі свята. У яго функцыянальныя абавязкі ўваходзіць наступнае:
    — стварэнне агульнай канцэптуальнай асновы, у якой пра-пануецца ўвасабленне новых святочных формаўтварэнняў або новых рашэнняў і творчых падыходаў да ўжо існуючых святочных дзей ці захаванне і развіццё старадаўніх народных святочных традыцый;
    —	складанне агульнай праграмы свята;
    —	распрацоўка агульных праграм (або сцэнарных планаў) рэгіянальных, абласных, раённых свят, якія ўваходзяць у структуру буйнамаштабнага свята з улікам мясцовых асаб-лівасцей і адрозненняў;
    — удзел у распрацоўцы палажэння аб правядзенні свята, у якім вызначаюцца яго мэты і задачы, умовы правядзення, склад аргкамітэта і журы з пералікам галоўных адказных асоб; уключэнне ў палажэнне агульнага комплексу заданняў, якія неабходна вырашыць вызначаным арганізацыям, устано-вам і прадпрыемствам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення свята; удзел у складанні каштарыса свята;
    — правядзенне творчых кансультацый з рэжысёрамі-паста-ноўшчыкамі, мастакамі, харэографамі, хормайстрамі, маста-камі па святлу, піратэхнікамі, гукарэжысёрамі, кіраўнікамі творчых і трэнерамі спартыўных калектываў, якія заняты ў арганізацыі і ўвасабленні пэўных фрагментаў свята або яго асобных нумароў;
    — аналіз і зацвярджэнне літаратурных сцэнарыяў і рэжы-сёрскіх распрацовак разнастайных святочных дзей (урачы-стае адкрыццё і закрыццё свята, тэатралізаванае прад-
    14
    стаўленне, абрад, канцэрт, конкурс, гульнёвыя, спартыўныя і відовішчныя праграмы);
    —	удзел у распрацоўцы рабочага плана падрыхтоўкі свята;
    —	правядзенне пасяджэнняў пастановачных груп свята, на якіх абмяркоўваюцца і вырашаюцца разнастайныя пытанні яго ўвасаблення;
    —	агульнае кіраўніцтва работай пастановачных груп рэ-гіянальных свят;
    —	кантроль за ходам падрыхтоўкі і аналіз правядзення свят у розных раёнах;
    —	асабістае кіраўніцтва работай пастановачнай групы за-ключных мерапрыемстваў свята;
    — аналіз арганізацыі і правядзення свята на выніковым па-сяджэнні арганізацыйнага камітэта, вызначэнне творчых зна-ходак, удалых рашэнняў, выяўленне пралікаў у творчых, ар-ганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых аспектах увасаблення свята, распрацоўка і прапанова практычных рэ-камендацый па пераадоленні вызначаных недахопаў і далей-шым удасканаленні свята.
    Галоўны рэжысёр свята — гэта адзіная ў структуры арга-нізацыйнага камітэта асоба, якая вядзе і накіроўвае ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з творчым увасабленнем свята.
    Функцыянальныя абавязкі галоўнага рэжысёра наступныя:
    — стварэнне ім асабіста або ў сааўтарстве агульнай кан-цэпцыі свята;
    — правядзенне гісторыка-рэтраспектыўнага аналізу раз-віцця свята, якое будзе ўвасабляцца, выдзяленне яго агульна-нацыянальных рыс, а таксама тэрытарыяльных і мясцовых адметнасцей і асаблівасцей;
    —	распрацоўка агульнага сцэнарнага плана і літаратурнага сцэнарыя цэнтральных святочных мерапрыемстваў (урачы-стае адкрыццё, урачыстае закрыццё свята, галоўная святоч-ная дзея — тэатралізаванае прадстаўленне, абрад, відовішча, шоу, конкурс і да т.п.);
    —	падрыхтоўка пастановачнага плана свята;
    15
    — здзяйсненне кантролю за распрацоўкамі аўтараў іншых святочных дзей;
    — кіраўніцтва работай рэжысёраў-пастаноўшчыкаў асоб-ных мерапрыемстваў;
    — пастаноўка задач і кантроль за ходам практычнай пад-рыхтоўкі асобных нумароў, атракцыёнаў, спартыўных, піратэхнічных, харэаграфічных, музычных, масава-гульнёвых і іншых дзей, якія здзяйсняюць рэжысёры, хормайстры, ба-летмайстры, дырыжоры і кіраўнікі іншых калектываў;
    — вызначэнне з галоўным мастаком прасторавага і во-бразнага вырашэння свята, зацвярджэнне эскізаў і чарцяжоў канструктыўных элементаў, малых формаў дэкаратыўнага афармлення і здзяйсненне агульнага кантролю за іх вырабам;
    —	вызначэнне з галоўным балетмайстрам прасторавага і вобразнага вырашэння пластычных сцэн і кантроль за іх па-станоўкай;
    —	вызначэнне з музычным кіраўніком прынцыпаў музыч-нага афармлення, кантроль за падборам музычных нумароў;
    —	вызначэнне з гукарэжысёрам прынцыпаў гукавога афармлення свята, запіс, перазапіс і мантаж фанаграм свята сумесназ гукарэжысёрам і гукааператарам;
    —	распрацоўка творча-тэхнічнай дакументацыі (партытура рэжысёра, музычная партытура, партытура асвятлення, вы-піскі на рэквізіт, бутафорыю, касцюмы і абутак, парыкі і грым, мэблю, партытура тэхнічных перастановак, графік пра-вядзення рэпетыцый);
    —	работа з творчымі калектывамі і асобнымі выканаўцамі па ўвасабленні святочных дзей;
    —	правядзенне застольных, планіровачных, мантажных, прагонных, зводных і генеральных рэпетыцый, а таксама свята;
    —	здзяйсненне сумесна з дырэктарам свята перыядычнага кантролю работы ўсіх службаў, непасрэдна звязаных з твор-чым, матэрыяльна-тэхнічным, арганізацыйным і фінансавым забеспячэннем свята;
    — удзел у пасяджэннях арганізацыйнага камітэта свята.
    16
    Сцэнарная група — гэта аб’яднанне творцаў, якія ўносяць свой погляд і сваё бачанне ў распрацоўку аб’яднаных адной канцэпцыяй разнастайных мерапрыемстваў, што дае вялікі плён, таму што свята ўзбагачаецца фантазіяй многіх асоб і ўжо на пачатковым этапе становіцца праявай калектыўнай творчасці. На жаль, стварэнне сцэнарных груп у сучасных умовах — з’ява далёка не паўсюдная. Гэта тлумачыцца роз-нымі прычынамі. Па-першае, цяжкае эканамічнае становішча часта не дазваляе знайсці неабходныя сродкі для аплаты та-кой групы, а па-другое, адсутнасць у навучальных установах спецыялізацыі “сцэнарыст свят” вельмі абмяжоўвае пералік такіх спецыялістаў. Таму пры правядзенні пераважнай боль-шасці сучасных свят у краіне, нягледзячы на іх маштаб, узро-вень і колькасць мерапрыемстваў, распрацоўкай сцэнарыя звычайна займаецца галоўны рэжысёр, які адначасова стано-віцца аўтарам, інтэрпрэтатарам і творчым арганізатарам свя-точнага дзеяння.
    Пастаноўшчыкі святочных дзей. Арганізацыя свята звяза-на з увасабленнем разнастайных па тэматыцы і форме абра-дава-рытуальных, тэатралізаваных, відовішчных і імправіза-цыйных масава-гульнёвых дзей, аб’яднаных адной ідэяй. Та-му важнейшай задачай галоўнага рэжысёра з’яўляецца вы-значэнне таго кола пастаноўшчыкаў, якія маглі б на высока-прафесійным узроўні ажыццявіць творчую задуму, распраца-ваць і ўвасобіць пэўнае мерапрыемства, эпізод, нумар.
    У рэжысёрскую групу ўваходзяць як пастаноўшчыкі цэла-га блока святочных мерапрыемстваў у пэўнай зоне святочна-га дзеяння, якія па сутнасці з’яўляюцца святам у свяце (кірмаш, спартыўная зона, дзіцячая зона і інш.) і якія, як пра-віла, працуюць па аўтаномнай праграме, так і рэжысёры асобных мерапрыемстваў, нумароў, атракцыёнаў.
    Але, нягледзячы на аб’ём увасабляемай дзеі, перад усі.мі рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі паўстае задача выканання на-ступных функцыянальных абавязкаў:
    17
    — стварэнне сцэнарнай і рэжысёрскай распрацоўкі вызна-чанай святочнай дзеі і зацвярджэнне яе на сустрэчы з га-лоўным рэжысёрам або мастацкім кіраўніком свята;
    —	падбор творчых калектываў і асобных выканаўцаў для ўвасаблення распрацаванага дзеяння;
    —	арганізацыя і правядзенне рэпетыцый;
    —	здзяйсненне кантролю за творчым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем увасабляемай дзеі;
    —	удзел у пасяджэннях пастановачнай групы і аргка-мітэта;
    — правядзенне ўвасабляемага мерапрыемства ў дзень свята.
    У тым выпадку, калі рэжысёр запрошаны ў якасці паста-ноўшчыка нумара ці атракцыёна, яго абавязкі могуць быць абмежаваны абмяркоўваннем творчай задумы з галоўным рэжысёрам, гворчай распрацоўкай, увасабленнем і здачай за-цверджанага дзеяння, а ўжо выпуск і правядзенне гэтага ну-мара ўскладаюцца на асістэнта рэжысёра і выканаўцаў.
    Падобныя функцыяпальныя абавязкі ўскладаюцца, але ўжо з улікам спецыфікі асобных відаў мастацтва, на балетмайст-раў, хормайстраў, дырыжораў.
    Галоўны мастак свята. Стварэнне мастацка-дэкаратыўнага афармлення — адно з кардынальных пытан-няў арганізацыі свята, якое звязана з агульным планам дэка-рыравання святочнай тэрыторыі, пабудовай разнастайных канструкцый аказіянальнай часовай архітэктуры — сцэ-нічныя пляцоўкі, гандлёвыя пабудовы, статычныя і дына-мічныя канструктыўныя элементы афармлення і да т.п. Мас-тацка-дэкаратыўнае афармленне павінна ў яскравай, вобраз-на-сімвалічнай форме адлюстроўваць ідэю свята, несці ў сабе пазнавальную і інфарматыўную накіраванасць.
    Здзяйсненнем задумы і кантролю за вырабам мастацка-дэкаратыўнага афармлення займаецца галоўны мастак, які павінен:
    18
    —	азнаёміцца з агульным сцэнарыем свята і сцэнарыямі яго асобных фрагментаў, творчай канцэпцыяй галоўнага рэ-жысёра і рэжысёраў-пастаноўшчыкаў;
    —	распрацаваць агульны план дэкарыравання мясцовасці, дзе адбываецца свята;
    —	удакладніць з галоўным рэжысёрам і распрацаваць план размяшчэння зон святочнага дзеяння і іх апорных пунктаў;
    — распрацаваць вобразнае вырашэнне свята з улікам яго тэматыкі, жанравых, стылёвых і нацыянальных асаблівасцей;
    — распрацаваць эскізы мастацка-дэкаратыўнага афарм-лення (розных статычных і дынамічных установак, светлаво-га афармлення, касцюмаў і грыму, рэквізіту і бутафорыі, піратэхнічных фігур і буйнамаштабных лялек і да т.п.);
    — падабраць мастакоў і дэкаратараў, мастака-бутафора, мастака-рэквізітара, мастака-грымёра і мастака па асвятленні, якія будуць выконваць адпаведныя віды работ;
    —	праводзіць пастаянны кантроль за ходам усіх этапаў ра-бот па вырабе мастацка-дэкаратыўнага афармлення;
    —	правесці нагляд мантажу мастацка-дэкаратыўнага афармлення на ўсіх пляцоўках кожнай зоны святочнага дзе-яння;
    — прымаць удзел у пасяджэннях пастановачнай групы і аргкамітэта, а таксама ў правядзенні мантажнай, прагоннай і генеральнай рэпетыцый;