• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    2.	Арганізаваць конкурсы на:
    —	лепшую вуліцу прыватнай забудовы;
    —	лепшае ўтрыманне дома (прыватнага і дзяржаўнага);
    -	— лепшую школу горада;
    —	лепшы дзіцячы садок;
    63
    — лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі і прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і ўтрыманне замаца-ваных за імі тэрыторый у горадзе;
    —	лепшага цырульніка;
    —	лепшага кухара;
    — лепшага мадэльера.
    Мерапрыемствы мастацкай і мастацка-конкурснай накіраванасці
    Правесці ва ўстановах культуры, на прадпрыемствах, у школах, ГПТВ, дзіцячых дашкольных установах святочныя вечары, арганізаваць выстаўкі па прапагандзе дасягненняў г.Жлобіна, працоўнага і баявога мінулага.
    Арганізаваць конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў па стварэнні песні, вершаў аб горадзе.
    Акрамя гэтага, план па падрыхтоўцы свята прадугледжваў наступнае.
    1.	Архітэктурна-мастацкае афармленне горада.
    2.	Стварыць дакументальны і відэафільмы аб Жлобіне, яго людзях і свяце.
    3.	Правесці агляд-конкурс фотаработ, прысвечаных гораду.
    4.	Правесці конкурс па стварэнні герба і эмблемы горада.
    5.	Арганізаваць выстаўку дзіцячага малюнка ‘Торад Жлобін — вачыма дзяцей”.
    6.	Арганізаваць агляд-конкурс і выставу мастакоў.
    7.	Правесці агляды-конкурсы і выставы розных парод са-бак, кошак, галубоў і інш.
    8.	Арганізаваць выставу кветак і кветкавых пано.
    9.	Арганізаваць конкурсы:
    —	фальклорна-музычных ансамбляў;
    — гарманістаў;
    —	выканаўцаў прыпевак;
    — выканаўцаў беларускага гумару.
    10.	Правесці ў школах конкурс сачыненняў “Майму гораду — 500 гадоў”.
    м
    11.	Арганізаваць конкурс на лепшыя верш і апавяданне аб горадзе.
    12.	Правесці на прадпрыемствах, арганізацыях, у школах, ГПТВ, установах горада конкурс на лепшы карнавальны кас-цюм і абарону яго.
    Такім чынам, дакладнае выкананне ўсіх распрацаваных мерапрыемстваў і пастаянны кантроль за тэрмінам іх здзяй-снення дапамогуць стварыць мэтанакіраванае рэчышча, у якім будзе развівацца імправізацыйная творчасць жыхароў мясцовасці, дзе мае адбыцца свята. У выніку і будзе створана перадсвяточная атмасфера, у якой людзі самых розных узрос-таў і прафесій знойдуць прымяненне сваім здольнасцям, ад-чуць радасць творчага ўзаемадзеяння з астатнімі ўдзельнікамі свята.
    IV. АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ 1 ВЫТВОРЧЫЯ АСПЕКТЫ АРХІТЭКТУРНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА
    АФАРМЛЕННЯ СВЯТА
    Асаблівасцю архітэктурна-дэкаратыўнага афармлення свя-та з’яўляецца прасторавая свабода, магчымасць самых неча-каных сітуацый. Для свята “сцэнай” могуць стаць рака і лес, поле і гара, помнік і мемарыяльны комплекс, парк і гарадская плошча, вуліца... “У буйнамаштабных мерапрыемствах твор-чыя ідэі могуць быць увасоблены толькі тады, калі яны за-думваюцца першапачаткова ў рэальных арганізацыйна-эканамічных формах.
    На пераадольванне лавіны арганізацыйна-эканамічных цяжкасцей у стадыі рэалізацыі задумы ў мастака-пастаноўшчыка затрачваецца сіл у многа разоў больш, чым на рашэнне творчых праблем. Hi тэатр, ні кіно, ні іншыя віды мастацтва не ведаюць такой дыспрапорцыі паміж творчасцю і эканомікай. Гэта звязана з часовасцю пастановачных груп свят, разавым паказам мерапрыемстваў і поўнай адсутнасцю якой-небудзь пастаяннай вытворчай базы” .
    Генеральны план дэкарыравання свяга
    Ужо на эскізна-праектнай стадыі работы перад мастаком паўстае шэраг задач арганізацыйна-творчага характару. Пас-ля знаёмства са сцэнарыем і рэжысёрскай задумай свята мас-так выязджае на месца яго правядзення. Тут ён дэталёва зна-ёміцца з архітэктурнымі і ландшафтнымі асаблівасцямі свя-точнай тэрыторыі, робіць папярэднія замалёўкі агульнага плана размяшчэння зон святочнага дзеяння і па магчымасці размеркаванне канкрэтных апорных пунктаў кожнай святоч-най зоны. Для больш дэталёвай прапрацоўкі папярэдняй планіроўкі прасторавага вырашэння многія мастакі выкары-
    ' Мальков А. Театр под открытым небом II Художннк н зрелшце: Сб.ст. - М.: Сов художннк, 1990.-С 15.
    66
    стоўваюць чарцяжы плана-карты горада, якія звычайна зна-ходзяцца ў архітэктурных аддзелах выканкамаў. Часам мас-такі фатаграфуюць ландшафтнае асяроддзе, асобныя забудо-вы, асабліва месцы размяшчэння галоўных .мізансцэнічных пунктаў, для таго каб у далейшым можна было б у гэтыя дзя-лянкі святочнай прасторы арганічна ўпісаць элементы дэкору.
    Прыступаючы да эскізна-праектнай работы, мастак перш за ўсё разглядае пытанні афармлення комплексна-ансамблевага ўбранства свята. Як адзначае расійскі мастак-даследчык А.У.Неміро, пераважнымі прынцыпамі ар-ганізацыі асяроддзя святочнага горада сталі “перпендыку-лярнасць”, “вертыкальнасць” і “гарызантальнасць” размя-шчэння дэкаратыўных элементаў на фасадах, сценах будын-каў і на плошчах. Для гэтай мэты служаць сцягі, перацяжкі, флажковыя сістэмы, дэкор асвятляльных апор, будаўнічых кранаў, дакладна чытаемая рытміка аб’ёмна-пластычных канструкцый на адкрытых прасторах. Да іх належаць выста-вы нагляднай агітацыі, трыбуны, сцэнічныя пляцоўкі, розныя прасторавыя забудовы, якія фарміруюць мікра- і макраася-роддзе святочнага горада.
    Устойлівую групу афарміцельскіх сродкаў складаюць аб’ёмныя, статычныя (замацаваныя на месцах) і дынамічныя (рухомыя, пераносныя і інш.) элементы. Да першых належаць жывапісныя пано, плакаты, лозунгі, транспаранты, пера-цяжкі, фатаграфічныя элементы, дыяграмы, устаноўкі і кан-струкцыі, сцягі, традыцыйныя сродкі — флажковыя і зялёныя гірлянды, арыфламы, стужкі, кветкі. Да другіх — убранства святочных дэманстрацый, аўтаўстаноўкі, святлокінетычныя канструкцыі і ўстройствы.
    Мастацкая якасць святочнага ўбранства сёння вызначаецца не толькі жывапісна-пластычнай культурай яго аўтара, але і яго веданнем прынцыпаў архітэктурнай пабудовы, уменнем зрабіць тэхнічны разлік1.
    1 Гл.: Немйро О. Праздннчііый город. - Л.: Художнмк РСФСР, 1987. - С 58-59.
    67
    У практыцы дэкаратыўнага афармлення выкарыстоўваюць і паветраныя шары, якія выконваюць не толькі задачы ўпрыгожвання святочнай прасторы, але і адлюстроўваюць ідэйна-тэматычную накіраванасць свята. Так, на адным са свят у г. Магілёве выява герба горада, зманціраваная на буй-намаштабным палатне, была паднята на некалькі сотняў мет-раў на зачаленым аэразондзе. Спецыяльны падсвет пражэкта-раў факусіраваў асвятленне выявы, пакідаючы ў цені сістэму ўмацаванняў. Стваралася ўражанне, што герб лунае ў павет-ры. У г.Мінску на Усебеларускім фестывалі моладзі над ста-дыёнам “Дынама” ў неба ўзняўся вымпел, падтрымліваемы аэрастатам. Для пад’ёму сцягоў, эмблем, вымпелаў, партрэ-таў выкарыстоўваюцца не толькі аэрастаты, аэразонды, але і верталёты. Адзін з фрагментаў тэатралізаванага нрад-стаўлення на свяце г.Віцебска — парад верталётаў, якія ад-крываюць свята і нясуць сцягі, партрэтныя выявы. У многіх гарадах святы адкрываюць рытуалам пад’ёму рознакаляро-вых шароў, надзьмутых геліем. Гэтыя шары запускаюць у вялікай колькасці паштучна або ў звязках, што аказвае на гледачоў моцнае ўражанне. Часам рознакаляровыя паветра-ныя шары, але ўжо надзьмутыя звычайным паветрам, у фінале святочнага дзеяння апускаюць у вялікай колькасці (напрыклад, са столі глядзельнай залы), на гледачоў, пакідаючы ў публікі прыемны ўспамін аб свяцс.
    Правядзенне свята, як правіла, не абмяжоўваецца толькі дзённай часткай сутак, яно працягваецца вечарам і нават ноччу, людзей запрашаюць на тэатралізаваныя шэсці, кан-цэрты, балы, дыскатэкі, феерверкі і інш. 3 гэтай прычыны га-лоўнаму мастаку пры стварэнні комплекснага плана мастац-ка-дэкаратыўнага афармлення свята неабходна прадугле-джваць светлавое афармленне горада, а таксама відовішчных і гульнёвых пляцовак.
    Арганізаваць эстэтычнае асяроддзе горада, мястэчка ў вя-чэрні і начны час можна пры дапамозе розных сродкаў свет-лавой пластыкі.
    68
    Шырока выкарыстоўвае сучасная практыка элек-траілюмінацыю вуліц, плошчаў шматкаляровымі гірляндамі, размешчанымі ў некалькі радоў на расцяжках папярок вуліц, контурную ілюмінацыю карнізаў дамоў, рэльефаў мастоў, набярэжных, разнастайныя ілюмінацыйныя элементы, свят-лодынамічныя карціны, светлавыя фантаны, бягучыя светла-выя радкі, контурную і аб’ёмную ілюмінацыю дрэў. Даволі часта практыкуецца і ўвядзенне ў светлавое афармленне маштабных святлокінетычных устройстваў, комплексаў з эк-ранамі, на якіх пры дапамозе кіна- або відэаролікаў дэман-струюцца дакументальныя, мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы. У многіх гарадах Беларусі наладжваюць работу кінатэатраў на адкрытым паветры, дзе гледачы праглядаюць кінастужкі па тэматыцы свята. У г. Дзяржынску Мінскай воб-ласці яскравым і эмацыянальна ўражвальным на свяце горада было феерычнае светлавое дзеянне — канцэрт калярова-музычнага жывапісу на фоне феерверкавых вырабаў.
    Ва ўмовах сквераў, паркаў, зяленых зон патрабуецца не толькі падсвет зялёных насаджэнняў, але і фарміраванне адзінага комплекснага асвятлення відовішчнага асяроддзя на зямлі і вадзе. Так, у летнюю пару года ўражанне могуць ака-заць шматкаляровыя падсветы вадзяной прасторы, вадзяных фантанаў, вадзяных заслон на паркавых плацінах. Прыкладам такога незвычайнага па сваёй выразнасці відовішча быў свят-ловадзяны комплекс, створаны на свяце г.Бабруйска (1989). Тут пры дапамозе вадамётаў пажарных машын і пажарнага катэра на рацэ Бярэзіне быў створаны каскад, у склад якога ўвайшлі вадзяны экран, сорак восем шырокапалосных верты-кальных, веерных, зігзагападобных струменяў і два вадаспа-ды. Святло ў спалучэнні з рухам вады давала непаўторную дынамічную ігру каляровай варыяцыі. Фантаны, вадаспады і струмені пад музыку пры дапамозе пражэктараў афар-боўваліся то ў адзін, то ў другі колер, а ў гэты час на вадзяны экран праецыравалі каляровамузычныя жывапісныя кам-пазіцыі і слайды.
    69
    Зімой у паркавай зоне прыкладам комплекснага афармлен-ня з’яўляецца плошча масавага адпачынку ў форме снежнага гарадка. Дарогі да такога гарадка можна аформіць ілюмінаваннем ёлак і іншых дрэў, ілюмінаванымі гірляндамі падкрэсліць контуры катка, у цэнтры якога паставіць ілюмінаваную ёлку, а снегавыя скульптуры і лёд катка рас-квеціць рознакаляровымі падсветамі пражэктараў. Разам з тым на экране з лёду або снегу можна рабіць любыя светла-выя праекцыі. У спалучэнні з музыкай і словам яны аказва-юць значнае эстэтычнае ўздзеянне на прысутных.
    Цікавы прыём святлографічнага рашэння — падсвет архітэкгурных збудаванняў або асвятленне іх заліваючым, контражурным, ажурным святлом, што падкрэслівае форму дэкарыруемага аб’екта. У многіх гарадах ужо стала традыцы-яй здзяйсняць дэкаратыўны падсвет архітэктурна-мастацкіх і скульптурных помнікаў, асобных будынкаў. Разам з тым пры дапамозе ўнутранага архітэктурнага асвятлення будынкаў можна ствараць маштабны светлапіс: уключэнне ў вячэрні час па загадзя распрацаваным праекце святла ў пэўных пако-ях дае магчымасць “маляваць” выдатна ўспрымаемыя на ад-легласці асобныя словы, лічбы юбілейных дат.