• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    —	пасля свята здзейсніць фактычны разлік з атэлем;
    —	сумесна з кіраўніком групы праінфармаваць удзельнікаў свята аб праграме іх знаходжання ў горадзе (вёсцы);
    —	- забяспечыць кіраўнікоў групы інфармацыйным матэ-рыялам свята;
    — інфармаваць штаб свята аб засяленні, пражыванні, хар-чаванні, культурнай праграме ўдзельнікаў свята, рабоце гранспарту ў 10.00, 14.00, 18.00 гадзін штодзённа.
    Група рэкламы свята
    Адным з важнейшых аспектаў дзейнасці арганізацыйнага аддзела з’яўляецца падрыхтоўка жыхароў пэўнай мясцовасці да ўспрымання святочных дзей, таму велізарнае значэнне ў яго рабоце набывае рэклама свята.
    Група рэкламы свята складаецца з прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, друкарні ці паліграфічнага камбіната.
    У кантакце з імі адміністратар свята:
    —	дамаўляецца з кіраўнікамі або прадстаўнікамі нрэсы, радыё, тэлебачання аб перыядычным выпуску напярэдадні свята перадач ці публікацый аб будучай урачыстасці;
    —	наладжвае сустрэчы членаў аргкамітэта і пастановачнай групы з карэспандэнтамі;
    — здзяйсняе папярэднюю дамову з друкарняй аб размяш-чэнні заказу па выпуску друкаванай прадукцыі свята, якая
    38
    распрацавана галоўным мастаком і зацверджана на савеце аргкамітэта;
    — падрыхтоўвае прэс-рэліз і перадае яго рэдакцыям газет, радыё і тэлебачання (магчыма правядзенне прэсканферэн-цый з удзелам арганізатараў, адказных за правядзенне імпрэз);
    —	працуе з мастаком над падрыхтоўкай рэкламнай пра-дукцыі (афіш, запрашэнняў, буклетаў і інш.);
    —	арганізоўвае расклейку афіш і распаўсюджванне запра-шэнняў;
    —	праводзіць кантроль выканання заказу па вырабе друка-ванай прадукцыі ва ўстаноўленыя тэрміны;
    —	наладжвае распаўсюджванне друкаванай прадукцыі на тэрыторыі, дзе адбываецца свята, і па-за яе межамі;
    —	праводзіць акрэдытацыю журналістаў, якія будуць асвятляць свята ў сродках масавай інфармацыі, і запрашае іх на асобныя рэпетыцыі;
    —	арганізоўвае ва ўстановах, на прадпрыемствах папя-рэдні продаж білетаў разнастайных святочных камерцыйных дзей (шоу, канцэрты, відовішчы, латарэі, аўкцыён, гандлёвыя атракцыёны і інш.);
    —	дамаўляецца з рэдакцыяй мясцовай газеты і здзяйсняе кантроль друкавання поўнай праграмы свята ў апошнім пе-радсвяточным нумары;
    —	арганізоўвае дастаўку персанальных запрашэнняў на свята (па папярэдняй дамоўленасці са старшынёй аргкамітэта або дырэктарам свята);
    —	па ўзгадненні з дырэктарам і галоўным рэжысёрам вы-значае колькасць глядацкіх месцаў для ганаровых гасцей свя-та на розных святочных мерапрыемствах;
    — разам з мясцовымі культработнікамі арганізоўвае суст-рэчу гасцей і праводзіны іх на ганаровыя месцы.
    39
    Служба бяспекі дарожнага руху
    Адміністратар і супрацоўнікі мясцовай аўтаінспекцыі вы-рашаюць наступныя задачы:
    —	прымаюць меры для закрыцця праезду аўтатранспарту на тэрыторыі свята;
    —	наладжваюць выпуск спецыяльных пропускаў для руху кожнай адзінкі службовага транспарту ў вызначаныя зоны святочнага дзеяння;
    —	арганізоўваюць сустрэчу службовым транспартам ДАІ аўтобусаў з прыбываючымі дэлегацыямі гасцей і творчымі калектывамі, а таксама суправаджэнне іх на пэўныя месцы;
    — вызначаюць месца функцыянавання святочнага аўтавакзала (для размяшчэння службовага і ўласнага транс-парту) і наладжваюць арганізацыю яго работы;
    — здзяйсняюць кантроль пастаяннага суправаджэння службовым транспартам ДАІ аўта-, мотакалон, а таксама ма-інын з выбуховымі і піратэхнічнымі сродкамі.
    Медыцынская служба свята
    Напярэдадні свята адміністратар заключае дагавор (на ўмовах фінансавання або грамадскіх пачатках) з медыцын-скімі ўстановамі аб правядзенні санітарна-гігіенічнага і ме-дыцынскага абслугоўвання свята ў ніжэйпералічаным аб’ёме работ:
    — выдзеліць для кожнай зоны святочнага дзеяння паход-ную аптэчку з лекавымі і перавязачнымі сродкамі першай да-памогі;
    — вызначыць персанал для работы медыцынскага пункта свята і забяспечыць наяўнасць неабходных медыкаментаў для аказання першай дапамогі;
    — арганізаваць для аказання тэрміновай хуткай дапамогі на свяце дзяжурства мнагапрофільнай спецыялізаванай лінейнай брыгады;
    — правесці напярэдадні свята санітарна-гігіенічнае абсле-даванне пунктаў грамадскага харчавання і пунктаў продажу
    чО
    харчовых прадуктаў, а таксама здзяйсняць санітарна-гігіенічны кантроль за іх работай ў час свята.
    Служба пажарнай бяспекі
    Адміністратар свята ў час яго падрыхтоўкі вялікую ўвагу надае каардынацыі дзейнасці пажарнай аховы горада ці раёна з працаўнікамі іншых службаў, прадпрыемстваў, арга-нізацый, якія займаюцца выкананнем работ, звязаных з выка-рыстаннем агню, піратэхнічных і электрычных вырабаў. Ён:
    — арганізоўвае нараду інспектара пажарнай аховы з тэх-нічнымі работнікамі (напярэдадні ці ў перыяд мантажу часо-вых электрычных ліній свята, электраасвятляльнай і гу-каўзмацняльнай апаратуры) з мэтай выканання мер і правіл супрацьпажарнай бяспекі;
    —	з тымі ж мэтамі наладжвае нараду і з работнікамі ганд-лю харчовымі таварамі, якія ў час работы для падагрэву страў і напояў ужываюць электрапліткі і электрапечы;
    —	арганізоўвае правядзенне інструктажу творчых работ-нікаў, якія ў час свята звязаны з вогненнымі дзеямі;
    — дамаўляецца з прадстаўнікамі службы пажарнай бяспекі аб пастаянным кантролі работы піратэхнікаў;
    — дамаўляецца аб пастаноўцы на баявы пост нарада па-жарнай аховы на месца правядзення фейерверку і здзяйсняе кантроль за выкананнем гэтай дамовы.
    Служба аховы парадку
    Важнае месца ў сістэме падрыхтоўкі свята займае арга-нізацыя работы службы аховы парадку, у якой удзельнічаюць падраздзяленні міліцыі, унутраных войск, добраахвотныя дружыны і інш.
    Адміністратар свята з мэтай распрацоўкі і ўвасаблення праграмы аховы парадку ў час правядзення святочных дзеян-няў здзяйсняе наступныя арганізацыйныя задачы:
    — вызначае з галоўным рэжысёрам умовы аховы парадку на свяце, час, месца і аб’ём неабходных работ;
    41
    -— арганізоўвае сустрэчы галоўнага рэжысёра і дырэктара свята з начальнікам або намеснікам начальніка гарадскога ці раённага аддзела ўнутраных спраў з мэтай азнаямлення яго са сцэнарным планам свята і планам дэталёвай распрацоўкі ме-рапрыемстваў па ахове парадку;
    — дамаўляецца аб пастаноўцы на баявы пост нарадаў міліцыі, унутраных войск на пэўны перыяд у вызначаныя зо-ны правядзення свята (эстрадныя пляцоўкі, кірмаш, гульнё-выя гарадкі, аўтавакзал, піратэхнічнае поле і інш.) і іх ахову;
    — арганізоўвае забеспячэнне членаў пастановачнай і твор-чай груп неабходнай колькасцю перагаворных устройстваў, якія ёсць у наяўнасці аддзела ўнутраных спраў (АУС);
    — дамаўляецца з АУС аб замацаванні за штабам свята, га-лоўным рэжысёрам і радыёцэнтрам супрацоўнікаў міліцыі з мэтай прыняцця неадкладных мер у экстрэмальных сітуацыях;
    — вядзе пастаянны кантроль за выкананнем пастаўленых задач.
    Бухгалтэрыя свята
    Асобае месца ў структуры аргкамітэта займае бухгалтэрыя свята, якая праводзіць усе фінансавыя аперацыі, улік і кан-троль расходавання грашовых сродкаў і матэрыяльных каш-тоўнасцей, афармляе працоўныя пагадненні і праводзіць ап-лату выканаўцаў разнастайных відаў работ.
    Кіраўніком гэтага невялікага па штатным раскладзе пад-раздзялення з’яўляецца галоўны бухгалтар, а супрацоўнікамі — бухгалтар і бухгалтар-касір.
    Бухгалтэрыя знаходзіцца ў падпарадкаванні дырэктара свята і выконвае яго распараджэнні па фінансавым забеспя-чэнні ўсіх аспектаў падрыхтоўкі і правядзення свята.
    Звычайна работа бухгалтэрыі свята ўскладаецца на групу бухгалтараў той арганізацыі, якая адказвае за творчае ўвасабленне святочных дзей (раённы, гарадскі аддзел куль-
    42
    туры, абласное ўпраўленне культуры, навукова-метадычныя цэнтры, творчыя саюзы і інш.).
    Галоўны бухгалтар забяспечвае:
    — правільную пастаноўку бухгалтарскага ўліку, апера-тыўнасць і даставернасць уліку, кантроль за правільным рас-ходаваннем грашовых сродкаў і матэрыяльных каш-тоўнасцей;
    — правільны і своечасовы ўлік грашовых сродкаў, тавара-матэрыяльных каштоўнасцей, афармленне дакументаў і ад-люстраванне на разліковых рахунках бухгалтарскіх апера-цый, звязаных з рухам гэтых сродкаў;
    — дакладнае захаванне касавай і разліковай дысцыпліны, парадак выпіскі чэкаў і захаванне чэкавых кніжак;
    —	правядзенне інвентарызацыі пасля свята, выяўленне вынікаў інвентарызацыі і адлюстраванне ў бухгалтарскім уліку;
    —	• своечасовае афармленне матэрыялаў па недаліках, рас-тратах грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей;
    —	састаўленне справаздачы пасля завяршэння свята на ас-нове пачатковых дакументаў; адпаведнасць бухгалтарскіх даных, своечасовае іх прадстаўленне вышэйстаячай арга-нізацыі;
    —	правядзенне інструктажу з матэрыяльна адказнымі асо-бамі па пытаннях уліку захавання каштоўнасцей;
    —	кантроль за вядзеннем касавых аперацый, вядзеннем кнігі рэгісграцыі прыходных і расходных касавых дакумен-таў;
    —	захаванне бухгалтарскіх дакументаў;
    —	кантроль за правільным складаннем працоўных пагад-ненняў з выканаўцамі розных відаў работ (творчых, гаспа-дарчых, адміністрацыйных і інш.);
    —	своечасовую выплату зарплаты;
    —	законнасць здзяйснення банкаўскіх аперацый і рэ-гістрацыю іх у журнале-ордэры; звярае астаткі з выпіскамі банка па рахунках;
    чЗ
    — прыём, праверку і афармленне журнала-ордэра па каса-вых аперацыях;
    — вядзенне на падсгаве дакументаў журнала-ордэра па разліку з пастаўшчыкамі;
    — адказнасць за афармленне даверанасцей на атрыманне розных тавараў, завярае іх.
    Функцыянальныя абавязкі бухгалтара:
    — налічваць заработную плату па працоўным пагадненні (з улікам кампенсацыі і індэксіравання); здзяйсняць разлікі па камандзіроўках, а таксама ўсе ўтрыманні з заработнай платы;
    —	складаць агульную ведамасць даных па разліках з су-працоўнікамі аргкамітэта, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі не пазней 7 чысла кожнага месяца;
    —	улік і справаздачнасць весці ў адпаведнасці з інструкцыяй па бухгалтарскім ўліку і іншымі нарматыўнымі актамі;
    —	здзяйсняць пастаянны кантроль за пералічэннем плана-вых плацяжоў і штомесячную зверку з арганізацыямі;
    —	складаць даверанасці на атрыманне розных тавараў;
    —	прымаць, правяраць і адлюстроўваць у “накопмтельной” ведамасці дакументы па прыходу і расходу тавараў, неабход-ных для ўвасаблення святочных дзеянняў;