• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    Аператары светлавой тэхнікі. У групу спецыялістаў, якія на свяце займаюцца ўвасабленнем светлавога рашэння, ува-ходзяць тэхнічныя работнікі рознага профілю: асвятляльнікі, дэманстратары калярова-музычнага жывапісу, аператары ла-зернай тэхнікі, праекцыйнай апаратуры (відэа, слайды, кіно). Пры ўсёй спецыфічнасці работы на тых ці іншых светлавых нрыборах найбольш агульнымі абавязкамі гэтай групы су-працоўнікаў мастацка-пастановачнай часткі з’яўляюцца:
    — знаёмства са сцэнарыем свята і дэталёвая прапрацоўка яго светлавой партытуры;
    25
    — распланаванне асноўных светлавых пунктаў, вызначэн-не колькасці і характару светлавых праекцый і эфектаў;
    —	вымярэнне адлегласці ад месцаў размяшчэння стацыя-нарнай і пераноснай апаратуры да асвятляемых аб’ектаў;
    —	выяўленне прыбораў, якіх не хапае для ажыццяўлення рэжысёрскай задумы, і іх набыццё або канструяванне;
    —	вызначэнне прынцыпаў размеркавання асноўных свет-лавых мас, удакладненне светлавых пераходаў;
    —	здзяйсненне спробы праекцый, эфектаў і ўсіх астатніх спецпрыстасаванняў;
    — правядзенне рэпетыцый па ўсталёўцы святла з улікам асноўных мізансцэн і праверка асветленасці выканаўцаў на фоне агульнай светлавой карціны;
    — фіксацыя знойдзенага светлавога рашэння ў светлавой партытуры;
    — удзел у правядзенні рэпетыцый і святочнага дзеяння, у нарадах мастацка-пастановачнай часткі.
    Касцюмер свята. Вытворчай і эксплуатацыйнай дзейнас-цю па забеспячэнні ўдзельнікаў свята касцюмамі займаецца касцюмерная частка свята, арганізацыйная структура якой залежыць ад колькаснага складу ўдзельнікаў і жанравай на-кіраванасці святочных дзей.
    Аматарскіх і прафссійных артыстаў, якія выступаюць у складзе сваіх калектываў, касцюмамі забяспечвае ка-мандзіруючая арганізацыя (тэатр, філармонія, Палац культу-ры, ПТВ, школа і інш.).
    У мастацка-гістарычных і спартыўных святах частку кас-цюмаў рыхтуюць на аснове падбору ў касцюмерных устаноў культуры і мастацтваў, а частку шыюць у вытворчых май-стэрнях. У гэтым выпадку ў склад касцюмернай уключаюць мадэльера, краўцоў, шаўцоў, якія працуюць у кантакце з мас-таком. Непасрэдна на буйным свяце звычайна працуюць дзве брыгады касцюмераў-апранальшчыкаў па асблугоўванні жа-ночага і мужчынскага складу ўдзельнікаў. Гэтым калектывам
    26
    кіруе загадчык касцюмернай часткі або старшы касцюмер, які мае наступныя абавязкі:
    — складае разам з мастаком апісанне ўсіх касцюмаў, абут-ку, галаўных убораў, а таксама касцюмнага рэквізіту (хус-тачкі, насоўкі, вееры, ордэны, эмблемы, значкі і інш.), якія патрэбны для персанажаў святочнага дзеяння;
    — вызначае пералік касцюмаў, якія належыць вырабіць, набыць або ўзяць у арэнду, а якія перарабіць;
    — складае брыгаду касцюмераў-апранальшчыкаў па абс-лугоўванні ўдзельнікаў свята;
    — вызначае месца складзіравання касцюмаў і забяспечвае іх захаванасць, належны выгляд;
    — сочыць за чысцінёй сцэнічнай мэблі і дэталяў дэкара-цый з мэтай захавання чысціні касцюмаў;
    — выдае і прымае касцюмы пад асабістую распіску кожна-га ўдзельніка за захаванасць касцюма;
    — прымае ўдзел у нарадах мастацка-пастановачнай часткі.
    Мастак-грымёр. У працэсе ўвасаблення свята з мэтай стварэння знешняга выгляду разнастайных персанажаў, асаб-ліва партрэтнага грыму дзяржаўных дзеячаў, а таксама дзея-чаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры розных эпох і стагоддзяў, у склад мастацка-пастановачнай часткі нярэдка запрашаюць мастака-грымёра. Асаблівасцю яго работы на свяце (у адрозненне ад тэатра, дзе ёсць майстры-пасціжоры, якія займаюцца вырабам парыкоў і наклеек) з’яўляецца тое, што мастак-грымёр свята здзяйсняе адначасова вытворчую і эксплуатацыйную дзейнасць. Але яго вытворчая работа па вырабе парыкоў адбываецца даволі рэдка, таму што значна танней ствараць знешні вобраз персанажаў на аснове пракату тых пасціжорных вырабаў, якія ёсць у грымёрных цэхах тэ-атраў, кінастудый і філармоній.
    Мастак-грымёр у сваёй рабоце арыентуецца на выкананне грыму згодна эскізаў галоўнага мастака і мае наступныя функцыянальныя абавязкі:
    27
    — азнаямленне са сцэнарыем святочных дзей, дзе выкары-стоўваецца грым, і эскізамі грыму, створанымі галоўным мастаком;
    —	правядзенне гутарак з выканаўцамі, якія яму тлумачаць сваё бачанне знешняга аблічча персанажаў;
    —	вывучэнне іконаграфічнага матэрыялу (фотаздымкі, ма-люнкі, партрэты ўвасабляемай асобы);
    —	здзяйсненне спроб грыму ў індывідуальнай рабоце з выканаўцамі;
    —	зацвярджэнне канчатковага варыянта грыму (у га-лоўнага рэжысёра або рэжысёра-пастаноўшчыка);
    —	захаванне санітарна-гігіенічных правіл пры рабоце з грымам, парыкамі, наклейкамі;
    —	грыміраванне выканаўцаў у час правядзення рэпетыцый і свята;
    —	забеспячэнне выканаўцаў вазелінам, лігнінам, марляй і іншымі сродкамі для зняцця грыму;
    —	складанне акта спісання выкарыстанага грыму і сродкаў зняцця грыму і зацвярджэнне яго ў дырэктара свята або за-гадчыка пастановачнай часткі;
    — удзел у нарадах мастацка-пастановачнай часткі.
    Упраўленне па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні
    Адным з вырашальных фактараў паспяховай арганізацыі і правядзення свята з’яўляецца станоўчае рашэнне рознабако-вых пытанняў яго матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
    У падрыхтоўцы матэрыяльнай базы будучага свята, якое праводзіцца ў рамках раёна, горада, краіны, прымаюць удзел не толькі дзяржаўныя арганізацыі, прадпрыемствы, установы, але і прыватныя фірмы. Узначальвае гэта самае вялікае структурнае падраздзяленне аргкамітэта дырэктар свята або намеснік старшыні аргкамітэта, які вядзе пастаянны кантроль за выкананнем запланаваных работ.
    28
    Кіраўнікамі ўсіх службаў упраўлення з’яўляюцца дырэкта-ры прадпрыемстваў або іх намеснікі ці адказныя асобы, якія далучаюць падначаленых супрацоўнікаў да выканання работ.
    Арганізацыйная структура ўпраўлення па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні залежыць ад маштабу свята, аб’ёму вырашаемых пытанняў і ў кожным канкрэтным выпадку вы-значаецца рабочым планам падрыхтоўкі святочных мерапры-емстваў.
    У дапаможніку мы разглядаем найбольш агульныя струк-турныя падраздзяленні, якія характэрныя амаль для любога свята.
    Вытворчы аддзел
    У структуру вытворчага аддзела ўваходзяць прадпрыем-ствы і арганізацыі, якія непасрэдна займаюцца вырабам эле-ментаў мастацка-дэкаратыўнага афармлення, касцюмаў, абутку, бутафорыі, рэквізіту, масак і лялек, арганізацыяй гандлёва-гульнёвых дзей (латарэй, аўкцыёнаў, гандлёвых ат-ракцыёнаў), пабудовай спартыўных і дзіцячых гарадкоў і інш. Увесь комплекс функцыянальных абавязкаў па выка-нанні пастаўленых задач абумоўлены нормамі і правіламі, распрацаванымі на прадпрыемстве, якое ўвасабляе вызнача-ны аб’ём работ.
    Камунальны аддзел
    Напярэдадні свята вялікі падрыхтоўчы цыкл работ выкон-вае камунальны аддзел, структура якога складаецца з гарад-ской (раённай) камунальнай гаспадаркі, мясцовага лясгаса, архітэктурнага аддзела мясцовага выканкама, санэпідстанцыі, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і будаўнічых арга-нізацый.
    Камунальны аддзел працуе ў цеснай сувязі з іншымі струк-турнымі падраздзяленнямі аргкамітэта і вырашае не толькі свае задачы, але і выконвае некаторыя іншыя віды работ, за-мацаваныя за вытворчым аддзелам і дырэкцыяй кірмашу.
    29
    Вядучую ролю ў камунальным аддзеле іграе гарадская (ра-ённая) камунальная гаспадарка. У сферу яе функцыянальных абавязкаў уваходзіць вырашэнне наступных задач:
    — правядзенне санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў (уборка вуліц, дарог, паркаў, сквераў і інш.), касметычны ра-монт забудоў (афарбоўка будынкаў, загарож, рамонт дахаў і інш.);
    — выраб і мантаж мастацка-дэкаратыўнага афармлення;
    — правядзенне дадатковых работ па асвятленні населенага пункта, падсвету будынкаў і ўпрыгожванні вуліц святочнай ілюмінацыяй;
    — расклейка рэкламнай прадукцыі свята, размяшчэнне плакатаў-расцяжак;
    — будаўніцтва сумесна з лясгасам часовых святочных за-будоў (эстрадных і гульнёвых пляцовак, спартыўнага, гуль-нёвага гарадка, туалетаў і да т.п.);
    — забеспячэнне часовым водаправодам, а пры неабход-насці і сістэмай каналізацыі гандлёвых пунктаў дзеяння свята;
    — уборка тэрыторыі свята ў час яго правядзення і па яго завяршэнні.
    Дырэкцыя кірмашу
    У структуры пераважнай большасці сучасных свят важнае месца займае святочны гандаль, які дзейнічае як асобая твор-ча-гаспадарчая зона. Для арганізацыі святочнага гандлю ўтвараецца дырэкцыя кірмашу, куды ўваходзяць прадстаўнікі гандлёвых арганізацый, сферы абслугоўвання, органаў куль-туры і спорта.
    Узначальвае гэтае структурнае падраздзяленне аргкамітэта дырэктар кірмашу — звычайна начальнік ці загадчык упраў-лення гандлю мясцовага выканкама; у тым выпадку, калі свя-та праводзіцца ў раённым цэнтры, — старшыня райспа-жыўсаюза.
    Дырэктар кірмаіпу працуе ў пастаянным кантакце з га-лоўным рэжысёрам і дырэктарам свята з мэтай максімальна
    30
    поўнага ўвасаблення задумы пастаноўшчыкаў. У працэсе сваёй работы дырэктар кірмашу павінен:
    — дэталёва азнаёміцца са сцэнарыем свята і асабліва з распрацоўкай святочнага гандлю;
    — распрацаваць рабочы план падрыхтоўкі святочнага гандлю;
    — сумесна з рэжысёрам і мастаком выбраць месца правя-дзення кірмашу, распланаваўшы яго тэрыторыю на гандлё-вую, абслуговую і відовішчна-гульнёвую зоны;
    — распланаваць гандлёвую зону на сектары дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю, а тыя, у сваю чаргу, на дзялянкі прамысловых, бытавых, сельскагаспадарчых тава-раў, вырабаў майстроў народных промыслаў, сферы бытавых паслуг;
    — сумесна з прадстаўнікамі гандлёвых арганізацый вызна-чыць неабходны аб’ём і асартымент тавараў, колькасць ганд-лёвых пунктаў;
    — сумесна з мясцовай санэпідэмстанцыяй арганізаваць правядзенне санітарнага абследавання аб’ектаў кірмашовага гандлю;
    — распрацаваць праграму работы дапаможных службаў кірмашу (ахова парадку, пажарная бяспека, медыцынская да-памога);
    — правесці работу з вызначанымі супрацоўнікамі аддзела культуры, спорткамітэта і аддзела народнай асветы па арга-нізацыі і правядзенні культурнай праграмы кірмашу (тэатра-лізаваныя, масава-гульнёвыя і спартыўныя дзеі);
    — кіраваць усімі структурнымі падраздзяленнямі кірмашу.
    Арганізацыйную структуру кірмашовай дырэкцыі склада-юць:
    — гандлёвы аддзел, які вырашае пытанні арганізацыі гандлю. У тым выпадку, калі святочны гандаль набывае міжрэгіянальны або міжнародны характар, пры гандлёвым аддзеле функцыянуе дагаворны аддзел для аператыўнага ра-шэння пытанняў, звязаных з афармленнем камерцыйных здзелак, дапамогі ўдзельнікам кірмашу рэалізаваць сваю пра-