• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік

    Тэхналогія стварэння свята

    Вучэбны дапаможнік

    Памер: 224с.
    Мінск 2008
    56.94 МБ
    98
    яго вобразе з самой Алімпіядай. Пры распрацоўцы мастацка-га вобраза карнавалу ў г.Геленджык (Краснадарскі край) мас-так А.В.Стрэльнікаў стварыў буйнагабарытную ляльку-канструкцыю пад назвай “Смехар”, вакол якой на стадыёне і будаваліся мізансцэны карнавальнага прадстаўлення. Гэты вялізны Смехар сустракаў людзей на стадыёне. Яго галава ў доктарскай шапачцы паварочвалася то ўправа, то ўлева, вочы падміргвалі, а рукі спрабавалі абняць усіх.
    Мастак і інжынер прыдумалі для гэтай лялькі наступнае тэхнічнае рашэнне: галава лялькі была зманціравана на ма-шыне з тэлескапічнай вышкай, рукі — на дзвюх машынах тыпу “механічная рука”; адзенне лялькі з улікам ветравой на-грузкі была зроблена са старых рыбацкіх сетак, пафарбава-ных у розныя колеры. Гэта лялька стала заднікам сцэны, фо-нам для выступаючых, а таксама месцам, за якім пераапрана-ліся і канцэнтраваліся калектывы.
    На свяце народных рамёстваў у г.п.Воранава Гродзенскай вобласці вобраз гаспадыні свята быў створаны пры дапамозе шасціметровай лялькі ў беларускім нацыянальным строі. У аснове гэтай канструкцыі быў драўляны слуп. Наверсе слупа, закапанага ў зямлю, быў замацаваны размалёваны пад твар дзяўчыны метровы ў дыяметры шар. У тканінах, што вядуць да рук, былі ўсталяваны двухметровыя жэрдкі, кожную з якіх рухалі па два чалавекі. У роце лялькі, які адкрываўся і зачы-няўся, уманціравалі гучнагаварыцель, а ўнутры канструкцыі размясцілі радыёапаратуру. Нацыянальны строй лялькі вы-рабляўся з палатна, размаляванага беларускімі нацыяналь-нымі ўзорамі. Калі неабходна было прачытаць дыктарскі тэкст або ўключыць песню ў сольным выкананні ці зрабіць пэўную фізічную дзею, лялька пачынала гаварыць, спяваць, рабіць прывітальныя рухі рукой або магла паціснуць руку камусьці з удзельнікаў, што стварала ўражвальны эфект. У тым жа Воранаве на адкрытым абласным свяце гульні “Карнавал весялосці” (2003) васьміметровая лялька ў бела-рускім нацыянальным строі, змайстраваная на аснове
    99
    аўтавышкі, з’яўлялася заднікам і дамінантай усяго святочнага дзеяння. Яна падымалася і апускалася, як бы танцуючы, і выклікала станоўчыя эмоцыі і адпаведную рэакцыю гледа-чоў.
    Практыка паказвае, што стварэнне лялькі-сцэны — гэта адзін з перспектыўных напрамкаў асваення прасторы святоч-нага дзеяння.
    Пры распрацоўцы буйнагабарытных лялек мастак абавяз-кова павінен улічваць асяроддзе, у якім лялька будзе дзей-нічаць. 3 гэтага пункту гледжання цікавым прыкладам можа служыць лялька “Стары парк”, якую распрацаваў мастак В.Фанштэйн для карнавалу будаўнікоў у парку “Сакольнікі” (г.Масква). Дзея адбывалася на плоівчы, якую акружалі дрэ-вы. Сярод іх была старая ліпа вышынёй каля пятнаццаці мет-раў. Над ёй замацавалі трохметровы ў дыяметры паветраны шар, распісаны фарбамі як галава “Старога парку”. 3 зялёнай тканіны былі зроблены галава і рукі парку. Рукі цягнуліся да далоняў — зялёных галін, прымацаваных да дзвюх дзеся-ціметровых жэрдак, кожную з якіх рухалі па тры чалавекі. Так старая ліпа была пераўтворана ў ляльку-вобраз старога парку “Сакольнікі”, здольную гаварыць і жэстыкуляваць.
    Вызначаючы форму і памеры буйнагабарытнай лялькі, мастак павінен улічваць ландшафтныя і архітэктурныя асаб-лівасці месца дзеі. Адна і тая ж канструкцыя ў розных умовах можа ўзмацніць або аслабіць успрыманне дзеі. Напрыклад, лялька-гаспадыня кірмашу на свяце “Мінск—87”, пастаў-леная на вялікай вольнай прасторы (каля Палаца спорту на праспекце імя П.Машэрава), была дамінантай мастацкага афармлення і глядзелася вельмі добра, прываблівала людзей. Усё гэта адбылося таму, што памеры лялькі былі суаднесены з памерамі асяроддзя. Але тая ж лялька, механічна перанесе-ная ў г.Светлагорск і пастаўленая на свяце горада (1989), у сціслай прасторы мясцовай плошчы на фоне двухпавярховага будынка выглядала недарэчна. Яна з’яўлялася лішнім эле-ментам святочнага дэкору. Гэты прыклад пацвярджае, што
    100
    разлік суадносін памераў лялькі і памераў асяроддзя мае важнае значэнне.
    Пошук і адбор матэрыялаў, з якіх лялька будзе вырабляц-ца, адбываюцца ў кожным канкрэтным выпадку па-свойму. Але адным з асноўных крытэрыяў адбору, асабліва пры ства-рэнні дзеючай лялькі, з’яўляецца вага матэрыялу. Практыка паказвае, што цяжкавагавыя матэрыялы непрымальныя для ўжытку, таму што, па-першае, акцёрам цяжка працаваць у ляльках вялікай вагі, а па-другое, скарыстанне такіх матэ-рыялаў можа значна павялічыць кошт лялькі, што немала-важна пры складанні агульнага каштарыса свята. Многія Mac-Taxi рэкамендуюць рабіць пэўныя канструкцыі буйнагаба-рытных лялек на дротавай аснове. Прыкладам з’яўляецца “гідра контррэвалюцыі”, зробленая ў г.Варонежы ў 1927 г. мастаком Фачыёлі для масавага карнавальнага прадстаўлення “Спальванне гідры контррэвалюцыі”. Уся канструкцыя лялькі была размешчана на шаснаццаці грузавіках. “Гідра” мела шэсцьдзесят метраў у даўжыню, восем у шырыню і шэсць метраў у вышыню. Касцяк уяўляў дротавы каркас, аб-шыты рагожай, пафарбаванай у зялёны колер. Хвост быў зроблены з пружыністага дроту і таму завіваўся і дрыжэў. “Гідра” мела тры велізарныя галавы з зялёнымі вачыма, якія свяціліся і бесперапынна то адчыняліся, то зачыняліся1.
    Пры распрацоўцы дынамічнай буйнагабарытнай лялькі заўсёды неабходна загадзя вызначыць або вынайсці спосабы яе руху. Напрыклад, у час падрыхтоўкі XII Сусветнага фес-тывалю моладзі і студэнтаў у Маскве перад мастаком была пастаўлена задача зрабіць праект лялек-клоунаў вышынёй з пяціпавярховы дом, якія б хадзілі. У выніку творча-тэхнічнай распрацоўкі створаны лялькі, асновай якіх сталі надзьмутыя, запоўненыя геліем шары, адзін з якіх быў тварам лялькі, a другі — целам, апранутым у адпаведны касцюм. Ступнямі
    1 Гл.: Мапюченко Г.С. Первые театральные опыты новой эпохн // У нсгоков. Сб.ст. -М.: [Б.н.], 1960 -С. 277-280.
    101
    ног лялькі сталі электракары, якімі кіравалі вадзіцелі. У Із-майлаўскім парку (г.Масква) у навагоднім прадстаўленні “Неверагодныя прыгоды з краіны Веліканіі” выходзіла ляль-ка-велікан пяціметровай вышыні. Тэхнічнае рашэнне гэтай лялькі патрабавала інжынернага разліку, таму што корпус з галавой і рукамі павінен быў трымацца на “пераступаючых” нагах. Спатрэбіўся разлік пружын, моцы шарніраў і інш. Ляльку гэту вялі пяць чалавек, па чалавеку на кожную нагу і па аднаму — на кожную руку. Чалавек за спіной лялькі вёў трохкалёсную карэтку, якая падтрымлівала корпус, ён жа з дапамогай шаста кіраваў галавой. Лялька вельмі ўражвала маленькіх гледачоў: велікан хадзіў (адзін крок быў роўны шасці крокам чалавека), рухаў галавой, гаварыў”1.
    Тэхнічныя сродкі пры стварэнні буйнагабарытнай лялькі могуць быць самыя разнастайныя ў залежнасці ад зададзеных канкрэтных умоў.
    На навагодніх свягкаваннях у г.Хойнікі Гомельскай во-бласці адной з дзеючых асоб стала дзесяціметровая Шчодра, спрадвечны персанаж беларускіх каляд, якая была зман-ціравана на аўтавышцы. Галавой Шчодры быў трохметровы ў дыяметры шар, які замацоўваўся над люлькай вышкі, аформ-ленай пад каўнер лялькі. Яе рукамі былі два канаты, абцягну-тыя бела-шэрай тканінай, такой жа, як і кажушок Шчодры — сама аўтавышка. Далоні лялькі былі выпілаваны з фанеры. Двое выканаўцаў пры дапамозе шастоў рухалі рукамі ў роз-ных напрамках, а акцёр, які сядзеў у люльцы аўтавышкі, ру-хаў галавой лялькі. Акрамя таго, мантаж лялькі на аўтавышцы дазваляў ёй падымацца і апускацца.
    У выніку такога арыгінальнага тэхнічнага рашэння значна павялічыліся магчымасці фізічных дзеянняў лялькі, і Шчодра магла вярцець галавой, падміргваць, гаварыць, апускацца і падаваць руку гледачам, што аказвала вялікае эмацыянальнае ўздзеянне.
    ' Гл.: Фонштейн В. Куклы теагралмзованного прсдставлення // Художннк н зре-лшде: Сб. ст. - М.: Сов. художннк. 1990. - С.44.
    102
    Цікавыя спосабы тэхнічнага рашэння буйной лялькі зной-дзены ў г.Мінску. Так, на свяце горада “Мінск—87” у карна-вальным шэсці ўдзельнічаў Змей-Гарыныч. Канструкцыя гэ-тай лялькі была пабудавана на аснове пажарнай машыны, на кабіне якой знаходзіліся тры галавы “змея”, а на кузаве — тулава. Пасткі галоў “змея” расчыняліся, і гэта дало магчы-масць акцёрам, якія былі схаваны ў тулаве, зрабіць “змея” во-гнедыхаючым: выканаўцы пры дапамозе дымавых шашак і вентылятараў выпускалі з пастак дым, а пры дапамозе лям-пы-фарсункі — агонь.
    Адной з каларытных буйных лялек на свяце “Мінск—88” быў “вадзяны жук”, тэхнічнае рашэнне якога вельмі простае: на машыну-палівалку замацавалі каркас, тканіны якога былі размаляваны ў адпаведны тон. Галава “жука” ляжала на ка-біне машыны, і акцёр, схаваны ў “тулаве”, варочаў “вачыма” лялькі ў розныя бакі. Калі “жук” выходзіў на бегавую дарож-ку стадыёна, у загадзя вызначаныя моманты з-пад яго ляцелі струмені вады. У гэты час шафёр, мяняючы ціск у сістэме па-дачы вады, накіроўваў струмені на розныя адлегласці. Вада ляцела прама на гледачоў. I ў вясёлай, радаснай атмасферы карнавалу дзеянні-жарты “жука” выклікалі вялікае ажыў-ленне на трыбунах стадыёна, а гледачы на гэтае своеасаб-лівае віншаванне, жартоўнае “асвячэнне” вадой не крыў-дзіліся, а, наадварот, смяяліся, добразычліва ўспрымаючы нечаканы жарг, дружна апладзіравалі цікавай, творчай зна-ходцы рэжысёра і мастака.
    На сучасных святах не толькі буйныя, але і лялькі меншых памераў, распрацаваныя творцамі з вялікай фантазіяй, набы-ваюць разнастайныя якасці: яны могуць тузацца, адкрываць рот, вярцець вачыма, рухаць вушамі і языком, надзімацца прама на вачах у захопленых гледачоў і, калі гэта неабходна, узрывацца, выкідваючы пры гэтым клубы дыму, дождж кан-феці, серпанцін, нават прывітальныя лістоўкі.
    Такім чынам, практыка прымянення ў святах лялек выяўляе паслядоўнасць этапаў работы:
    103
    — тэматычную накіраванасць лялькі і яе вобразнае рашэнне;
    — асяроддзе, у якім лялька будзе дзейнічаць;
    — форму і памеры лялькі;
    — матэрыял, з якога лялька вырабляецца;
    —	спосаб дзеяння лялькі;
    —	інжынерныя разлікі канструкцыі;
    — тэхналогію вырабу лялькі.
    Стварэнне лялькі — гэта складаны працэс, які патрабуе ад мастака і інжынера фантазіі, выдумкі, кемлівасці, вызначэння спосабаў яе дынамічнага дзеяння, прыдумвання розных неча-каных эфектаў. Умелае спалучэнне традыцый і наватарства, зварот да новых выразных прыёмаў дзеяння і яго тэхнічнае забеспячэнне дадуць магчымасць пры дапамозе лялькі пе-раўтварыць святочнае асяроддзе, адыграць вялікую ролю ў актыўным уздзеянні на эмоцыі і розум тысяч людзей, аказаць на іх выхаваўчы ўплыў.