Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Святочны феерверк
Піратэхнічныя дзеянні з’яўляюцца аднымі з самых яскра-вых ў сістэме мастацкіх выразных сродкаў свята. Святлоды-намічныя піратэхнічныя кампазіцыі з'яўляюцца як дадатко-вым элементам дэкору асобных святочных фрагментаў (тэат-ралізаванага шэсця, прадстаўлення, канцэрта, абрадава-рытуальных дзей, спартыўных і масава-гульнёвых праграм), так і самастойным дзеяннем. Распрацаваныя і здзейсненыя ў форме піратэхнічных спектакляў або звычайных дэкара-тыўных феерверкаў карнавальнага тыпу, яны часта з’яўляюцца кульмінацыйнай часткай свята або яго фіналам.
Феерверк у Беларусі мае багатыя шматвяковыя традыцыі. Яшчэ ў 1650 г. беларускі шляхціц Казімір Семяновіч у сваёй кнізе “Вялікае мастацтва артылерыі”, выдадзенай у г.Амстэрдаме, раскрываў вобразны сэнс і тэхналогію вырабу розных феерверачных фігур, выказваў практычныя рэкамен-дацыі па арганізацыі феерверкаў. Феерверкі XVII—XVIII стст., здзейсненыя ў Шклове, Нясвіжы, Полацку, Гродна і іншых гарадах, пераканаўча даказваюць, што феерверк дапамагае раскрываць сутнасць адзначаемай падзеі, ён адзін з магутных сродкаў педагагічнага і эмацыянальнага ўздзеяння.
На сучасным этапе беларускія феерверачныя традыцыі, ад-роджаныя на аснове піратэхнічных дзей мінулых стагоддзяў, былі ўвасоблены ў піратэхнічных спектаклях “Калядныя зоркі” (г.Мінск, 1992—1995 гг.), “Агні спадчыны” (г.Паставы, 1994—2003 гг.), “Вадзяная феерыя” (г.Нясвіж, 1998 г.), “Агні народаў сусвету” (г.Гродна, 2002 г.), “Вогненая сімфонія” (г.Калінкавічы, 2003 г.), “Карнавал весялосці” (г.п. Воранава, 2003 г.) і інш. Феерверкі сведчаць аб стварэнні сучаснай Ha-
no
цыянальнай школы феерверкаў, якая грунтуецца на культур-на-гістарычнай спадчыне нашых продкаў.
Феерверк — гэта комплекс піратэхнічных вырабаў, скла-дзеных у пэўную мастацкую кампазіцыю. Па форме ўвасаблення яны падзяляюцца на дэкаратыўныя і тэматыч-ныя.
Дэкаратыўны феерверк — гэта мастацкая піратэхнічная кампазіцыя, якая аздабляе пэўныя святочныя дзеянні (шэсці, канцэрты, шоу, карнавалы, тэатралізаваныя прадстаўленні).
Тэматычны (тэатралізаваны) феерверк — мастацкі асэнса-ваная вобразна сімвалічная піратэхнічная дзея, якая адлюст-роўвае пэўную з'яву ў жыцці грамадства, асобы. У тэматыч-ных феерверках разам з піратэхнічнымі і феерверачнымі вы-рабамі выкарыстоўваюць дадатковыя сродкі выразнасці — музыку, пластыку, слова, святло. Тэматычныя феерверкі бу-дуюцца па законах драматургіі, маюць сваю тэму і ідэю, па-дзейны рад, сцэнарна-рэжысёрскі ход, кампазіцыйную пабу-дову і вобразнае рашэнне ў мастацка-дэкаратыўным і музыч-ным афармленні. Тэматычныя феерверкі ў залежнасці ад вы-карыстаных відаў мастацтва набываюць розныя жанравыя адценні: літаратурна-музычныя піратэхнічныя кампазіцыі, гукапіратэхнічныя, святлогукапіратэхнічныя і водна-піратэхнічныя спектаклі.
Работа над увасабленнем феерверку пачынаецца пасля за-цвярджэння сцэнарыя. Асаблівасць работы па арганізацыі феерверку заключаецца ў тым, што яшчэ на этапе распра-цоўкі сцэнарыя аўтары павінны ў яго закласці не толькі во-бразна-сімвалічнае рашэнне, але і вызначыць, якія піратэхнічныя фігуры будуць адлюстроўваць падзейныя мо-манты. На эскізна-праектнай стадыі работы мастак і рэжысёр перш за ўсё распрацоўваюць прасторавае вырашэнне феерве-рачнай дзеі, улічваючы архітэктурна-ландшафтныя асаб-лівасці месца дзеяння. Так, узмацненню відовішчнасці феер-верку можа садзейнічаць выкарыстанне ў якасці дадатковых пунктаў дзеяння розных архітэктурных пабудоў, скульптур,
111
сцэн, інжынерных збудаванняў і інш. Пры рабоце з эскізамі піратэхнічных фігур мастак вызначае колеры дэкаратыўных агнёў, а таксама памеры дэкаратыўных канструкцый. Ве-лічыня іх залежыць ад адлегласці паміж месцам спальвання пірафігур і гледачамі, якія назіраюць вогненную дзею: чым большая адлегласць да гледачоў, тым большага памеру па-вінны быць пірафігуры.
Эскізна-праектная распрацоўка ажыццяўляецца мастаком у садружнасці з інжынерам-канструктарам і піратэхнікам. Ра-зам з інжынерам мастак вызначае прынцып дзеяння склада-ных піратэхнічных канструкцый (домны, страляючыя танкі, рухомыя фігуры, лятучы дракон, кветкі, якія раскрываюцца і закрываюцца, і інш.), выпрацоўвае іх чарцяжы і тэхнала-гічнае апісанне. Піратэхнік у сваю чаргу вырашае, на якіх відах піратэхнічных вырабаў будзе здзяйсняцца дзеянне піратэхнічных фігур (фантаны, контурныя свечкі, форсы або з ажыццяўленнем камбінаванага спосабу ўжывання розных вырабаў).
Работы з феерверачнымі вырабамі належаць да катэгорыі выбуховых і вогненебяспечных. Таму пры планіроўцы пра-сторавага вырашэння месца дзеяння мастак і піратэхнікі па-вінны ўлічваць нарматывы адлегласцей, якія гарантуюць бяспеку гледачоў у час правядзення феерверку.
Распрацоўваючы прасторавае вырашэнне месца феерве-рачнай дзеі, мастак разам з піратэхнікам павінен вызначыць, а затым намаляваць або начарціць план гэтага месца з аба-значэннем небяспечнай і бяспечнай зон, а таксама адзначыць месцы размяшчэння пажарнай машыны, машыны хуткай да-памогі і службы аховы парадку.
Усе напрацоўкі, зробленыя мастаком, інжынерам і піратэхнікам, зацвярджаюцца рэжысёрам, які разам з загад-чыкам пастановачнай часткі складае графік падрыхтоўкі фе-ерверку. У гэтым графіку неабходна вызначыць віды работ, тэрміны іх выканання і адказных за падрыхтоўку. У пераліку відаў работ неабходна прадугледзець наступнае:
112
— распрацоўку літаратурнага сцэнарыя;
— рэжысёрскі праект;
— запіс фанаграм або падрыхтоўку музычнага калектыву (народнага, сімфанічнага, духавога, эстраднага і іншых у за-лежнасці ад тэматыкі і жанру дзеі), які будзе суправаджаць феерверк;
— выраб піратэхнічных саставаў, элементаў і фігур;
— месца захавання і аховы феерверачных вырабаў;
— падрыхтоўку грузавога транспарту і суправаджальных для дастаўкі феерверачных вырабаў;
— падрыхтоўку брыгады рабочых для пагрузачна-разгрузачных работ і размяшчэння піратэхнічных фігур і ра-кетных павільёнаў;
— забеспячэнне аховы месца правядзення феерверку, мер супрацьпажарнай бяспекі, медыцынскага абслугоўвання (на выпадак няшчасных здарэнняў);
— вырашэнне пытанняў харчавання і размяшчэння піратэхнікаў-дэманстратараў і членаў пастановачнай групы;
— забеспячэнне перагаворнымі сродкамі рэжысёра, яго асістэнтаў, піратэхнікаў і супрацоўнікаў аховы парадку, па-жарнай і медыцынскай службаў.
У працэсе вытворчасці мастак кантралюе выраб дэкарацый для феерверку, а загадчык пастановачнай часткі — усе астат-нія віды работ.
Вытворчасцю піратэхнічных вырабаў займаюцца многія спецыялізаваныя фірмы і прадпрыемствы, але частка з іх не мае ліцэнзій на дэманстрацыю феерверкаў. Маладасведчаныя піратэхнікі такіх фірм не прытрымліваюцца існуючых правіл дэманстрацыі феерверку. Іншыя піратэхнічныя фірмы не ма-юць сваёй вытворчай базы, выкарыстоўваюць нізкаякасныя феерверачныя вырабы і кампраметуюць гэты від мастацкай дзейнасці.
Трэба звяртацца да паслуг міжнароднага саюза развіцця феерверачнага мастацтва “Спецэфект-плюс” (генеральны офіс у г.Мінску). Яго работнікі распрацоўваюць высокама-
113
стацкія феерверкі, маюць сваю вытворчую базу і карыстаюц-ца унікальнымі тэхналогіямі.
Транспарціроўка феерверачных вырабаў. Перавозіць феерверачныя вырабы і піратэхнічныя матэрыялы можна чыгуначным, водным, аўтамабільным, гужавым транспартам пры наяўнасці дазволу органаў Міністэрства ўнутраных спраў. Забараняецца перавозка вырабаў ручной паклажай у самалётах, мясцовых паяздах і багажом у пасажырскіх паяздах.
Перавозку вырабаў аўтамабільным транспартам павінны суправаджаць адказная асоба і ўзброеная ахова. Вадзіцель транспартнага сродку павінен прайсці тэхнічнае навучанне, медыцынскі агляд і мець пасведчанне на права перавозкі спе-цыяльных грузаў. Перавозка дазваляецца толькі ў спецыяль-на абсталяваных транспартных сродках, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
— металічныя часткі кузава машыны павінны быць засце-лены мяккім матэрыялам або абабіты дрэвам ці другім ізалюючым матэрыялам;
— выхлапная труба і глушыцель павінны быць справа ад радыятара і мець іскраахову;
— на транспартным сродку неабходна наяўнасць двух во-гнетушыцеляў або скрыні з сухім пяском;
— злева ад кабіны трэба ўмацаваць чырвоны сцяжок;
— асобам, якія суправаджаюць груз, і вадзіцелям груза-вікоў у час руху транспарту забараняецца курыць і мець пры сабе запальваючыя сродкі.
Пры міжгародніх перавозках пажадана, каб транспарт суправаджаў аўтамабіль ДАІ. У выпадку неабходнасці пры міжгародніх перавозках дапускаецца пакідаць транспарт, але абавязкова пад наглядам і не бліжэй чым за 200 м ад тран-спартнай магістралі і населеных пунктаў, прычым на машыне трэба выстаўляць аварыйны сігнал.
Пры перавозцы вырабаў аўтамабільным транспартам да-пускаюцца наступныя скорасці:
114
— на тэрыторыі прадпрыемства — не болей 15 км/гадз.;
— па грунтавых і прасёлачных дарогах — не болей 30 км/гадз,;
— па бетоннай ці асфальтаванай шашы — не болей 60 км/гадз.
Па чыгунцы вырабы перавозяць у простым вагоне без аб-межавання адлегласці і скорасці. Такія ж умовы існуюць і пры перавозцы вырабаў водным транспартам.
Перавозіць феерверачныя вырабы ручной паклажай можа піратэхнік або кіраўнік феерверку.
Захаванне вырабаў. Склады захавання піратэхнічных вы-рабаў па сваім прызначэнні падзяляюцца на пастаянныя і ча-совыя. Пастаянныя склады — гэта сховішчы, абсталяваныя стэлажамі і памостамі. Часовыя склады — гэта пляцоўкі або спецыяльна абсталяваны аўтамабіль. Склады захавання феер-верачных вырабаў павінны быць прыняты камісіяй, якая складаецца з прадстаўнікоў адміністрацыі прадпрыемства, Дзяржпрамнагляду, Дзяржпажарнагляду, МУС.
Феерверачныя вырабы захоўваюцца ва ўпакоўцы ў неаця-пляльных памяшканнях пры тэмпературы ад +40° да -50° С у адпаведнасці з указаным гарантыйным тэрмінам захоўвання канкрэтнага вырабу. Скрыні з вырабамі павінны быць укла-дзены ў штабелі па тыпах вырабаў з забеспячэннем вольнага праходу да кожнага тыпу вырабаў.
Колькасць штабеляў вызначаецца патрабаваннямі тэхнала-гічных апісанняў і інструкцый па эксплуатацыі на канкрэтны тып феерверачнага вырабу. У сховішчы на відным месцы па-вінны быць вывешаны нормы захавання вырабаў і інструкцыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, а таксама пака-зана планіроўка размяшчэння асобных відаў вырабаў.