Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Запіс фанаграм свята пачынаецца пасля вызначэння му-зычнага вобраза свята, а таксама адбору і складання пасля-доўнасці гучання музычных нумароў, шумаў і нотных тэк-стаў. Дакументам, па якім у працэсе рэпетыцый на свяце бу-дуць працаваць гукарэжысёр і гукатэхнікі, з’яўляецца парты-тура музыкі і шумаў, якую складае галоўны рэжысёр пасля зацвярджэння сцэнарыя. У запісах партытуры фіксуюцца рэплікі, нумар, узровень гучнасці, моманты ўзмацнення або паслаблення гуку, размяшчэнне апаратаў і паслядоўнасць іх дзеяння. У працэсе работы над пастановай асобныя фрагмен-
127
ты партытуры музыкі і шумаў могуць змяняцца, набываць новыя рысы, але асноўная частка заўсёды застаецца нязмен-най.
Сучасная гуказапісвальная апаратура дазваляе гукарэжы-сёру ствараць унікальны гуказапісвальны матэрыял, які будзе садзейнічаць высакаякаснаму гукаафармленню свята. Зразу-мела, што прафесійныя сістэмы каштуюць дорага. Аднак на рынку гуказапісвальнай апаратуры з’явіўся шэраг апаратаў, якія могуць замяніць нават і існуючыя міні-студыі. Прыкла-дам такой апаратуры з’яўляецца міні-дыск (МД). МД можна назваць рэвалюцыйным тэхнічным прарывам у запісу і ман-тажы музычна-гукавога матэрыялу. МД нават стварыў новы фармат у гуканосьбітах. Так на змену існуючай і ра-паўсюджанай касеце прыйшоў маленькі дыск з магчымасцю запісу ў лічбавай форме. Цяжкасці запісу на МД зведзены да мінімуму. Калі, напрыклад, вядзецца запіс да свята, гукарэ-жысёр сустракаецца з мноствам праблем, як у кароткі час пе-рарабіць запіс, па нейкіх прычынах не поўнасцю дароблены. 3 дапамогай шэрага функцый на МД за некалькі хвілін гука-рэжысёр можа дадаць або выкрасліць пэўны музычны ці шу-мавы матэрыял. Пры гэтым якасць гуку не пагоршыцца. МД мае светлавое табло, дзе бачна, які фрагмент музычнага твора зараз працуе (кожнаму трэку можна даць асобнае імя). У МД існуе таксама функцыя перакіду трэкаў у любым кірунку і ў любое месца на дыску. Гэта робіцца, калі ў святочным дзе-янні неабходна змяніць паслядоўнасць гукавых фрагментаў. Пошук трэкаў у МД за кошт яго лічбавага запісу зводзіцца да некалькіх секунд.
У многіх раённых цэнтрах і вёсках Беларусі дагэтуль ка-рыстаюцца састарэлай гукавой апаратурай. Запіс фанаграм для такіх носьбітаў трэба рабіць у студыйных умовах на стужкавую плёнку з хуткасцю 19 мм/сек і 9 мм/сек. Падрых-тоўка двух экземпляраў плёнкі з рознай хуткасцю гу-каўзнаўлення абумоўлена наступным: дарожная радыётранс-ляцыйная станцыя (ДРТС), якая часта становіцца цэнтраль-
1^8
ным пунктам гукаўзмацнення свята, па прычыне выпадковага або наўмыснага адключэння ад стацыянарнага элек-трасілкавання з мэтай пашкодзіць правядзенню свята, можа працаваць у самастойным рэжыме толькі на хуткасці 9 мм/сек. Таму арганізатарам неабходна прадугледзець і ва-рыянт работы ДРТС у экстрэмальных умовах. Здзяйсняючы запіс фанаграм, патрэбны музычны ці шумавы фрагмент не-абходна аддзяляць ракорднай плёнкай, каб у час рэпетыцый або святочнай дзеі гукааператару можна было б лёгка знайсці неабходны нумар і падрыхтаваць яго да выпуску ў эфір. У практыцы гукарэжысёрамі прынята кожную плёнку пачынаць ракордам зяленага ці сіняга колеру, а канец — чырвонага ко-леру. Гэта робіцца для таго, каб адразу распазнаць пачатак і канец запісу пры перамотцы і паставіць яго ў правільным кірунку. Касеты рэкамендуецца выкарыстоўваць у час запісу і гукаўзнаўлення радыёканцэртаў, што гучаць у эфіры доўгі час і не патрабуюць спынення. У тэатралізаваных дзеях, якія складаюцца з гатовых нумароў і ў якіх, зыходзячы з гэтага, гучанне фанаграм часта спыняецца, ужыванне касет непажа-дана, таму што на іх магнітнай плёнцы няма магчымасці ад-дзяліць ракордам нумары, у выніку чаго можна выпусціць у эфір не той музычны нумар і гэтым сапсаваць, пашкодзіць пластычную ці моўную дзею. Пераважны запіс дзвюх разна-хуткасных фанаграм на стужкавых плёнках можна аргумен-таваць яшчэ дзвюма прычынамі: па-першае, гукааператару неабходна мець асобную плёнку для рэпетыцый і асобную для гукааднаўлення на свяце; па-другое, у час святочнага дзеяння па прычыне выпадковага разрыву адной плёнкі мож-на паставіць іншую і аднавіць музычную дзею.
Запісаны фрагмент фанаграмы павінен адпавядаць часу яго гучання на свяце. Часта гукарэжысёры, каб зберагчы і выка-рыстаць фанаграму для іншых падобных свят, запісваюць му-зычныя і шумавыя нумары ў поўным аб’ёме. У гэтым выпад-ку ўзнаўленне фанаграмы неабходна рабіць з двух маг-нітафонаў, спачатку распланаваўшы музычныя нумары на
129
дзве магнітныя стужкі. Гэта дасць магчымасць, па-першае, пазбегнуць лішніх паўз у эфіры пры перамотцы плёнкі (зманціраванай на адной касеце ці бабіне ) у час, калі адзін поўны нумар трэба спыніць у пэўным месцы і знайсці другі, a па-другое, зберагчы поўны музычны твор для далейшай ра-боты. Гукаўзнаўленне магнітнага запісу з двух магнітафонаў эфектыўна яшчэ і таму, што дае магчымасць у выпадку выха-ду са строю аднаго працягваць выхад у эфір па другім апараце.
Фанаграмы свята трэба зберагаць у пакетах у вертыкаль-ным становішчы і не дапускаць уздзеяння на іх моцных элек-тронаў. Напрыклад, калі магнітную плёнку пакласці на пра-цуючы тэлевізар, плёнка можа размагніціцца, а калі гэта ад-будзецца ў святочны дзень, то свята будзе пад пагрозай ад-мены.
Гукааператар перад рэпетыцыямі і непасрэдна перад прад-стаўленнем абавязаны праверыць якасць склейкі ракорднай і магнітнай плёнкі і ў выпадку раз’яднання іх пераклеіць, каб у час дзеі не ўзнікала непажаданьгх цяжкасцей з выпускам ну-мара ў эфір.
Літаратура
Емельянов Е. Звукотехннка в клубе. — М.: Сов. Россня, 1984.
Емельянов Е. Звукофнкацня театров н концертных залов. — М.: йскусство, 1989.
Козюренко Ю.М. Звукозапнсь с мнкрофона. — М.: Энер-гня, 1975.
МазоА.Я. Магннтная лента. — М.: Энергня, 1975.
Нйсбет А. Звуковая студня. Техннка н методы нспользо-вання. — М.: Связь, 1979.
Сапожков М.А. Звукофнкацня помешеннй. — М.: Связь, 1979.
Урбанскйй Б. Электроакустнка в вопросах н ответах / Пер. с польск. — М.: Радно н связь, 1981.
130
VI. ПРЫЗАВЫ ФОНД СВЯТА
Адзін з важных аспектаў падрыхтоўкі і правядзення свята — стварэнне прызавога фонду. Практыка паказвае, што ўжо на этапе стварэння сцэнарыя масава-гульнёвыя фрагменты або застаюцца за межамі ўвагі пастаноўшчыкаў святочнай дзеі, або распрацоўваюцца прыблізна. Распрацоўка ў сцэна-рыі пераважна рытуальна-відовішчных формаў нават на па-чатковым этапе прыводзіць да таго, што пры апісанні гульнё-вых дзей адсутнічаюць не толькі пералік гульняў і забаў, але і іх тэматычная накіраванасць. Менавіта таму пры распра-цоўцы арганізацыйна-вытворчага плана часта немагчыма здзейсніць сістэмны падыход у вырашэнні задач матэрыяль-на-тэхнічнага забеспячэння гульнёвых дзей: пры складанні каштарыса рэжысёры не могуть дакладна абгрунтаваць коль-касць прызоў, неабходных для правядзення рознага роду гульняў, і таму на іх набыццё ў большасці выпадкаў выдзя-ляюцца недастатковыя грашовыя сумы. У выніку масава-гульнёвая частка застаецца адным з самых слабых звёнаў святочных дзеянняў.
Для вырашэння творчых і арганізацыйных задач масава-гульнёвай часткі свята ў склад пастановачнай групы можна ўвесці адзінку рэжысёра масава-гульнёвых дзеянняў, і ў тым выпадку, калі гэты фрагмент у сцэнарыі недастаткова рас-працаваны, ён павінен разам са сцэнарыстам і галоўным рэ-жысёрам удакладніць неабходны аспект святочнага дзеяння. Калі ж такую творчую адзінку не ўяўляецца магчымым увесці ў склад пастановачнай групы, то абавязкі рэжысёра масава-гульнёвых дзеянняў ускладаюцца на галоўнага рэжы-сёра свята або на аднаго з членаў пастановачнай групы па па-пярэдняй дамоўленасці з галоўным рэжысёрам.
Пры стварэнні прызавога фонду рэжысёру разам з загад-чыкам пастановачнай часткі неабходна вырашыць шэраг за-дач.
131
1. Разлічыць у адпаведнасці з праграмай свята працяг-ласць часу дзеяння кожнага гульнёвага віду і колькасць удзельнікаў, якіх неабходна ўзнагародзіць.
Падобны разлік з’яўляецца галоўным, асабліва пры ўвядзенні ў структуру свята доўгатэрміновых па дзеянні гандлёва-гульнёвых дзей (рознаварыянтныя латарэі, аўкцыёны, гандлёвыя атракцыёны), спартыўных гульняў і ат-ракцыёнаў, розных конкурсаў і забаў.
Напрыклад, у сцэнарыі адзначана, што сельскагаспадарчая латарэя, у якой прызы разыгрываюцца адразу пасля набыцця латарэйных білетаў, праводзіцца з 14.00 да 18.00 гадзін.
Рэжысёр праводзіць разлік колькасці неабходных прызоў наступным чынам:
а) вызначае час дзеяння аднаго ўдзельніка, улічваючы яго падыход да барабана, пракручванне прызавога барабана і атрыманне прыза (практыка паказвае, што на гэта звычайна затрачваюцца 3 мінуты);
б) дзеліць звычайны час дзеяння латарэі 240 мінут (4 гадзіны) на час дзеяння аднаго ўдзельніка — 3 мінуты і атрымлівае лічбу 80, гэта значыць колькасць прызоў, неаб-ходных для правядзення гэтай гандлёва-гульнёвай дзеі.
Падобным чынам робіцца разлік прызоў у спартыўных (рознага роду слупы, перахваты і інш.) і гандлёвых атрак-цыёнах.
Напрыклад, час дзеяння атракцыёна “Вораноўскі чыгун” павінен складаць 5 гадзін, а дзеянне аднаго ўдзельніка, згод-на папярэдняга разліку, 1 мінута. Падзяліўшы 5 гадзін (300 мінут) на 1 мінуту, мы атрымалі лічбу 300, гэта значыць, колькасць прызоў, якія патрэбны для нармальнага функцыя-навання атракцыёна.
У камандных гульнях разлік прызоў робіцца па колькасці ўдзельнікаў. Напрыклад, у перацягванні каната, дзе ўдзельнічаюць восем каманд па 10 чалавек, узнагароджваюц-ца толькі пераможцы. Такім чынам вызначаецца і колькасць патрабусмых прызоў — 10.
132
У івдывідуальных конкурсах, турнірах і гульнях (адпавед-на існуючай традыцыі) узнагароджваюцца пераможцы, а так-сама актыўныя ўдзельнікі, колькасць якіх загадзя вызначаец-ца, і аплата прызоў закладваецца ў каштарыс. Напрыклад, у конкурсе выканаўцаў (гарманістаў, частушачнікаў і інш.) — першыя тры ці пяць лаўрэатаў; у конкурсе фальклорных, ва-кальна-інструментальных ансамбляў калектыў-пераможца можа быць узнагароджаны адным агульным прызам або агульным у сукупнасці з індывідуальным (па колькасці ўдзельнікаў); у турніры барцоў — адзін пераможца або фіналісты, а ў турніры “Грунвальд” прыз можа атрымаць удзельнік, які пераможа запар пяць удзельнікаў.