Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Адной з галоўных задач пры ўвасабленні гульнёвых фор-маў гандлю з’яўляюцца захаванне ў структуры кірмашу тра-дыцыйных беларускіх гандлёвых атракцыёнаў і стварэнне на гэтай аснове новых гандлёва-гульнёвых формаўтварэнняў.
Гандлёвыя атракцыёны як адна з найцікавейшых формаў гандлёва-гульнёвага дзеяння ўзніклі на кірмашах Беларусі ў канцы XIX ст. Галоўнай мэтай арганізацыі гандлёвых атрак-цыёнаў была рэалізацыя тавару сродкамі гульні. Шырокай папулярызацыі гэтых гульнёвых дзей садзейнічала менавіта тое, што яны былі не толькі формай набыцця тавару, але і пе-ратварыліся ў своеасаблівую форму адпачынку, дзе людзі маглі паўдзельнічаць у імправізавана-гульнёвым дзеянні.
У сучаснай кірмашовай культуры гандлёвыя атракцыёны сталі адметнай рысай беларускіх кірмашоў, іх этнічна-спецыфічнай асаблівасцю. Пачынаючы з 80-х гг. XX ст. яны
152
былі адроджаны ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Змест і задачы гандлёвых атракцыёнаў вельмі простыя і зразумелыя, удзел у іх не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі, і таму яны і сёння карыстаюцца велізарным поспехам.
Арганізацыйныя аспекты і методыку правядзення гульнё-вых атракцыёнаў лёгка зразумець і асвоіць з ніжэйпрапанаваных апісанняў іх зместу і канструкцыйных асаблівасцей.
Палеская рыбалка. Гэтую форму гадлёва-гульнёвага дзе-яння ў старадаўнія часы ладзілі на кірмашах Пінска, Століна, Турава, Жыткавіч, Кажан-Гарадка.
У драўляны чан з вадой запускалі жывую рыбу. Удзель-нікі, заплаціўшы пэўную суму грошай (заўсёды невялікую), рыхтаваліся да рыбалкі. Адначасова ў атракцыёне маглі ўдзельнічаць да двух дзесяткаў чалавек. У час гульні ім даз-валялася або стаяць з краю чана, або залазіць ў чан, але лавіць рыбу яны павінны былі толькі голымі рукамі.
Па свістку арганізатара атракцыёна гульцы пачыналі лавіць рыбу. Тэрмін — 5 секунд, якія ўсе гледачы лічылі хо-рам. Каб злавіць рыбіну за гэты кароткі час, трэба праявіць кемлівасць, рашучасць , сілу і хуткасць. Усё, што зловіш, — тваё! Некаторыя гульцы стваралі своеасаблівыя саюзы: адзін з іх залазіў у чан і гнаў рыбу ў другі канец, а астатнія выцяг-валі яе з вады і ўжо затым дзялілі паміж сабой.
Гэты атракцыён і раней, і цяпер збірае мноства людзей (гледачоў і ўдзельнікаў). Смех, рогат, разнастайныя рэплікі-парады, жарты заўсёды суправаджаюць дзеянне гэтага атрак-цыёна.
Чан для “Палескай рыбалкі” ўяўляе прамавугольную кан-струкцыю з дрэва даўжынёй 10 м, шырынёй 1,5 м і вышынёй 1,0 м. Спачатку гэтыя чаны рабілі на драўляных стыках і за-гадзя запаўнялі вадой, каб шчыліны разбухлі і не прапускалі ваду, а непасрэдна ў час свята ваду ў чане замянялі. Гэтая канструкцыя ў старыя часы на кірмашах стаяла два — чаты-
153
ры тыдні, і выраблялі яе звычайна з драўляных дошак або цэ-лых слупоў. У наш час з мэтай захавання сухога дрэва, якое затым можна выкарыстаць на іншыя патрэбы, на дно драўлянай канструкцыі ўкладваюць поліэтыленавую плёнку, каб чан не прапускаў ваду.
Жырмунская рыбалка — кірмашовы гандлёвы атракцыён, які ладзілі ў вёсцы Жырмуны Воранаўскага раёна і які быў адноўлены ў 80-я гг. мінулага стагоддзя ў парку гарадскога пасёлка Воранава на раённым кірмашы свята народных рамё-стваў. Арганізатары гэтай дзеі сродкамі гульні рэалізуюць рыбу, вырашчаную ў сваёй гаспадарцы. Дзякуючы арыгінальнай адметнасці гульнёвага зместу, гэты атракцыён напаўняе святочныя дзеянні Воранаўшчыны непаўторным каларытам. Атракцыён “Жырмунская рыбалка” мае прынцы-повыя адрозненні ад “Палескай рыбалкі”.
На агароджанай плотам з вярбы пляцоўцы стаіць канст-рукцыя драўлянага чана, які запоўнены вадой і жывой рыбай. Гульцы, заплаціўшы грошы за ўдзел, заходзяць на пляцоўку і становяцца ў трох кроках ад чана. Арганізатары на твар кож-нага ўдзельніка надзяваюць маску з бяросты. Па камандзе распарадчыка атракцыёна ўдзельнікі павінны тры разы па-вярнуцца вакол сябе, падысці да чана і пачаць лоўлю рыбы рукамі. Час дзеяння адной групы ўдзельнікаў, пачынаючы ад каманды распарадчыка да фіналу лоўлі, 15 секунд.
Чан для “Жырмунскай рыбалкі” — гэта прамавугольная канструкцыя з негабляваных дошак, якія знутры пакрыты то-лем або поліэтыленавай плёнкай. Памеры чана: даўжыня — 10 м, шырыня — 1,5 м, вышыня — 0,8 м.
Перабродская рыбалка — старадаўні кірмашовы гандлёвы атракцыён у мястэчку Пераброддзе Дзісненскага павета (ця-пер Міёрскі раён), які быў адроджаны ў 1983 г. на свяце 350-годдзя Міёраў.
154
Месца дзеяння атракцыёна мае наступнае дэкаратыўнае афармленне: частка возера на мелкаводным месцы каля бера-га агароджана рыбацкімі сеткамі. Частка берага агароджана плотам і мае ўваходную браму, перад якой прадаюцца білеты жадаючым паспытаць сваё шчасце. У атракцыёне адначасова могуць прымаць удзел да 30 чалавек (пераважна падлеткі, маладыя хлопцы, мужчыны).
Па камандзе арганізатара гульцы заходзяць у возера і, трымаючы дзвюма рукамі сачок-падхватнічак, на працягу ад-ной мінуты імкнуцца падчапіць рыбу, якая ў вялікай коль-касці плавае ў агароджы. Але злавіць рыбіну прапанаваным чынам — справа даволі нялёгкая з-за вельмі вузкай гарлавіны сачка-падхватнічка. Той, хто не злавіў ніводнай рыбіны, вы-бывае з гульні або за дадатковыя грошы працягвае спа-борніцтва. Рыба, якая трапіла ў сачок, застаецца ў гульца.
Як паказала статыстычная справаздача аб правядзенні свя-та, прысвечанага 350-годдзю Міёраў, у гэтым атракцыёне прынялі ўдзел 608 чалавек, што сведчыць аб мэтазгоднасці яго арганізацыі.
Павук — гандлёвы атракцыён, які з’яўляўся адметнай асаблівасцю гандлёва-гульнёвых кірмашовых дзей асобных раёнаў Віцебшчыны, і сёння прыцягвае да сябе шматлікіх удзельнікаў і гледачоў.
На канцы бервяна (даўжынёй 8—10 м), ачышчанага ад ка-ры і пад нахілам укапанага над вадой, замацоўваўся кошык з некалькімі буйнымі рыбінамі. Гулец, заплаціўшы вызнача-ную суму грошай за ўдзел у атракцыёне, павінен быў прайсці па бервяне, змазаным воскам, дастаць кошык з рыбай і вяр-нуцца назад. I калі ўдзельнік не звальваўся ў ваду, рыбу па-кідалі яму ў якасці прыза. Больш складаны варыянт гэтага атракцыёна існаваў у Міёры і мястэчку Пераброддзе Дзісненскага павета.
У запоўненую вадой яму памерам 12х 16м і глыбінёй 1,5— 2 м укапвалі змазанае вашчынай дзевяціметровае бервяно. Да
155
яго канца, якое ўзнімалася над вадой, вяроўкай замацоўвалі рыбацкую прынаду пад назвай “павук”. Гэты “павук” ляжаў на дне штучнага вадаёма, які кішэў рыбай. Патрабавалася прайсці па бервяне, узяць з “павука” рыбы і вярнуцца назад. Перамагчы ў гэтым атракцыёне ўдавалася далёка не ўсім.
Атракцыён уяўляў гульнёвае дзеянне, якое давала магчы-масць удзельнікам праявіць спрыт, кемлівасць, у незвычай-най форме рэалізаваць тавар і зацікавіць, далучыць пакупніка да свайго гандлёвага рада.
Браслаўская рыбалка — гандлёва-гульнёвае дзеянне, якое праводзілася раней і праводзіцца зараз у форме змагання двух удзельнікаў.
На гандлёвай плошчы ўсталёўваліся дзве велізарныя драўляныя бочкі, запоўненыя вадой і азёрнай рыбай. Двое гульцоў, заплаціўшы грошы за ўдзел, надзявалі на твары маскі і па камандзе арганізатара спрабавалі рукамі выцягнуць рыбу з бочкі. Каму раней гэта ўдавалася, той лічыўся пера-можцам і атрымліваў рыбу. У час гэтага дзеяння гледачы паміж сабой біліся аб заклад, хто з удзельнікаў першым зло-віць рыбу. Па існуючай традыцыі кожны выйграўшы заклад павінен заплаціць гульцу і гаспадару атракцыёна кошт удзелу ў гэтай забаве. Такім чынам, гэты своеасаблівы рыбны тата-лізатар заахвочваў многіх людзей, для якіх рыбалка стана-вілася відовішчам, магчымасцю паказаць свой спрыт, а так-сама вызначыцца сярод астатніх удзельнікаў сваёй прадбач-лівасцю.
“Браслаўская рыбалка” прыносіла даволі значныя пры-быткі арганізатарам, якія імкнуліся наладжваць шматга-дзінныя змаганні паміж жыхарамі розных вёсак, а той, хто перамагаў трох сапернікаў запар, атрымліваў падарунак.
He ляпніся ў лужыну — гандл'ёвы атракцыён, які праводзілі звычайна на Спас. На Валожыншчыне ён быў вядомы яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны.
156
На агароджанай плотам пляцоўцы на козлах памерам 7x1 м стаялі некалькі начовак з вадой. На паверхні вады плавалі ве-лізарныя прыгожыя смачныя яблыкі. Начоўкі былі так зама-цаваны на козлах, што лёгка пераварочваліся.
Гулец, заплаціўшы невялікую суму, выходзіў на пляцоўку і адмерваў ад начовак 10 крокаў. Затым яму завязвалі вочы. Падняўшы рукі па камандзе арганізатара, гулец павінен быў тры разы павярнуцца вакол сябе, зрабіць 10 крокаў і рэзка апусціць рукі. Калі рукі пападалі на яблык, гулец атрымліваў яго ў якасці прыза, а калі няўдала кранаў начоўкі — з іх на ўдзельніка вылівалася вада, што выклікала рогат і кпіны гле-дачоў. Калі ж гулец пайшоў не ў тым напрамку, ён выбываў з гульні, страціўшы грошы. Пустыя начоўкі зноў запаўняліся вадой, і гульня працягвалася.
Выйграць у гэтым атракцыёне на Валожыншчыне лічылася справай ганаровай. Існавала традыцыя: на Спас хлопец дарыў сваёй дзяўчыне (каханай ці сяброўцы) яблык з атракцыёна “He ляпніся ў лужыну”.
У 1984 г. на першым народным кірмашы Мінскай вобласці ў Валожыне гэтая гульня мела вялікі поспех і хутка рас-паўсюдзілася па ўсёй Беларусі.
Воранаўскі чыгун. Гадлёвы кірмашовы атракцыён “Чыгун” ладзілі на кірмашах Воранаўшчыны яшчэ да Вялікай Айчын-най вайны, і ў ім разыгрывалі самыя разнастайныя прызы.
Канструкцыя атракцыёна ўяўляла чатырохвугольны фа-нерны макет печы, у якой на падстаўцы стаяў чыгун з пры-зам. Гулец, заплаціўшы грошы за ўдзел, адыходзіў на 10 кро-каў ад печкі і станавіўся да яе тварам. Уладар або аріанізатар атракцыёна завязваў гульцу вочы хусткай і даваў у рукі вілкі. Па камандзе арганізатара гулец павінен быў тры разы павяр-нуцца вакол сябе, зрабіць 10 крокаў, засунуць вілкі ў печку і выцягнуць чыгунок. Калі гэта ўдавалася, ён атрымліваў прыз, што знаходзіўся ў чыгуне, а калі не, то выбываў з гульні.
157
Гледачы маглі падказваць гульцу, што рабіць, у якім на-прамку крочыць, і таму заўсёды вакол гэтага атракцыёна гу-чалі харавыя падказкі, лямант і рогат. Вельмі часта гульцы ў час трохкратнага пераварочвання вакол сябе гублялі арыен-тацыю ў прасторы і ішлі з вілкамі ў руках на гледачоў, што выклікала іх бурную рэакцыю.
Зараз атракцыён “Воранаўскі чыгун” ладзяць на розных кірмашах і святах па ўсёй Беларусі.