Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Гукарэжысёр павінен улічваць наступныя характэрныя асаблівасці прымянення сістэм агучвання і гукаўзмацнення на адкрытым паветры:
1. Залежнасць выразнасці і гучнасці музычнай і моўнай інфармацыі ад надвор’я (вецер, дождж, туман) і блізка раз-мешчаных крыніц шуму (транспарт, гуляючая публіка і інш.). Гукавую апаратуру трэба размяшчаць з улікам пастаяннай ружы вятроў, каб гук ляцеў па ветры. У адваротным выпадку вецер будзе “забівацца” ў дынамікі, што ў рэшце рэшт па-шкодзіць успрыманню дзеі.
2. Ландшафтныя і архітэктурныя асаблівасці месца дзеяння.
Пры арганізацыі на адкрытым паветры сістэм агучвання неабходна ўлічваць і тое, што прамы гук, які ідзе са сцэны, хутка затухае, асабліва на частаце 2000—3000 Гц, што пры-водзіць да скажэння ўспрымання моўнай і музычнай праграм.
Шкодныя для ўспрымання інтэнсіўныя гукі, адбітыя ад па-верхні жыллёвых і вытворчых пабудоў, прыходзяць да гледа-ча з вялікім спазненнем, што з’яўляецца дадатковай крыніцай шуму.
Таму на плошчы, вакол якой стаяць будынкі, або на ста-дыёне дынамікі трэба размяшчаць па крузе, каб гук раўнамерна распаўсюджваўся па месцы дзеяння, а на ланд-шафце (поле, узлессе, горка) іх трэба ўстанаўліваць у адным месцы, каб гук так званай “атакай” ляцеў на гледача. Але ў абодвух выпадках пляцоўка павінна быць абстаўлена дадат-ковай “падгучкай” (“прастрэлы”), каб артысты маглі аднача-сова з гледачамі чуць музычна-шумавое ці моўнае дзеянне і не “разысціся” з імі, што прывядзе да негатыўнага ўспрымання дзеі.
122
Страта гукавой інфармацыі можа ўзнікнуць па прычыне натуральнай перамены шчыльнасці асяроддзя, выкліканага перамяшчэннем павеграных мас, якія награваюць гледачоў (мяняецца напрамак руху гукавых хваль).
3. Зручнасць агляду дзеі. Гукавы цэнтр свята, дзе працуе гукааператар, можна размясціць спераду, ззаду, збоку ад сцэнічнай ці масава-гульнёвай пляцоўкі, але так, каб тэхнічнаму выканаўцу быў выразна бачны пластычны малю-нак дзеяння і каб у экстрэмальных сітуацыях ён своечасова змог зарыентавацца, хутка выправіць сваю ці чужую памыл-ку. Ігнараванне гэтых важных аспектаў размяшчэння гукавой апаратуры можа прывесці да безлічы гукавых і пластычных накладак і непаразуменняў.
4. Лакалізацыя гукавога цэнтра. Месца работы гука-тэхнікаў і дыктараў павінна быць абмежавана прасторай, ку-ды пабочным асобам уваход забаронены. На адкрытым па-ветры на месцы радыёвузла свята трэба зрабіць лёгкую кры-тую пабудову, каб, па-першае, вецер не залятаў у мікрафоны і не ствараў перашкод у эфіры, па-другое, каб зберагчы апара-туру ад шкоднага ўздзеяння магчымага дажджу, снегу або туману, і, па-трэцяе, каб не чутна была ў эфіры рэакцыя гле-дачоў і артыстаў на дзею, што часта забруджвае эфір і шкодзіць паўнаце ўспрымання.
Асноўныя сістэмы агучвання адкрытай прасторы і гу-кафікацыі залаў тэатраў па асаблівасцях работы і размяш-чэнні гучнагаварыцеляў можна ўмоўна падзяліць, як лічыць Я.Емяльянаў, на наступныя групы: сканцэнтраваныя (цэн-тралізаваныя), разгрупаваныя (занальныя), размеркаваныя і комплексныя.
Сканцэнтраваныя сістэмы агучвання і гукаўзмацнення ха-рактарызуюцца канцэнтрацыяй выпраменьвальнікаў гуку ў зоне. Прыкладам можа служыць танцпляцоўка парка, якая мае звычайна форму акружнасці. Для трансляцыі музычных праграм выкарыстоўваюцца ў асноўным цэнтральная група гучнагаварыцеляў, зманціраваная веерападобна і накіраваная
123
так, каб асноўная гукавая энергія ішла на танцуючых. Калі ж на пляцоўцы маецца невялікая эстрада, то выпраменьвальнікі гуку стараюцца расставіць унутры акустычнай ракавіны. У гэтым выпадку гукавая хваля можа распаўсюджвацца далёка за межы агароджанай зоны і быць крыніцай шуму для блізка размешчаных жылых кварталаў (асабліва позна вечарам).
Пры агучванні адкрытай эстрады або тэрыторыі летняга тэатра гучнагаварыцелі пажадана манціраваць на левым і правым баках сцэнічнай пляцоўкі, падвешваючы іх на ўзроўні 3—4 м адносна планшэта. Вось выпраменьванне гуч-нагаварыцеляў мэтазгодна накіраваць у бліжнюю, сярэднюю і аддаленую зоны, што забяспечвае “прывязку” зрокавага і слыхавога вобразаў, калі шырыня парталаў залы і адлегласць ад люстраў сцэны да першых радоў прыблізна роўныя.
Прымяненне сканцэнтраванай (цэнтралізаванай) сістэмы без прыняцця спецыяльных мер мае абмежаванні, выкліканыя магчымасцю самаўзбуджэння ўзмацняльнага комплексу пры вялікіх ўзроўнях гуку, што праяўляецца ў вы-глядзе “завывання” (нарастаючага па часе свісту на сярэдніх і нізкіх частотах). Прычынай гэтага з’яўляецца станоўчая аку-стычная адваротная сувязь паміж мікрафонам і гучнагавары-целем, якія знаходзяцца непадалёк адзін ад аднаго (напры-клад, у прыпартальнай зоне). Устараніць самаўзбуджэнле ўзмацняльнай сістэмы магчыма пры правільным выбары дыяграм накіраванасці гучнагаварыцеляў і мікрафонаў, іх узаемнай арыентацыі.
Яшчэ адным недахопам падобных сістэм размяшчэння гучнагаварыцеляў з’яўляецца вялікая нераўнамернасць уз-роўню гукавога ціску на глядзельных месцах. Напрыклад, слухачы першых радоў, размешчаных блізка ад гучнагавары-целяў левага і правага бакоў эстрады, будуць незадаволены значным павышэннем узроўню гукавога ціску, а слухачы апошніх радоў з прычыны моцнага затухання прамой гукавой хвалі і высокага ўзроўню знешніх шумаў ад навакольнай пра-сторы павінны напружваць слых.
124
Пры агучванні вялікіх тэрыторый паркаў, зон адпачынку, выстаў прымяненне магутных цэнтралізаваных сістэм гучна-гаварыцеляў немэтазгодна з-за вялікага роскіду ўзроўняў гу-кавога ціску па ўсёй тэрыторыі і магчымасці з’яўлення гука-вых перашкод у выглядзе рэха, якое прыходзіць ад аддале-ных груп гучнагаварыцеляў да слухачоў з вялікім спазнен-нем, што значна памяншае выразнасць моўнай інфармацыі, перадаваемай па сістэме мясцовай трансляцыі.
Разгрупаваныя сістэмы агучвання характарызуюцца раўнамерным размеркаваннем гучнагаварыцеляў па ўсёй ад-крытай прасторы ці па паверхні сцен залы. У парках, на вуліцах і плошчах пры размяшчэнні гучнагаварыцеляў з улікам адноснага перакрыцця бліжэйшых зон, калі транслі-руемая праграма становіцца чутна адначасова ад некалькіх выпраменьвальнікаў, можна дасягнуць даволі добрай чут-насці слоў і музыкі на ўсёй тэрыторыі; пры гэтым ад-сутнічаюць і ўмовы ўзнікнення перашкод ад гукаў. Напрык-лад, у гарадскім парку на магістральных алеях вялікай праця-гласці для сістэмы агучвання можна выкарыстаць слупы, што ўжываюцца для мацавання асвятляльных прыбораў, на якіх пажадана манціраваць гучнагаварыцелі парасоннага тыпу, каб накіраваць гук у зададзеную зону. Калі вышыня падвесу не перавышае 6м, то алея павінна быць не болей за 10—12 м (лепшую раўнамернасць гукавога поля забяспечвае шахмат-нае размяшчэнне гукагаварыцеляў).
Разгрупаваную сістэму прымяняць у глядзельных залах, a таксама на тэрыторыі адкрытых паркавых эстрад без пар-тальных гучнагаварыцеляў непажадана па прычыне несупа-дзення, “разрыву” візуальнага і гукавога вобразаў, што асабліва адчувальна для гледачоў, якія займаюць бакавыя месцы паблізу ад гучнагаварыцеляў. Другі гукавы дэфект, магчымы ў гэтай сітуацыі, — прыход інтэнсіўнай гукавой энергіі ад гучнагаварыцеляў, размешчаных з тыльнага боку адносна слухача, — стварае ўмовы дыскамфорту.
125
У размеркаваных сістэмах агучвання, таксама як і ў скан-цэнтраваных, гучнагаварыцелі роўнай магутнасці ман-ціруюць “у ланцужок”, на вызначанай адлегласці адзін ад ад-наго. Адрозненне ў тым, што з дапамогай сканцэнтраванай сістэмы агучваюць не ўсю тэрыторыю, а толькі яе частку. Характэрным прыкладам можа служыць спосаб агучвання трыбун стадыёна, дзе гучнагаварыцелі манціруюць на ства-раючай арэну бегавой дарожцы і накіроўваюць іх панелі ў бок сектараў з месцамі для гледачоў з загадзя разлічаным пе-ракрыццём гукавых палёў. У гэтых умовах дасягаецца даволі добрая гучнасць аб'яў, перадаваемых гледачам (нават пры значным узроўні шуму трыбун).
Комплексныя сістэмы агучвання і гукаўзмацнення заснава-ны на выкарыстанні асноўных пераваг разгледжаных метадаў размяшчэння выпраменьвальнікаў гуку на адкрытых тэрыто-рыях і ў глядзельных залах рознага прызначэння. Напрыклад, у зоне паркавай эстрады ці ў летнім тэатры асноўнае гучанне забяспечваецца пры дапамозе гукагаварыцеляў цэнтральнай зоны з боку сцэнічнай пляцоўкі, дадатковымі бакавымі, раўнамерна размеркаванымі па радах гукавымі калонкамі (“падгучка”, ці “прастрэлы”).
Комплексную сістэму агучвання і гукаўзмацнення неаб-ходна прымяняць і пры падрыхтоўцы тэатралізаваных і маса-вых гімнастычных выступленняў на стадыёне. На многіх су-часных стадыёнах гукаўзмацненне, на жаль, мала прыстаса-вана для правядзення разнастайных тэатралізаваных дзей, таму што схема размяшчэння гучнагаварыцеляў разлічана га-лоўным чынам на перадачу інфармацыі гледачам, якія зна-ходзяцца на трыбунах стадыёна, а не на полі, дзе адбываецца дзея. У выніку на полі аказваюцца зоны, асабліва ў цэнтраль-най частцы, куды гук амаль не даходзіць. Часта гук у некато-рыя месцы даходзіць са скажэннем. Акрамя таго, не ўлічана, што гімнасты, якія выконваюць гімнастычныя практыкаванні (ці артысты, што выступаюць з харэаграфічнымі, цыркавымі і
126
іншымі нумарамі), самі паглынаюць вялікі працэнт сілы гу-чання.
На стадыёне ў Празе, дзе праводзяцца традыцыйныя маса-выя гімнастычныя выступленні, у якіх адначасова ўдзельнічаюць да 30 000 чалавек, створана ўзорная сістэма радыёўзмацнення. 3 радыёстудыі ідуць тры каналы ўзмацнення: адзін — на трыбуны, другі — на поле, трэці — у раздзявальні і месцы, адведзеныя для папярэдняга пастраення ўдзельнікаў. На полі гук чуюць толькі ўдзельнікі выступлення.
Пры такой сістэме гук адначасова даходзіць да кожнага ўдзельніка, рэжысёр і кіраўнік свята пры неабходнасці мо-гуць размаўляць з гімнастамі ў час выступлення і пры іх пад-рыхтоўцы да выхаду на поле.
Рэжысёр павінен памятаць, што, калі радыёўзмацненне не будзе старанна адрэгулявана і праверана, дабіцца сінхрон-насці пры выкананні масавых гімнастычных практыкаванняў немагчыма.
Пасля выбару для патрэбнай зоны святочнага дзеяння ад-паведнай сістэмы агучвання гукарэжысёр вызначае ўзроўні гукавога ціску, зыходзячы з магчымасці забеспячэння добрай чутнасці музычнай і моўнай інфармацыі. Найбольш апты-мальны ўзровень гукавога ціску на адкрытым паветры ва ўмовах стадыёна, плошчы звычайна дасягае 96—110 дБ, для атрымання музычнага фону на ўсёй агульнай тэрыторыі пар-ка, зоны адпачынку — 65—70 дБ.