Тэхналогія стварэння свята
Вучэбны дапаможнік
Памер: 224с.
Мінск 2008
Пасля першых нарад складаецца каштарыс на набыццё, арэнду і выраб неабходнага рэквізіту, бутафорыі і мэблі, які перадаецца ў бухгалтэрыю свята.
У аргкамітэт свята дырэктар падае спіс арганізацый, якія могуць вырашыць пастаўленыя пытанні, дзе і размяшчаецца заказ пасля зацвярджэння каштарыса. Выраб, арэнда ці пад-бор і набыццё неабходных прадметаў адбываюцца пад кан-тролем загадчыка пастановачнай часткі або дырэктара свята. Падабраныя рэчы паказваюць рэжысёру і мастаку, якія выяўляюць, ці можна іх выкарыстоўваць у прадстаўленым выглядзе, што патрабуецца перарабіць або адрамантаваць.
Для абслугоўвання рэпетыцыйнага працэсу рэквізітар рых-туецца загадзя, падбірае ўмоўны рэквізіт і ўмоўную мэблю. На гэтай стадыі падрыхтоўкі свята няма патрэбы ў выкары-станні сапраўдных прадметаў, таму што яны ў час рэпетыцый могуць сапсавацца або страціць свой вонкавы выгляд ці тэх-
93
нічныя якасці. Таму, напрыклад, пры рэпетыцыях спар-тыўных фрагментаў сцяганосцам замест сцягаў выдаюцца толькі шасты; гімнасткам, якія выступаюць з гірляндамі, — дротавую аснову гірлянды. Што датычыцца сцэнічных бая-вых паядынкаў, то тут замест мячоў, шабляў і кінжалаў удзельнікі атрымліваюць адпаведныя сапраўдным прадметам драўляныя вырабы — палкі, дубіны і інш. У той жа час мэб-ля, якая выкарыстоўваецца на рэпетыцыях, павінна максі-мальна паходзіць на тую, што будзе на свяце. Справа ў тым, што ў працэсе рэпетыцый акцёры прывыкаюць да формаў і памераў абыгрываемых імі прадметаў. I часта, прапраца-ваўшы пэўны час з крэслам ці сталом, акцёр ужо не можа вы-карыстоўваць іншую, спецыяльна вырабленую мэблю. Яна раздражняе яго, выбівае са знойдзенага вобраза, парушае творчае самаадчуванне, здаецца нязручнай. Нярэдка акцёры і рэжысёры адмаўляюцца ад якіх-небудзь прадметаў у карысць тых, з якімі яны рэпеціравалі.
Да пачатку рэпетыцый рэквізітару трэба высветліць, якім транспартам неабходныя рэчы будуць дастаўлены на рэпеты-цыі і пасля іх заканчэння — да месца іх захоўвання, а такса-ма, хто будзе займацца пагрузачнымі работамі.
Непасрэдна на рэпетыцыі трэба наладзіць цэнтралізаваную выдачу ўдзельнікам неабходных прадметаў. Адначасова не-абходна ўлічваць, што гэты працэс кожны раз павінен адбы-вацца ў адным і тым жа месцы — там, дзе будзе знаходзіцца рэквізітарскі пункт непасрэдна на свяце. Пасля кожнай рэпе-тыцыі выканаўцам (асабліва ўдзельнікам спартыўных высту-пленняў — гімнасткам, сцяганосцам) трэба абавязкова напа-мінаць аб здачы выкарыстанага на рэпетыцыі рэквізіту, бута-форыі. Часта здараецца так, што пастаноўшчыкі і кіраўнікі калектываў не надаюць належнай увагі гэтаму арга-нізацыйнаму моманту, і таму некаторыя ўдзельнікі забыва-юць свой рэквізіт. У выніку губляецца частка гірляндаў, шас-тоў, мячоў, парасонаў, жэрдак, кветак і арганізатары выму-шаны шукаць дадатковыя сродкі для іх набыцця, што вы-
94
клікае незапланаваныя выдаткі і павялічвае агульны кашта-рыс свята. Таму пасля заканчэння рэпетыцыі трэба на не-калькі хвілін затрымаць удзельнікаў, каб яны пад кіраўніцтвам трэнераў, настаўнікаў, асістэнтаў рэжысёраў здалі рэпетыцыйны рэквізіт.
На рэквізітара ўскладаюцца таксама абавязкі па дагляду жывёл і птушак, неабходных па ходу дзеі. Гэта работа ажыц-цяўляецца ім у садружнасці з трэнерамі спартыўных школ, прадстаўнікамі адпаведных аматарскіх аб’яднанняў і прыват-нымі асобамі, запрошанымі да ўдзелу ў свяце. Колькасць прызначаемых рэпетыцый з жывёламі і птушкамі ў кожным канкрэтным свяце вызначаецца па-рознаму. Напрыклад, для конных груп, якія выконваюць нескладаныя дзеі, дастаткова двух—трох рэпетыцый, звычайна прагонных, і генеральнай. Для правядзення паказальных выступленняў коннікаў спа-чатку трэба наладзіць спецыяльныя рэпетыцыі, а затым ужо падрыхтаваны нумар праглядзець на прагонных рэпетыцыях або на генеральнай. Пры ўвядзенні ў структуру прад-стаўленняў выступлення дрэсіраваных птушак і жывёл (мядз-ведзяў, малпаў, сабак, кошак і інш.) на рэпетыцыю можна за-прасіць толькі іх гаспадароў, якім растлумачыць усе аспекты іх дзеяння, паказаць месцы выхаду, выступлення, эвакуацыі, а затым пад адпаведную фанаграму правесці прагон гэтых нумароў з удзелам гаспадароў птушак і жывёл. Запуск у па-ветра галубоў і іншых птушак трэба ажыццяўляць непасрэдна на свяце, растлумачыўшы іх гаспадарам на рэпетыцыі толькі характар дзеяння, яго месца і час. У гэтым выпадку непас-рэдна на свяце запуск птушак у паветра з вызначанага месца і ў прызначаны час павінен пракантраляваць асістэнт рэжысё-ра, спецыяльна замацаваны за гэтым фрагментам святочнага дзеяння.
Арганізатарам неабходна ўлічваць, што да ўдзелу ў свяце дапускаюцца толькі тыя жывёлы і птушкі, якія знаходзяцца пад ветэрынарным кантролем, адпаведным чынам выдрэ-сіраваны і падрыхтаваны да дзеяння.
95
На рэпетыцыях, як і на свяце, для жывёл і птушак трэба адвесці асобнае месца, якое павінна знаходзіцца ў зоне іх дзеяння непасрэдна на свяце. Пры гэтым дзеля пазбягання розных непаразуменняў ні ў якім разе не трэба размяшчаць побач без шчыльнай агарожы сабак і кошак, кошак і птушак, нестэрылізаваных разнаполых жывёл і інш.
Жывёл перад пачаткам выступлення трэба непрацяглы час патрымаць на галодным пайку або даць узмоцненую фізічную нагрузку («абагнаць»), каб яны маглі апаражніць свае страўнікі. Гэта неабходна для таго, каб у час святочнага дзеяння ўсё тое, што змяшчаецца ў іх страўніках, жывёлы ў выніку ўзбуджанага стану не апаражнілі на пляцоўку. Такія выпадкі на свяце заўсёды выклікаюць незапланаваную рэак-цыю гледачоў, што адмоўна адбіваецца на агульным ўспрыманні дзеі і часта перашкаджае яе далейшаму правя-дзенню, асабліва, калі пасля жывёл выступаюць харэагра-фічныя і пластычныя групы, спартыўныя калектывы. Але калі ўсё ж такі на свяце такое “дзеянне” жывёл адбылося, ар-ганізатарам на гэты выпадак трэба прадугледзець падрых-тоўку спецыяльных прыбіральшчыкаў з мятлой і рыдлёўкай, якія хутка выправяць казуснае здарэнне.
У склад рэквізіту, які падаецца на пляцоўку дзеяння або акцёрам на рукі, часам уваходзяць ежа, напоі, цыгарэты, по-суд, папера, паветраныя шары і іншыя рэчы, якія ўжываюць або знішчаюць па ходзе дзеяння. Гэты рэквізіт, які называ-юць зыходным, павінен фінансавацца з каштарыса свята. У тым выпадку, калі поўнасцю фінансаваць гэты артыкул вы-даткаў не ўяўляецца магчымым, частку рэквізіту, напрыклад паперу, цыгарэты, можна прапанаваць удзельнікам выкары-стаць з асабістых запасаў.
Зыходны рэквізіт падаецца выканаўцам у дзень свята. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што паветраныя шары, метэарала-гічныя зонды, лялькі на аснове шароў рэкамендуецца на-дзьмуць непасрэдна перад пачаткам свята літаральна за паўгадзіны—гадзіну да пачатку дзеяння. У адваротным вы-
96
падку яны могуць раней тэрміну здзьмухнуць, згубіць сілу пад’ёму і не ўзляцець у паветра. Ежа, пітво і іншае падаюцца выканаўцам непасрэдна ў час святочнага дзеяння або за не-калькі хвілін да пачатку таго ці іншага фрагмента.
Увесь рэквізіт, акрамя зыходнага, а таксама бутафорыю неабходна выдаваць пад распіскі кіраўнікоў груп тэатра-лізацыі або асобных выканаўцаў. У гэтых распісках удзель-нікі павінны пералічыць атрыманыя рэквізіт і бутафорыю і даць абавязацельствы аб вяртанні іх у вызначаны тэрмін (звычайна адразу пасля заканчэння свята). За своечасовай здачай рэквізіту павінны прасачыць асістэнгы рэжысёра.
Пасля заканчэння свята галоўны рэжысёр, дырэктар свята, бухгалтар і рэквізітар складаюць акт спісання зыходнага рэк-візіту, які быў выкарыстаны або знішчаны ў час правядзення святочных дзеянняў. Акт спісання рэквізіту зацвярджаецца старшынёй аргкамітэта.
Узор акта на спісанне рэквізіту
Зацвярджаю
Старшыня аргкамітэта свята “Калядныя зоркі” ______ (прозвішча, імя, імя па бацьку) (дата і подпіс)
Акт
Мы, дырэктар свята_____________________________________________,
галоўны рэжысёр, бухгалтар______________________________________ і рэквізітар, склалі акт, у якім пацвярджаецца, што 7 студзеня 2003 г. на свяце “Капядныя зоркі” ў час правядзення святочных дзеянняў быў выкарыстаны і знішчаны наступны рэквізіт:
I._____________________________________________
(назва рэчы)
2._____________________________________________
(назва рэчы)
і Г.д.
Усе пералічаныя рэчы належаць спісанню, аб чым і складзены гэты акт.
Прозвішчы, імя, імя па бацьку Подпісы
Дата
97
Маскі і лялькі ў святочных дзеяннях
Лялька — традыцыйны сродак святочнай культуры многіх народаў свету, у тым ліку беларусаў. Яшчэ ў старажытныя часы лялькі ў якасці сімвалічных персанажаў удзельнічалі ў беларускіх народных святах каляндарнага цыкла. Так, на Ка-ляды або ў Шчодры вечар сярод персанажаў каляднага гурту абавязковымі ўдзельнікамі былі лялькі — сімвалы ўрад-лівасці: “каза” з рухомай сківіцай, “конь”, “мядзведзь”, “журавель”, бытавы персанаж — лялька Сідорка сярод ража-ных цыганоў; ва ўсходніх раёнах Беларусі на Масленіцу пра-водзілі рытуал спальвання лялькі-масленіцы, а на Купалле — абрад патаплення або спальвання сімвала смерці і холаду — лялькі Марэны, Марухі, Мары.
Лялькі ўсіх народаў на розных этапах свайго існавання ў старажытныя часы з’яўляліся сімвалічным адлюстраваннем пэўных паняццяў — дабра, зла, смеласці, ляноты, грубасці, прагнасці, яны сутыкаліся ў містэрыяльных лялечных прад-стаўленнях, у іх дзеяннях заўсёды завастраліся міфалагічныя і жыццёвыя сітуацыі, што прыцягвала ўвагу гледачоў.
На сучасным этапе лялькі малых памераў і буйнагаба-рытныя лялькі шырока выкарыстоўваюцца ў святах. Назапа-шаны вопыт святочнай культуры народаў сусвету перака-наўча даказвае, што стварэнне лялькі — гэта складаны пра-цэс, які патрабуе з самага пачатку высвятлення, асэнсавання і вырашэння разнастайных пытанняў творчага і тэхнічнага ха-рактару ва ўзаемасувязі.
Мастацкі вобраз лялькі заўсёды абумоўлены тэмай свята. Напрыклад, сімвалам Алімпіяды — 80 у Маскве стала ме-дзведзяня. Таму, калі на свяце ўрачыстага закрыцця Алімпійскіх гульняў у фінале на поле стадыёна ў Лужніках выйшаў васьміметровы алімпійскі Мішка, гледачы былі вельмі ўражаны і сустрэлі яго воплескамі, а калі на рознака-ляровых паветраных шарах ён паляцеў у неба, тысячы гледа-чоў уціралі слёзы, бо яны развітваліся не з медзведзянём, а ў