• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    I ТЭОРЫЯ
    L ! ЛІТАРАТУРЫ
    Ў ДЫЯЛОГУ
    £^Й ЕЎРАПЕЙСКІХ ■ ^КУЛЬТУР
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
    Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
    ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ ЎДЫЯЛОГУ ЕЎРАПЕЙСКІХ КУЛЬТУР
    Мінск
    «Беларуская навука» 2018
    УДК 821.161.3.09
    ББК 83.3(4Бен)
    Т96
    Аўтары:
    М. А. Тычына, Я. А. Гарадніцкі, Г. М. Кісліцына, С. У. Калядка, Л. Г. Кісялёва, Т. А. Аляшкевіч, A. М. Мікус, Т. Б. Мацюхіна, А. У. Нанас, М. В. Петухова, Ю. А. Масарэнка
    Навуковырэдактар доктар філалагічных навук М. А. Тычына
    Рэцэнзенты:
    доктар філалагічных навук, прафесар I. Ф. Штэйнер кандыдат філалагічных навук 3. У. Драздова
    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур / М. А. Тычына Т96 [і інш.] ; навук. рэд. М. А. Тычына ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літа-ратуразнаўства імя Янкі Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2017. -550 с.
    ISBN 978-985-08-2225-3.
    Манаграфія прысвечана беларускай тэорыі літаратуры ў яе дыялогу паміж айчыннай і еўрапейскімі культурамі. Тэорыя літаратуры разглядаецца як адкрытая сістэма сучасных літаратурных ведаў, раскрываецца змест, форма і характар навуковых тэорый еўрапейскіх літаратурных школ і іх праяў у беларускім літаратурным працэсе. Актуальныя творчыя пошукі беларускіх пісьменнікаў і акадэмічных вучоных дасле-дуюцца ў святле дасягненняў сацыяльных і гуманітарных навук, распрацоўваюцца цэласныя гісторыка-тэарэтычныя ўяўленні пра заканамернасці і змястоўныя сувязі сацыяльна і культурна значных з’яў, падзей і фактаў актуальнага літаратурна-мастац-кага развіцця.
    Адрасуецца ўсім тэарэтыкам, гісторыкам, літаратурным крытыкам, дапытлівым студэнтам і выкладчыкам, цікаўным аматарам сур’ёзнага навукова-мастацкага слова.
    УДК 821.161.3.09
    ББК 83.3(4Бен)
    ISBN 978-985-08-2225-3	© Інстытут літаратуразнаўства
    імя Янкі Купалы, 2017
    © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2017
    УВОДЗІНЫ
    Сучасная беларуская тэорыя літаратуры як вышэйшая арганізацыя літа-ратуразнаўчых ведаў мае ўсе даныя для стварэння цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і сэнсавых (структурных, функцыянальных, генетычных, камунікатыўных, пазнавальных, выхаваўчых) сувязях сацыяльна значных па-дзей, з’яў і фактаў актуальнага літаратурнага працэсу. Уяўляючы з сябе сістэму мастацка-эстэтычных законаў і прэзентуючы асноўны катэгарыяльна-паня-ційны апарат, беларускае тэарэтычнае літаратуразнаўства павінна выконваць сваю галоўную задачу апісання, асэнсавання, інтэрпрэтацыі і прагназавання зместу, формы і напрамку літаратурнага развіцця, быць адкрытым як у бок даследавання новых творчых з’яў, так і ў бок навуковых абагульненняў, узгод-неных з інавацыйнымі дасягненнямі іншых гуманітарных дысцыплін.
    Навізна і актуальнасць праблемы заключаюцца ў тэарэтычным вывучэнні сучаснага сацыяльнага статусу мастацкай літаратуры ў сістэме нацыянальнай літаратуры і пераасэнсавання змястоўных сувязей беларускай літаратуры з рэ-чаіснасцю. Навізна навукова-даследчай распрацоўкі выяўляецца ва ўключэнні беларускай тэорыі літаратуры ў яе акадэмічным варыянце ў паўнавартасны навуковы дыялог сучасных еўрапейскіх культур і літаратур і ў вызначэнні гі-старычнага месца нацыянальнай мастацкай літаратуры ў кантэксце новай літа-ратурнай сітуацыі, фарміраванне і фармуліраванне новай навуковай парады-гмы. Планавалася даследаванне фундаментальных змен у прыродзе, мэтах і задачах сучасных літаратурных ведаў; вывучэнне гістарычнага і сучаснага вопыту літаратуразнаўчых школ і мадэляванне навукова перспектыўных на-прамкаў эстэтычнага развіцця; вызначэнне грамадскага статусу беларускага літаратуразнаўства ў сістэме сучасных сродкаў камунікацыі; выяўленне пры-ярытэтных напрамкаў творчага пошуку і выпрацоўка інавацыйных стратэгій; стварэнне макета калектыўнай манаграфіі, распрацоўка электроннага банка даных па тэорыі літаратуры, напісанне папулярнага нарыса тэорыі і гісторыі беларускага літаратуразнаўства.
    Манаграфія складаецца з наступных раздзелаў: «Тэорыя літаратуры як адкрытая сістэма сучасных літаратурных ведаў у дыялогу еўрапейскіх куль-тур» (М. А. Тычына), «Аўтарская самарэфлексія ў мастацкім і немастацкім дыскурсе» (Я. А. Гарадніцкі), «Актуальная беларуская літаратура ў люстэрку сусветных літаратурных практык» (Г. М. Кісліцына), «Жаночае» і «мужчын-
    3
    скае» пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі» (С. У. Калядка), «Стратэгіі да-следавання літаратурнага канона» (Л. Г. Кісялёва), «Паэтычны тэкст як уні-кальная функцыянальна-эстэтычная сістэма: феномен фонасемантычнай сінергіі» (Т. А. Аляшкевіч), «Гісторыка-тэарэтычныя канцэпцыі масавай (фор-мульнай) літаратуры» (A. М. Мікус), «Навуковыя школы неарамантызму, імпрэсіянізму, сімвалізму ў сучасным літаратуразнаўстве» (Т. Б. Мацюхіна), «Паэтыка камічнага ў беларускамоўнай прозе XIX стагоддзя» (А. У. Нанас), «Інтэрмедыяльнасць творчасці аўтараў універсальнага тыпу» (М. В. Петухова), «Літаратурна-мастацкі тэкст праз тэорыю аб’ектыўнага карэляту і «новых адзінстваў» (Ю. А. Масарэнка), «Перспектывы інавацыйных стратэгій» (М. А. Тычына).
    Мэтай калектыўнага даследавання ў сваю чаргу з’яўляецца тэарэтычнае забеспячэнне сучасных творчых пошукаў у святле інавацыйных дасягненняў сацыяльных і гуманітарных навук, апісанне, асэнсаванне, інтэрпрэтацыя і прагназаванне зместу, формы і напрамку сучаснага літаратурнага працэсу, раскрыццё зместу і характару навуковых тэорый еўрапейскіх школ і іх праяў у сучаснай беларускай літаратуры, вызначэнне грамадскага статусу тэорыі і гісторыі літаратуры, літаратурнай крытыкі ў сістэме сучасных сродкаў камунікацыі.
    Відавочную ролю ў навуковых адкрыццях адыгрывае распрацоўка цэла-снага тэарэтычнага ўяўлення пра заканамернасці і змястоўныя сувязі сацы-яльна значных падзей, з’яў і фактаў актуальнага літаратурнага працэсу, сістэ-мны аналіз мастацка-эстэтычных законаў і катэгарыяльна-паняційнага апарата літаратурнай гісторыі і тэорыі, узнаўленне двухбаковага дыялогу паміж еўра-пейскай і айчыннай літаратурнай навукай, выкарыстанне ў працэсе навуковага даследавання як традыцыйных метадаў аналізу і сінтэзу, аналогіі і абагуль-нення, тыпалагізацыі, так і сучасных метадаў навуковых школ, якія абапіра-юцца на прыёмы гісторыка-тыпалагічнага, параўнальна-супастаўляльнага і апі-сальна-аналітычнага падыходу, элементаў структурнага аналізу літаратурных тэкстаў, «чалавечага вымярэння» жыццёвых з’яў і падзей, уліку зменлівасці паняццяў, тэрмінаў, катэгорый фарміравання навукова-тэарэтычных і сацы-яльна-гістарычных установак, тэарэтычнае забеспячэнне даследавання новых творчых з’яў у святле інавацыйных дасягненняў сацыяльных і гуманітарных навук, а ў канчатковым выніку выяўленне і навуковае абгрунтаванне прыяры-тэтных напрамкаў творчага пошуку, выпрацоўка інавацыйных стратэгій.
    У працы гісторыкаў і тэарэтыкаў беларускай літаратуры актыўна выкары-стоўваўся папярэдні перыяд накаплення тэарэтычных ідэй і фактаграфічнага матэрыялу, пашырэння поля навуковага даследавання беларускай літаратуры «пераходнага перыяду», трансфармацыі агульнапрынятых у сусветнай філа-лагічнай навуцы літаратурных ведаў і ўяўленняў з пункту погляду грамадскіх і творчых задач, прдцэсу дзяржаўна-культурнага будаўніцтва, пераасэнсавання традыцыйных тэарэтычных мадэлей у святле новай літаратурнай сітуацыі і змены культурнай парадыгмы, пабудовы адэкватных сучаснаму літаратур-
    4
    наму працэсу даследчых стратэгій і ўвядзення ў навуковы дыскурс новых дынамічных канцэпцый. Актуальнасць вырашэння творчых праблем выяў-лялася ў вывучэнні зменлівага сацыяльнага статусу мастацкай літаратуры ў сістэме нацыянальнай культуры і пераасэнсаванні змястоўных (структурных, функцыянальных, гісторыка-генетычных, камунікатыўных, пазнаваўчых, вы-хаваўчых, эстэтычных, маральна-этычных) сувязей літаратуры і літаратура-знаўства з рэальным жыццём.
    Навуковая навізна распрацовак і адкрыццяў, здзейсненых у запланаваны перыяд, адлюстравалася ва ўключэнні беларускага тэарэтычнага літаратура-знаўства ў яго акадэмічным і ўніверсітэцкім варыянтах у паўнацэнны наву-ковы дыялог сучасных еўрапейскіх культур і літаратур і ў вызначэнні гіста-рычнага месца нацыянальнай мастацкай літаратуры ў кантэксце Новай Літа-ратурнай Сітуацыі, у фарміраванні новай навуковай парадыгмы. Пераважная большасць існуючых паняццяў, тэрмінаў і катэгорый беларускай тэорыі літаратуры, якімі яна актыўна карысталася і аператыўна ўдасканальвалася, з’яўляецца агульнапрызнанай у еўрапейскай філалагічнай навуцы і вызначае характар паглыблення навуковага супрацоўніцтва на працягу запланаванага перыяду творчага супрацоўніцтва з замежнымі калегамі.
    Літаратурныя веды аб паходжанні, сутнасці і законах развіцця мастацкага слова, на погляд М. А. Тычыны, уваходзяць у сістэму гуманітарных навук і забяспечваюць усе звенні адзінай структуры эстэтычнага выхавання ў нашай краіне. Літаратуразнаўства цесна звязана з беларусазнаўствам, якое працяглы час было літаратурацэнтрычным і выконвала свае функцыі асэнсавання праблем гісторыі і тэорыі нацыянальнай літаратуры, літаратурнай крытыкі, мае сваёй мэтай пастаянны маніторынг сучаснага літаратурнага працэсу, прагназуе напрамак эстэтычнага развіцця. Даследуецца становішча сучаснай сацыялогіі літаратуры як часткі сацыялогіі гуманітарных ведаў. Распрацаваны прынцыпы сацыялагічнай праблемы рэцэпцыі і ацэнкі варыянтаў, апісаных у апрабаваных на практыцы эксперыментах. Фарміруецца канцэпцыя развіц-ця беларускай сацыялогіі літаратуры і падкрэсліваецца сучаснае становішча ў сацыялогіі ведаў чалавека як суб’екта філасофіі і эстэтыкі, даецца ацэнка інфарматыўнай прыроды літаратуры і мастацтва. Падаецца гісторыя вядучых навуковых школ, якія атрымалі сваё прызнанне ў беларускай літаратуры і культуры ў ХІХ-ХХІ стст. (фальклорна-міфалагічная, культурна-гістарыч-ная, біяграфічная, марксісцкая, тэксталагічная, сінергетыка-сімвалічная, «новая крытыка»). У бліжэйшай будучыні можна прагназаваць узнікненне новых навуковых школ у беларускім літаратуразнаўстве - герменеўтычнай, духоўна-гістарычнай, антрапалагічнай, нараталагічнай, рэцэптыўнай эстэтыкі, фона-семантыкі, інтэртэкстуальнай, інтэрмедыяльнай і інш.
    У раздзеле Я. А. Гарадніцкага вызначаны асноўныя напрамкі развіцця тэорыі аўтара, сучасны стан праблемы. Раскрываюцца тэрміналагічныя зна-чэнні паняцця «стыль», выяўляецца яго сувязь з іншымі аспектамі творчага працэсу, разглядаюцца адносіны стылю да паэтыкі, мастацкага напрамку,