• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур  Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур

    Міхаіл Тычына, Яўген Гарадніцкі, Ганна Кісліцына

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2018
    270.5 МБ
    Такім чынам, рэцэптыўная эстэтыка, як і «літаратурныя веды», і «эстэтыч-ныя формы», дае магчымасць сацыялогіі літаратуры звязаць паняцце Аўтара і Чытача, твор і тэкст, змест і сэнс, эстэтыку і этыку са шматлікімі сацыяльнымі групамі ў нашым грамадстве, улічыць іх калектыўныя і індывідуальныя запатрабаванні, іх адносіны да культуры, мастацтва і літаратуры. Далейшыя інавацыйныя стратэгіі сацыялогіі літаратуры, на нашу думку, цесна звязаныя з вывучэннем мовы мастацкай літаратуры пры дапамозе сацыялагічных сродкаў.
    Сучасныя навуковыя школы ў беларускім літаратуразнаўстве
    Навуковая школа
    Паняцце «школа» (ад грэч. schole) азначае перш за ўсё агульную назву для навучальных устаноў: агульнаадукацыйная, ваенная, вышэйшая, вячэрняя, земская, ланкастэрская, натуральная, нядзельная, пачатковая, партыйная, раме-сная, спецыялізаваная, сярэдняя, царкоўнапрыходская, школа-інтэрнат, школа верхавой язды, школа ігры на баяне, школа сельскай моладзі, школа рабочай моладзі. Акрамя функцый ажыццяўлення агульнай адукацыі і выхавання маладога пакалення, атрымання прафесіянальных ведаў і кваліфікацыі, на-быцця ведаў і практычнага вопыту, школа ажыццяўляе функцыі перадачы сістэмы ведаў, правіл, прыёмаў, вывучэння, асваення чаго-небудзь, авалодання чым-небудзь, адукацыі і выхавання ў святле якіх-небудзь правіл, норм, прын-цыпаў, перадачы майстэрства, умення і пад.
    Літаратурнае паняцце школы часта ўспрымаецца і тлумачыцца як свое-асаблівы сінонім літаратурнай групы вучняў, згуртавання, суполкі, тавары-ства творчых людзей, аднадумцаў, паслядоўнікаў сваіх літаратурных настаў-нікаў, аб’яднаных адзінай мэтай і задачамі, агульнымі інтарэсамі, заняткам, светапоглядам і светаразуменнем, блізкім жыццёвым вопытам, лініяй дзеяння, шляхам развіцця творчага руху. Прадстаўнікі літаратурнай школы, якія звы-чайна належаць, за рэдкімі выпадкамі, да аднаго пакалення, урэшце стано-вяцца стваральнікамі пэўнай літаратурнай арганізацыі, у якую ўваходзяць як раўнапраўныя ўдзельнікі, і літаратурнай плыні з характэрнымі для яе свое-асаблівымі ўласцівасцямі, рысамі, адначасова адкрытай блізкім па духу творцам, з’явай відавочнай, але і таямніча-неразгаданай, да тонкасцей зразумелай най-перш супольнікам і сучаснікам.
    Звычайна літаратурныя паняцці - напрамак, плынь і школа - тлумачацца як роднасна блізкія. Яны азначаюць сукупнасць духоўна-эстэтычных прын-цыпаў, характэрных для творчасці пісьменнікаў, якія адчулі адзін у адным шмат блізкага і агульнага ў разуменні, што ёсць мастацкая літаратура і літа-ратурная творчасць. Калі паняцце літаратурнай плыні ўжываецца як сінонім
    34
    і атаясамліваецца з паняццямі літаратурнай школы або групоўкі, то паняцце напрамку - з катэгорыямі «літаратурнага метаду» і цесна звязаным з ім «літаратурным стылем» (асноўныя ўласцівасці метаду выяўляюць творчыя магчымасці ў стылі пісьменніка).
    Катэгорыя «метад» (ад грэч. methodos - шлях даследавання) як агульны прынцып творчага перастварэння пісьменнікам навакольнай рэчаіснасці ля-жыць у аснове напрамкаў і плыняў. Метад - гэта ўзнаўленне рэчаіснасці ў адпаведнасці з асаблівасцямі мастацкага мыслення і эстэтычнага ідэалу. Спосаб вобразнага мыслення, які ўзнік яшчэ ў часы «Паэтыкі» Арыстоцеля і які заключаўся ў патрабаванні ўзнаўлення свету падобным на рэальны або магчымы (знакаміты mimesis), на працягу многіх стагоддзяў нагадваў і нага-двае да сёння аб сабе ў творчасці пісьменнікаў розных эпох і народаў. А спосаб вобразнага пераўтварэння рэчаіснасці ў адпаведнасці з радыкальнай зменай ролі аўтара ў творчасці рамантыкаў у канцы XVIII і пачатку XIX ст., а таксама рэалістаў XIX і XX стст. лёг у аснову новага тыпу літаратурнай і мастацкай творчасці.
    У выніку літаратурныя напрамкі і літаратурныя плыні як з’явы гістарычна-канкрэтныя і эстэтычна-мастацкія абсалютна непаўторныя: у рамантыкаў -«азёрная школа», «іенскія рамантыкі», «гейдэльбергскія рамантыкі», «філа-маты і філарэты», «Арзамас», «дзекабрысцкая літаратура», «любамудры», у рэалістаў- «натуральная школа», «крытычны рэалізм», «рэальная крытыка», «почвеннчество», «сацыялістычны рэалізм», у мадэрністаў - дэкаданс, імпрэ-сіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм, футурызм, імажынізм, канструктывізм, дада-ізм, сюррэалізм, «плынь свядомасці», лефаўцы, «Перавал», «серапіёнавы браты», «Аберыуты», у беларускай літаратуры - «нашаніўства», «адраджанізм», «ма-ладнякізм», «узвышэнства», «Пробліск», «дзянніца», «літаратурна-мастацкая камуна»...
    «У адпаведнасці з найбольш распаўсюджаным пунктам погляду, - пісаў A. М. Гурэвіч, - паняцце «напрамак» фіксіруе агульнасць глыбінных духоўна-эстэтычных асноў мастацкага зместу, абумоўленую адзінствам культурна-мастацкіх традыцый, аднатыпнасцю светаразумення пісьменнікаў і жыццёвых праблем, якія стаялі перад імі, а ў канчатковым ліку - падабенствам эпахаль-най сацыяльна- і культурна-гістарычнай сітуацыі. Але само светаразуменне, г. зн. адносіны да пастаўленых праблем, уяўленне аб шляхах і спосабах іх вырашэння, ідэалагічныя і мастацкія канцэпцыі, ідэалы пісьменнікаў, якія на-лежаць да аднаго напрамку, можа быць адрозным. Так, у аснове рамантычнага светаразумення ляжыць глыбокае расчараванне ў асветніцкіх ідэалах, у суча-снай рэчаіснасці, у перспектывах грамадскага прагрэса і, з другога боку, усеахопная прага дасканаласці, страснае («страстное») імкненне да ідэалаў усеагульных, абсалютных, «бясконцых» [20, с. 232].
    Такім чынам, размова ідзе пра тое, што мастацкая літаратура і навука аб ёй, а менавіта літаратуразнаўства, з’яўляюцца часткай гуманітарных і сацыяль-ных навук, узаемадзейнічаюць з іншымі відамі мастацтва, з мастацтвазнаўствам,
    35
    агульнакультурнымі, моўнымі, ідэалагічнымі, навуковым з’явамі. Беларускае літаратуразнаўства ў цэлым змяніла свой традыцыйны сацыяльны статус у сістэме сацыяльных і гуманітарных навук, заняўшы ў ёй адно з цэнтральных месцаў і стаўшы крыніцай новых ідэй і тэорый для многіх адгалінаванняў гуманітарыстыкі. У адносінах да базіса сучаснай навукі аб літаратуры цяжка размежаваць уласна літаратуразнаўчыя канцэпцыі і філасофскія, моўныя або агульнакультурныя. Паняцце «літаратурацэнтрызм», які на працягу гісторыі беларускага «прыгожага пісьменства», працяглага існавання ў кніжным свеце, у сучасных умовах саступае месца «культурацэнтрызму».
    Нават павярхоўны агляд сучасных літаратуразнаўчых ідэй і канцэпцый дазваляе зрабіць вывад аб іх колькасці і шматстайнасці. Акрамя буйных на-прамкаў у сучаснай літаратурнай навуцы існуе мноства лакальных канцэпцый і школ. Дастаткова часта ў межах аднаго напрамку працуюць даследчыкі, якія на практыцы прымяняюць розныя метады і спосабы, прытрымліваючыся часам супрацьлеглых пазіцый. He прэтэндуючы на вычарпальную паўнату ахопу ўсемагчымых напрамкаў і плыняў і абапіраючыся на рэальную магчы-масць класіфікацыі і сістэматызацыі багатага матэрыялу, дастаткова ў мностве ідэй, канцэпцый і метадаў вызначыць найбольш агульныя тэндэнцыі, вектары і арыенціры, якія характарызуюць перспектыўныя напрамкі літаратуразнаў-ства ў цэлым, незалежна ад канкрэтных навуковых школ, і прапанаваць наву-ковай супольнасці агульнае ўяўленне аб цяперашнім стане мастацкай літа-ратуры і самой літаратурнай навукі. У працэсе міждысцыплінарных даследа-ванняў актуальных праблем сучаснай тэорыі беларускай літаратуры вызначаецца сацыяльны статус нацыянальнага літаратуразнаўства ў сістэме гуманітарных навук. У выніку абагульнены навуковыя дасягненні тэорыі літаратуры, гісто-рыі літаратуры, літаратурнай крытыкі, а таксама дапаможных дысцыплін (герменеўтыкі, рэцэптыўнай эстэтыкі, фонасемантыкі, вывучэння чытача як тэарэтычнага канструкта, рэальнай чытацкай аўдыторыі, масавай літаратуры і яе чытача, рэдакцыйных і выдавецкіх стратэгій).
    Літаратурныя веды аб паходжанні, сутнасці і законах развіцця мастацтва слова ўваходзяць у сістэму гуманітарных навук і забяспечваюць усе звенні адзінай структуры эстэтычнага выхавання ў нашай краіне. Літаратуразнаўства цесна звязана з беларусазнаўствам, яно выконвае свае традыцыйныя функцыі асэнсавання праблем гісторыі і тэорыі нацыянальнай літаратуры, мае на мэце задачы пастаяннага маніторынга сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама навукова-тэарэтычнае вызначэнне і прагназаванне стратэгіі эстэтычнага раз-віцця. Міждысцыплінарныя даследаванні ў наш час сведчаць аб няўхільным збліжэнні і ўзаемапранікненні прыродазнаўчага і сацыяльна-гуманітарнага пазнання і азначаюць надыход новага этапу ў развіцці навуковай карціны свету. Эра прыродацэнтрызму і эра богацэнтрызму, як лічаць вучоныя, састу-паюць месца эры антропацэнтрызму, калі чалавечае вымярэнне закранае ўсе без выключэння адгалінаванні сучаснага прыродазнаўства.
    36
    «У сучасную эпоху, - сцвярджае філосаф В. С. Сцёпін, - у сувязі з глабаль-нымі крызісамі ўзнікае праблема пошуку новых светапоглядных арыентацый чалавецтва. У сувязі з гэтым пераасэнсоўваюцца і функцыі навукі. Яе даміну-ючае становішча ў сістэме каштоўнасцей культуры шмат у чым было звязана з яе тэхналагічнай праекцыяй. Сёння важна арганічнае спалучэнне каштоў-насцей навукова-тэхналагічнага мыслення з тымі сацыяльнымі каштоўна-сцямі, якія прадстаўлены маральнасцю, мастацтвам, рэлігійным і філасофскім спасціжэннем свету. Такое спалучэнне ўяўляе з сябе новы тып рацыяналь-насці... З’яўленне кожнага новага тыпу рацыянальнасці не ўстараняе папя-рэдняга, але абмяжоўвае поле яго дзеяння. Кожны з іх пашырае поле аб’ектаў даследавання. У сучаснай постнекласічнай навуцы ўсё большае месца зай-маюць складаныя сістэмы, якія гістарычна развіваюцца і ўключаюць чалавека. Да іх адносяцца аб’екты сучасных біятэхналогій, у першую чаргу геннай інжынерыі, медыка-біялагічныя аб’екты, буйныя экасістэмы і біясфера ў цэ-лым, чалавека-машынныя сістэмы, уключаючы сістэмы штучнага інтэлекту, сацыяльныя аб’екты і г. д. У шырокім сэнсе сюды можна аднесці любыя складаныя сінергетычныя сістэмы, узаемадзеянне з якімі ператварае само чалавечае дзеянне ў кампанент сістэмы. Метадалогія даследавання такіх аб’ектаў збліжае прыродазнаўчыя і гуманітарныя веды, складаючы аснову для іх глыбокай інтэграцыі» [15, с. 674],
    Дысцыплінарнасць
    Інтэграцыя прыродазнаўчых і гуманітарных ведаў яшчэ з часоў Антыч-насці афармлялася ў выглядзе асобнай арганізацыі гэтых ведаў у культуры, вядомай пад назвай «дысцыплінарнасць» (лац. disciplina - вучэнне, якое азна-чае «сукупнасць працэсаў і вынікаў арганізацыі, структурызацыі, сацыяліза-цыі, інстытуцыяналізацыі тэарэтычных практык ведаў як устанаўленне нар-маванага, санкцыянаванага і легітымнага парадку мыслення і ў выніку дзе-янняў у канкрэтных прадметна-праблемных абласцях пазнання»), У метадалогіі і сацыялогіі любой навуковай дысцыпліны ў якасці інварыянтных кампанен-таў разглядаюць «уласна дысцыплінарную дзейнасць па стварэнні, захаванні, нарошчванні, пераструктурыяванні дысцыплінарнай цэласнасці». Унутры гэтай дысцыплінарнай цэласнасці, як камунікацыі аперацый з ведамі, фарміруюцца абавязковыя (Даследчык, Тэарэтык, Гісторык, Настаўнік...) і факультатыўныя (Эксперт, Апанент, Рэцэнзент, Рэдактар, Рэферэнт, Папулярызатар...) інстыту-цыяналізаваныя ўнутры супольнасці фігуры-суб’екты.